1. агульныя палажэнні




Назва1. агульныя палажэнні
старонка4/12
Дата канвертавання19.01.2013
Памер1.21 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

7. Арганізацыя адпачынку і санаторна-курортнага лячэння


    7.1. Наймальнік абавязваецца:

    7.1.1. Садзейнічаць арганізацыі адпачынку, санаторна-курортнаму лячэнню работнікаў БДПУ, арганізацыі дадатковых медыцынскіх аглядаў работнікаў, якія звязаны са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы.

    7.1.2. Забяспечваць работнікаў БДПУ ільготнымі пуцёўкамі ў санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты. Набываць дадатковыя пуцёўкі на лячэнне і адпачынак за кошт фонду вытворчага і сацыяльнага развіцця БДПУ.

    7.1.3. Забяспечваць шырокую галоснасць аб наяўных магчымасцях аздараўлення работнікаў БДПУ.

    7.1.4. Адлічваць Прафкаму ў выглядзе паявых узносаў да 0,15 % ад фонду аплаты працы для правядзення культурна-масавых, фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў, прапаганды здаровага ладу жыцця.

    7.1.5. Бязвыплатна выдзяляць аўтатранспарт для выездаў удзельнікаў мастацкай самадзейнасці пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў, турыстычных і іншых паездак згодна з распрацаваным і зацверджаным Наймальнікам і Прафкамам планам.

    7.1.6. Забяспечваць магчымасць выкарыстання ва ўстаноўленным парадку спартыўных і культурна-бытавых памяшканняў БДПУ ў вольны ад вучэбных заняткаў час з мэтай аздараўлення работнікаў БДПУ.

    7.2. Прафкам абавязваецца:

    7.2.1. Арганізоўваць групы здароўя (наведванне басейна, заняткаў па аздараўленчай гімнастыцы, іншых спартыўных мерапрыемстваў) для работнікаў БДПУ – членаў прафсаюза і забяспечваць іх фінансаванне ў адпаведнасці з каштарысам Прафкама.

    7.2.2. Садзейнічаць арганізацыі культурнага адпачынку і ахове здароўя работнікаў БДПУ – членаў прафсаюза, праводзіць культурна-масавыя і аздараўляльныя мерапрыемствы (вечары адпачынку, дзень пажылых людзей, экскурсіі, віншаванні юбіляраў, наведванне тэатра і г. д.).

    Арганізоўваць не меней трох экскурсій за год па гісторыка-культурных месцах Беларусі для работнікаў БДПУ.

    7.2.3. Праводзіць неабходную арганізацыйную працу па забеспячэнні адпачынку работнікаў з сем’ямі на базах БДПУ, дзяцей работнікаў у летніх аздараўленчых лагерах.

    7.2.4. Часткова кампенсаваць расходы на заняткі ў платных кружках, спартыўных секцыях для дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, у якіх абодва бацькі з’яўляюцца работнікамі БДПУ – членамі прафсаюза.

    7.3. Бакі прыйшлі да пагаднення:

    7.3.1. Часткова аплачваць пуцёўкі для адпачынку дзяцей работнікаў БДПУ не часцей аднаго разу ў год. Пры гэтым аплата пуцёвак бацькамі ў летні дзіцячы аздараўленчы лагер не павінна перавышаць 10 (дзесяць) працэнтаў ад кошту пуцёўкі.

    7.3.2. Пры прадастаўленні работніку пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне ў перыяд, які не супадае са штогадовым працоўным адпачынкам, прадастаўляць пры ўмове ўзгаднення з кіраўніцтвам адпаведных структурных падраздзяленняў Наймальніка адпачынак за кошт працоўнага адпачынку за бягучы працоўны год, а ў выпадку яго выкарыстання прадастаўляць адпачынак без захавання заработнай платы.

    7.3.3. Садзейнічаць развіццю самадзейнай творчасці работнікаў БДПУ.

    7.3.4. Уключаць у склад камісій БДПУ па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадстаўнікоў Прафкама.

    7.3.5. Забяспечыць памяншэнне кошту платных паслуг, якія аказвае БДПУ, для работнiкаў БДПУ (за выключэннем адукацыйных паслуг) да 50 (пяцідзесяці) працэнтаў пры наяўнасці грашовых магчымасцей.

    7.3.6. Для непрацуючых пенсіянераў, якія раней працавалі ў БДПУ і стаяць на ўліку ў Прафкаме, захаваць права на аздараўленне.

    7.3.7. Уносіць у спіс ветэранаў працы тых работнікаў, час працы якіх па спецыяльнасці (у галіне адукацыі Рэспублікі Беларусь) складае не менш за 30 гадоў у мужчын і 25 гадоў у жанчын і якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, пры ўмове, калі яны працавалі ў БДПУ перад выхадам на пенсію.

8. Паляпшэнне жыллёва-бытавых умоў, ГАНДЛЁВАГА АБСЛУГОўВАННЯ і ХАРЧАВАННЯ РАБОТНіКАў


    8.1. Бакі абавязваюцца дамагацца:

    8.1.1. Выдзялення Мінгарвыканкамам зямельнай пляцоўкі пад будаўніцтва жылля для работнiкаў і стварэння жыллёва-будаўнічага кааператыва на базе БДПУ, а таксама прыняцця далявога ўдзелу ў будаўніцтве жылля з іншымі прадпрыемствамi i арганізацыямі г. Мінска.

    8.1.2. Забеспячэння ў пунктах грамадскага харчавання Гандлёвага комплексу БДПУ наяўнасці ў меню танных і дыетычных страў.

    8.2. Бакі прыйшлі да пагаднення:

    8.2.1. У мэтах умацавання кадравага патэнцыялу ажыццяўляць пастаноўку на ўлік работнікаў БДПУ, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

    8.2.2. Улік работнікаў БДПУ, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ажыццяўляе грамадская жыллёвая камісія БДПУ ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Дагаворам.

    8.2.3. Размеркаванне жыллёвай плошчы ажыццяўляць сумесным рашэннем Наймальніка і Прафкама ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    8.2.4. Спіс асоб, якім выдзяляецца жыллёвая плошча, даводзіць да ведама калектыву БДПУ праз газету “Настаўнік”, сайт Прафкама работнікаў БДПУ.

    8.2.5. Захоўваць права стаяць на ўліку работнікаў БДПУ, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за работнікамі БДПУ, звольненымі па сканчэнні навучальнага года (30 чэрвеня) у сувязі з заканчэннем тэрміну працоўнага дагавора і зноў прынятымі на працу ў БДПУ з пачаткам наступнага навучальнага года; работнікамі БДПУ, звольненымі ў сувязі з паступленнем у мэтавую аспірантуру (дактарантуру) БДПУ, пры ўмове, калі заказчыкам па адпаведным дагаворы (кантракце) выступае БДПУ і пасля заканчэння аспірантуры (дактарантуры) ва ўстаноўленым парадку работнік зноў прымаецца на працу ў БДПУ.

    8.2.6. Ажыццяўляць рэгулярны кантроль за работай пунктаў грамадскага харчавання Гандлёвага комплексу БДПУ з мэтай забеспячэння высокай якасці гатаванай ежы і высокай культуры абслугоўвання наведвальнiкаў.

    8.2.7. З мэтай паляпшэння абслугоўвання работнікаў БДПУ па магчымасці аказваць фінансавую дапамогу Гандлёваму комплексу БДПУ з пазабюджэтных сродкаў.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Падобныя:

1. агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

1. агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

1. агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка