Спампаваць 12.58 Kb.
|
Aksa0625nsbgPashkevichАлесь Пашкевіч нарадзіўся 11 верасьня 1972 году ў вёсцы Набушава, што на Случчыне. У 1994 годзе закончыў філялягічны факультэт БДУ. Праз тры гады, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю, стаў дацэнтам гэтага ўнівэрсытэту. Да таго працаваў у газэце “Чырвоная зьмена”, часопісах “Першацьвет” і “Нёман”. Вершы пачаў пісаць яшчэ школьнікам, а друкаваць іх – з 1989 году. У 1994 годзе выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Нябесная сырвента”, за які маладога паэта прынялі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. А 2002 Алесь Пашкевіч абраны старшынём Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Дасьледуе гісторыю беларускае літаратуры 20-30-х гадоў мінулага стагодзьдзя і творчасьць пісьменьнікаў-эмігрантаў. Вынікі навуковых дасьледваньняў ляглі ў аснову трох дакумэнтальных раманаў і дзьвюх манаграфій, а таксама доктарскае дысэртацыі, якую ў 2002-м абараніў. Аднак дзяржаўная Вышэйшая атэстацыйная камісія не зацьвердзіла вынікаў гэтае абароны. Актыўна працаваў у якасьці даверанай асобы Аляксандра Казуліна ў мінулагодняй кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Пасьля чаго быў звольнены з працы на філфаку ў БДУ. Адзін зь ініцыятараў стварэньня і намесьнік галоўнага рэдактара незалежнага літаратурнага часопісу “Дзеслоў”. Ініцыятар выданьня і бясплатнага распаўсюду па бібліятэках чатырнаццацітомавага збору твораў Васіля Быкава, зь якіх ужо выдадзена шэсьць тамоў. Жанаты. Мае дачку Алесю і сына Багдана. Любімы напой – гарбата на зёлках і каньяк “Кактэбель”. Любімая страва – бульбяная бабка. |
![]() | У 1994 годзе закончыў філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. Праз тры гады, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю, стаў дацэнтам... | ![]() | Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і |
![]() | Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу... | ![]() | Нарадзіўся 14 студзеня 1972 г у вёсцы Дворышча Хойніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Беларус. Беспартыйны |
![]() | У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы,... | ![]() | Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы... |
![]() | Скончыў Полацкі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-тэхноляг мэталярэзных варштатаў І інструмэнтаў | ![]() | Так, гэта работа майго земляка. Нарадзіўся Фёдар Аляксеевіч у 1899 годзе ў вёсцы Малева, на той час Слуцкага павета Мінскай губерні... |
![]() | Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам гісторыі, адпаведнае было І выхаваньне. Бацька... | ![]() |