Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?




НазваБеларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Дата канвертавання27.01.2013
Памер20.93 Kb.
ТыпВопрос
Karn0228noch


Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? Высьвятляў Ігар Карней.


Эканаміст Міхал Залескі перакананы: падатковы цяжар будзе не такі адчувальны, калі ведаць элемэнтарныя правы асобы – як фізычнай, так і юрыдычнай.


“Я б назваў гэтую сыстэму хутчэй ня жорсткай, а вельмі грувасткай. Што тычыцца ільготаў. Яны зьвязаныя і з будоўляй жытла, і з навучаньнем дзяцей у ВНУ за грошы (калі тыя вучацца першы раз). І зь некаторымі сямейнымі абставінамі – льготамі аўганскімі, чарнобыльскімі. Проста трэба падыходзіць да гэтага, можа, не па-савецку, а па-амэрыканску – ведаць свае правы, вывучаць іх. А так атрымліваецца што? Паводле перапісу насельніцтва, у Беларусі працуюць на двух работах 30% людзей, паўтара мільёны чалавек. А падатковыя дэклярацыі кожны год здае 160 тысячаў. Таму што частка людзей проста ня ходзіць у інспэкцыі, дый сама сыстэма проста ня ў стане іх “перапрацаваць”, калі можна ў дачыненьні да людзей такое сказаць. Магчыма, трэба ўзяць прыклад з амэрыканцаў, якія такога масавага “чосу” ня робяць”, але правяраюць вельмі дасканала невялікую частку людзей. І там баяцца падатковых органаў больш за ЦРУ і ФБР, якіх чамусьці баяцца тут”.


Як удакладняе спадар Залескі, насамрэч наведваньне падатковай інспэкцыі напружваюць тых людзей, якія за справаздачны пэрыяд зарабляюць звыш 30 мільёнаў рублёў. Менавіта яны мусяць плаціць максымальную стаўку падаходнага падатку ў памеры 30%. Тры гады была агалошаная нават адпаведная статыстыка. Згодна зь ёй, у Беларусі ёсьць мільянэры, якія дэкляруюць свае прыбыткі ў замежнай валюце. Праўда, у наступныя справаздачныя пэрыяды мільянэры кудысьці зьніклі. Куды – тлумачыць бізнэсовец, гаспадар гандлёвай маркі “Серж” Сяргей Атрошчанка.


“Мільянэры? Яны ёсьць. Але каб задэкляравалі 200 чалавек легальна, то я проста сумняюся. Таму што афіцыйна задэкляраваць, груба кажучы, мільён даляраў, дык гэта 300 тысяч даляраў трэба заплаціць падатку. Прычым, гаворка ішла пра прыватныя прыбыткі, у чым я асабіста сумняюся. Гэта нават не прыбыткі фірмаў, а прыбыткі, задэкляраваныя ў прыватным парадку. Магчыма, гэта быў піяр, каб людзі не баяліся дэкляраваць вялікія сумы”.


У пачатку 1990-х Саюз прадпрымальнікаў Беларусі ствараўся, каб стаяць на варце інтарэсаў дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў, бізнэсоўцаў. Аднак кіраўнік арганізацыі Аляксандар Патупа канстатуе: зьменлівае падатковае заканадаўства дзелавых людзей шукаць варыянты легалізацыі сваіх прыбыткаў за мяжой.


“Вельмі шмат буйных бізнэсоўцаў маюць актыўныя грошы ў замежжы і вядуць свае справы ў Цэнтральнай ці Заходняй Эўропе, у Расеі, ва Ўкраіне. Бо ў нас вельмі невялікія гарантыі для таго, каб весьці бізнэс. Ну, і да таго ж, як мы маем вельмі нестабільныя адносіны ў сфэры маёмасьці, то многія кіруюцца лёгікай: сёньня ў мяне штосьці ёсьць, а праз тыдзень нічога ня будзе”.


Амаль з паўмільёну фізычных асобаў, зарэгістраваных у падатковых органах. Дэклярацыі аб сукупным гадавым прыбытку штогод прадстаўляюць блізу 160 тысяч грамадзянаў. Пры гэтым болей за 75 тысяч дэклярацый падаецца ад імя індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconСёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Эканаміст Міхал Залескі перакананы: падатковы цяжар будзе не такі адчувальны, калі ведаць элемэнтарныя правы асобы – як фізычнай,...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconЗянон Станiслававiч, у чым вам бачыцца сутнасьць cёньняшняй дамовы, якая падпiсаная ў Крамлi?
Гэта ёсьць акт бяспраўны. Гэта ёсьць акт агрэсii I палiтычнай акупацыi. Вайна ў Чачэнii I палiтычная агрэсiя Расеi ў Беларусi гэта...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconЦі можа дзяржава зьнізіць кошты ў рэстарацыях?
Камітэт дзяржкантролю пачаў праверку беларускіх рэстарацыяў І кавярняў, каб праверыць, ці можна зьнізіць кошты. Якія фактары ўплываюць...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconПэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі
Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconДзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі?
Якія магчымасьці ёсьць у пачынаючых літаратараў? З гэтым пытаньнем я зьвярнулася да Вікі Трэнас, якая выдала кнігу “Цуд канфіскаванага...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconАляксандра Лукашэнкі з мэтай праверыць, ці можна зьнізіць кошты. Якія фактары ўплываюць на цэнаўтварэньне?
Нядаўна ўрад запатрабаваў ад Міністэрства гандлю прыняць канкрэтныя захады, каб зьнізіць кошты ў рэстарацыях. У той жа час павялічыўся...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconУ дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы
У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1...

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconДзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты
Праверка распачата па распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай праверыць абгрунтаванасьць цэнаў І знайсьці рэзэрвы для ІХ зьніжэньня....

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconА. Гулак: "Ёсьць праблема чалавечай маралі: чалавек ня можа забіваць іншага чалавека"
У 2005-м, пакараньне сьмерцю ўжывалася двойчы. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне....

Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі? iconМаё пакаленне ў наіўным юнацкім узросце свята верыла ў блізкую шчаслівую будучыню, у нябачаны росквіт самай перадавой у свеце краіны, апраўдвала нястачы І
Мы верылі, што ад Масквы «да самых да ўскраін» усе думаюць аднолькава, дружна галасуюць за самых лепшых І за самае лепшае, што мы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка