Спампаваць 26.1 Kb.
|
Padb1114abloga Прывітаньне! Наведнікі Сайту Хартыі'97 www.charter97.org імгненна адрэагавалі на навіну пра сёньняшнюю забарону канцэрту групы «Нейро дюбель». Neuro Dubel меўся прэзэнтаваць новы альбом «Штазі» ў менскім клюбе «Фартуна». qwest81: «...пераехалі камбайнам. Усё-такі вялікая сіла — мастацтва». Наведнікі форуму парталу tut.by абмяркоўваюць новыя санкцыі ЗША супраць “Белнафтахіму”. Нагадаю, што ўрад ЗША загадаў Казначэйству ЗША зрабіць захады супраць “Белнафтахіму”, а таксама яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Літве, Украіне, Расеі, Кітаі і ў саміх Злучаных Штатах. Усе актывы гэтай кампаніі, якія будуць знойдзеныя ў Злучаных Штатах, павінны быць замарожаныя. Грамадзянам ЗША забаронена рабіць бізнэс з гэтай беларускай кампаніяй і яе прадстаўніцтвамі. Камэнтары vik006 : “Радуе адно: замарожаныя скрадзеныя грошы. Справа нават не ў сумах: часткова замарожана магчымасьць плацяжоў праз амэрыканскіх карэспандэнтаў...» Злой Бог : “Думаецца, граматна спланаваная акцыя Расеі і Штатаў. Каб скупіць краіну за капейкі». Альф : “Я налягаю на тым, што амэрыканцы павінны былі наадварот рабіць больш спрыяльныя ўмовы, каб людзі бачылі, ад каго дабро. Рэальна ж атрымаліся праблемы, якія Бацька будзе пераадольваць у імя народу. Падзеньне рэжыму будзе ад паляпшэньня жыцьця, а не ад пагаршэньня». Zemlemer : “Пасьля такіх удараў Айцец напэўна надоўга пойдзе працаваць з дакумэнтамі». Nmmmo : “Што да беларускага канцэрну. ЗША прыраўнялі яго да браткоў, трэба было дыпляматычна зь імі весьці перамовы, а не пляваць у іх бок. Упэўнены: гэта не апошнія захады ЗША і, магчыма, Эўропы. Поўны правал зьнешняй палітыкі Беларусі відавочны». akselbant : «Як толькі Лукашэнка падпісаў Указ аб будаўніцтве АЭС, амэрыканцы тут жа ўгледзелі ў гэтым імкненьне дыктатара да таго, каб атрымаць ядзерную зброю. У тым, што за амэрыканскімі санкцыямі пойдзе Эўропа, можна не сумнявацца». Блогер kotka-yanka ва ўласным дзёньніку (kotka-yanka.livejournal.com) занатавала: «Сёньня 14 лістапада. Сусьветны дзень барацьбы супраць цукроўкі. Я змагацца з цукроўкай не хачу. Я зь ёй жыву. Вось ужо чатыры гады... Я навучылася жыць зь ёй. Таму што так жывуць вельмі шмат людзей наўкола. Адзінае, да чаго я каніяк не прывыкну, дык гэта да артыкулаў, што выходзяць 14 лістапада... Яны абавязкова пра тое, што з табой можа здарыцца...» На сайце www.onliner.by можна прачытаць: «Амаль дзьве тысячы работнікаў брытанскіх дзяржаўных кампаній былі звольнены ці атрымалі пакараньні за выкарыстаньне інтэрнэту ў асабістых мэтах у працоўны час. Электронная пошта і сацыяльныя сеткі прыводзяць да таго, што супрацоўнікі замест працы займаюцца прыватным ліставаньнем. Гэта змусіла кіраўніцтва многіх буйных прадпрыемстваў заняцца маніторынгам кампутараў сваіх падначаленых. Паводле афіцыйнай статыстыкі, брытанская моладзь 16-24 гадоў траціць цягам тыдня на прагляд розных сайтаў 14,7 гадзіны, а на прагляд тэлевізара — 13,4 гадзіны. Гэта дазваляе рабіць выснову, што інтэрнэт у Брытаніі паступова выцясьняе ТБ». |
![]() | Але як толькі Лукашэнка падпісаў Указ аб будаўніцтве аэс, амэрыканцы тут жа ўгледзелі ў гэтым імкненьне дыктатара да таго, каб атрымаць... | ![]() | Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах... |
![]() | Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных... | ![]() | Удзел у праекце не патрабуе адмысловых здольнасцяў. Гэта даступна для кожнага І патрэбна ўсім нам, каб ведаць болей пра сваю краіну... |
![]() | Пане, мы сабраліся тут, каб разважаць Тваю муку, каб ісці за Табою дарогай крыжа. Колькі дарог праходзім штодзённа, каб дайсці да... | ![]() | Аму застаецца іспытам для ўсіх: абітурыентаў, якія да яго рыхтуюцца І здаюць (ці не рыхтуюцца, але таксама здаюць), для ІХ бацькоў,... |
![]() | Шэйка Т. М., кл кір.). Тыдзень прававых ведаў (работа па плану). (Савіцкая І. Ю.). Піянерская акцыя "Цуды на Каляды". ыско Л. Дз.).... | ![]() | Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб... |
![]() | ГомельшчынаДля Ганны Дарожкі галоўны вынік 2004-га у тым, што яна засталася жыць на радзіме, а не зьехала ў аўтаномную акругу Комі,... | ![]() |