У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой?




НазваУ якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой?
Дата канвертавання01.11.2012
Памер37.64 Kb.
ТыпВопрос
У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой?


Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Толькі апошнім часам беларусы траплялі ў закладнікі ці пад горныя лавіны, станавіліся ахвярамі авіякатастроф, тэрактаў і крымінальных разборак далёка ад радзімы. Пра экстрэмальныя сытуацыі, у якія траплялі беларусы за мяжой, распавядае Ігар Карней.


Сёньня стала вядома, што беларускія турысткі, якіх амаль тыдзень шукалі ў карэльскіх лясах, знайшліся. Трагедыі ўдалося пазьбегнуць.

Альпінізм дадае трагічнай статыстыкі



Роўна два гады таму на Алтаі лявіна накрыла лягер беларускіх экстрэмалаў на прывале. Чатыры чалавекі загінулі, пяцёра былі параненыя.


Некалькі гадоў таму на мяжы сьмерці была адна з самых вядомых беларускіх альпіністак Ірына Вялянкова. Падчас узыходжаньня ў Гімалаі зьбілася з курсу, уначы 13 гадзінаў нерухомай адстаяла на моцным марозе. Вынікам – моцнае абмаражэньне і ампутацыя частак канечнасьцяў.


Сёлета на возеры ў Падмаскоўі патануў самы вядомы беларускі альпініст Віктар Кульбачэнка, адзіны беларус, які скарыў Эвэрэст – вышэйшую вяршыню сьвету.


Летась у Эгіпце ахвярай тэракту стаў менскі прадпрымальнік Аляксандар Шлык, дзьве магіляўчанкі былі цяжка параненыя ў Турэччыне.


Прырода дадае сурпрызаў


Пры канцы 2004-га некалькі дзесяткаў беларускіх турыстаў сталі закладнікамі прыроднай катастрофы. Цунамі, выкліканае землятрусам, літаральна змыла папулярныя курорты Інданэзіі, Тайлянду, Мальдываў, Шры-Лянкі. Мянчук Андрэй Карпонін узгадвае: каб выбрацца з пекла, давялося папрацаваць локцямі:


«Мы адляталі 556-м рэйсам, гэта быў першы рэйс, які пачаў адтуль вывозіць людзей. І нават для таго, каб атрымаць магчымасьць ляцець гэтым бортам, трэба было ў літаральным сэнсе паваяваць. Калі ляцелі назад, зрабілі пасадку на Мальдывах, гэтаксама забіралі людзей, і іх уражаньні былі гэтаксама надзвычай яскравымі і вострымі. Былі падставы, бо людзей па аднаму зьбіралі з маленькіх выспаў – Мальдывы якраз адрозьніваюцца тым, што гэта ізаляваны адпачынак на маленькіх выспах».


Аднак ня толькі экстрэмальны ці звыклы турызм вабіць беларусаў.

Турызм ці экстрэмальная праца?



Апошнія гады адзначыліся шэрагам трагедый у небе над Афрыкай. Летась у Танзаніі ў авіякатастрофе загінулі сем беларускіх лётчыкаў, сёлета ў Самалі ісьламісты зьбілі транспартны самалёт з беларускім экіпажам, загінулі 11 чалавек. Дачка аднаго з пілётаў, які і цяпер працуе ў Афрыцы, не хавае, што надзвычай перажывае за бацьку:


«Там такія спэцыфічныя ўмовы жыцьця... Па-першае, чорт ведае, што яны ўвогуле там перавозяць, бо ўсе знаходзяцца пад вельмі жорсткім кантролем. То бок, пільна адсочваюць, з кім кантактуеш, куды ходзіш. Ледзьве не ваеннае становішча. Таму, відавочна, тыя, хто займаюцца проста пасажырскімі перавозкамі, тым прасьцей. А вось тым, хто зьвязаны з транспартыроўкай алмазаў, руды, падкантрольныя розным плямёнам, тым нашмат больш складана».

Уцекачы, закладнікі і ахвяры «разборак»



У ЗША летась былі забітыя два беларускія студэнты і дагэтуль невядома, ахвярамі якіх разборак сталі маладыя людзі, што прыехалі сюды па адукацыйных праграмах.


Сёлета ўпершыню беларуска была ўзятая ў закладнікі. Ірыну Экпа-Ума, якая ад канца 1980-х жыве ў Нігерыі і працуе ў транснацыянальнай нафтавай карпарацыі, захапілі з мэтай выкупу. Так і не вядома, ці заплацілі ўрэшце за яе выкуп, але пасьля тыднёвых перамоваў з бандытамі яе выпусьцілі. Жанчына была параненая ў нагу.


Маральныя траўмы атрымалі дзесяткі беларускіх жанчынаў падчас мінулагодняга лібана-ізраільскага канфлікту і сёлета, у часе грамадзянскага супрацьстаяньня ў Палестыне. Усе яны колісь выйшлі замуж за замежнікаў і спрабавалі асімілявацца на новых землях.


http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/07/09676F1E-0972-4705-B2C1-4ECC4392D931.html Хто адкажа за сарваны адпачынак? 120707


http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/01/AF75D84D-D0B4-4AA8-A270-8591BD6038A8.html Зімовы турызм у Беларусі: “толку ня будзе!” 250107


http://www.svaboda.org/xml/articles/2006/08/A947F26C-1DD8-4E2D-8133-AEDFF4C99358.html Яшчэ некалькім дзясяткам турфірмаў пагражае адабраньне ліцэнзіяў 210806

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconУ якіх умовах беларусы працуюць за мяжой?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconКонкурс-фестываль журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, засноўваецца Упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей з мэтай далейшай папулярызацыі грамадскай дзейнасці арганізацый суайчыннікаў за мяжой у смі,
Палажэнне аб конкурсе-фестывалі журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconНезалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж
Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі “Белсаюздруку”– трапляюць да чытачоў дзякуючы...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconНезалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж
Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі “Белсаюздруку”– трапляюць да чытачоў дзякуючы...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconОсака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі?
Якія спадзяваньні беларускіх заўзятараў на чэмпіянат сьвету ў лёгкай атлетыцы. Які праходзіць у Осацы, спраўдзіліся а якія не? Высьвятляў...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconЗага д
Аб зацвярджэнні Палажэння аб конкурсе-фестывалі журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconБеларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра?
Палачанка: “За мяжой жыць лепей! Там паважаюць нас, інвалідаў. А тут – ці ты кульгавы, ці ты бязногі – валяйся. Во як! Там, ведаеце,...

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconЯк беларусы пілі, як беларусы п'юць, чаму беларусы п'юць І як зрабіць, каб не пілі

У якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? iconВызначце І запішыце назоўнікі, якія "схаваліся" ў слове збраяносец
Беларусы, выпадак, імя, інструменты, кулінарыя, магазін, таварышы, цыган, малы, чатырнаццаць

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка