А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў




НазваА. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў
старонка1/4
Дата канвертавання28.10.2012
Памер289.91 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
А.С. Мельнічук


Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1


<…> У наш час паняцце метадалогіі аказваецца найбольш актуальным у дачыненні да навуковай дзейнасці. У галіне навукі метадалогія – у другім, больш канкрэтным яе разуменні – з’яўляецца сукупнасцю зыходных прынцыпаў, якімі кіруецца вучоны на розных этапах даследавання, пачынаючы з вызначэння яго мэт і канчаючы фармуляваннем атрыманых у выніку вывадаў. Гэтыя зыходныя прынцыпы грунтуюцца на шырокіх філасофскіх абагульненнях найбольш істотных уласцівасцей аб’ектыўнай рэчаіснасці і свядомасці і на ўліку ўжо пазнаных асаблівасцей аб’екта кожнай дадзенай галіны навукі. <…>

<…> Звычайна ў метадалогіі вылучаюць два або тры ўзроўні: агульную філасофскую метадалогію, якая пашыраецца на ўсе навукі; агульнанавуковую метадалогію, якая датычыць метадаў і прынцыпаў, што прымяняюцца ў групах навук (часам гэты ўзровень далучаецца да першага і часткова да трэцяга); прыватную метадалогію, якая ахоплівае метады, спецыфічныя для адной дадзенай навукі. <…>

<…> У адпаведнасці з прыведзенымі агульнымі палажэннямі, метадалогія ў мовазнаўстве можа быць ахарактарызавана найбольш абагульнена як вучэнне аб прынцыпах даследчыцкай дзейнасці ў навуцы пра мову. Метадалогія вызначае агульную арыентацыю і характар лінгвістычнага даследавання і ў значнай ступені абумоўлівае яго навуковыя вынікі. Яна ахоплівае праблематыку вызначэння аб’екта і пабудовы прадмета мовазнаўства, перадумоў і шляхоў падыходу да навуковага асвятлення мовы, кірункаў, мэт, сродкаў і прыёмаў яе даследавання, правілаў яе тэарэтычнага апісання і, такім чынам, складае асобны раздзел лінгвістычнай тэорыі. Разам з тым, метадалогія мовазнаўства з’яўляецца адным са спецыяльных аспектаў метадалогіі навукі ўвогуле як самастойнай галіны ведаў.

<…> Дыялектычны закон усеагульнай сувязі з’яў ляжыць у аснове пашыранага ў наш час на мовазнаўства, як і на іншыя галіны навукі, агульнанавуковага прынцыпу сістэмнасці. Згодна з гэтым метадалагічным прынцыпам, мову неабходна вывучаць ва ўсіх яе істотных сувязях з іншымі з’явамі рэчаіснасці, – перш за ўсё, як грамадскую з’яву, з іншымі відамі грамадскай дзейнасці, з характарам і структурай грамадства ў цэлым, з улікам міжмоўнага ўзаемадзеяння, складанай унутранай узаемасувязі розных структурных узроўняў і элементаў мовы, псіхалагічных і фізіялагічных бакоў маўленчай дзейнасці, ролі яе тэхнізацыі. Да дыялектычнага закону ўсеагульнай сувязі з’яў рэчаіснасці зводзіцца і распаўсюджвальны на вывучэнне мовы агульнанавуковы прынцып прычыннасці, датычнасць якога да мовазнаўства неабгрунтавана адмаўляецца некаторымі мовазнаўцамі… Разам з тым, агульнанавуковы прынцып прычыннасці мае непасрэднае дачыненне да дыялектычнага закону непарыўнага руху і развіцця.

Дыялектычны закон руху як спосаб існавання матэрыі ляжыць у аснове агульнанавуковага прынцыпу гістарызму, спалучэнне якога на абагульнена-тэарэтычным узроўні з прынцыпам сістэмнасці з’яўляецца абавязковым патрабаваннем … метадалогіі навукі… Прынцып гістарызму ў мовазнаўстве прадугледжвае разуменне мовы як гістарычна развівальнай з’явы, пачынаючы з ранніх этапаў яе фарміравання і канчаючы апошнімі этапамі (у выпадку з мовамі, якія адышлі ў мінулае) або далейшымі перспектывамі яе развіцця, – як у плане яе грамадскага функцыянавання, так і ў плане яе структурнай арганізацыі. <…> Адным са спосабаў прымянення прынцыпу гістарызму ў мовазнаўстве стаў параўнальна-гістарычны метад, які абумовіў інтэнсіўнае і плённае развіццё спецыяльнага кірунку… – параўнальна-гістарычнага мовазнаўства.

З прынцыпам гістарызму ў метадалагічных адносінах непасрэдна звязаны дыялектычны прынцып адзінства і барацьбы супрацьлегласцей як унутранай крыніцы развіцця. У дастасаванні да развіцця мовы гэты прынцып прадугледжвае разгляд мовы як на абстрактным узроўні сістэмы моўных сродкаў, так і на канкрэтным узроўні моўнай дзейнасці грамадства. Захаванне прынцыпу адзінства і барацьбы супрацьлегласцей адыгрывае галоўную ролю ў выяўленні і вытлумачэнні непасрэдных прычын гістарычных змяненняў мовы ў канкрэтных выпадках…

У аснове метадалагічных прыцыпаў, якія вызначаюць разуменне спецыфікі гістарычнага развіцця мовы, ляжыць і дыялектычны закон пераходу колькасных змяненняў у якасныя. <…> Метадалагічная роля закону пераходу колькасных змяненняў у якасныя заключаецца ў тым, што ён канцэнтруе ўвагу даследчыкаў на фактах мноства працэсаў і нераўнамернасці тэмпаў моўнага развіцця на розных узроўнях і ўчастках моўнай сістэмы, пры якіх якасныя скачкі часцей ахопліваюць больш абмежаваныя ўчасткі моўнай сістэмы, чым участкі больш шырокія або сістэму мовы ў цэлым.

<…> Асабліва актуальным для мовазнаўства з’яўляецца дыялектычнае разуменне ўзаемаадносін катэгорыі формы і зместу паміж сабой і з іншымі катэгорыямі дыялектычнага матэрыялізму. <…> У ліку розных суадносін, якія маюць месца ў сферы мовы, пад катэгорыі формы і зместу, згодна з усталяванай усеагульнай традыцыяй, падводзяцца суадносіны паміж моўным знакам і абазначанай ім сутнасцю як фактам свядомасці – паняццем, уяўленнем і г. д. <…>

<…> Для асэнсавання многіх бакоў і фактаў мовы важную метадалагічную ролю адыгрываюць такія катэгорыі матэрыялістычнай дыялектыкі, як колькасць і якасць, асабліва пры разглядзе моўнага развіцця як пераходу колькасных змяненняў у якасныя, катэгорыі агульнага, прыватнага і асобнага, якія праяўляюцца ў суадносінах тыпу “фанема-алафон – канкрэтны індывідуальны гук маўлення (фон)”, “марфема-аламорф – асобны экзэмпляр марфемы ў маўленчым акце (морф)”, “лексема-ЛСВ – канкрэтнае індывідуальнае ўжыванне слова”, катэгорыі сутнасці і з’явы, прычыны і выніку, прасторы і часу і інш. <…>


Пытанні


  1. Які сэнс укладвае А.С. Мельнічук у паняцце метадалогіі ў дачыненні да навуковай дзейнасці?

  2. Якія ўзроўні вылучаюць звычайна ў метадалогіі? У чым іх сутнасць?

  3. Што разумее вучоны пад метадалогіяй у мовазнаўстве? Якое яе прызначэнне?

  4. У аснове якога метадалагічнага прынцыпу ляжыць дыялектычны закон усеагульнай сувязі з’яў?

  5. Як неабходна вывучаць мову згодна з метадалагічным прынцыпам сістэмнасці?

  6. Якое значэнне ў дачыненні да мовы мае агульнанавуковы прынцып прычыннасці?

  7. Што прадугледжвае ў мовазнаўстве прынцып гістарызму? Складнікам якога метаду ён з’яўляецца?

  8. Што прадугледжвае ў дачыненні да мовы прынцып адзінства і барацьбы супрацьлегласцей?

  9. У чым заключаецца метадалагічная роля закону пераходу колькасных змяненняў у якасныя?

  10. Чаму, паводле А.С. Мельнічука, “асабліва актуальным для мовазнаўства з’яўляецца дыялектычнае разуменне ўзаемаадносін катэгорыі формы і зместу паміж сабой і з іншымі катэгорыямі дыялектычнага матэрыялізму”? Абгрунтуйце адказ.

  11. У чым заключаецца важная метадалагічная роля ў мовазнаўстве такіх катэгорый матэрыялістычнай дыялектыкі, як колькасці і якасць? Прыватнае і асобнае? Прычына і вынік?
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconЧасопіс палітычных даследаванняў
Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” прапануе поўную электронную працэдуру падачы І рэцэнзавання артыкулаў

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconАбвестка пра к
Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2011 годзе. Стыпендыя будзе рэалізоўваццца Інстытутам даследаванняў І экспертыз па пытаннях...

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconУсходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
Адукацыя (сярэдняя/вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, год сканчэння)

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconУсходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
Адукацыя (сярэдняя/вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, год сканчэння)

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconАпрыкла мне слухаць дурную лаянку. Давайце свае прапановы, а потым паглядзім ці добра будзе?
Пачалі хлопцы выдумляць. Адзін пра кісельныя берагі, другі пра малочныя рэкі, трэці пра гаючую ваду ў кожнай студні. А чацьвёрты...

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconЮ. Кацюра дыскурсныя маркёры ў лінгвістычных даследаваннях
Аднак у маўленні дадзеныя словы выконваюць важную ролю: яны часта ўжываюцца для сувязі фрагментаў дыскурса, акцэнтавання ўвагі суразмоўцы...

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

А. С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка