Спампаваць 60.86 Kb.
|
ЗВЯЗДА28 лiстапада 2012 года№ 229 (27344)АДУКАЦЫЯІніцыятывы айчынных педагогаў "Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі занепакоены цяперашнім узроўнем аплаты работнікаў галіны. Паказчык намінальнай налічанай заработнай платы работнікаў сістэмы адукацыі па выніках верасня 2012 года склаў 2 899,9 тысячы рублёў, што на 30% ніжэй за рэспубліканскі паказчык і з'яўляецца самым нізкім сярод паказчыкаў па асобных відах эканамічнай дзейнасці, — падкрэсліваецца ў звароце дэлегатаў VІІ з'езда Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў беларускі ўрад. — Павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 верасня 2012 года пры ўжо зафіксаваным узроўні інфляцыі за студзень-верасень 2012 года 18,1% не прывяло да рэальнага росту заработнай платы работнікаў сістэмы адукацыі за аналагічны перыяд. Больш за тое, узмацняецца дыспрапорцыя ў аплаце працы педагагічных работнікаў у параўнанні з работнікамі іншых сфер... Для выпраўлення сітуацыі лічым крайне неабходным павышэнне заработнай платы работнікам сістэмы адукацыі, гэта значыць, увядзенне галіновага павышальнага каэфіцыента з мэтай давядзення паказчыка сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў сістэмы адукацыі да агульнарэспубліканскага паказчыка і недапушчэння адтоку высокакваліфікаваных кадраў з сістэмы адукацыі ў іншыя галіны і за межы краіны, перш за ўсё з буйных гарадоў". Адток маладых непазбежны? Трэба адзначыць, што тэма заробкаў лейтматывам гучала ва ўсіх выступленнях дэлегатаў VІІ з'езда Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. — Дзейная сістэма аплаты працы педагога не забяспечвае стабільнага матэрыяльнага становішча настаўніка, пазбаўляе яго ўпэўненасці, выклікае дыскамфорт і стварае ў грамадстве меркаванне аб прафесіі настаўніка як аб малапрывабнай, — лічыць старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр СУХАНАЎ. — На наш погляд, прынятая Інструкцыя аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў можа выклікаць негатыўнае стаўленне ў прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці. Трывожыць нас і становішча педагогаў трэцяга года работы, якія сёння застаюцца самым неабароненым звяном. Дзейная сістэма аплаты працы ставіць іх у гэты перыяд у вельмі цяжкае становішча, што прыводзіць да адтоку моладзі ў іншыя арганізацыі і галіны. Прэвентыўныя захады, што прымаюцца органамі адукацыі, камітэтамі прафсаюза на месцах (гэта і прафарыентацыйная работа па адборы і накіраванні кандыдатаў для мэтавага навучання на педагагічныя спецыяльнасці, і ўключэнне асобных матэрыяльных і жыллёва-бытавых ільгот у лакальныя нарматыўныя прававыя акты), не прыносяць чаканага выніку. Працэс адтоку маладых спецыялістаў становіцца незваротным. Сёння заработная плата маладога спецыяліста ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі складае 1971,8 тыс. рублёў на стаўку. У будучыні, пасля двух гадоў абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні, яго заработная плата становіцца яшчэ меншай, паколькі ён ужо не атрымлівае даплату ў памеры адной тарыфнай стаўкі. Гэтую розніцу не можа ліквідаваць нават праходжанне атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі. Недасягальная пенсія па выслузе гадоў Старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла КАХАНОЎСКАЯ спынілася на праблемах прафесійнага пенсійнага страхавання педагагічных работнікаў: — Дазволю сабе звярнуць увагу, што пры ўключэнні ў прафесійны стаж перыядаў работы з 1 студзеня 2009 года прымяняюцца крытэрыі ацэнкі працы педагагічных работнікаў, якія змяшчаюць проста невыканальныя ўмовы. Так, дырэктар школы і яго намеснік ніяк не могуць ажыццяўляць дзейнасць на цэлую стаўку і мець пры гэтым яшчэ і гадзіны арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю. Такая ж сітуацыя ў сацыяльных педагогаў, выхавальнікаў і г.д. Загадчыца дашкольнай установы таксама не можа адначасова працаваць выхавальнікам на цэлую стаўку. Пастановай Савета Міністраў ад 20 кастрычніка 2011 года № 1455 былі ўнесены змяненні ў вышэйзгаданыя крытэрыі, якія тычацца настаўнікаў і выкладчыкаў, але яны не маюць прынцыповага значэння. Па словах Людмілы Каханоўскай, шмат праблем цягне за сабой закрыццё школ у сельскай мясцовасці: — У большасці выпадкаў работнікаў удаецца працаўладкаваць, але мы павінны памятаць, што працэс гэты часам вельмі хваравіты, асабліва для найбольш аддаленых сельскіх школ, бо не заўсёды ў бліжэйшай школе, куды арганізаваны падвоз навучэнцаў, ёсць неабходныя вакансіі, а гэта цягне вымушаны адток работнікаў з галіны. Асобна хацелася б спыніцца на новай інструкцыі аб парадку атэстацыі педагагічных работнікаў. Не сакрэт, што сёння ў сувязі з недахопам кадраў, асабліва ва ўстановах дашкольнай адукацыі, актыўна прыцягваюцца да педагагічнай работы высокакваліфікаваныя спецыялісты вышэйшай катэгорыі пенсійнага ўзросту. І наўрад ці навіна аб тым, што вышэйшую катэгорыю давядзецца пацвярджаць, іх абрадуе... Не стымулюе гэтая мера і педагогаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі да яе павышэння. Таксама незразумелы механізм пацвярджэння вышэйшай катэгорыі выхавальніка загадчыкам і намеснікам загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі, паколькі атэстоўвацца на катэгорыю выхавальніка яны не могуць. Шмат пытанняў у педагогаў выклікае прымяненне на практыцы пункта аб праве на тую ж катэгорыю пры пераводзе з адной пасады на іншую. Як трэба прымяняць такую норму, напрыклад, пры рабоце настаўніка па сумяшчальніцтве? І ці варта педагогам дадатковай адукацыі спадзявацца на вяртанне водпускаў ранейшай працягласці? Ці выгадна быць дацэнтам? Пра заробкі казала з трыбуны з'езда і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля САКОВІЧ: — Сёння пры рабоце на стаўку заробак старшага выкладчыка з улікам 30-працэнтнай надбаўкі за стаж і павышальнага каэфіцыента 50% складае ўсяго 2 033 332 рублі; дацэнта, кандыдата навук з улікам 30-працэнтнай надбаўкі за стаж і даплат за вучонае званне і ступень — 2 865 900 рублёў, а прафесара, доктара навук з улікам 30-працэнтнай надбаўкі за стаж і даплат за вучонае званне і ступень — 3 885 075 рублёў. Прыемна канстатаваць, што за апошні год істотна ўзраслі заробкі выкладчыцкага складу без вучоных званняў і ступеняў за кошт устанаўлення ім павышальнай 50 працэнтнай надбаўкі. Але розніца паміж заработнай платай дацэнта, кандыдата навук (з улікам даплат за ступень і званне) і старшага выкладчыка (без звання і ступені) складае каля 832 тысяч рублёў. Разам з тым дацэнту для прызначэння даплат за вучоныя ступені і званні трэба штогод прадастаўляць справаздачу аб выкананні вучэбнай нагрузкі і іншых відаў работ — такіх, як удзел у навукова-метадычнай рабоце, удзел у навуковых і навукова-практычных мерапрыемствах, удзел у арганізацыі і выкананні інавацыйных праграм і праектаў. А выкладчыкам, якія не маюць вучоных ступеняў і званняў, такіх справаздач падаваць не трэба. Дык ці ёсць матывацыя ў маладых выкладчыкаў працаваць над дысертацыямі, калі ў выпадку паспяховай абароны іх заработная плата вырасце нязначна? А ці можна прыцягнуць у ВНУ замежнага спецыяліста на цяперашніх умовах аплаты працы за гадзіну, якія складаюць для доктара навук, прафесара — 27 000 рублёў, для дацэнта, кандыдата навук — 24 750 рублёў і 22 500 рублёў — для выкладчыка без звання і ступені? Пытанне з разраду рытарычных... Па словах Наталлі Саковіч, сёння ВНУ пераходзяць на новыя тыпавыя вучэбныя планы са скарочаным тэрмінам навучання, з якіх можа быць выключаны шэраг дысцыплін гуманітарнага профілю, а гэта пацягне скарачэнне вучэбнай нагрузкі, рабочых месцаў, зніжэнне ўнутранага сумяшчальніцтва, стымулюючых выплат і, як вынік, зніжэнне сярэдніх заробкаў. Старшыня прафкама звярнулася з прапановай да дэлегатаў з'езда — хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі аб разглядзе пытання аб стварэнні ў абласных цэнтрах інтэрнатаў маласямейнага тыпу для высокакваліфікаваных супрацоўнікаў універсітэтаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У Магілёўскім дзяржаўным ўніверсітэце такую патрэбу маюць 103 супрацоўнікі, у тым ліку 53 прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу. — У цяперашняй эканамічнай сітуацыі вырашэнне жыллёвых праблем нашых супрацоўнікаў выглядае вельмі праблематычным, бо нават калі і будуць выдзяляцца кватэры для будаўніцтва, то пабудаваць іх змогуць толькі адзінкі. Высокі банкаўскі працэнт пры крэдытаванні і кошт 1 квадратнага метра жылля несупастаўныя з заробкамі выкладчыкаў ВНУ. Іншыя прапановы, агучаныя на з'ездзе: Для натуральнага амаладжэння кадраў, а таксама павышэння сацыяльна-эканамічных гарантый работнікам з кола прафесарска-выкладчыцкага складу было прапанавана захоўваць даплаты за вучоныя ступені і званні асобам з кола непрацуючых пенсіянераў у памерах, якія адпавядаюць памерам гэтых выплат па апошнім месцы іх працы. Вярнуць ранейшую працягласць водпускаў педагагічным работнікам сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, работнікам сістэмы павышэння кваліфікацыі, а таксама выхавальнікам інтэрнатаў устаноў адукацыі. Заканадаўча замацаваць наступныя нормы ў частцы рашэння пытанняў кантрактнай формы найму: — устанавіць кампенсацыі ў памеры 3 сярэднямесячных заработных плат за скасаванне кантрактаў у сувязі з завяршэннем яго тэрміну, з работнікамі, якія не маюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны. — забяспечыць уключэнне ў бюджэтныя выдаткі сродкаў на прадастаўленне дадатковых мер матэрыяльнага стымулявання працы работнікаў бюджэтных арганізацый, з якімі заключаны кантракты. Надзея НІКАЛАЕВА. |
![]() | Складанне ў школе сістэмы безперапыннай перападрыхтоўкі І павышэння кваліфікацыі педагогаў | ![]() | Сівурава Л. П. Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Л. П. Сівурава... |
![]() | Онкурсу: стварэнне новых адукацыйных І дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай І творчай... | ![]() | Гродзенскі рэгіён”, якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 лістапада, наведалі звыш сямі тысяч абітурыентаў,... |
![]() | Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы “Краязнаўства” Рэг. № Уд 11/7-18-273 ад. 27. 06. 2011 па спецыяльнасцях:... | ![]() | Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для... |
![]() | Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня... | ![]() | Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня... |
![]() | Беларусь сучасная” ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханэса Рау прайшло паседжанне навуковай кавярні “Адукацыя дарослых”.... | ![]() | Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной... |