Спампаваць 33.83 Kb.
|
У Менску выйшаў першы выпуск збору навуковых працаў “Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў і гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледчыя працы больш як 20 гісторыкаў, аповяды ахвяраў сталінізму і афіцыйныя дакумэнты таго часу. Прэзэнтацыя выданьня адбылася сёньня на управе БНФ у Менску. Ідэя выдаць шэраг зборнікаў, прысьвечаных мэханізму рэпрэсіяў савецкага часу на Беларусі з’явілася 10 год таму – распавёў адзін са складальнікаў кнігі, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў. Спачатку бракавала тэхнічных магчымасьцяў, потым перашкаджаў шэраг неспрыяльных абставінаў. Але напярэдадні знакавага 2007 году, 70-й гадавіны трагічных падзеяў 1937-га, было вырашана прэзэнтаваць грамадзкасьці навуковыя працы, прысьвечаныя гэтай тэме. З друку выйшаў першы выпуск сэрыі “Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады на Беларусі”. З астатнімі часткамі працы можна пазнаёміцца на сайце homoliber.org. Ігар Кузьняцоў зазначыў, што гэты праект для Беларусі – амаль унікальны. Ігар Кузьняцоў: “Гэткіх выданьняў у Беларусі не было – сэрыя зборнікаў, пры ўдзеле болей за 20 аўтараў – і тых, хто калісьці працаваў над гэтай тэмай, і тых, хто працуе і цяпер, і тых, хто толькі пачынае працаваць. Гэта найперш навуковыя працы – з адпаведнай даведкава-спасылкавай базай. Важна і тое, што там прадстаўленыя ня толькі аўтарскія артыкулы, але і дакумэнты таго часу”. Галоўная місія гэтага праекту, лічыць Ігар Кузьняцоў, - нагадаць грамадзтву аб трагічных старонках беларускае гісторыі. Аддаць даніну памяці тым, хто стаў ахвярай сталінізму і назваць імёны тых, з чыёй віны тварылася беззаконьне. А яшчэ - падштурхнуць да роздуму, - што адбывалася 70 гадоў таму, і чым беларусы жывуць сёньня. Сярод зацікаўленых чытачоў складальнікі разьлічваюць пабачыць і сваіх ідэалягічных супраціўнікаў. Ігар Кузьняцоў: “Яны, канешне, будуць казаць, што гэта ўсё няпраўда, хлусьня, але тое, што яны ўсё адно будуць гэтым займацца – гэта таксама адна з мэтаў, якія мы перасьледуем. Каб яны таксама пашырылі свае веды ў гэтай вобласьці. Разнастайная інфармацыя ахоплівае ўсе сфэры, у тым ліку і ўсьведамленьне фэномэна сталінізму ў Беларусі, чаму сёньняшнія падзеі шмат у чым нагадваюць тыя часы”. Пісьменьнік Васіль Якавенка, сустаршыня Аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, мяркуе, што праца ўкладальнікаў перашкодзіць “пакрыць лакам” трагічную гісторыю сталінскіх рэпрэсіяў на Беларусі. Васіль Якавенка: “Сёньня людзі ў нашае краіне, ня толькі маладыя, але і больш сталага веку, пачынаюць забывацца пра падзеі тых часоў. Дык вось гэтыя зборнікі, як і іншая літаратура, што мы выпускаем – як і бюлетэнь “Рэха ГУЛАГу”, - гэта ўсё вельмі патрэбна. Будзем імкнуцца, каб гэтая тэма асьвятлялася як мага глыбей ды шырэй”. На думку Васіля Якавенкі, дасьледчыкам варта ў будучыні больш надаць увагі псыхалягічнаму аспэкту фэномэна сталінскага тэрарызму. Васіль Якавенка: “Часам людзі былі задаволеныя тым, што адбываецца. Яны падманвалі саміх сябе, яны закрывалі вочы на тое, што адбывалася побач, па-за іх, недзе збоку. Яны не хацелі ведаць гэтага ўжо...” Паводле Якава Басіна, аднаго з аўтараў зборніка ды адказнага рэдактара зборніка “Рэпрэсыўная палітыка савецкае ўлады на Беларусі”, выданьне мае распаўсюджвацца праз краму “Акадэмкніга”, офіс Управы БНФ і, магчыма, офіс Таварыства Беларускай мовы ў Менску. Два наступныя выпускі зборніку маюць выдаць цягам двух месяцаў. Для вядоўцы: Грамадзкі аргкамітэт ушанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў прыняў рашэньне абвясьціць 2007 г. Годам памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, а 29 кастрычніка — Днём памяці. Гэта зьвязана з тым, што сёлета спаўняецца 70 гадоў ад 1937 году — кульмінацыі масавых рэпрэсіяў, а 29 кастрычніка 1937 году адбыліся масавыя расстрэлы беларускай інтэлігенцыі. Ігар КУЗЬНЯЦОЎ (нар. 1956), гісторык. Кандыдат гіст. навук, тэма дысэртацыі “Масавыя рэпрэсіі ў 1930-ыя гады і рэабілітацыя ахвяр тэрору”. Дацэнт факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ. Сябра таварыства “Мэмарыял”, сябра грамадзкай рады Архіву Найноўшай гісторыі. Аўтар кніг і артыкулаў пра масавыя рэпрэсіі ў СССР і Беларусі ў прыватнасьці. Спасылкі па тэме: “У Доме літаратара не дазволілі гаварыць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій”, Ганна Соўсь, Менск http://www.svaboda.org/textarticlesfeatures/society/2007/4/99bcd37c-dc0b-4272-9a16-583db56f25ca.html “Вандалізм на могілках становіцца праблемай нацыянальнага маштабу”, Галіна Абакунчык, Менск http://www.svaboda.org/textarticlesfeatures/society/2007/6/12987257-a39d-4902-8158-26c5adc10a21.html “Каго расстрэльвалі ў лесе пад Гомелем”? http://www.svaboda.org/textarticlesfeatures/society/2007/7/027518B4-BDDC-44AD-8041-1A7EAC4A3D27.html |
![]() | Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледаваньні... | ![]() | Дранчук: у бнф прэзэнтацыя кнігі “Рэпрэсіўная палітыка Савецкай улады да Беларусі” |
![]() | Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) І яго... | ![]() | Кастрычнікая рэвалюцыя 1917 г у Расіі. Усталяванне савецкай улады на неакупіраванай тэрыторьіі Беларусь |
![]() | Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай... | ![]() | Беларусі, якую скончыў у 2001 годзе. Паступіў у асьпірантуру эўрапейскіх дасьледаваньняў Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны. У 2004... |
![]() | Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытуту сучасных ведаў. Абараняўся па тэме “Аказіяналізм Мальбранта”. Аўтар болей чым 200 навуковых... | ![]() | Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай... |
![]() | Школьная адукацыя на тэрыторыі беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.) | ![]() | Тэма 1 Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. (2 гадзіны) |