Спампаваць 21.25 Kb.
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей № 33 "05" ліпеня 2011 г. Палажэнне аб конкурсе-фестывалі журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой 1. Конкурс-фестываль журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, засноўваецца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей з мэтай далейшай папулярызацыі грамадскай дзейнасці арганізацый суайчыннікаў за мяжой у СМІ, накіраванай на захаванне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, пашырэнне сувязей з гістарычнай Радзімай. 2. Конкурс-фестываль праводзіцца штогод з разглядам матэрыялаў, якія былі надрукаваны ці выйшлі ў эфір з 1 красавіка папярэдняга года па 1 красавіка года падвядзення вынікаў. 3. Для ўдзелу ў конкурсе-фестывалі запрашаюцца журналісты, друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў замежжа, а таксама іншыя журналісты і СМІ, якія асвятляюць дзейнасць нашых суайчыннікаў за мяжой. 4. На разгляд прымаюцца друкаваныя і электронныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць арганізацый суайчыннікаў за мяжой у справе захавання і развіцця традыцый, культуры і мовы беларускага народа, садзейнічанні развіццю і пашырэнню сувязей адміністратыўных рэгіёнаў Беларусі з адміністратыўнымі адзінкамі ў краінах пражывання суайчыннікаў, аб'ектыўна асвятляюць дзяржаўную палітыку кіраўніцтва Беларусі, сацыяльна-эканамічнае развіццё сучаснай беларускай дзяржавы. 5. Матэрыялы дасылаюцца ў апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей да 10 красавіка года падвядзення вынікаў конкурсу-фестывалю на адрас: Рэспубліка Беларусь, 220029, г.Мінск, вул.Камуністычная, 11. Матэрыялы могуць дасылацца як непасрэдна ўдзельнікамі конкурсу-фестывалю, так і, па дамоўленасці, праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы могуць быць прадстаўлены таксама на электронны адрас: Belarus21@tut.by. 6. Удзельнікі конкурсу-фестывалю прадстаўляюць надрукаваныя за акрэслены перыяд матэрыялы, аўдыё- відэазапісы радыё- і тэлесюжэтаў і праграм па вышэйназванай тэматыцы, дадаўшы пры гэтым наступныя звесткі аб аўтары: прозвішча, імя, месца працы, пасада, адрас і тэлефонны кантактны нумар. 7. Для падвядзення вынікаў конкурсу-фестывалю загадам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей зацвярджаецца журы. 8. Удзельнікі конкурсу-фестывалю, вызначаныя журы, узнагароджваюцца Дыпломамі, Пахвальнымі граматамі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і каштоўнымі падарункамі. 9. Узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу-фестывалю праводзіцца штогод у г.Мінску ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". 10. Матэрыялы, рэкамендаваныя журы, будуць размешчаны на стэндзе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей "СМІ дыяспары" на Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі" |
![]() | Аб зацвярджэнні Палажэння аб конкурсе-фестывалі журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць... | ![]() | Пастанова упаўнаважанага па справах рэлігій І нацыянальнасцей І міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь |
![]() | Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2002 г. №164, І дзейнічаў у адпаведнасці з Палажэннем,... | ![]() | Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый... |
![]() | Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе асветніцкая праваабарончая ўстанова з Мінска правяла інфармацыйную сустрэчу з людзьмі з... | ![]() | Смі І выдавецтваў Рэспублікі Беларусь на курсах павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў І спецыялістаў кнігавыдання І сродкаў... |
![]() | Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій І нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь І дэпартамент нацыянальных меншасцей І эміграцыі пры... | ![]() | Канстанцінавіч; саветнік міністра адукацыі па сувязях са смі І грамадскасцю, прафесар ІЎчанкаў Віктар Іванавіч; начальнік Упраўлення... |
![]() | Толькі апошнім часам беларусы траплялі ў закладнікі ці пад горныя лавіны, станавіліся ахвярамі авіякатастроф, тэрактаў І крымінальных... | ![]() | Рэспублікі Беларусь на курсах павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў І спецыялістаў кнігавыдання І сродкаў масавай інфармацыі... |