На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра




НазваНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
Дата канвертавання18.01.2013
Памер37.46 Kb.
ТыпДокументы
Padb1204abloga


Прывітаньне!


На сайце парталу tut.by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той яго аб гэтым папросіць.


Летуценнiк заяўляе: “Такі чалавек, як Казулін, ня будзе прыніжацца перад дыктатарам, які думае пра сябе хрэн ведае што».


Litops: “А можа насамрэч Казуліну напісаць прашэньне аб памілаваньні, выйсьці і рэарганізаваць апазыцыю для рашаючага і канчатковага ўдару?»


Marvin Heemeyer: “А што тут сказаць? Яму (Казуліну) хапіла грамадзянскай мужнасьці сваю, а не чыю-та пазіцыю агучыцть... І як бы ён цяпер не зрабіў — гэта будзе ягонае рашэньне, і ня мы тут судзьдзі...»


saja78: “Здаецца мне, што Лукашэнка рыхтуе глебу, каб выканаць адно з асноўных патрабаваньняў ЭС па вызваленьню палітзьняволеных. Але каб гэта не выглядала быццам яго ЭС у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў».


yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі, што народ любы кантакт з гэтай "уладай" успрымае як кантакт з бандытамі. Прасіць і дамаўляцца можна з легітымнай уладай, а з бандытамі размова адна: змаганьне да канца».


Сайт блогу Горадні s13.ru паведамляе, што Гарадзенскае аб'яднаньне БНФ зьвярнулася да старшыні гарвыканкаму Аляксандру Антоненкі з лістом, у якім прапануе прыняць рашэньне аб аднаўленьні зьнішчанага ў часы СССР касьцёлу Фары Вітаўта. Дарэчы, ужо мінула роўна 46 гадоў ад таго часу, як савецкая ўлада зьнішчыла не крануты вайной адзін з найпрыгажэйшых касьцёлаў Усходняй Эўропы. Камэнтары да гэтага паведамленьня наступныя. Image нагадвае, што тыдзень таму на гэтую ж тэму выказаўся арцыбіскуп мітрапаліт Менскі і магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: “Варта нагадаць, што ўлады Горадні пагадзіліся зь меркаваньнем грамадзкасьці аб неабходнасьці аднаўленьня ў цэнтры гораду шэрагу страчаных помнікаў архітэктуры, у тым ліку і фары Вітаўта».


Андрэй: «Па-мойму, менавіта Антоненка абяцаў зрабіць усё магчымае, каб ня зьнесьлі крамку «Хлеб», што была каля стадыёну “Нёман”. Так што аб чым яшчэ можна тут казаць?» nick77: «Уявіце, што на гэты храм могуць прэтэндаваць як праваслаўныя, так і каталікі. Хто будзе фінансаваць працы: Рым, Масква ці Менск? Чый ён будзе — не вядома, а мне думаецца, што ўсё застанецца як і цяпер: проста малюпасенькі сквэр».


Сайт народных навінаў з Віцебску news.vitebsk.cc інфармуе, што ад пачатку году па стану на 1 кастрычніка насельніцтва Віцебскай вобласьці зьменьшылася амаль на сем тысяч чалавек. Начальнік аддзелу абласнога ўпраўленьня статыстыкі Натальля Шруб растлумачыла, што такое скарачэньне абумоўлена тым, што колькасьць памерлых на 5,9 тысячы пераўзыйшло колькасьць навардкаў. Акрамя таго, адзначаны міграцыйныя страты. Найбольшая натуральная страта насельніцтва адзначана ва Ўшацкім раёне, найменшая ў Віцебску. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году нараджальнасьць на Віцебшчыне павялічылася на 5,7 працэнты, а сьмяротнасьць зьнізілася на 3,7 працэнты».


На сайце стартавай старонкі Беларусі 21.by праводзіцца апытаньне на тэму, якой валюце найбольш давяраюць наведнікі сайту. На сёньня вынікі наступныя: беларускі рубель — 12%, даляр ЗША — 10%, эўра — 76%, расейскі рубель — 3%.


На гэтым “Начная аблога” разьвітваецца з вамі. Тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
С у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў. yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі,...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconАбмяркоўваюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра адмену палітыкі ў сфэры дзяржаўных прэфэрэнцыяў ад 2008 году. Сярод іншага ня будуць падтрымлівацца слабыя
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра адмену палітыкі ў сфэры дзяржаўных прэфэрэнцыяў ад 2008 году....

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconКамэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў
Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў Беларусі. Сярод водгукаў...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра icon"У тэгеране Лукашэнка шукаў аргумэнты для спрэчкі з Масквой?"
На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты \"Эль-Паіс\" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка