Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "віт" палажэнне




НазваГродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "віт" палажэнне
Дата канвертавання28.10.2012
Памер94.8 Kb.
ТыпДокументы
Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне

маладых навукоўцаў "ВІТ"


ПАЛАЖЭННЕ

Аб парадку карыстання рэсурсамі Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання навукоўцаў "ВІТ"

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Палажэнне рэгламентуе парадак карыстання рэсурсамі Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ" яго сябрамі, валанцёрамі і супрацоўнікамі пры ажыццяўленні адміністратыўнай і праектнай дзейнасці арганізацыі, а такеама сябрамі арганізацыі ў іх навукова-даследніцкай дзейнасці ў адпаведнасці з п. 4.4.6 Статута Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

1.2. Рэсурсамі арганізацыі для мэтаў дадзенага Палажэння з'яўляюцца:

- кампутары,

- прынтары,

- ксераксы,

- сродкі сувязі,

- расходныя матэрыялы,

- бібліятэка,

- памяшканні,

а таксама іншыя рэсурсы, якія знаходзяцца ва ўласнасці ці часовым карыстанні Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

1.3. Дадзенае Палажэнне ўсталёўвае наступную прыярытэтнасць карыстання рэсурсамі Грамадскага аб'яднання "ВІТ":

1) пяршэнства карыстання рэсурсамі прызнаецца для дзейнасці па вырашэнню пытанняў адміністравання арганізацыі яе супрацоўнікамі і сябрамі кіруючага і кантрольна-рэвізійнага органаў;

2) у другую чаргу - для дзейнасці па рэалізаці праектаў арганізацыі, зацвержаных Праўленнем;

3) у трэцюю чаргу - для ажыццяўленне індывідуальнай навукова-даследніцкай дзейнасці сябраў Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

vi

1.4. Карыстанне рэсфсамі Грамадскага аб'яднання "ВІТ" адбываецца ў офісе

Грамадскага аб'яданнаня "ВІТ". У выключных выпадках са згоды Праўлення магчыма карыстанне рэсурсамі арганізацыі па-за межамі офіса. Падставай для рэалізацыі дадзенай магчымасці з'яўляецца пісьмовая заява з рэзалюцыяй Праўлення. Заява павінна ўтрымліваць звесткі аб складзе рэсурсаў, якія патрабуюцца для выкарыстання па-за межамі офіса, указанне месца, дзе будзе адбываца выкарыстанне рэсурсаў, тэрмін звароту пазычаных рэсурсаў і адзнаку аб веданні аб персанальнай адказнасці за захаванне і зварот рэсурсаў у належным стане.

2.Парадак карыстання асобнымі рэсурсамі. 2.1.Кампутар.

2.1.1. Карыстанне кампутарам адбываецца ў адпаведнасці з усталяваным графікам, які абнаўляецца штомесячна. За ўнясеннем запісаў у графік і іх адпаведнасці дадзенаму Палажэнню сочыць офіс-адміністратар.

2.1.2 Запіс у графік на карыстанне кампутарам можа быць унесены ў любы час, але не пазней чым за 1 гадзіну да плануемай працы, калі ў графіку ёсць у наяўнасці вольны час для працы на кампутары.

V/

2.1.3. Графік карыстання кампутарам ахоплівае час з 8.00. да 22.00 гадзін ва усе дні тыдня.

2.1.3.1. У выпадку, калі карыстанне кампутарам плануецца на выходныя ці святочныя дні, а таксама з 8.00 да 10.00 і з 18.00 да 22.00 у працоўныя дні, то адпаведныя запісы ўносяцца толькі пасля ўзгаднення з офіс-адміністратарам, альбо з адным з сябраў Праўлення, альбо з кіраўніком аднаго з праектаў, зацвержаных Праўленнем ГА "ВІТ" (пра што робіцца адпаведны запіс у графіку). Пры гэтым асоба, з якой было ўзгоднена карыстанне тэхнікай, нясе персанальную адказнасць за захаванне рэсурсаў арганізацыі ў гэты час.

2.1.4.. Для працы па вырашэнню адміністратыўных пытанняў вызначаецца максімальны ліміт часу працы на асобу ў памеры не болып чым 4 гадзіны ў дзень не болып тры разы на тыдзень. Ліміт можа быць первышаны толькі ў тым выпадку, калі ў графіку маецца вольны час, не заняты іншымі карыстальнікамі.

2.1.4.1. Пры надзвычайных абставінах (праверкі дзяржаўных органаў, тэрміновая неабходнасць афармлення афіцыйных дакументаў і г.д.) карыстанне кампутарам для вырашэння пытанняў адміністравання арганізацыі можа адбывацца ў нелімітаваным памеры; пры гэтым са згоды старшыні Праўлення, ці асобы, што выконвае яго абавязкі, могуць уносіцца змены ў графік карыстання кампутарам. Таксама прадугледжваецца магчымасць рэзервацыі кампутараў пад працу выключна па адміністратыўных пытаннях пры наяўнасці тэрміновай неабходнасці.

2.1.5. Запісы на наступны тыдзень для ажыццяўлення праектнай дзейнасці ў межах праектаў, зацвержаных Праўленнем арганізацыі, могуць уносіцца пачынаючы з чацвярга бягучага тыдня. Максімальны ліміт працы для рэалізацыі праектаў складае не больш чым па 6 гадзін ў дзень і не больш чым 4 разы ў тыдзень на праект.

2.1.5.1. У выключных выпадках час працы на кампутары для ажыццяўлення праектнай дзейнасці можа быць павялічаны са згоды старшыні Праўлення ці асобы, што выконвае яго абавязкі. :

2.1.6. Для ажыццяўлення навукова-даследніцкай дзейнасці сябраў арганізацыі максімальны лімітаваны час працы на кампутары ўсталёўваецца ў памеры не больш за 3 гадзіны ў дзень на асобу, не больш за два разы на тыдзень.

2.1.7. Для вядзення адміністратыўнай дзейнасці выкарыстоўваецца пераважна кампутар №2.

2.1.8. Для вядзення праектнай дзейнасці выкарыстоўваецца пераважна кампутар №1.

2.1.9. Сябры арганізацыі ў сваёй навукова-даследніцкай ці выкладчыцкай дзейнасці пераважна карыстаюцца кампутарам №2, у час, калі ён не патрэбны для адміністрацыйнай дзейнасці. Дапускаецца праца на кампутары № 1, калі ён вольны ад працы па праектах.

2.2. Прынтар, ксеракс.

2.2.1. Карыстанне прынтэрам і ксераксам арганізацыі ў абавязковым парадку фіксуецца ў журнале ўліку.

2.2.2. Для ажыццяўлення адміністратыўнай дзейнасці арганізацыі ксеракс і прынтэр выкарыстоўваюцца без абмежавання.

2.2.3. Для рэалізаці праектаў арганізацыі, зацвержаных Праўленнем, сябрам і валанцерам Грамадскага аб'яднання "ВІТ" дазваляецца карыстанне прынтэрам і ксераксам у межах, усталяваных бюджэтам праекта.

2.2.4. Норма выдруку на прынтары ці ксераксе для адной асобы для ажыццяўлення яе навукова-даследніцкай дзейнасці складае 10 аднабаковых аркушоў фармата А4 і 5 аркушоў фармата АЗ у дзень.

2.2.4.1. Перавышэнне дадзенага ліміта дазваляецца з пісьмовай згоды старшыні Праўлення Грамадскага аб'яднання "ВІТ", а пры яго адсутнасці - асобы, якая выконвае яго абавязкі.

2.2.4.2. Заява на дазвол аб перавышэнні нормы выдруку падаецца у пісьмовым выглядзе ў адвольнай форме. У заяве абавязкова павінна быць указана прычына неабходнасці перавышэння нормы, колькасць неабходных для выдруку аркушоў і іх фармат. Рэзалюцыя аб узгадненні перавышэння нормы выдруку з указаннем дазволенай колькасці друкаваных аркушоў даецца на працягу 2 дзён з моманту падачы заявы.

2.3. Факс.

2.3.1. Атрыманне і дасылка факсімільных паведамленняў фіксуецца ў журнале ўліку тэлефонных размоў з указаннем колькасці лістоў факсімільнага паведамлення.

2.3.2. Для ажыццяўлення адміністратыўнай дзейнасці арганізацыі атрыманне і дасылка факсімільных паведамленняў адбываецца без абмежавання.

2.3.3. Для рэалізацыі праектаў арганізацыі, зацвержаных Праўленнем, атрыманне і дасылка факсімільных паведамленняў адбываецца ў межах, усталяваных бюджэтам праекта.

2.3.3.1. Норма атрымання факсімільных паведамленняў сябрамі, валанцерамі і супрацоўнікамі Грамадскага аб'яднання "ВІТ" не павінна перавышаць 5 аркушоў на тыдзень. Кожны выпадак перавышэння нормы атрымання факсімільных паведамленняў павінен быць пісьмова ўзгодненна са старшыней Праўлення.

2.3.3.2. Дасылка факсімільных паведамленняў адбываецца з пісьмовай згоды Старшыні праўлення арганізацыі. Працэдура ўзгаднення адбываецца ў парадку прадугледжанным п.п. 2.2.4.1. і 2.2.4.2. дадзенага Палажэння.

2.4. Тэлефон.

2.4.1. Карыстанне тэлефонам Грамадскага аб'яднання "ВІТ" для ажыццяўлення гарадскіх размоў абмяжоўваецца 5 хвілінамі на размову. Міжгараднія і міжнародныя тэлефанаванні магчамы толькі з выкарыстаннем сэрвіснай тэлефоннай карты (СТК). Усе міжнародныя і міжгароднія тэлефанаванні фіксуюцца ў журнале ўліку.

2.4.2. Для ажыццяўлення адміністратыўнай дзейнасці арганізацыі карыстанне тэлефонам, як правіла, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п. 2.4.1. дадзенага Палажэння. У выключных выпадках дапускаецца перавышэнне ліміту гарадскіх размоў і непасрэдны выхад на міжгароднія напрамкі.

2.4.3. Для рэалізацыі праектаў арганізацыі, зацвержаных Праўленнем, карыстанне тэлефонам адбываецца ў межах, усталяваных бюджэтам кожнага канкрэтнага праекта.

2.5. Бібліятэка.

2.5.1. Карыстанне бібліятэкай Грамадскага аб'яднання "ВІТ" магчыма для ўсіх жадаючых з ведама офіс-адміністратара.

2.5.2. Рэсурсы бібліятэкі даступныя для карастання ў поўным аб'ёме толькі ў офісе Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

2.5.3. Атрыманне некаторых рэсурсаў для карыстання па-за офісам Грамадскага аб'яднання "ВІТ" адбываецца толькі з ведама і дазволу офіс-адміністратара, які вядзе улік выданных рэсурсаў бібліятэкі, тэрмінаў і стану іх вяртання.

2.5.3.1. Для рэгістрацыі выдадзеных бібліятэчных рэсурсаў заводзіцца адмысловы журнал з пазначэннем назвы выдання, бібліятэчных рэквізітаў, аўтара, даты выдачы, даты вяртання, імя і прозвішча карыстальніка, кантактаў карыстальнікаў, подпісу карыстальніка. Вяртанне выдання падцвярджаецца подпісам офіс-адміністратара.

2.5.4. Пашкоджанне альбо страта любых бібліятэчных рэсурсаў кампенсуецца за кошт карыстальніка. Калі вінаваты ў пашкоджанні (страце) не ўсталяваны, матэрыяльную адказнасць нясе офіс-адміністратар.

•* **

2.6. Памяшканне.

2.6.1. Карыстанне памяшканнем Грамадскага аб'яднання "ВІТ" адбываецца ў адпаведнасці з усталяваным графікам, які абнаўляецца штомесячна. За ўнясеннем запісаў у графік і іх адпаведнасці дадзенаму Палажэнню сочыць офіс-адміністратар. тыдзень. Кожны выпадак перавышэння нормы атрымання факсімільных паведамленняў павінен быць пісьмова ўзгодненна са старшыней Праўлення.

2.3.3.2. Дасылка факсімільных паведамленняў адбываецца з пісьмовай згоды Старшыні праўлення арганізацыі. Працэдура ўзгаднення адбываецца ў парадку прадугледжанным п.п. 2.2.4.1. і 2.2.4.2. дадзенага Палажэння.

2.4. Тэлефон.

2.4.1. Карыстанне тэлефонам Грамадскага аб'яднання "ВІТ" для ажыццяўлення гарадскіх размоў абмяжоўваецца 5 хвілінамі на размову. Міжгараднія і міжнародныя тэлефанаванні магчамы толькі з выкарыстаннем сэрвіснай тэлефоннай карты (СТК). Усе міжнародныя і міжгароднія тэлефанаванні фіксуюцца ў журнале ўліку.

2.4.2. Для ажыццяўлення адміністратыўнай дзейнасці арганізацыі карыстанне тэлефонам, як правіла, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п. 2.4.1. дадзенага Палажэння. У выключных выпадках дапускаецца перавышэнне ліміту гарадскіх размоў і непасрэдны выхад на міжгароднія напрамкі.

2.4.3. Для рэалізацыі праектаў арганізацыі, зацвержаных Праўленнем, карыстанне тэлефонам адбываецца ў межах, усталяваных бюджэтам кожнага канкрэтнага праекта.

2.5. Бібліятэка.

2.5.1. Карыстанне бібліятэкай Грамадскага аб'яднання "ВІТ" магчыма для ўсіх жадаючых з ведама офіс-адміністратара.

2.5.2. Рэсурсы бібліятэкі даступныя для карастання ў поўным аб'ёме толькі ў офісе Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

2.5.3. Атрыманне некаторых рэсурсаў для карыстання па-за офісам Грамадскага аб'яднання "ВІТ" адбываецца толькі з ведама і дазволу офіс-адміністратара, які вядзе улік выданных рэсурсаў бібліятэкі, тэрмінаў і стану іх вяртання.

2.5.3.1. Для рэгістрацыі выдадзеных бібліятэчных рэсурсаў заводзіцца адмысловы журнал з пазначэннем назвы выдання, бібліятэчных рэквізітаў, аўтара, даты выдачы, даты вяртання, імя і прозвішча карыстальніка, кантактаў карыстальнікаў, подпісу карыстальніка. Вяртанне выдання падцвярджаецца подпісам офіс-адміністратара.

2.5.4. Пашкоджанне альбо страта любых бібліятэчных рэсурсаў кампенсуецца за кошт карыстальніка. Калі вінаваты ў пашкоджанні (страце) не ўсталяваны, матэрыяльную адказнасць нясе офіс-адміністратар.

•* **

2.6. Памяшканне.

2.6.1. Карыстанне памяшканнем Грамадскага аб'яднання "ВІТ" адбываецца ў адпаведнасці з усталяваным графікам, які абнаўляецца штомесячна. За ўнясеннем запісаў у графік і іх адпаведнасці дадзенаму Палажэнню сочыць офіс-адміністратар.

2.6.2. Запіс у графік карыстання памяшканнем можа быць унесены ў любы час, але не пазней чым за 3 дні да плануемага мерапрыемства.

•/

2.6.3. Графік карыстання памяшканнем ахоплівае час з 8.00. да 22.00 гадзін ва усе дні

тыдня.

2.6.3.1. У выпадку, калі карыстанне памяшканнем плануецца на выходныя ці святочныя дні, а таксама з 8.00 да 10.00 і з 18.00 да 22.00 у працоўныя дні, то адпаведныя запісы ўносяцца толькі пасля ўзгаднення з офіс-адміністратарам, альбо з адным з сябраў Праўлення, альбо з кіраўніком аднаго з праектаў, зацвержаных Праўленнем ГА "ВІТ" (пра што робіцца адпаведны запіс у графіку). Пры гэтым асоба, з якой было ўзгоднена карыстанне памяшканнем, нясе персанальную адказнасць за захаванне рэсурсаў арганізацыі ў гэты час.

2.6.4. Пры правядзенні мерапрыемстваў у межах рэалізацыі статутных мэтаў і задач Грамадскага аб'яднання "ВІТ", арганізатары маюць права з ведама Старшыні Праўлення зачыньць доступ у памяшканне іншым асобам на час правядзення мерапрыемства.

2.6.5. У выключных выпадках, звязаных з правядзеннем статутных мерапрыемстваў арганізацыі, са згоды старшыні Праўлення ці асобы, што выконвае яго абавязкі, могуць уносіцца змены ў графік карыстання памяшканнем.

2.7. Расходныя матэрыялы.

2.7.1. Кантроль і вядзенне ўліку за выкарыстаннем расходных матэрыялаў арганізацыі ажыццяўляе офіс-адміністратар.

2.7.2. Прыярытэтнае карыстанне расходнымі матэрыяламі адбываецца ў рамках дзейнасці па праектах, зацверджанных Праўленнем, у межах, усталяваных бюджэтам кожнага канкрэтнага праекта.

2.7.3. Невыкарыстаныя пад час праектных мерапрыемстваў расходныя матэрыялы пераходзяць ў агульны фонд арганізацыі і могуць выкарыстоўвацца толькі для дасягнення статутных мэтаў і задач арганізацыі.

2.7.4. Інвентарызацыя і ўлік наяўных расходных матэрыялаў ажыццяўляецца Рэвізійнай камісіяй раз на 3 месяцы і ў апошнюю дэкаду кожнага года і фіксуецца ў ведамасці наяўных расходных матэрыялаў.

3. Заключныя палаженні.

3.1. У выпадку парушэння дадзенага Палажэння супрацоўнік, сябр ці валанцёр арганізацыі можа быць пазбаўлены Праўленнем права карыстання рэсурсамі арганізацыі на тэрмін да трох месяцаў.

3.2. У выпадку нанясення шкоды Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" пры карыстанні рэсурсамі, вінаваты абавязаны кампенсаваць нанесеныя страты у поўным аб'ёме ў натуральнай ці фінансавай форме па свайму выбару. Кампенсацыя адбываецца ў тэрміны вызначаныя Праўленнем.

3.3. Кантроль за выкананнем дадзенага Палажэння ўскладаецца на юрыста Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

3.4. Палажэнне пачынае дзейнічаць з моманту зацвярджэння.


Палажэнне распрацавана згодна з рашэннем Праўлення Грамадскага аб'ядання "ВІТ".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Сустрэчы-прэзентацыі
Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” І гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “віт” запрашаюць адукатараў І...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Cемінар для лідэраў навучальных гурткоў
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “віт” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Палажэнне аб пастаянна дзеючай экспертнай камісіі Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"
Для арганізацыі І правядзення дзяржаўнага захавання дакументаў І падрыхтоўцы ІХ да перадачы на метадычныя І практычныя працы па экспертызе...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «віт»
Афіцыйным геральдычным сімвалам Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцау «віт» з'яўляеца эмблема, выкананая...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Статут гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання Маладых навукоўцаў "віт"
«віт» (далей у тэксце — Аб'яднанне «віт») зяўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалітычнай абласной маладзёжнай грамадскай арганізацыяй,...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Палажэнне аб архіве Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"
Дакументы Грамадскага аб'яднання "віт", якія маюць гістарычнае, навуковае, сацыяльнае, эканамічнае І палітычнае значэнне уваходзяць...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Конкурс прадстаўніцтва СhildFund International 6
Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “ДыяЖыццё”, якое аб’ядноўвае інвалідаў дыябетыкаў І людзей з парушэннямі эндакрыннай...

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Структура, кіруючыя І кантрольныя органы
Аб'яднанне «віт» з'яўляецца цэльным, якое не мае ў сваім складзе арганізацыйных структур. Аб'яднанне «віт» мае наступныя органы

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Конкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 6
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Гродзенскае абласное грамадскае аб\Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг
Дом Спатканняў – Фундацыя Новы Стаў (Люблін, Польшча) І брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне “Сузор’е” (Брэст, Беларусь)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка