Урок "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь"




НазваУрок "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь"
Дата канвертавання24.11.2012
Памер90.5 Kb.
ТыпУрок
Урок “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

(для вучняў 1-4 класа)

Падрыхтавала: Сасноўская Л.С., настаўнік


Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.


Задачы:

- садзейнічаць фарміраванню сацыяльнага аптымізму, выхаванню патрыёта і грамадзяніна;

- на канкрэтных прыкладах дапамагчы вучням усвядоміць сувязь мінулага з сучасным;

- стварыць умовы для развіцця нацыянальнай культуры, станаўлення важнейшых якасцей асобы.


Абсталяванне: герб і сцяг Рэспублікі Беларусь; канверты з заданнямі; прэзентацыя “Трокеніцкімі сцяжынкамі”; фотаздымкі Брэсцкай крэпасці, Хатыні; фотаздымкі беларускіх краявідаў.


ХОД


  1. Арганізацыйны момант

Сёння вы, дзеткі, прыйшлі ў школу пасля летняга адпачынку, каб прадоўжыць сваё навучанне.

Восень сцелее туман па зямлі.

Сонца свеціць з-за хмаркі вясёлай.

А з якім жа настроем вы, дзеці, ішлі,

Каб сустрэцца з любімаю школай?


(Выказванні вучняў пра свой настрой)


  • Я таксама сёння ішла ў школу з радасным настроем, з цёплымі пачуццямі. І хачу падзяліцца ім з вамі, мае маленькія сябры. Спадзяюся, што і вы таксама хочаце падзяліцца са мной добрым настроем. Давайце станем у круг, дакранёмся адзін да аднаго сваімі далонямі, заплюшчым вочы. І няхай кожнага з нас крануць самыя цёплыя і радасныя пачуцці.


2.

Краіна ведаў існуе.

Мне люба адкываць яе

Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз,

Вядучы іх з класу ў клас.

  • За плячыма засталося вясёлае лета, у час якога вы шмат гулялі, забаўляліся.

  • У якія гульні вы гулялі?

(Адказы вучняў)

  • Сёння я падрыхтавала вам гульню з сакрэтамі. Хто з нас не любіць разгадваць сакрэты!

Права адкрыць першы сакрэт атрымае той, хто першым адгадае загадку.

Драўлянае цельца, каменнае сэрца. (Аловак)

  • Вось табе канверт, раскры яго і раскажы нам, што там. ( Літары)

  • Выстаў іх у радок і назаві кожную.

  • Якія яны? (Зычныя і галосныя; вялікая і малыя)

  • З якой літары будзе пачынацца слова? (Б)

  • Складзём слова. (Беларусь)

  • А што азначае гэтае слова? (Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына)

Наш край – прагожы самы.

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

  • Адкуль паходзіць назва нашай Радзімы?

(Адказы вучняў)

  • Кожная дзяржава мае свае сімвалы па якіх яе пазнаюць далёка за яе межамі. Гэта герб і сцяг. Давайце ўважліва разгледзім іх.

Герб. Першае, на што зверне ўвагу кожны, – гэта зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага Сонца.

Гэта сімволіка зразумела кожнаму з нас: усе свае думкі скіроўваюцца да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй мы не аддадзім ні пядзі! Мы захаваем яе ў тых межах, у якіх яна перададзена нам папярэднімі пакаленнямі. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне герба, утворанага вянком з каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога – блакітнымі кветкаі льну.

Вянок, утвораны з пучка жыта, са старажытных часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсіх славянскіх народаў. Славяне верылі, што пучок або сноп хлебных каласоў – лепшы спосаб звароту да божых сіл з просьбай аб пасланні ці дараванні новага ўраджаю і працвітання.

Канюшына – гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для іх яна лепшы корм. Старажытныя людзі лічылі, што чалавек – частка ўсяго свету жывых істот, які здольны захаваць сабе жыццё і забяспечыць працвітанне толькі пры ўмове захавання і працвітання астатняга жывёльнага свету.

Лён – гэта бавоўна Поўначы, цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя тканіны. Лён – сімвал пераўтваральнай працы, знак дабра і дастатку.

Ніжэй контуру граніцы Рэспублікі Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім Сонцам і залатымі промнямі. Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з ім дружыць і гандляваць.

Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. У старажытных міфах чалавецтва адлюстравана гэта сімволіка. Яе можна сустрэць на старажытных помніках.

Чырвоная зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў.

Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу чытаецца надпіс залацістага колеру – “Рэспубліка Беларусь”. Такім чынам, герб нашай краіны раскрывае сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ.

Дзяржаўны сцяг – галоўны сімвал нашай Радзімы. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.

Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.

Зялёны колер – колер Прыроды, нашай карміцелькі, нашай першамаці. Гэта колер палёў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Зялёны колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру.

Белы колер – колер свабоды, колер маральнай чысціні і мудрасці.

Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную дэталь – арнамент, чырвоны народны ўзор. Ён сімвалізуе працалюбства і працоўнае майстэрства. Выражае самыя істотныя якасці народа і як бы моліць нябесныя сілы захаваць гэтыя якасці.


3. Фізкультхвілінка.

Яшчэ сімвалам Беларусі з’яўляецца бусел. Давайце ўявім, што мы гэтыя велічныя птушкі, якія лунаюць над неабсяжнымі прасторамі нашай Радзімы і любуюцца яе прыгажосцю. Планіруюць, планіруюць буслы, Ветразі іх крылляў раскрылены над дрэвамі. Яны ўзлятаюць высока-высока, то прызямляюцца на заліўны луг. І зноў узлятаюць у неабсяжнае блакітнае неба. А пад іхні палёт асабліва добра думаць пра нашу з вамі Радзіму, пра Беларусь.


4. А зараз наступны сакрэт.

Загадка

Крылаў не мае, ды хутка лятае.

Выпусціш – рад ці не рад,

А не зловіш назад. (Слова)

З літар, якія знаходзяцца ў канверце складзем слова. (Трокенікі)

Гэта наша з вамі маленькая Радзіма. Што вы ведаеце пра сваю вёску?

Якімі людзьмі славіцца наша вёска?

(Адказы дзяцей)


Расказ аб Змітровічу Мечыславу Іванавічу.

Прыватны музей флоры і фауны М. Змітровіча

Магутны лось раскінуўшы вялізныя рогі, выйшаў на прагулку... Задраўшы галаву, трубіць свету аб нечым сваім, адвечным, алень...

Прытаілася, цікуючы здабычу, хітрая ліса... Насцярожна склаў вушы, прыслухоўваецца, адкуль чакаць небяспеку, заяц-русак... А бялячок, грэза, у гэты час скача між дрэў, забаўляецца... Бяжыць па сваіх справах, натапырыўшы іголкі, вожык... А вось дзіцяня касулі даверліва прыціснулася да цёплага боку матулі...

Усе гэтыя – і многія іншыя – карцінкі з жыцця можна ўбачыць у лесе – пры ўмове, вядома, калі вельмі пашанцуе і чалавек да таго ж акажацца надзвычай дапытлівым, улюбленым у свой край. Але жыхарам Астравецкага раёна ў гэтым сэнсе пашанцавала: усё астравецкае звяр’ё, усе насельнікі нашых лясоў сабраны ў адным месцы – у прыватным музеі фауны, створаным у Трокеніках Мечыславам Змітровічам, дзе не пакідае адчуванне, што нейкі чараўнік аднойчы сказаў: “Замры!” – а ўсе застыла...

А пачалося ў Славы гэтае захапленне яшчэ ў падлеткавым узросце, калі хлапчук са шматлікіх перыядычных выданняў у сумцы маці-паштальёна выбіраў менавіта часопісы “ Родная прырода”, “ Охота” – і тады яго было не адарваць ад чытання. Гадзінамі мог праводзіць у лесе, назіраючы за паводзінамі птушак і звяроў. Бачачы сынава захапленне, маці стала выпісваць яму – цэны на перыёдыку тады гэта дазвалялі – прыродазнаўчыя часопісы, купляць спецыяльныя кніжкі: гэта для Славы былі найлепшыя падарункі. Дарэчы, падшыўкі гэтых часопісаў, пачынаючы з 70-х гадоў, і цяпер беражліва захоўваюцца ў яго доме.

А потым была армія, і не проста армія – два гады службы ў Афганістане. Пра Афганістан Слава, пэўна, як і ўсе, каму выпала там ваяваць, расказваць не любіць. На найбольш настойлівыя роспыты адказвае няпэўна: “ Усяго хапала”. Што стаіць за гэтымі словамі, за двума гадамі снайперскай службы, можна толькі здагадвацца. Былі і загінуўшыя сябры, і дарогі цераз мінныя палі, і шматмесячныя “ камандзіроўкі ў горы”. Але Слава гаворыць, што самы цяжкі ўспамін – гэта невыносная, пад 60 градусаў, спёка. І ў такія моманты хлопца найбольш цягнула дамоў, у свае маляўнічыя мясціны, і родны лес, да крынічкі са сцюдзеннай – аж зубы ломіць – вадой.

Калі вярнуўся – жывы і амаль здаровы, калі не лічыць таго, што ў Афганістане двойчы перахварэў малярыяй, – то не мог нацешыцца еднасцю з роднай прыродай, шчасцем, якога ён быў так доўга пазбаўлены . І адразу і назаўсёды вырашыў: як добра ні было ў горадзе, гэта – не для яго. Папрацаваўшы там і тут, нарэшце прыйшоў на бадай адзіна магчымае для яго месца – ў лясніцтва. Неўзабаве ўступіў у таварыства паляўнічых і рыбаловаў. І, здабыўшы неяк качку і прачытаўшы ў спецыяльнай літаратуры пра сакрэты справы таксідэрмістаў, вырашыў паспрабаваць зрабіць з яе чучала. Атрымалася, як сам прызнаецца, не вельмі. Але гэта толькі раззадорыла інтарэс, падагрэла цікаўнасць: няўжо ж не атрымаецца так, як хочацца?. Практычна ўвесь свой вольны час ён праводзіў ці ў лесе, ці ў прыстасаванай майстэрні. З кожным новым чучалам атрымлівалася ўсе лепш і лепш.

Прачуўшы пра захапленне, яму сталі прыносіць свае трафеі іншыя паляўнічыя.

Але з цягам часу Славу стала ўжо мала ўмення перадаваць у чучалах звяроў і птушак іх жывую сілу, прыгажосць, характар – у паставе, у руху, у палеце. Ён задумаў вялікую справу: стварыць музей астравецкай фауны. Тым больш, што яго майтэрства па вартасці ацанілі: рабіў па заказу для Ашмянскага краязнаўчага музея, і якасцю выкананых работ там засталіся задаволены.

Сёння ўжо можна сказаць, што гэтую справу ён ажыццявіў: унікальны музей беларускай фауны, якога няма, здаецца, больш нідзе у Беларусі, прычым прыватны, задуманы, зроблены, мастацка аформлены адным чалавекам, да таго ж не спецыялістам ,у сэнсе спецыяльнай адукацыі, а на практыцы ён, пэўна, дасць фору любому з дыпломам – Мечыславам Змітровічам створаны.

Прагляд прэзентацыі “Трокеніцкімі сцяжынкамі”

  1. Наступны сакрэт

22 чэрвеня 1941 года.


Суровы час. Мая Радзіма

Гарыць у полымі вайны.

З паходнай кастрай за плячыма

На зборны пункт ідуць сыны.

22 чэрвеня 1941 года – час вялікай бяды. У гэты дзень нямецкія войскі вераломна напалі на нашу зямлю. Застагнала ад болю зямелька беларуская. Немцы разбурылі больш як 200 гарадоў і 1200 сёл.

Але наш народ помніць аб нязгасным подзвігу тых, хто загінуў у час навалы. Іх памяць ушанавана ў велічных помніках і абелісках.

Пакланіцеся нізка-нізка

Тым, хто зведаў агонь і дым,

Стройным помнікам, абеліскам,

Салдацкім зорачкам баявым.

Ля салдацкіх магіл памаўчыце…

Кожны з мужных салдат збярог

Цішыню і сонца ў блакіце

І сцяжынку на школьны парог.


Разгляд фотаздымкаў помнікаў: Брэсцкая крэпасць-герой, мемарыяльны комплекс “Хатынь”.


  1. Беларусь жыве, будуецца, прыгажэе, квітнее.

Якой вы бачыце Беларусь у будучыні?

(Адказы вучняў)


  1. Паслухайце яшчэ адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць – нехта спявае. Прыслухаўся першы:

  • Відаць жаўранак.

  • Не, - кажа другі – гэта лес шуміць.

А трэці прыапў вухам да зямлі і прашаптаў:

  • Дык гэта ж зямля наша спявае.

Вось якая яна, наша зямля беларуская. І народ наш мудры і таленавіты, таму ў нас вельмі багатая скарбніца народнай мудрасці.

Апошні сакрэт я адкрыю вам сама. Папрацуем групамі. Кожнай групе прапануецца палова пасловіцы. Дзеці з адной групы чытаюць пачатак пасловіцы, а другая група шукае яе працяг.

Пасловіцы:

1. Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.

  1. У гасцях добра, а дома лепш.

  2. Дурная птушка свайго гнязда не шануе.

  3. Чалавек без Радзімы што салавей без песні.

  4. Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.

  5. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

  6. Для ўсякай птушачкі свё гняздо мілае.

Нашы вучні рыхтавалі вершы пра нашу старонку.

Конкурс чытальнікаў вершаў.


  1. Рэфлексія

Скласці сінквейн са словам “Радзіма”.

Прадоўжыце сказ: Я мару аб тым, каб …

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconУрок ведаў "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь"
Класныя гадзіны па выбарах органаў вучнёўскага самакіравання адк класныя кіраўнікі

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconПаважаны (-ая) грамадзянін (-ка) Рэспублікі Беларусь
Вас аб правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 23 верасня 2012 г выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconГрамадзянін Данілеўскі мусіць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, але ўмовы задачы не дазваляюць нам адназначна ацаніць ІХ. У сувязі з гэтым мы
У першым варыянце ўчынкі Данілеўскага могуць быць кваліфіцыраваны па ч. 1 арт. 147 – Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджванняў,...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconПасольства Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абзацам трэцім артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconПастанова савета міністраў рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з артыкуламі 16 І 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай І пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
Дпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconЯ – грамадзянін Рэспублікі Беларусь
Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай І сацыяльнай самарэалізацыі...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснага І пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconГерб рб совет министров республики беларусь п а с танов а постановление
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снеджня 2005 года “Аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі...

Урок \"Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка