Установа адукацыі




НазваУстанова адукацыі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер67.21 Kb.
ТыпДокументы
Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”




Зацверджаны Пастановай ВАК РБ

21 верасня 2005 года




КАРОТКІ ПАШПАРТ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


13.00.05 ­ Тэорыя, методыка і арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Педагагічныя навукі


Мінск – 2004




I. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені

Педагагічныя навукі.


II. Формула спецыяльнасці

Тэорыя, методыка і арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці ­ галіна педагогікі, якая займаецца вывучэннем гісторыі, тэорыі, метадалогіі, методыкі, арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, яе ролі ў выхаванні і развіцці асобы.


III. Галіны даследаванняў

  • Педагагічныя асновы станаўлення, развіцця і функцыянавання сацыяльна-культурных ўстаноў (клубы, Палацы, Дамы культуры, цэнтры культуры, цэнтры народнай творчасці, Дамы рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур і інш. установы клубнага тыпу; паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі; Палацы дзяцей і моладзі, цэнтры эстэтычнага выхавання, цэнтры пазашкольнай работы, а таксама іншыя ўстановы пазашкольнага навучання і выхавання ў галіне культуры і вольнага часу; метадычныя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы; канцэртная, выставачная і кіна-відовішчныя арганізацыі і інш.) як сацыяльна-культурных інстытутаў і цэнтраў арганізацыі вольнага часу.

  • Выхаванне і развіццё асобы ў сацыяльна-культурнай дзейнасці устаноў культуры і мастацтва, спорту і турызму, навучальных, навуковых і пазашкольных устаноў, сям’і, палітычных, грамадскіх і рэлігійных арганізацый і аб'яднанняў, устаноў сацыяльнай сферы і пенітэнцыярнай сістэмы, сродкаў масавай інфармацыі, вытворчых прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання і падпарадкаваных ім устаноў.

  • Сацыяльныя функцыі сучасных устаноў сацыяльна-культурнай сферы: культурна-творчая, асветніцкая, пазнавальная, камунікатыўная, інфармацыйна-метадычная, развіццёвая, фарміруючая, выхаваўчая, рэкрэацыйная, адпачынкава-забаўляльная, арганізацыйна-упраўленчая, сацыяльнай абароны асобы, карэкцыйна-педагагічная.

  • Тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасці, яе сутнасць, структура, функцыі, прынцыпы, заканамернасці, тэндэнцыі развіцця.

  • Гісторыя развіцця сацыяльна-культурнай дзейнасці ў Беларусі і за мяжой.

  • Сацыяльна­педагагічныя перадумовы (індывідуальныя, групавыя, грамадскія і неінстытуцыянальныя) рацыянальнага выкарыстання вольнага часу.

  • Тэорыя самадзейнай творчасці ў сацыяльна­педагагічных, эканамічных, кіраўніцкіх і іншых аспектах.

  • Мастацкая самадзейнасць, аматарскае, фальклорнае мастацтва як сацыяльна­педагагічная з’ява. Методыка работы з калектывамі мастацкай самадзейнасці.

  • Выхаванне асобы ў абрадава­святочнай дзейнасці (тэорыя, гісторыя, змест, формы і накірункі развіцця).

  • Сацыяльна-педагагічныя тэхналогіі ва ўстановах культуры і вольнага часу (адукацыйныя, асветніцкія, інфармацыйна-рэкламныя, камунікатыўныя, забаўляльна-гульнявыя, мастацка-відовішчныя, рэабілітацыйныя, карэкцыйныя, адапцыйныя, сацыяльнага прагназіравання, праектавання, творчага мадэлявання і інш.).

  • Педагагічныя метады выхавання, адукацыі і развіцця асобы як аснова методыкі сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры і адукацыі (культурна-адпачынкавыя, сацыяльна-педагагічныя і нацыянальна-культурныя цэнтры, установы дадатковай адукацыі і інш.).

  • Агульныя і спецыфічныя методыкі культурна-адпачынкавай дзейнасці з рознымі групамі насельніцтва (прафесійнымі, сацыяльнымі, этнічнымі, узроставымі і інш.).

  • Методыка выхавання, развіцця і сацыялізацыі асобы ў працэсе сацыяльна-культурнай дзейнасці (патрыятычнае, эстэтычнае, маральна-прававое, аздараўленчае і інш.).

  • Рэабілітацыя асобных груп насельніцтва (невылечна-хворыя, інваліды, дзеці і дарослыя, члены іх сямей; дзеці з парушэннямі мовы, слуху, зроку, руху; асобы з дэвіянтнымі паводзінамі; зняволеныя і асобы вызваленыя з турмаў і інш.) сродкамі сацыяльна-культурнай дзейнасці.

  • Сацыякультурны менеджмент і маркетынг. Сацыяльна­культурная дзейнасць у маральна-прававых, фінансава-эканамічных, прадпрымальніцкіх, інфармацыйных, рэкламных, метадычных, інавацыйных, тэхнічных і іншых аспектах.

  • Міжнародныя сувязі ў галіне сацыяльна­культурнай дзейнасці.

  • Навуковая распрацоўка крытэрыяў, паказчыкаў і ўмоў эфектыўнасці сацыякультурнай дзейнасці па выхаванню, адукацыі і развіццю асобы.

  • Праектаванне і прагназіраванне развіцця сацыякультурнай сферы.

  • Замежны вопыт арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці.


IV. Шыфры і назвы сумежных спецыяльнасцей

13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі

13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)

13.00.03 – карэкцыйная педагогіка (сурдапедагогіка і тыфлапедагогіка, алігафрэнапедагогіка і лагапедыя)

13.00.04 – тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры

13.00.07 – тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі

13.00.08 – тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі


V. Спадарожныя спецыяльнасці

05.25.03 ­ бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства

24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры

17.00.01 – тэатральнае мастацтва

17.00.02 – музычнае мастацтва

17.00.04 – выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура

17.00.06 – тэхнічная эстэтыка і дызайн

17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтва

19.00.07 – педагагічная псіхалогія

19.00.13 – псіхалогія развіцця, акмеалогія


VI. Размежаванні з сумежнымі спецыяльнасцямі

У адрозненне ад спецыяльнасцей 13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі; 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі); 13.00.03 – карэкцыйная педагогіка (сурдапедагогіка і тыфлапедагогіка, алігафрэнапедагогіка і лагапедыя); 13.00.04 – тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры; 13.00.07 – тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі спецыяльнасць 13.00.05 – тэорыя, методыка і арганізацыя СКД займаецца разглядам педагагічных аспектаў дзейнасці сацыяльна-культурных інстытутаў. Даследаванні па спецыяльнасці 13.00.05 накіраваны на асэнсаванне сацыякультурнай сутнасці, заканамернасцей, прынцыпаў, функцый, а таксама педагагічных тэхналогій развіцця асобы і сацыяльных супольнасцей ва ўмовах вольнага часу, у кантэксце тых ці іншых сацыяльных, культурна-гістарычных і нацыяльна-культурных каштоўнасцей. Сацыяльная значнасць дадзенай спецыяльнасці складаецца у павышэнні ролі культуры, культурнай спадчыны і нацыянальна-культурных каштоўнасцей у рэгуляцыі масавай свядомасці, оптымізацыі сацыяльнага ўзаемадзеяння і працэсаў сацыялізацыі асобы.

У адрозненне ад іншых навук спецыяльнасць 13.00.05 мае ў якасці прадмета разгляду сацыяльна-педагагічнае, сацыяльна-культурнае асяроддзе жыццядзейнасці чалавека, магчымыя шляхі і формы актыўнага ўздзеяння на гэтае асяроддзе, на духоўнае развіццё розных сацыяльных, узроставых, прафесійных і этнічных груп, на актыўнае функцыянаванне асобы ў канкрэтнай сацыякультурнай прасторы. СКД забяспечвае ператварэнне культурных каштоўнасцей у рэгулятыў сацыяльнага ўзаемадзеяння, а таксама вывучае сацыялізаваныя выхаваўчыя працэсы. Педагогіка СКД асноўваецца на ўліку матывацыйна-патрэбнаснай сферы асобы, яе інтарэсаў, каштоўнасцей і імкненняў у сферы культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Вырашэнне пастаўленых праблем у навуковых даследаваннях па спецыяльнасці 13.00.05 патрабуе выкарыстання метадалогіі, тэорыі і фактычнага матэрыялу вышэйпералічаных сумежных дысцыплін.

Па двух спецыяльнасцях “13.00.08 – тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі” і “13.00.05 – тэорыя, методыка і арганізацыя сацыякультурнай дзейнасці” абараняюцца дысертацыі, у якіх даследуюцца праблемы сутнасці, прынцыпаў, функцый, арганізацыі і тэхналогіі падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў для сацыяльна-культурнай сферы.


Звесткі аб распрацоўшчыках, рэцэнзентах




Распрацоўшчык: Грыгаровіч Я.Д., доктар педагагічных навук, прафесар,

рэктар УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і

мастацтваў”;

Каралёў М. М., кандыдат педагагічных навук, дацэнт,

дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці

УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”


Рэцэнзенты: Навумчык В.М., доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык

кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці УА “Беларускі

дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.


Кузьмініч М.Л., кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прарэктар

па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце УА “Беларускі

дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.


Казлоўская Л. І., кандыдат педагагічных навук, прафесар кафедры

педагогікі сацыякультурнай дзейнасці УА “Беларускі дзяржаўны

універсітэт культуры і мастацтваў”, вучоны сакратар савета па

абароне дысертацый


УЗГОДНЕНА

Старшыня савета К 09.03.03


_________________ Я.Д.Грыгаровіч

(пратакол ад 4.11.04 г. № 2 )


Рэкамендавана да зацвярджэння экспертным саветам №___

( пратакол ад "___" ___________________2004 г. №______ )


Старшыня экспертнага савета _______________


Утвержден Коллегией Вак РБ

16.12.2004 г. № 9/22

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Установа адукацыі icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Установа адукацыі iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Установа адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь" (далей Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай І ажыццяўляе сваю дзейнасць у
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

Установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Каяла У.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

Установа адукацыі iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Марозава С. В., доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Установа адукацыі iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі " беларускі дзяржаўны універсітэт"
Насаджэнне асадніцтва І правядзенне парцэляцыі c. 19-38

Установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі

Установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка