Кацька, ды ты што?




НазваКацька, ды ты што?
Дата канвертавання13.01.2013
Памер64.62 Kb.
ТыпВопрос



(Выходзіць хлопчык, гуляе ў мяч, потым дзяўчынка ў вобразе настаўніцы)

  • Цішэй, чаму зноў так шумна.

  • Кацька, ды ты што? Я гуляю тут.

  • У калідоры школы гуляць у мяч нельга.

  • Адчапіся, Кацька!

  • Якая я табе Кацька. Я ж Кацярына Анатольеўна. Я настаўніца.

  • Ой, ой няўжо!

  • Так, Марат. Бачыш, у мяне акуляры, указка, падручнік

  • І для чаго ты так вынарадзілася?

  • Ды мара ў мяне – настаўніцай стаць.

(Выходзяць другія вядучыя)

Вядучы:Ды не толькі , Кацярына Анатольеўна, у цябе такая мара. Мару быць настаўнікам і я.

Таму сёння ў вас свята

Ды не толькі ў нас, а і ў нашых настаўнікаў.

Нашых педагогаў.

Вядучы: Настаўнікаў славім

Мы раз толькі ў год.

Я думаю, тут ёсць памылка.

Вядучы: Настаўнік не можа пражыць без турбот,

Не думаць пра Дзімку, Людмілку.

Вядучы: Шкада, што ў адзіны кастычніка дзень

Шануюць яго і віншуюць,

Як быццам бы іншай часінай усе

Настаўнікі меней працуюць

Вядучы Хачу людзям я нагадаць:

Прафесія гэта – не дзіва!

Няўжо, каб павагу сваю паказаць,

Патрэбен нам дзень асаблівы?!

Вядучы: Паважаныя настаўнікі! Прыміце ў падарунак музычны нумар у выкананні

_1.___________________________________________________________________

Вядучы: Маргарыта, на сённяшнім свяце мы прыадчынім школьны архіў і здымем грыф сакрэтнасці

Вядучы: А нам за гэта нічога не будзе?

Ну там двойка па якім-небудзь прадмеце.

Вядучы: Думаю, што не.

Вядучы То пачынаем.

Вядучы: са школьнага архіва. Сакрэтна. Характарыстыка на шырокапрофільных агентаў народнай адукацыі.

Вядучы: Скрытых пад псеўданімам “настаўнікі пачатковых класаў”

Вядучы: Першымі пачынаюць школьны эксперымент, які доўжыцца доўгія 4 гады. У дасканаласці ўмеюць пісаць, чытаць, размаўляць.

Вядучы: Асаблівыя прыкметы: натуры дзейсныя, суперактыўныя.


Вядучы Гэта- Лілія Віктараўна Гаціла, (апладысменты)

Вядучы Анжэліка Алегаўна Сідаровіч(апладысменты)

Вядучы Людміла Мікалаеўна Була (апладысменты)

Вядучы Валянціна Міхайлаўна Пяткевіч (апладысменты)

Вядучы Алёна Міхайлаўна Гесь (апладысменты)

Вядучы: Для нашых першых настаўнікаў і выхавацеляў групы падоўжанага дня гучыць музычны нумар

2.__________________________________________________________

Вядучы: Працягваем адкрываць сакрэтныя матэрыялы

Вядучы Сакрэтна. Характарыстыка на вузкаспецыялізаваных агентаў народнай адукацыі ў галіне гуманітарных навук.

Вядучы: Гэтыя агенты добра ведаюць рускую мову і літаратуру, беларускую мову і літаратуру. Блізкімі, амаль што роднымі знаёмымі з’яўляюцца Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, Антон Паўлавіч Чэхаў, Ніл Гілевіч, Якуб Колас.

Вядучы Асаблівыя прыкметы: маладыя заўсёды душой.

Вядучы: Вам, Ніна Леанідаўна Вельканец, Наталля Васільеўна Плакса, Наталля Паўлаўна Бава прысвячаецца наступны нумар.

3.______________________________________________________________

Вядучы: Інфармацыя для роздуму. Сакрэтна.Характарыстыка на вузкаспецыялізаваных агентаў народнай адукацыі ў галіне матэматыкі, фізікі і інфарматыкі.

Вядучы. Характар стрыманы, прамалінейны, неэлектрызаваны. У дасканаласці валодаюць алгебрай, Вордам, усімі вядомымі і невядомымі законамі Ньютана.

Вядучы:________________ А як іх адрозніць?

Вядучы Ды па асаблівых прыкметах. Яны прыгожыя, разумныя, энергічныя.

Вядучы: Вам, Таіса Міхайлаўна Цвірка, Ванда Францаўна Казак, Уладзімір Валянцінавіч Хвалько мы падрыхтавалі наступны нумар.

4._______________________________________________________________


Вядучы: Інфармацыя для роздуму. Характарыстыка на вузкаспецыялізаваных агентаў народнай адукацыі ў галіне гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі. Характар парывісты, дасягае 50 метраў у секунду з дажджом і снегам. Пацяпленне перыядычнае.

Вядучы: Асаблівыя прыкметы. Валодаюць непаўторным шармам. Заўсёды пра ўсіх усё ведаюць. Асабіста знаёмы з многімі палітычнымі дзеячамі.

Вядучы: Такія настаўнікі працуюць у нашай школе?

Вядучы: Ды гэта ж Станіслава Георгіеўна Вальчык, Уладзімір Уладзіміравіч Парэйка, Святлана Аляксандраўна Гаціла.

Вядучы: Паважаныя настаўнікі, прыміце ў падарунак песню

5.______________________________________________________________

Вядучы: Ведаеш, Маргарыта, у школе вучыцца добра. Настаўнікі раскажуць, дапамогуць. І яшчэ ў школе нараджаецца такое пачуццё, як каханне.

Вядучы: Ды што ты гаворыш, пры чым тут каханне. Мы ж пра настаўнікаў гаворым.

Вядучы: А я вось запіску знайшоў. Напісана любімай, дарагой, адзінай Н.П. Зараз паглядзім каму

Вядучы: Чужыя запіскі чытаць не можна

Вядучы: Ну і што. Я прачытаю. (раскрывае запіску, чытае) Ага . Дарагой, любімай, адзінай Наталлі Паўлаўне Бава. (палохаецца). Ой, Наталля Паўлаўна, прабачце, гэта Вам. (нясе запіску).

Вядучы: Наталля Паўлаўна, Можа скажаце колькі слоў сваім калегам.

6. _____________________________________________________________

Вядучы: Ну што, працягваем.

Вядучы:Зноў пачынаем.

Вядучы: Сакрэтна. Некаторыя агенты школы прайшлі падрыхтоўку ў групе асобага прызначэння біяхімічнага факультэта. Умеюць растварыцца ў асяроддзі вучняў і настаўнікаў. З’яўляюцца носьбітамі генаў біялогіі.

Вядучы: Прыкметы: Валодаюць пачуццём гумару, могуць стаць такога колеру, як лакмусавая папера ў ______________________асяроддзі.

Вядучы Гэта Алена Міхайлаўна Бутвілоўская.

Вядучы: А яшчэ якія агенты працуюць у школе?

Вядучы:Выкарыстаўшы асабістае абаянне ў школе створана група спецагентаў. Яны на пытанне “Ду ю спік інгліш?” адказваюць “Ніхт фернштэйн”

Вядучы: Характарыстыка агентаў наступная: ведаюць многа замежных слоў, па-англійску спакойныя, па-нямецку стрыманыя, па-французску какетлівыя.

Вядучыя: Вы, Алена Міхайлаўна Бутвілоўская, Юлія

Марына

Прыміце ў падарунак музычны нумар _7_________________________________________________________


Вядучы:Інфармацыя для роздуму. Намеснік дырэктара. Ён жа настаўнік, ен жа перапісчык раскладу, ён жа дакументаліст.

Вядучы: Хто, хто?

Вядучы:Ды дакументацыю правярае, піша.

Вядучы: А, зразумела.

Вядучы: Характар стрыманы, усё чуе, усё бачыць, усё ведае.

Вядучы: Усё ведаць немагчыма.

Вядучы: Магчыма і не ўсе змогуць, а вось Алена Васільеўна Гесь умее.

Вядучы: Дарэчы, у нашай школе працуе агент, які і пра бацькоў вучняў ведае ўсё. Нават ведае колькі на раніцу аладак з’еў Андрэй, якую прычоску Наташцы будзе рабіць мама

Вядучы: Гэта Рыта Мікалаеўна Мацкевіч

Вядучы Алена Васільеўна, Рыта Мікалаеўна, прыміце ў падарунак песню

__8___________________________________________________________________

Вядучы: Наша агентная служба ў поўным саставе?

Вядучы: Яшчэ не. Сакрэтная характарыстыка на агентаў выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання і фізічнай культуры. Рысы характару наступныя: могуць пераадолець любыя перашкоды, намаляваць з заплюшчанымі вачыма.

У якасці талісманаў заўсёды носяць з сабою ніткі, іголкі, свісток і секундамер.

Вядучы:Для Вас, Вольга Міхайлаўна Емельянчык, Марыя Міхайлаўна Любчанка, Андрэй Эдуардавіч Горынаў гучыць гэты музычны нумар.

_9_____________________________________________________

ВядучыСваіх настаўнікаў любіце

Усіх, адсутных і жывых,

Каб вас любілі як і іх,

На лёсу сцежках крыжавых

Сваіх настаўнікаў любіце.

Вядучы: Вельмі шкада, што многіх настаўнікаў, якія вучылі добаму, вечнаму няма сярод нас.

Вядучы: Няма больш, але памяць пра іх жыве ў кожным дарослым сэрцы Вядучы: Жыве ўдзячнасць за тое, што яны вучылі нашых тат і мам, далі ім шлях у жыццё.

Вядучы. Прашу мінутай маўчання ўшанаваць памяць тых настаўнікаў, якія навечна пайшлі ад нас.

(Мінута маўчання)


Вядучы: Кастрычнік. Вецер зрывае з дрэў лісты. Яны прыгожа кружацца і падаюць на дол.

Вядучы: Так, менавіта ў кастычніку настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Вядучы: На роспач не маеш права,

Хаваеш слабасць і стому.

Твая нялёгкая справа

Жыццё адкрываць другому.


Вядучы:У працы не маеш права:

На роспач,

на слабасць,

На стому.

Твая пачэсная справа —

Жыццё адкрываць другому.

(выходзіць дзяўчынка ў вобразе настаўніка)

Школа, цішэй! Для ўручэння дыпломаў і грашовых прэмій СМІРНА. Уручыць нашым настаўнікам ДЫПЛОМЫ

Вядучы: Што ж без цябе, настаўнік? Хто ж без цябе, настаўнік?

Ты, настаўнік, быў у Скарыны і ў Гарыбальдзі. Ты, настаўнік, быў у Герцэна і Каліноўскага, у Карскага і Паўлава.

Вядучы І мы дзякуем Вам, нашы настаўнікі, што Вы ёсць у нас.

Вядучы Са святам Вас і нізкі Вам паклон за шчырую, адданую пацу

Вядучы Я вам і за гарою пакланюся

__10_____________________________________________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кацька, ды ты што? iconДзеяслоў. Агульныя звесткi
Дзецi (што зрабiлi?) ў лес. З iмi (што зрабiў?) сабака Дружок. Раптам сабака (што зрабiў?). Дзецi (што зрабiлi? пад кустом вожыка....

Кацька, ды ты што? iconДухоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект
Ці згодны Вы са сцвярджэннем, што асабіста ад Вас мала што залежыць з таго, што адбываецца

Кацька, ды ты што? iconШто сапраўды мае вартасць
Аднаму багатаму чалавеку прыснілася, што ён апынуўся ў вечнасці. Праз некаторы час ён адчуў голад, таму запытаўся ў сустрэчнага,...

Кацька, ды ты што? iconШто такое крытычнае мысленне?
Ркмчп. Паколькі многія настаўнікі-гуманітарыі выкарыстоўваюць на ўроках прыёмы, падобныя з тымі, што прапаноўваюць амерыканцы, мы...

Кацька, ды ты што? iconПалітычная геаграфіяпалесьсе
Але Палесьсе-вёска незвычайная тым, што насельніцтва ў ёй зьмешанае: стараверы плюс каталікі. Ульяна Жарына заўважае, што людзі сталага...

Кацька, ды ты што? iconПублічныя дыскусіі лятучага ўніверсітэта
Мы прызвычаіліся, што выкладчыкі ўніверсітэтаў не спрачаюцца, не дыскутуюць адзін з адным. Што дыскусія – гэта проста размова экспертаў,...

Кацька, ды ты што? iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Кацька, ды ты што? iconБеларусь наведаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён дамовіўся пра тое, што Беларусь будзе здабываць нафту ў Вэнэсуэле, што ў гэтую
Лукашэнка заявіў, што погляды Беларусі І вэнэсуэлы на сьветабудову, міжнародныя праблемы (цытую) "абсалютна ідэнтычныя". Нагадаю,...

Кацька, ды ты што? iconГарлахвацкі Аляксандр Пятровіч дырэктар інстытута геалогіі
Прыбіралынчыца расказвае, што ён «учора ад-вячоркам з Зіначкай за горад Цчаў». На заўвагу Нічыпа-ра, нібыта Чарнавус не баіцца дырэктара,...

Кацька, ды ты што? iconБеларуская мова, 5 клас
Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок. Незвычайны таму, што а нас прыйшло шмат гасцей. А яшчэ таму,што пад час нашага урока мы адправімся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка