Спампаваць 10.87 Kb.
|
Stud1019kamocki Сёньня ў кавярні Палаца дзяцей і моладзі адбылася прэзэнтацыя новай кнігі паэзіі “48” вядомага беларускага барда і паэта Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі маладая выканаўца Дар'я Кадамская, рок-гурт «Босае сонца» і, натуральна, сам Алесь Камоцкі. На прэзэнтацыі пабывала Іна Студзінская. Гэта ўжо чацьвёртая кніга Алеся Камоцкага – раней былі «Спроба ісьці па расе», «Глыбіня дажджу», «Неспадзяванае», «Край». Новая кніжка паэзіі вельмі арыгінальна выглядае: яна квадратная, калі разгорнеш – на левай старонцы каляровы фотаздымак Вадзіма Грудзько, на правай – верш Алеся Камоцкага. Назва кнігі – па колькасьці вершаў і здымкаў. Іх у зборніку па 48. Як нарадзілася новая кніга, распавядае аўтар. Стужка Алесь Камоцкі выдаў таксама шмат гукавых альбомаў. Ёсьць супольныя праекты –да прыкладу, «Паравіны году» са Зьмітром Вайцюшкевічам. «Зорка спагады» і «Псалмы» -- на вершы Рыгора Барадуліна. Ёсьць і чыста ягоныя, уласныя – «Першы сшытак», «Асяніна», «Дым», «Дом», «Дах». На канцэртах Алеся Камоцкага заўсёды аншляг, прычым прыходзяць людзі рознага ўзросту. Распавядае даўняя прыхільніца творчасьці Алеся Камоцкага Натальля Кучмель: Стужка На прэзэнтацыі сапраўды было шмат моладзі, якія яшчэ толькі адкрываюць для сябе Алеся Камоцкага. 11-клясніка Паўла Дабравольскага, да прыкладу, прывабіла прозьвішча паэта і барда– Павал знаёмы з творчасьцю Касі Камоцкай: Стужка |
![]() | Дах”. І на дыску, І ў альбоме песьні Алеся Камоцкага гучаць не пад звыклую для бардаўскага жанру акустыстычную гітару, а ў суправаджэньні... | ![]() | Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу – звычайна ўсё... |
![]() | Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Кнігу падрыхтавалі паплечнікі... | ![]() | Сёньня ў Менску ў Доме літаратара павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Будзінаса “Давайце, дзяўчаты ”. Але ў апошні момант... |
![]() | Уладзімер Арлоў, Віктар Жыбуль, Джэці, Сэрж Мінскевіч, Натальля Кучмель, Вольга Гапеева, Дзьмітры Плян ды іншыя. Вёў імпрэзу паэт... | ![]() | Сёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова “Каля Чырвонага... |
![]() | Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны... | ![]() | Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі... |
![]() | Сёньня ў менскім Доме літаратара адбылася літаратурная імпрэза прэзэнтацыя чарговага нумару літаратурнага праекту “Тэксты”. Пасьля... | ![]() | Дня беларускага пісьменства адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі глыбоцкай пісьменніцы І паэткі Галіны Сутула «Вазьміце словы ў падарунак».... |