Вэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "




НазваВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Дата канвертавання13.01.2013
Памер21.83 Kb.
ТыпДокументы
Stud0530night


Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьці дакумэнтальны фільм пра беларускага патрыёта, кіраўніка антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі Расьціслава Лапіцкага.


З працягам тэмы – Іна Студзінская.


Спачатку гісторык Міхась Чарняўскі працаваў над кнігамі пра антыкамуністычнае падпольле, якое дзейнічала у 1948-50 гадох у Мядзеле й Смаргоні. Кіраўніком арганізацыі быў патрыёт Расьціслаў Лапіцкі.


Распавядае Міхась Чарняўскі:


“Гэта было чыста антыкамуністычнае падзем’е, дзе аб’ядналіся вучні Мядзельскай і Смаргонской школ, нешта ім балела вельмі моцна. Бо ў гэты час была прымусовая калектывізацыя, зганялі ў калгасы, фактычна забіраючы ўсю маёмасьць, рабуючы іх. Моладзь шчырым сэрцам так перажывала, што вырашыла дапамагчы бацькам, нейкім чынам змагацца. І вось аб’ядналіся, пісалі ўлёткі супраць калгасаў, супраць камуністаў. Яны ня ставілі нацыянальных пытаньняў, бо там былі патрыёты і беларускія, і польскія. Іх аб’ядноўваў антыкамунізм”.


Расьціслаў Лапіцкі шукаў іншадумцаў, друкаваў улёткі, расклеіваў разам зь сябрамі іх у вёсках. Першы раз яго арыштавалі ў 1945, далі 3 гады турмы, але калі скончылася вайна, амніставалі. Другі раз было арыштавана амаль два дзесяткі чалавек. Бальшыня атрымала па 25 гадоў зьняволеньня. Некалькі чалавек, якія ведалі пра арганізацыю, але не данесьлі – па 10 гадоў. Двух – Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча – прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня. Лапіцкаму перад расстрэлам прапанавалі пакаяцца, і тады б сьмерць замянілі б 25-гадовым зьняволеньнем. Але той адмовіўся... Лапіцкага растралялі, калі яму былі 22 гады.


Фрагмэнт фільма


Калі Міхась Чарняўскі езьдзіў па мясьцінах, дзе дзейнічала антыкамуністычнае падпольле, шукаў людзей, якія ведалі патрыётаў, да яго далучыўся рэжысэр Валер Мазынскі:


“Ён зьбіраў матэрыял, а я здымаў. У яго былі ўжо напрацоўкі, ён дапісваў кнігу. Я спачатку ня думаў, што можа атрымацца фільм, проста здымаў як архіў. Тое-сёе назьнята ўжо паралельна і пра другіх людзей. Я пасьпеў яшчэ зьняць Юршэвіча, які ўвесну памёр... Трэба іх пасьпець зьняць, пакуль некаторыя зь іх яшчэ жывыя. На гэта патрэбны час, і не пасьпяваеш. Іх трое-чацьвёра яшчэ ёсьць жывых. Але ў Польшчы параскіданыя, у Беларусі ўжо нікога няма”.


У Міхася Чарняўскага і Валера Мазынскага шмат плянаў. Яны хочуць зрабіць цэлую галерэю “Герояў нацыянальнага супраціву”. Аўтары фільму кажуць, што трэба сьпяшацца, бо з кожным годам людзей, якія памятаюць пра тыя гады, застаецца ўсё менш.


Дарэчы, сёлета ў студзені Першы расейскі канал арганізаваў сустрэчу трох сябраў антыкамуністычнага падпольля, якія зараз жывуць у Польшчы, у праграме “Чакай мяне”. Расейцы маюць намер зьняць прыгодніцкі сэрыял пра пасьляваенны антыкамуністычны рух у Беларусі.


Адводка:


31 траўня а 18.30 ў сядзібе БНФ (былая вуліца Варвашэні, 8) адбудзецца прэзэнтацыя дзьвюх кніг Міхася Чарняўскага -- “Як пошуг маланкі” і “Ня бойцеся ахвяраў і пакут”, і відэафільму “Расьціслаў Лапіцкі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьці...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавала чарговую аўдыёкнігу – “150...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconНа гэтым тыдні адбудзецца прэзэнтацыя дыску з аўдыёзапісам на беларускай мове твораў Джорджа Орўэла "1984" І "Фэрма". Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць
Джорджа Орўэла “1984” І “Фэрма”. Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць грамадзкаму аб’яднаньню “Вэтэраны Адраджэньня”, творчай ініцыятыве...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconТворчая ініцыятыва "Беларускі гальфстрым" завяршае дубляваньне беларускай мовай мультфільму "Шрэка-3". Ролі агучваюць Сьвятлана Зелянкоўская, Аляксандар
Творчая ініцыятыва “Беларускі гальфстрым” завяршае дубляваньне беларускай мовай мультфільму “Шрэка-3”. Ролі агучваюць Сьвятлана Зелянкоўская,...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconАнкета-заяўка на ўдзел у конкурсе "Будзь у Трэцім!"
Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем супольнасці

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconБеларуская салідарнасьць
Дзень 25 Сакавіка найвялікшае сьвята беларускага народа. У гэты дзень 94 гады таму нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" iconМіжнароднае аб’яднаньне "Грамадзянская Беларусь"
Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць, да прыцягненьня ўвагі грамадзтва...

Вэтэраны Адраджэньня\" І грамадзкая ініцыятыва \" icon-
У далёкіх ад нас часох, бо пры канцы 15-га стагодзьдзя нарадзіўся той, кім сяньня ганарыцца ўвесь беларускі народ, памяць якога мы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка