Узгоднена




НазваУзгоднена
Дата канвертавання12.01.2013
Памер278.45 Kb.
ТыпДокументы


УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела

адукацыі

Сенненскага райвыканкама

__________ Л.П.Аніськовіч

“30” жніўня 2012 г.

УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення адукацыі

Віцебскага абылвыканкама

___________ І.А.Шчурок

“____”_______ 2012 г.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Дырэктар

__________ Л.Л.Казлоў

“30”жніўня 2012 г.



Вучэбны план

I – XI класаў

Дзяржаўнай установы адукацыі

Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот

і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”

на 2012/2013 навучальны год


Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграм агульнай сярэдняй адукацыі і праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” на 2012/2013 навучальны год


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1.Тлумачальная запіска вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (далей – Установа) на 2012/2013 навучальны год.

Вучэбны план Установы на 2012/2013 навучальны год распрацаваны згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011г. №283) і Статутам Установы.

Вучэбны план распрацаваны з улікам рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №546 ад 9 ліпеня 2012 года “Аб парадку ажыццяўлення эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2012/2013 навучальным годзе” (далей – Інавацыйны праект).

Вучэбны план прадугледжвае ў VIII – XI класах агульнаадукацыйную, дапрафесійную і прафесійную падрыхтоўку, якія арганізуюцца паводле мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школы-інтэрната.

Агульнаадукацыйная падрыхтоўка вучняў арганізуецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі ад 26 жніўня 2011г. №241 “Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі”, інфармацыйным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2012г. № 06-18/67.

Прафесійная і дапрафесійная падрыхтоўка вучняў арганізуецца згодна з “Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі прафесійнага навучання вучняў на базе міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі”, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 14 верасня 2009 года, пастановай экспертнага савета Нацыянальнага інстытута адукацыі (Пратакол паседжання №1 ад 27.05.2011), адукацыйнымі праграмамі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі рабочых для вучняў VIII – XI класаў, вучэбным планам прафесійнай падрыхтоўкі вучняў VII – XI класаў Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 18 верасня 2009 года.

Вучэбны план прадугледжвае арганізацыю дапрафесійнай (вучняў VIII – IX класаў) і прафесійнай (вучняў X – XІ класаў) падрыхтоўкі па наступных прафесіях:

- Сталяр – 2-3 разрада;

- Швачка – 2-3 разрада;

- Агароднік (без прысваення кваліфікацыі).

Дапрафесійная падрыхтоўка з’яўляецца абавязковай для ўсіх вучняў VIII – IX класаў, вучні X – XІ класаў атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку згодна з іх пажаданнямі.

Вучэбныя дасягненні на занятках дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме.

Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых ажыццяўляецца на беларускай мове.

2. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, працоўная і вытворчая практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска-карысная праца.

Ва Установе вучні, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, вывучаюць асобныя вучэбныя прадметы на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, якія адпавядаюць вучэбнаму плану Установы. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам Установы. Гадзіны, выдзеленыя для правядзення факультатыўных заняткаў, могуць пераразмяркоўвацца паміж класамі па рашэнню педагагічнага савета Установы.

Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX – XI класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень. Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ем педагагічнай нагрузкі настаўніка.

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго класа або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў I – XI класах пры наяўнасці заяў выхавацеляў груп. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў зацвярджаюцца загадам дырэктара.

 Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйных праграм прафесіянальнай падрыхтоўкі і іх паслядоўнасць адпаведна вызначаюцца раскладамі вучэбных заняткаў з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклады вучэбных заняткаў зацвярджаюцца дырэктарам Установы.

Факультатыўныя заняткі, у тым ліку факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, плануюцца асобным раскладам, і таксама зацвярджаюцца дырэктарам.

За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета праводзяцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі ў I – XІ класах, а таксама ажыццяўляецца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні “Інфарматыкі” і арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца у максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях. На працягу навучальнага года для вучняў устанаўліваюцца восеньскія, зімовыя, веснавыя і летнія канікулы.

Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў I – XІ класаў арганізуюцца з 3 верасня 2012 года па 31 мая 2013 года.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 03.09.2012 па 31.10.2013;

другая – з 08.11.2012 па 24.12.2012;

трэцяя – з 09.01.2013 па 22.03.2013;

чацвёртая – з 01.04.2013 па 31.05.2013.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 7 дзён з 01.11.2012 па 07.11.2012 уключна;

зімовыя –15 дзён з 25.12.2012 па 08.01.2013 уключна;

веснавыя – 9 дзён з 23.03.2013  па 31.03.2013  уключна;

летнія – 92 дні з 01.06.2013  па 31.08.2013, для вучняў, якія закончылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 80 дзён, з 13.06.2013 па 31.08.2013 уключна.

Для вучняў I – II класаў у ІІІ чвэрці з 11 па 17 лютага 2013 г. праводзяцца дадатковыя канікулы.

4. Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня 2013 года.

Выпускныя кваліфікацыйныя экзамены ў XІ класе на атрыманне адзінкавых кваліфікацый “Сталяр” III разрада і “Швачка” III разрада” праводзяцца пры умове засваення праграм прафесійнай падрыхтоўкі ў перыяд з 13 па 17 мая 2013 г.

5. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі і пры арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі плануецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, у які ўваходзяць пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах.

Для вучняў V – VII класаў у шосты школьны дзень могуць праводзіцца заняткі па працоўнаму навучанню і грамадска-карыснай працы. Заняткі грамадска-карыснай працы праводзяцца майстрамі вытворчага навучання за кошт іх рабочага часу і не ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на вучня.

Для вучняў VIII – XI класаў у шосты школьны дзень арганізуецца дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка. Пры немагчымасці арганізаваць у суботу ва ўсіх класах дапрафесійную і прафесійную падрыхтоўку, яна пераносіцца на другія дні тыдня, а вучэбныя заняткі – на суботу.

6. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года з вучнямі ІІ–IХ класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў наступным аб'ёме:

правілы дарожнага руху 7 вучэбных гадзін у IІ – IV класах, 10 вучэбных гадзін – у V  – IХ класах;

правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін у ІI – IV класах, 10 вучэбных гадзін – у V – IХ класах;

абарона насельніцтва ад надзвычайных абставін – 8 вучэбных гадзін ў V – VІІ класах, 10 вучэбных гадзін – у VІІІ – IХ класах;

ахова жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны ў ІI – ІV класах, 7 вучэбных гадзін ў V – VІІ класах, 5 вучэбных гадзін – у VІІІ – IХ класах.

Усе гэтыя заняткі з'яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня. У ІI – ІV класах яны праводзяцца за кошт гадзін АВР, у VІІІ – IХ классах за кошт факультатыўных заняткаў.

7. За кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, з вучнямі IХ класа арганізуецца правядзенне заняткаў па курсе “Мая прафесійная будучыня” ў аб'еме 1 вучэбная гадзіна на тыдзень.

8. У V – VIІ класах у перыяд летніх канікул на вучэбна-доследным участку праводзіцца працоўная практыка. Працягласць яе складае 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень (15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі вызначаюцца загадам дырэктара Установы.

9. Пасля заканчэння адукацыйнага працэсу з вучнямі Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты) па 30 гадзін.

10. Вызначэнне агульнай фінансуемай колькасці вучэбных гадзін на тыдзень ажыццяўляецца спалучэннем лічбавай часткі дадзенага вучэбнага плана на 2012/2013 навучальны год і патрабаваннямі дадзенай Тлумачальнай запіскі.

11. У выпадку, калі колькасць вучняў пры прыёме (залічэнні) ва Установу на працягу навучальнага года у класах пачынае перавышаць 20 чалавек, можа ажыццяўляцца дзяленне гэтага класа з наступнымі змяненнямі у тарыфікацыі. Калі колькасць вучняў у ІI і ІV класах на працягу навучальнага года дасягне 3-ох чалавек, там можа быць арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў з унясеннем змяненняў у вучэбны план. Пры прыёме (залічэнні) ва Установу на працягу навучальнага года дзяцей, які навучаліся ў ІІІ класе, можа быць прынята рашэнне Сенненскага райвыканкама аб адкрыцці гэтага класа, пры немагчымасці арганізуецца навучанне гэтых дзяцей у бліжэйшай установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Аплата за правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час.


ГЛАВА 2

АРГАНІЗАЦЫЯ ДАПРАФЕСІЙНАЙ І ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ


12. Дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка арганізуецца на базе вучэбна-вытворчых майстэрняў і іншых аб’ектаў вучэбна-вытворчага навучання Установы.

13. Дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка прадугледжвае тэарэтычнае навучанне і вытворчае навучанне. Гадзіны на арганізацыю тэарэтычнага навучання выкарыстоўваюцца з часу, які адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў і працоўнае навучанне. У VIII IX класах вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне” не выкладаецца, а час, адведзены на яго правядзенне, спачатку пераносіцца у агульны лік факультатыўных заняткаў і выкарыстоўваецца для тэарэтычнага навучання.

Таксама для арганізацыі тэарэтычнага навучання пераносяцца 12 гадзін факультатыўных заняткаў з I, II і ІV класаў.

Заняткі тэарэтычнага навучання ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на вучня.

Арганізацыя тэарэтычнага навучання прадугледжвае:

- па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”: у VIII ІX-ых класах (на працягу 2-3 чвэрцяў) – па 2 гадзіны на тыдзень, у X-ым класе (на працягу навучальнага года) па 2 гадзіны на тыдзень, у XI-ым класе (на працягу навучальнага года) – па 3 гадзіны на тыдзень;

- па прафесіі “Агароднік”: у VIII ІX-ых класах(на працягу 1 і 4 чвэрцяў) – па 2 гадзіны на тыдзень.

Вытворчае навучанне дзеліцца на штотыднёвыя заняткі вытворчага навучання, вытворчую практыку і індывідуальныя заняткі па вытворчаму навучанню і не улічваюцца у максімальна дапушчальную нагрузку на вучня. Вытворчае навучанне праводзяць майстры вытворчага навучання за кошт свайго рабочага часу.

Штотыднёвыя заняткі вытворчага навучання ў 2012/2013 навучальным годзе прадугледжваюць:

- па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”: у VIII ІX-ых класах – па 4 гадзіны на тыдзень, у X-ым класе па 5 гадзіны на тыдзень, у XI-ым класе – па 4 гадзіны на тыдзень;

- па прафесіі “Агароднік” у VIII ІX-ых класах – па 4 гадзіны на тыдзень.

Вытворчая практыка ў 2012/2013 навучальным годзе прадугледжана ў чэрвені 2013 года. Па прафесіях “Сталяр” і “Швачка” яна праводзіцца ў наступным аб’ёме: VIII клас – 36 гадзін і X клас – 120 гадзін. Па прафесіі “Агароднік” у VIII-ым кл. – 48 гадзін. Кожная група праходзіць вытворчую практыку са сваім майстрам вытворчага навучання на матэрыяльнай базе Установы.

Індывідуальныя заняткі вытворчага навучання праводзяцца майстрамі вытворчага навучання згодна з вучэбнымі планамі адукацыйных праграм дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі рабочых для вучняў VIII – XI класаў.

14. Прафесійная і дапрафесійная падрыхтоўка ў 2012/2013 навучальным годзе арганізуецца наступным чынам:

Вучні VIII і IX-ых класаў у I і IV чвэрцях праходзяць дапрафесійную падрыхтоўку па прафесіі “Агароднік”. У II і III чвэрцях вучні гэтых класаў дзеляцца на дзве групы (юнакі і дзяўчаты) і праходзяць дапрафесійную падрыхтоўку па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”.

Вучні X XI класаў дзеляцца на дзве падгрупы і праходзяць прафесійную падрыхтоўку па прафесіях “Сталяр” і “Швачка” на працягу навучальнага года.

Вучні XI класа па выкананні вучэбных праграм, пры ўмове паспяховай здачы кваліфікацыйных экзаменаў, атрымліваюць адзінкавыя кваліфікацыі “Сталяр” і “Швачка”.

Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў па вучэбнаму прадмету “Працоўнае навучанне” адзнакі за чвэрці і год выстаўляюцца па выніках адзнак, атрыманых па прадметах дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі.


ГЛАВА 3

ДЗЯЛЕННЕ КЛАСАЎ НА ГРУПЫ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ

АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ


15. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў і групу дзяўчынак пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–VII класах;

на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па тэарэтычных прадметах прафесійнай падрыхтоўкі на працягу 2-3 чвэрцяў у VIIIа класе;

на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў Х і ХІ класах;

на дзве групы па вучэбным прадмеце «Замежная мова» ў VІI, ІХ і Х классах з напаўняльнасцю груп звыш 6 вучняў.

16. За кошт гадзін, выдзеленых на правядзенне факультатыўных заняткаў, ажыццяўляецца дзяленне на дзве групы па вучэбным прадмеце «Інфарматыка»  у VІI, ІХ і Х классах.

17. За кошт часу, выдзеленага на правядзенне факультатыўных заняткаў і арганізацыйна-выхаваўчую работу, пры арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца дзяленне IX класа на 2 групы незалежна ад напаўняльнасці па профілях навучання на працягу II і III чвэрцяў, X – XI класаў – на 2 групы на працягу ўсяго навучальнага года.


ГЛАВА 4

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ НА

I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ


18. Курс ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ вывучаецца ў I класе ў верасні ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“.

19. У I і II класах адукацыйны працэс ажыццяўляецца ва ўмовах безадзнакавага навучання. У III і ІV класах на зместава-ацэначнай аснове ажыццяўляецца навучанне па вучэбных прадметах “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”, “Фізічная культура і здароўе”.

20. Заняткі па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне», «Фізічная культура і здароўе» у ІI, IV класах праводзяцца адначасова з вучнямі гэтых класаў.


Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах I – IV класаў




I. Вучэбныя прадметы

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах

I

II

III

IV

1. Беларуская мова

3

3

3

3

2. Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)

3

3

3

3

3. Руская мова

1

2

2

2

4. Руская літаратура (літаратурнае чытанне)

-

1

1

1

5. Замежная мова

-

-

3

3

6. Матэматыка

4

4

4

4

7. Чалавек і cвет

1

1

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

9. Музыка

1

1

1

1

10. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

11. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

УСЯГО

18

19

22

22

II. Факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткi

6

7

5

5

Максімальная дапушчальная нагрузка

на аднаго вучня

22

22

23

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін,

якая фінансуецца з бюджэту

24

26

27

27



Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах V – IX класаў



І. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін у тыдзень

па класах

V

VI

VII

VIIIа

VIIIб

IX

1.

Беларуская мова

3

3

2

2

2

2

2.

Беларуская літаратура

2

2

1/2

2/1

2/1

1/2

3.

Руская мова

3

3

2

2

2

2

4.

Руская літаратура

2

2

2/1

1/2

1/2

2/1

5.

Замежная мова

3

3

3

3

3

3

6.

Матэматыка

5

5

4

4

4

4

7.

Інфарматыка

-

1

1

1

1

1

8.

Чалавек і свет

1

-

-

-

-

-

9.

Сусветная гісторыя

2

1

1

1

1

1

10.

Гісторыя Беларусі

-

1

1

1

1

1

11.

Грамадазнаўства

-

-

-

-

-

1

12.

Геаграфія

-

1

1

2

2

1

13.

Біялогія

-

1

2

2

2

2

14.

Фізіка

-

1

2

2

2

2

15.

Хімія

-

-

2

2

2

2

16.

Выяўленчае мастацтва

1

-

-

-

-

-

17.

Працоўнае навучанне

1

1

2

-

-

 -

18.

Чарчэнне
















1

19.

Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

2

2

 Усяго

25

27

28

27

27

28

II. Факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткi

7

7

7

9

9

10

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня

27

30

30

31

31

33

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту

32

34

35

36

36

38



Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах X – XI класаў



І. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін у тыдзень па класах


X

XI

1.

Беларуская мова

1/2

2/1

2.

Беларуская літаратура

2/1

1/2

3.

Руская мова

2/1

1/2

4.

Руская літаратура

1/2

2/1

5.

Замежная мова

3

3

6.

Матэматыка

4

4

7.

Інфарматыка

1

1

8.

Сусветная гісторыя

1

1

9.

Гісторыя Беларусі

1

1

10.

Грамадазнаўства

1

1

11.

Геаграфія

2

1

12.

Біялогія

2

2

13.

Фізіка

2

2

14.

Астраномія

-

1

15.

Хімія

2

2

16.

Фізічная культура і здароўе

2

2

17.

Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка

1

1

Усяго

28

28

II. Факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткi

11

11

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня

34

34

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту

39

39

Вучэбна-палявыя зборы (медыцынская практыка):

у днях,

у гадзінах


5

30







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Узгоднена iconУзгоднена узгоднена узгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена з прафкамам узгоднена

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена: зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Узгоднена iconУзгоднена зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка