Вядоўца на вэб-сайце руху "За Свабоду!" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі "Песьні Свабоды, частка трэцяя". Яе выпускае незалежнае выдавецтва




НазваВядоўца на вэб-сайце руху "За Свабоду!" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі "Песьні Свабоды, частка трэцяя". Яе выпускае незалежнае выдавецтва
Дата канвертавання11.01.2013
Памер14.7 Kb.
ТыпДокументы
Pamid0321noch


ВЯДОЎЦА – На вэб-сайце руху “За Свабоду!” зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі “Песьні Свабоды, частка трэцяя”. Яе выпускае незалежнае выдавецтва “Воля-м’юзік”. Праект быў заснаваны ў лютым мінулага году й прымеркаваны да чарговых выбараў прэзыдэнта Беларусі.


Кіраўнік выдавецтва “Воля-м’юзік”, які не пажадаў называць сваё імя, апавядае:


“Увогуле ідэя праекту была выдаць дыск з запісамі песень тых гуртоў, тых музыкаў, якія маюць праблемы з данясеньнем сваёй творчасьці да сваіх прыхільнікаў. Гэта ідэя таксама атрымала такі штуршок пасьля ўкраінскіх падзеяў, калі музыкі ўзялі даволі актыўны ўдзел... Мы вырашылі перад выбарамі таксама зрабіць такую вось складанку. Мы думалі, што гэта будзе проста першы дыск новага лэйблу “Воля-м’юзік”, але потым праект людзям вельмі спадабаўся й мы вырашылі яго працягнуць. Другі дыск ужо выйшаў да Дня незалежнасьці 27 ліпеня. І вось зараз вырашылі да гадавіны тых падзеяў, у зьвязку з тым, што зьяўляюцца новыя песьні, прысьвечаныя гэтым падзеям, выдаць вось такую складанку. Магчыма, гэта будзе апошняя зборка “Песень Свабоды”. Але ў прынцыпе асноўная тэма – тэма Свабоды – была ва ўсіх трох гэтых частках”.


“Песьні Свабоды-3” складаюцца з новых песень. Большасьць зь іх напісалі маладыя аўтары, якія бралі ўдзел у сакавіцкіх падзеях мінулага году. З дваццаці васьмі кампазыцыяў на складанку трапілі дваццаць чатыры.


Тут можна пачуць гурты “Крама”, “IQ-48”, “P.L.A.N”, а таксама Сокалава-Воюша, “НРМ”, рэп-гурт “Чырвоным па белым”.


Візытоўкамі новага дыску можна лічыць “Рэвалюцыю” гурта “Бэнд-А”, “Горад чужых назваў” “ПЛАН-у” ды новую вэрсію “Крывавага сакавіка” “ЧПБ”.


У выглядзе кампакт-дыска праект мусіць зьявіцца да 25 сакавіка і, як і папярэднія дзьве часткі, будзе распаўсюджвацца бясплатна.


Прапаную паслухаць “Бэнд-А” – “Рэвалюцыя”.


А.Майгель.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё Рацыя ён паабяцаў, што блог ў
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconЯкі факт сваёй біяграфіі вы лічыце самым лепшым?
Музыка: для эфіру раіў песьні "Выпі да дна" І "Паходняя" са складанкі "The Best". Для яго самога Джымі Хэндрыкс ці ac/DC

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconУ лістападзе 2006-га году Сержуку Гумінскаму споўнілася 18 год
Сярод аршанскіх моладзевых актывістаў ён бадай што І самы малады, І самы актыўны. Некалі яго абвінавацілі ў датычнасьці да палітычных...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва icon"Ваша радыё "як прамень сьвятла ў цёмным царстве"
Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconЗнанкі на Свабоду: Можа новая улада перагледзіць умовы прыватызацыі?
Аўтар найлепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз. Пераможцу абвяшчаем штонядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Ыканаў работу цэлага навукова-дасьледчага інстытуту. Дзякую таксама Радыё Свабода за садзейнічаньне ў выданьні гэтай унікальнай кнігі,...

Вядоўца на вэб-сайце руху \"За Свабоду!\" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі \"Песьні Свабоды, частка трэцяя\". Яе выпускае незалежнае выдавецтва iconРэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта зьменіць ў Беларусі не
Рэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка