Спампаваць 15.58 Kb.
|
LUNI1204_noch Сёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія. Сьвята, якое атаясамліваюць з цудам, будзе доўжыцца восем дзён. Габрэі ў гэты час пасьля малітвы ядуць пончыкі, дранікі і салодкія булачкі. Перадае Любоў Лунёва Сёньня ў менскім Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі і пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка Музэю габрэйскай гісторыі і культуры Іна Герасімава: “Гэта сьвята сьвятла, радасьці, сьвята народа, які жыве ў міры і згодзе. Сёньня пачынаецца Ханука і сёньня запальваецца першая сьвечка. Сёньня будзем есьці дранікі, пончыкі – усё, што гатуецца на алеі”. Гісторыя сьвята Ханукі шчыльна зьвязаная з гісторыяй габрэйскага народа. У 422 годзе да новай эры Юдэя згубіла дзяржаўную самастойнасьць і стала часткай Пэрсыдзкай дзяржавы. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага, Ізраіль пераходзіў пад уладу то эгіпецкіх манархаў, то сірыйскіх. Антыох IV “Эпіфан” агнём і мячом распаўсюджваў грэцкую мову. Ён забараняў габрэйскую традыцыю і Тору. Паўстаньне супраць яго ўзначаліў Ягуда. Калі габрэі ўвайшлі ў вызвалены Ерусалім і зайшлі ў храм, то пачалі шукаць алей, каб запаліць сьвечкі. Гаворыць рабін аб’яднаньня габрэяў прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч: “Калі яны пабудавалі мэнору ў храме, то ім неабходны быў алей, каб яна гарэла. Яны знайшлі маленькі гарлачык з пячаткай сьвятара. Налілі яго ў мэнору, але алею магло хапіць толькі на адзін дзень. Але мэнора, ці, як мы яе называем Ханукія, гарэла восем дзён. Вось мы цяпер і запальваем восем сьвечак. Сёньня – першую. У гэты дзень мы ядзім пончыкі і аладкі, пасмажаныя на алеі. Гэтая гастранамічная частка зьвязвае нас з тым алеем у той мэноры”. У Менску ў габрэйскім доме адбудуцца выставы і спэктаклі адмыслова ў дні Ханукі. Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі будуць дэманстраваць сваю творчасьць. Фэстываль назвалі “Цуд творчасьць”. Любоў Лунёва, Менск |
![]() | Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка... | ![]() | Гэтае сьвята публічнае. На плошчы запальваюць рытуальныя сьвяцільнікі – ханукія. А дамах ханукіі ставяць так, каб сьвятло было відаць... |
![]() | Сёньня ў Беларусі І расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці... | ![]() | У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на... |
![]() | У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на... | ![]() | Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных... |
![]() | Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У замежных інтэрнэт-крамах І кошты меншыя І асартымэнт тавараў значна шырэйшы.... | ![]() | Такія дадзеныя былі прадстаўленыя на Форуме па кіраваньню інтэрнэтам, які прайшоў пад эгідай аан у Афінах на мінулым тыдні. Паводле... |
![]() | Рашэннем задачы на пабудову называецца такая фігура, якая задавальняе ўсім патрабаваннем ўмовы задачы | ![]() | Рашэннем задачы на пабудову называецца такая фігура, якая задавальняе ўсім патрабаванням умовы задачы |