Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені?




НазваЯкую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені?
Дата канвертавання24.11.2012
Памер17.18 Kb.
ТыпВопрос
Stel0423Creven-noch + фота


Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? У якім стане тут сымбалі ўвекавечаньня? Рэпартаж Міхала Стэльмака:


(Гукі Чэрвеня)


На ўезьдзе ў Чэрвень я атрымаў першую інфармацыю пра мясцовыя сымбалі. Ад пэнсіянэркі Марыі Цыгановіч:


Цыгановіч: “Алеі ў нас былі. Там, на плошчы. А цяпер усё павыразалі. Узьвялі пабудовы – і ўсё”.


Плошчай тут называюць цэнтар гораду – перад будынкам райвыканкаму. Спадар Віктар добра памятае як выглядала гэтае месца ў камуністычны час:


Віктар: “Тут, дзе стаіць “белы дом”, тут стаяў будынак сельгасупраўленьня. Быў стары Ашчадны банк. Там, дзе машына стаіць, відаць белыя таблічкі – усе перадавікі віселі”.

Карэспандэнт: “А дзе яны падзеліся?”.


Віктар: “Можа яны ўжо непатрэбныя?! Перадавікоў не стала ў нас. Толькі ў газэце”.


Карэспандэнт: “У Чэрвені былі алеі?”


Віктар: “Там вунь, дзе плошча. Алеі, помнікі стаялі: Сталіну, Леніну, камсамольцам, воіну”...


Цяпер на плошчы ў Чэрвені застаўся толькі помнік Леніну. Да яго вядзе закінутая алея, зь якой некуды зьнікла палова лавак, ліхтароў. У цэнтры алеі – разламаны фантан. Чэрвеньскі краязнаўца Уладзімер Дарагуж:


Дарагуж: “Гэтая алея была пракладзена ў сярэдзіне 80-х гадоў. Там зрабілі фантан, ён не дзейнічаў. Засыпалі—зрабілі клюмбу. Потым у 80-я гады зрабілі новы фантан – сьвятломузычны. Але ён “біўся” токам, яго спынілі, людзі абадралі абліцоўку. На гэтым вось месцы, дзе мы стаім, быў першы ў Ігумэне цагляны будынак. Там стаяла царква. У 30-я гады яе зьнішчылі. Вось тут былі могілкі сьвятароў”.


Лёс алеі, якая паўстала на чалавечых касьцях, у Чэрвені мала каго турбуе. Прынамсі, як і лёс “тутэйшага” Леніна, якога частка жыхароў лічыць ідэолягам такой традыцыі. Сьвятар мясцовай эвангельскай царквы Міхаіл Глушко ўпэўнены, што стаяць яму тут на плошчы засталося нядоўга:


Глушко: “Кажучы пра тое, каб чалавека ўзвышаць і ўвекавечваць яго імя, Біблія гэта катэгарычна забараняе. Я веру, што Ленін будзе зьняты не толькі з плошчы Чэрвеня, але і з плошчы, што ля Дома ўраду”.


Уладзімер Дарагуж мяркуе, што апраўданым выглядае ўвекавечваньне памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій. Дзеля таго, каб такія рэпрэсіі не паўтараліся ў гісторыі.


Дарагуж: “Я памятаю, адсюль, з гэтага боку – чэргі, чэргі, чэргі “энкавэдзістаў”. Карацей, уся гэтая дарога была засланая трупамі. І асабліва шмат трупаў было на ўзьлеску”.


Дзякуючы краязнаўцу, цяпер на ўскраіне райцэнтра месьцяцца “чэрвеньскія Курапаты”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconЮрыдычны факультэт
Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь І савет Міністраў надаюць асаблівую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій у вобласці права

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? icon"Комсомольская правда" на старонках газэты распавядае пра тое, як набываць пакупкі ў інтэрнэт-крамах. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У
Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У замежных інтэрнэт-крамах І кошты меншыя І асартымэнт тавараў значна шырэйшы....

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconКалендарно-тематическое планирование. №№ п/п п/п № в теме Тема урока
...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconЖылi-былi мацi з бацькам. I была у IХ дачка, якую звалi Хiмкай. Так здарылася, што пахварэлi бацькi, I усiм дзяучынка запрауляла I па гаспадарцы глядзела, I
Прыбяжыць дамоу, перакусiць I за якую справу хапаецца. Гаспадары перажывалi, што гэтакае звалiлася на яе дзiцячыя плечукi, але зрабiць...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconПлан-конспект уроку з теми "Води суходолу Африки"
Африки, їх живленням та режимом, характером течії річок. Дати характеристику найбільшим озерам Африки. Звернути увагу на походження...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconМаксім Багдановіч. С. Палуяну Мэта ўрока: выдзеліць радок у вершы Д. Бічэль, якім выказана ідэя, звярнуць увагу на яго месца ў вершы, падумаць, ці нельга па
«Лёгкія сняжынкі ў цішы меркаваць пра мастацкую своеасаблівасць усяго верша. Звярнуць увагу вучняў на кантрастныя вобразы, якія складаюць...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconТэма, якую сёньня найбольш актыўна абмяркоўваюць на форумах tut by
Тэма, якую сёньня найбольш актыўна абмяркоўваюць на форумах tut by Прэзыдэнт Пуцін падлічыў страты ад газавага пагадненьня зь Менскам...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconВыданне рады музеяў уа"Міёрская дасш №3"
Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. У чэрвені 1985г прызваны ў Савецкую армію Велікалуцкім рвк. Служыў у Афганістане. 25. 01. 1986 г...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconЯк помнікі воінскай славы, фарты крапасныя ўстаюць
Мэта: пазнаёміць вучняў з мемарыяльным комплексам “Брэсцкая крэпасць-герой”, з падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці...

Якую ўвагу ўвекавечаньню эпох надаюць у Чэрвені? iconУважліва паглядзіце на малюнак І скажыце, якую літару мы будзем сёння пісаць?
Уважліва паглядзіце на малюнак І скажыце, якую літару мы будзем сёння пісаць? Яна сустракаецца часцей, чым другія. Колькі разоў?...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка