Аляксандр бойка: "Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый"




НазваАляксандр бойка: "Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый"
Дата канвертавання10.01.2013
Памер26.92 Kb.
ТыпДокументы
07 чэрвеня 2011 года

№ 104 (26977)

РЭПАРЦЁР

Аляксандр БОЙКА: "Прынцып дзейнасці прафсаюза — дасягаць найбольш важных для работнікаў і навучэнцаў сацыяльных гарантый"

— Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі заўсёды спрабаваў знайсці паразуменне з органамі заканадаўчай і выканаўчай улады і па большасці прынцыповых пытанняў яму гэта ўдавалася. Даводзілася прафсаюзу і канструктыўна апаніраваць уладам. Нашы прапановы дэпутацкаму корпусу, звароты ў адрас Савета Міністраў даказалі сваю ўзважанасць і актуальнасць, — пра гэта заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 90-гадоваму юбілею Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі старшыня Цэнтральнага камітэта Аляксандр БОЙКА. — Толькі па пытанні вяртання ранейшай працягласці адпачынкаў педагагічным работнікам прафсаюз звяртаўся ва ўрад пяць разоў з моманту прыняцця папярэдняга рашэння. Вынікам сумеснай з Міністэрствам адукацыі працы стала прыняцце Саветам Міністраў пастановы № 679 ад 31 мая, якая вярнула работнікам дашкольных устаноў ранейшую працягласць іх адпачынку. Прыемна, што пазіцыя сацыяльных партнёраў, наймальнікаў, Савета рэктараў ВНУ ў большасці выпадкаў салідарная з прапановамі прафсаюза. Гэта дапамагае дасягаць пастаўленых задач — так было з даплатамі за вучоныя ступені і званні, з захаваннем працягласці адпачынкаў, рашэннем пытанняў занятасці пры пераходзе школы на 11-гадовы тэрмін навучання...

Аляксандр Бойка паведаміў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў з моманту заключэння першага галіновага пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі і прафсаюзам, якое ператварылася за два дзесяцігоддзі ў важкі пакет сацыяльных гарантый. Ці гэта не лепшае пацвярджэнне якасці і стабільнасці сацыяльнага партнёрства ў галіне?

Адным з самых складаных часоў у жыцці прафсаюза былі 90-я гады, калі работнікі адукацыі трапілі ў катэгорыю малазабяспечаных, а прафсаюзы засталіся практычна адзінай масавай арганізацыяй, якая абараняла інтарэсы людзей працы. У верасні 1990 года адбыўся І з'езд прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Беларусі. У 1991 годзе ён быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі і ўпершыню заключыў галіновае пагадненне з Міністэрствам народнай адукацыі. Падмацаваныя масавымі забастоўкамі, мітынгамі і пікетамі патрабаванні па ўзмацненні сацыяльна-эканамічнай абароны былі накіраваныя ва ўрад і Вярхоўны Савет. І прафсаюз дамогся задавальнення часткі патрабаванняў. Так пачынаўся новы перыяд яго дзейнасці. Час паказаў, што зацікаўленыя ў развіцці галіны сацыяльныя партнёры не могуць быць увесь час па розныя бакі барыкад. Здольнасць знаходзіць кампраміс, канструктыўна спрачацца, пагаджацца на рэальнае, дасягаць найбольш важных для работнікаў і навучэнцаў сацыяльных гарантый уласцівыя практычна ўсяму перыяду дзейнасці самастойнага галіновага прафсаюза.

— Прафсаюз — гэта пастаянная рэальная дапамога работнікам галіны, — падкрэсліў у сваёй прамове на ўрачыстым сходзе Аляксандр Бойка. — Так, толькі за 2010 год па патрабаванні прафсаюза работнікам устаноў адукацыі было выплачана каля 1,5 млрд рублёў, на працы было адноўлена 10 чалавек і папярэджана звальненне яшчэ 94-х работнікаў. Да 15,2 працэнта знізілася колькасць кантрактаў, заключаных з работнікамі нашай галіны тэрмінам на адзін год, і да 37 працэнтаў павялічылася колькасць пяцігадовых кантрактаў. На сённяшні дзень прафсаюз работнікаў адукацыі аб'ядноўвае больш як 605 тысяч чалавек: работнікаў галіны, ветэранаў і моладзь. Увага патрабуецца ўсім. Мы з вялікай павагай ставімся да ветэранаў працы, якія самі сабе называюць "настаўнікамі запасу", заўсёды імкнёмся падтрымаць іх маральна і матэрыяльна, і галоўнае — прыцягнуць да актыўнай работы з моладдзю. У радах прафсаюза 175 тысяч студэнтаў і навучэнцаў — будучых кіраўнікоў арганізацый не толькі адукацыйнай галіны, але і іншых галін народнай гаспадаркі. І ад таго, якую "школу" яны пройдуць, якімі будуць прафсаюзнымі актывістамі, што вынесуць з работы прафсаюза, залежыць, якімі яны стануць пазней прафсаюзнымі кіраўнікамі, працадаўцамі, як яны будуць ставіцца да людзей працы.

"Не сакрэт, што педагагічныя калектывы складаюцца пераважна з жанчын, якія прыносяць у нашу прафесію мацярынскі пачатак, любоў да дзяцей і дабрыню, таму наш прафсаюз можна разглядаць як саюз прафесіяналізму, інтэлекту і прыгажосці," — з задавальненнем дадаў Аляксандр Бойка.


Надзея НІКАЛАЕВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconЦі такое бесклапотнае студэнцкае жыццё?
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі, які прайшоў днямі ў сталіцы. У радах Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconЗвязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне!
Міністэрства адукацыі І галіновага прафсаюза старшыня ЦК беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі Аляксандр бойка. — Усё...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconМіністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка
Міністэрствам адукацыі І беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі І навукі на 2010—2012 гады. Свае подпісы пад дапаўненнямі...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" icon17 красавiка 2010 года №74 (26682)
Аляксандр бойка: з меркаваннем студэнцкага прафсаюза кіраўнікам давядзецца лічыцца

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconАдукацыя аляксандр бойка: "Сістэме адукацыі патрабуецца галіновае павышэнне заробкаў"
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconУлада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі
Разам са старшынёй ЦК галіновага прафсаюза Аляксандарм Аляксандарвічам Бойка старшынствавалі на пасяджэнні Міністр адукацыі Аляксандр...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" icon4. дзяржаўна-палітычны лад
Бхд спавядае асноватворны прынцып размеркавання адказнасці І паўнамоцтваў, прынцып субсідыярнасці. Так, рашэнні павінны прымацца...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconПалажэнне
Конкурс па стварэнню тэксту І музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей конкурс) праводзіцца ў мэтах дэмакратычнага...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconДнямі ў Мінску прайшоў VІ з'езд Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. Мерапрыемства сабрала больш як 300 дэлегатаў з усёй краіны. Акрамя таго, на
Пры ўсёй шматпланавасці заяўленых да абмеркавання тэм — ад павышэння прэстыжу І эфектыўнасці работы галіновага прафсаюза да міжнароднага...

Аляксандр бойка: \"Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый\" iconПастанова Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі
Далей – Палажэнне, прэміі прафсаюза, прафсаюз адпаведна) уводзіць выплаты Цэнтральнага камітэта прафсаюза (далей – ЦК прафсаюза),...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка