Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг




НазваАрганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер437.93 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Аўтары: Вашураў А.Ю.,

Сцепанькова А.А.,

ст. 4 курса ФКП гр.610201


Арганізатарская і прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты “Звязда” у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг.


Сёння, у ХХI стагоддзi, грамадзяне нашай краiны карыстаюцца паслугамi соцен газет. Але сярод iх ёсць адна, якая прайшла найдаўжэйшы за iншых гiстарычны шлях i нiколi не здрадзiла свайму прызначэнню. У той жа час яна шмат зрабiла i па захоўванню нашай роднай беларускай мовы. Яе iмя – «Звязда».

Любы друкаваны орган ганарыцца сваёй прыярытэтнай тэмаю. Такой абранніцай для “Звязды” з’яўляецца гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. І гэта не выпадкова. Газета летам 1942 і зімою 1943 выходзіла на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі. Памяць аб неардынарных падзеях таго трывожнага часу застаецца жывою і сёння.

Газета «Звязда» убачыла свет 9 жнiўня 1917г. (27 лiпеня па старому стылю), як раз напярэдаднi Кастрычнiцкай рэвалюцыi, у Мiнску, пасля велiзарнай i небяспечнай работы яе заснавальнiкаў. Першым, хто даў высокую ацэнку гэтай падзеi, быў адзiн з галоўных арганiзатараў газеты, кiраўнiк Мiнскага гарадскога камiтэта РСДРП (б) А.Ф.Мяснiкоў. Ён, у прыватнасцi, сказаў: «На агульным фоне расiйскай рэчаiснасцi i нашага партыйнага будаўнiцтва «Звязда» была тым фокусам, адкуль зыходзiлi ва ўсе бакi, як на фронт, так i ў правiнцыю (маючы на ўвазе цэнтрам вобласцi Мiнск), промнi палiтычнага выхавання i грамадскага пераўтварэння буйных салдацкiх, батрацкiх i рабочых элементаў Заходняга краю».

Без «Звязды» нельга ўявiць i гiсторыю нашай краiны перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. 21 мая 1942 г. у Мiнску, акупаваным немцамi, пачаўся выхад «Звязды»-падпольшчыцы, а з 27 студзеня 1943г. яна стала друкавацца ў Любанскiм раёне на базе аднаго з партызанскiх атрадаў. Знакамiты дзяржаўны i грамадскi дзеяч СССР i БССР, першы сакратар ЦК Кампартыi Беларусi, старшыня СНК БССР (1938-1948) П.К. Панамарэнка да апошняга дня знаходжання ў нашай рэспублiцы збiраў i захоўваў «Звязду». Тлумачыў такiя паводзiны так: «Гэта неабходна для маiх будучых кнiг i успамiнаў». У развiтальным дакладзе, з якiм ён выступiў у Доме ўрада ў 1948 г. перад ад'ездам з Беларусi, знайшлося нямала цёплых слоў у адрас беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. “Звязда” у яго выступленні заняла асобае месца за ўклад “у арганізатарскую і выхаваўчую работу ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.” Гэтыя словы мы лічым эпіграфам да нашай тэмы, падцвярджэннем асобой ролі людзей, якія наладзілі выпуск “Звязды” на акупаванай ворагам тэрыторыі. Яны, на наш погляд, здзейснілі подзвіг, якому няма сроку даўнасці. Мiж тым спецыяльнае цэльнае даследванне па гэтай праблеме адсутнiчае. Лiквiдацыi недахопу прысвечана наша праца. Накiраваныя на дасягненне мэты звесткi мы адшуквалi ў манаграфiчных, калектыўных i дакументальных творах гiсторыкаў, на старонках «Звязды» ваеннага часу.

НАРОДЖАНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯЙ


Кажуць: першы блін камяком. У дачыненні да “Звязды” прымаўка не спрацоўвае, як не стасуецца гэты фразеалагічны выраз з Белдзяржуніверсітэтам, Інстытутам беларускай культуры, часопісам “Полымя”, якія з’явіліся амаль у той жа гістарычны перыяд. “Звязда”, як і яе калегі па нараджэнню, уваходзіла ў бурлівае жыццё ўпэўненым крокам дзякуючы трывалай сувязі з рэаліямі практыкі.

Газета нараджалася як калектыўны орган. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на месца рэдактара бясспрэчнага пераможцы не было. Не выказаў на гэты конт сваіх катэгарычных меркаванняў і ЦК РСДРП(б), аддаўшы права вырашэння гэтай справы мясцовым партыйным сілам. Безумоўна, пэўную перавагу меў А. Мяснікоў, які на той момант з’яўляўся старшынёй Мінскага камітэта РСДРП(б) – галоўнага заснавальніка выдання. Але ён не хацеў псаваць адносіны з такой каларытнай і вядомай палітычнай фігурай, як М.В. Фрунзе, кіраўнік мясцовай міліцыі, старшыня Мінскага губернскага сялянскага камітэта. Ганарліва паглядалі на іх К. Ландэр і В. Фамін. Першы ў верасні 1917 г. быў абраны старшынёй Мінскага савета, а другі меў значную падтрымку ў гарадскіх бальшавікоў. З улікам вышэйсказанага ў рэдакцыйным кабінеце аказаліся адразу 4 рэдактары: А.Ф. Мяснікоў, М.В. Фрунзе, К.І. Ландэр, В.В. Фамін.

З архіўнага пашпарта першага нумара "Звезды". Выдавец: Мінскі камітэт РСДРП(б). Мова - руская. Тыраж 1500 экз. Адрас рэдакцыі: вул. Петраградская, 6.

Рэдактары:

1. Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў (1886--1925), скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у партыі бальшавікоў з 1906 г. Прыбыў у Беларусь у пачатку 1917 г. як малодшы афіцэр і ў сувязі з мабілізацыяй у армію. У чэрвені 1917 г. узначаліў Мінскую арганізацыю РСДРП(б), увосень -- абласную, у студзені 1919 г. -- Цэнтральнае бюро Кампартыі Беларусі. Мяснікоў -- адзіны ў савецкай Расіі чалавек, якога абралі галоўнакамандуючым Заходнім фронтам увосень 1917 г. непасрэдна на з'ездзе салдацкіх дэлегатаў простым падняццем рук.

2. Васіль Васільевіч Фамін (1884--1938), удзельнік рэвалюцыйных падзей у Беларусі ў 1917 г., у партыі бальшавікоў з 1910 г. Член франтавога камітэта Заходняга фронту, дэпутат Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дэлегат ад Беларусі ІІ Усерасійскага з'езда Саветаў.

3. Міхаіл Васільевіч Фрунзе (Міхайлаў) (1885--1925), прыбыў у Беларусі у 1916 г., ратуючыся ад царскага самадзяржаўя, пад прозвішчам "Міхайлаў". Прафесійны рэвалюцыянер. Узначальваў Мінскую гарадскую міліцыю, што давала магчымасць выратоўваць друкароў і членаў рэдакцыі "Звязды" ад арыштаў. Абіраўся членам выканкама Заходняга фронту, старшынёй Мінскага губернскага сялянскага камітэта, І і ІІ з'ездаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. У 1924--1925 гг. -- старшыня Рэўваенсавета СССР, наркам па ваенных і марскіх справах.

4. Карл Іванавіч Ландэр (1883--1937), актыўны ўдзельнік кастрычніцкіх падзей у Беларусі, член бальшавіцкай партыі з 1905 г. Увосень 1917 г. абраны старшынёй Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў "велізарнай большасцю галасоў пры некаторых устрымаўшыхся (меншавікоў, бундаўцаў і часткі эсэраў)".

Восенню 1925 года ў Маскве збiраюцца «заходнiкi» - удзельнiкi рзвалюцыйных пераўтварэнняў у Беларусi. Збiраюцца па прычыне заўчаснай смерцi М.В.Фрунзе. Сярод паставiўшых подпiсы пад спецыяльнай заявай «Памяти тов. Фрунзе» стаяць прозвiшчы В.Фамiна, М.Вiгiлянскага, I. Рейнгольда, С. Шчукiна, В. Каменьшчыкава i iншых супрацоўнiкаў i аўтараў «Звязды».

Першы выхад газеты адбыўся 9.08.1917г. (20.07.1917 г. по стараму стылю) ў друкарні па адрасу: вул. Багадзельная, 6, гаспадар друкарні -- Абрам Данцыг. Агульная каштоўнасць друкарскага абсталявання -- 3800 руб. (1 амер. дол. раўняўся 1,94 руб., усе даныя за 1911 год).

На жаль, лёсы амаль усiх даваенных рэдактараў «Звязды» не зайздросныя. Ужо гаварылася аб заўчаснай канчыне восенню 1925 г. у час цяжкай аперацыi М.В.Фрунзе. Толькi год пасля трагедыi пражыла яго жонка – Софья Аляксандраўна. У сакавiку 1925 г. ва ўзросце 38 гадоў загiнуў над небам Тбiлiсi ў вынiку авiяцынай катастрофы А.Ф.Мяснiкоў. Не ўдалося гэтаму чалавеку здзейснiць шчырую задумку – напiсаць кнiгу ўспамiнаў аб Беларусi i яе народзе. Першыя рэдактары «Звязды» В.В.Фамiн i К.I.Ландэр сталi ахвярамi неабаснаваных рэпрэсiй у сярэдзiне 30-х гадоў. Усе яны рэабiлiтаваны ў 50-е гады з-за адсутнасцi складу злачынства. Нельга не аднесцi да лiку першых рэдактарау i выпускнiка Валмiерскай настаўнiцкай гiмназii В.Г.Кнорына. Ён не толькi ўзначальваў рэдакцыю «Звязды» з 02.1918 г. па 05. 1920г., але i двойчы з'яўлялся першым сакратаром ЦК Кампартыi Беларусi. У 1938 г. ён незаслугова асуджаны да вышэйшай меры пакарання. У 50-я гады рэбiлiтаваны. Яго iмя стаiць у назве адной з цэнтральных вулiц Мiнска. Гэта адносiцца i да прозвiшчаў Мяснiкова, Фрунзе, Ландэра. Па абвiнавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi аказаўся незаконна рэпрэсiраваным Р.В.Пiкель (рэдагаваў «Звязду» ў красавiку 1919г. у Вiльнi). Па абвiнавачванню ў трацкiзму ў лiку арыштаваных i асуджаных да вышэйшай меры пакарання значацца: Л.Я. Розенблюм (загадчык культаддзела), Н.М. Ленцнер (былы рэдактар), М.П. Салтаноўскi (загадчык выдавецтва), Р.С. Гiнзбург (былы сакратар рэдакцыi), I.I. Рэiнгольд (былы загадчык аддзела) i iншыя. А усяго, паводле непоўных дадзеных, аб'яўлены ворагамi народа 14 звяздоўскiх рэдактарау з 28, 10 з iх – расстраляны.

Есць такое паняцце – «твар газеты». Яно робiць газетнае выданне жывой непаўторнай iстотай. Такi твар iснуе i ў сёняшняй «Звязды». Многiя яго рысы нарадзiлiся 1 студзеня 1919 года у дзень аб'яўлення Беларусi самастойнай савецкай дзяржавай. Вядома некалькi варыянтаў назвы маладой краiны: Рэслублiка Беларусь, Савецкая Беларусь, Беларуская Сацыялiстычная Рэспублiка, Сацыялiстычная Савецкая Рэспублiка Беларусь i iнш. За гэтым хаваюцца асаблiвасцi ўтварэння БССР, месца ў гэтым акце «3вязды».

«3вязда» стала першай газетай, якая з 17.01.1919 г. пачала друкаваць пратаколы паседжанняў VI Пауночна-Заходняй абласной канферэнцыi РКП/б/ аб абвяшчэннi Беларусi рэспублiкай, стварэннi ўрада ў начале з Дз.Ф.Жылуновiчам. У дакуменце аб знешiх абставiнах нараджэння БССР пiшацца: «Наша Заходняя воласць ўяўляе сабою карыдор, па якому ўтароплiваюцца на Савецку Расiю ciлы Чорнага Iнтэрнацыянала… Патрэбна замкнуць ланцуг савецкiх самавызначыўшыхся дзяржаўных фармiраванняў». Перад гэтым, 3.01.1919 г. выйшла галоўная сведка абвяшчэння БССР - Манiфест Часовага Рабоча-Сялянскага Урада Савецкай Беларусi, афiцыйна абнародаванага ў выглядзе асобных плакатаў I.0I.I9I9 г. Са студзеня таго ж года ў «Звяздзе» сталi сiстэматычна змяшчацца дэкрэты i пастановы ўрада i заканадаўчых органаў Беларускай ССР.

Кожны перыяд гiсторыi таму i шануецца, што мае сваiх герояў, свае адзнакi. Такiм часам для рэспублiканскай газеты «Звязда» сталi 20-я гады 20-га стагоддзя. Уся гiсторыя тых дзён i начэй у сваю чаргу дзелiцца на часткi, якiя ўмоўна можна назваць: хутчэй у НЭП (новую эканамiчную палiтыку) i хутчэй з НЭПа.

У жнiўнi 1927 г. «Звязда» поўнасцю пераводзiцца на беларускую мову. У той месяц у яе справаздачы значацца наступныя дадзеныя. Адрас рэдакцыi i канторы: вул. Савецкая, № 63. Год выдання – адзiнаццаты. Колькасць палос: 4 ( 2 разы ў нядзелю 6 палос). Чый орган i хто выдавец?: ЦК КП (б) Б. Колькi разоў выходзiць?: штодзённа. Мова выдання: беларуская (гэта слова ў справаздачы i дакументах газеты ўжываецца ўпершыню – аўт.). Падпiсная цана ў месяц: 90 кап. Рознiчная цана аднаго нумара: 5 кап. Колькасць усiх работнiкаў: 58 чал., з iх членаў КП (б) Б – 11 чел. Рэдактар: Я.М. Асьмоў, нам. рэдактара Купцэвiч, сакратар М.I. Горны, лiтаратурны супрацоўнiк Чэлядзiнскi. У матэрыялах справаздачы ёсць сумныя лiчбы там, дзе прыбытак стаiць «нуль», а дзе страты – 6 906 руб. 59 кап. У наступных дакументах павядамляецца аб перакрыццi недахопаў сродкамi з ЦК ВКП (б).

Чырвоным радком праходзiць роля газеты ў прапагандзе рашэнняў 14 i 15 з’ездаў ВКП (б), звязаных з ажыццяуленнем у краiне сацыялiстычнай iндутрыялiзацыi i калектывiзацыi. Рэалiзацыя плануемага азначала адкат ад НЭП. Адзiн з актывiстаў НЭП у вёсцы, нарком земляробства БССР З.Х. Прышчэпаў 19.09.1929 г. выключаецца з партыi, праз некаторы час арыштоўваецца i асуджаецца да вышэйшай меры пакарання «за насаджэнне ў вёсцы кулачаства, рэстаўрацыю буржуазнага ладу». У культурную сферу таксама прыйшлi хвалi ўцiску. За «парушэннi лiнii партыi ў нацыянальным пытаннi» у 1929 г. звальняецца з работы нарком асветы А.В.Балiцкi. Разам з iм пацярпелi вядомыя дзяржаўныя, грамадскiя, культурныя дзеячы Беларусi Дз. Ф. Жылуновiч, Я.А.Адамовiч, С.М.Некрашэвiч, В.У.Ластоўскi i iншыя. У гэтых умовах газету наведаў знакамiты ў той час маскоўскi паэт Мiхаiл Святлоў, якi аставiў у «Звяздзе» верш «Нэпман». У некаторых атыкулах «Звязды» можна ўбачыць супярэчнасцi з яе працамi першай паловы 20-х гадоў.

У 30-я гады праблемы тыража, падпiскi, распаўсюджвання ўжо не хвалявалi рэдакцыю. Перад ею стаялi задачы якасцi, i, у першую чаргу, iдэалагiчнай. Рабiлася ўсё гэта на фоне стварэння адзiнай у СССР iдэалагiчнай сiстэмы. У канцы 20-х – пачатку 30-х у яе уваходзiлi: сетка iнстытутаў гiсторыi партыi (Масква, сталiцы рэспублiк, шэрага абласных цэнтраў), адзiны для ўсяго СССР партархiў (цэнтральны ў Маскве), Iнстытут чырвонай прафесуры, Iнстытуты журналiстыкi, камунiстычныя унiверсiтэты, партыйныя i савецка-партыйныя школы, камунiстычныя сельска-гаспадарчыя школы, рабочыя факультэты для паступлення ў ВНУ, перыядычны друк, у якiм цэнтральным тэарытычным органам у СССР з’яулялася газ. «Правда». У Беларусi такая роля, пачынаючы з 1917 г., ускладалася на «Звязду». 1 лютага 1931 г. бюро ЦК КП (б) Б прызнала неабходным лiчыць «Звязду» органам ЦК КП (б) Б i Мiнскага гаркама КП (б) Б. З дадзенымi рэквiзiтамi яна ўпершыню ўбачыла свет 7.02.1931 г. 15.04.1933г. у лiк выдаўцоў увайшлi ЦВК i СНК БССР. У сувязi з рэформай беларускага правапiсу слова «Зьвязда» 16.09.1933 г. заменена на назву «Звязда».

У 30-я гады рэдагавалi «Звязду» Арон Мiтлiн (06.1930 – Х.1930), Станiслаў Будзiнскi (10.1930-11.1931), Мiхаiл Гарын (11.1931 – 08.1932), Рыгор Брагiнскi (09.1932 – 01.1935), Навум Ленцнер (06.1934 – 01.1935), Мiкалай Сцернiн (01.1935-08.1936), Аляксандр Джэлюк (08.1936-10.1936), Дзмiтрый Юркоў (10.1936-Х.1937), Iзраiль Афенгеiм (10.1937-07.1938), Дзем’ян Лебедзеу (08.1938-08.1939), Цiмафей Гарбуноў (08.1939-03.1941), Мiхаiл Астапенка (03.1941-08.1941).

Структура, штатны расклад газеты не з’яулялiся вялiчынёй пастаяннай. Гэта залежыла ад памераў тэрыторыi рэспублiкi, колькасцi выхадзiўшых газет, задач сацыялiстычнага будаўнiцтва. У мiжваенны перыяд важная роля адводзiлася аддзелам: партыйнага жыцця, сельскагаспадарчаму, рабселькораускаму, нацыянальна-культурнаму i iнш. Ажыўленню газеты спрыяў яе пераход у другой палове 1927 г. на беларускую мову. С таго моманту на старонках «Звязды» пачалi рэгулярна друкавацца Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Мiхась Лынькоў, Кузьма Чорны, Змiтрок Бядуля, Андрэй Александровiч, Петр Глебка i iнш. У 1932 г. пры рэдакцыi друкаванага органа было адчынена газетнае аддзяленне. Але да пачатку 3-й пяцiгодкi (1938) кадры для «Звязды» рэкруцiравалiся галоўным чынам з раённых газет, лiку журналiстаў iншых рэспублiк, некаторая частка – з аўдыторыяў мiнскiх камунiстычнага унiверсiтэта, iнстытута журналiстыкi.

Масква, не шкадуючы фiнансавых сродкаў, спадзявалася, што працавiты, беларускi народ за кароткi час пераўтворыць БССР у вiзiтную картку сацыялiстычнай сiстэмы. На гэты давер рэдакцыя «Звязды» адказвала ўзмацненнем арганiзацыйнай працы. Толькi з 01.01.1931 па 01.12.1934 гг. яна правяла болей 30 рознага роду мерапрыемстваў эканамiчнага характару. Безумоуна, ўсе яны арганiзоўвалiся i ажыцяўлялiся з удзелам прадстаўнiкоў партыйных i дзяржаўных органаў улады, вучоных. Аб накiрунках работы сведчыць сам пералiк здзейсненага газетай: выдадзена брашура «Звязда» - у калгасы», праведзены нарады аб крэдытнай рэформе i пераводу на гаспадарчы разлiк, аб супрацоўнiцтве з дарожнiкамi Чувашскай АССР, аб удзеле пiсьменнiкаў БССР у пасяўной кампанii, аб афармленнi сталiцы БССР у пралетарскiя святы, аб выданнi стабiльных падручнiкаў для масавых школ, аб папулярызацыi пастаноў урада аб хлебе i сельскагаспадарчым падатку; зроблен заклiк да болей поўнага i сваечасовага асвятлення сацыялiстычнага спаборнiцтва на старонках «Звязды»; разам з прадстаўнiкамi Украiны праведзена вярбоўка рабочай сiлы на шахты Данбаса (завярбована 9 035 чал. пры плане 9 000); падтрыман зварот Гомельшчыны аб пабудове эскадрыльi iмя Л. Кагановiча, унесены на яе разлiк 1 000 руб.; арганiзаваны спецыяльны маршрутны поезд iмя «Звязды» для паскоранай дастаўкi бульбы ў г. Ленiнград; устаноўлены пераходны сцяг iмя газеты «Звязда» для лепшага iльнаводнага калгаса; створан штаб садзейнiчання камунальнаму будаўнiцтву, паляпшэнню рабочага забеспячэння; шэрагу калгасаў аказана дапамога па стварэню ў Мiнску ўласнага гандлю; уручаны грашовыя прэмii 34 насценным газетам БССР; 05.07.1932. выяздная рэдакцыя «Звязды» у тэрмiновай тэлеграме паведамiла аб паспяховым завяршэннi будаўнiцтва шашы «Мiнск-Магiлёў» i iнш.

Бытавыя ж умовы жыцця супрацоўнiкаў «Звязды», iх працы застаўлялi жадаць лепшага. Упершыню паведамiў аб гэтым кiраўнiкам БССР паляк Будзiнскi. Ён ураджэнец Варшавы, базавая адукацыя – Варшаўскiя вышэйшыя камерцыйныя курсы. З васемнадцацi гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы, Лiтвы, Расii. Адзiн са стваральнiкаў кампартыi Польшчы i кампартыi Заходняй Беларусi. Будучы рэдактарам «Звязды» у артыкулах у часопiсах «Полымя», «Бальшавiк Беларусi» безпадстаўна абвiнавачваў шэрага беларускiх лiтаратараў, грамадскiх дзеячаў у адсутнасцi навуковых поглядаў на гiстарычныя рэалii. У 1931 г. апiсаў кватэрныя праблемы «звяздоўцаў», якiя вялi да захворання сухотамi, iх невялiкiя заробкi, дрэнныя ўмовы для належнага адпачынку, шаленую перагрузку. Ход лiсту быў дадзен ужо пасля яго ад’езду ў Маскву, на працу ў Выканкам камiтэрна. Лёс аўтара звароту трагiчны: 22.08.1937г. ён загiнуў, будучы незаконна асуджаны за антысавецкую дзейнасць. Рэабелiтаваны.

Духоўнаму абагачэнню служылi сустрэчы рэдакцыi з працоўнымi калектывамi РСФСР, яе аўтаномных рэспублiк – Башкiрыi, Татарстана, - Украiнскай ССР, Закаўказскiх i Сярэдняазiацкiх саюзных савецкiх рэспублiк. На адным з вiдных месц 15.10.1932 г. у газеце надрукавана падзяка Максiма Горкага Беларускай акадэмii навук за выбранне яго ганаровым акадэмiкам. У чэрвенi такога ж года супрацоўнiкi «Звязды» разам з пiсьменнiкамi, тэатральнымi дзеячамi БССР сустракалiся з калектывам Украiнскага дзяржаўнага тэатра. Адказны рэдактар «Звязды» Г.I. Брагiнскi 29.09.1933 г. выступiў з дакладам у Казанi на ўсетатарскiм з’ездзе калгаснiкаў-ударнiкаў. Амаль з усiх канцоў СССР iшлi вiншаваннi ў сувязi з выхадам 30.07.1934 г. 5-цi тысячнага нумара газеты. У рэспублiцы ў гонар гэтай даты кампазiтары Самохiн i Любан стварылi песенныя творы, першы - на словы Я.Купалы, другi – на словы П.Броўкi. Каб быць на ўзроўнi пры сустрэчах з чытачамi «Звязда» напярэдаднi юбiлейных урачыстасцей аб’явiла аб сваiм рашэннi напiсаць «мастацкую чырвоную кнiгу аб калгасах Беларусi», разам з пiсьменнiкамi М. Лыньковым, К.Крапiвой, А.Куляшовым, К.Чорным, З. Бядуляй, П.Броукам, П.Глебкам.

У 1939 – 1940 гг. з удзелам газеты праведзены нарады па праблемах якасцi выпускаемай прадукцыi на Магiлёўскiм аутарамонтным заводзе iмя Кiрава, Аршанскiм паравозным дэпо, Бабруйскiм дрэваапрацоучым камбiнаце, швейных i хлебапекарных прадпрыемствах Мiнска i г.д. Аддзел эканамiчнага жыцця пераўтворан у прамысловы i сельскагаспадарчы аддзелы. На актывiзацыю iдэалагiчнай работы скiравана ўвядзенне рубрыкi «У дапамогу вывучаемым гiсторыю ВКП (б)». З лета 1939 г. у «Звяздзе» арганiзуецца праходжанне практыкi будучых жураналiстаў i перападгатоўка дзеючых.

«Звязда» адной з першых правяла сустрэчу с паэтамi i пiсьменнiкамi Заходняй Беларусii – М.Танкам, П.Пестраком, Н. Тарас, М.Машарай iнш. Шчыра вiталi iх Я. Колас, М.Лынькоу, А. Куляшоу, Э.Агняцвет, В.Вольскi.

19.01.1941 г. «Звязда» паведамiла аб зацвярджэннi 17.01.1941 г. сесiяй Мiнскага гарадскога Савета Генеральнага плана рэканструкцыi Беларускай сталiцы. Iнфармацыя выйшла пад назваю – «Аб’яднанай Беларусi – упарадкаваную сталiцу».

У сярэдзiне 30-х гадоў рэдакцыя «Звязды» размяшчалася на другiм i трэцiм паверхах трохпавярховага дома па Савецкай вулiцы. Кабiнеты рэдактара Лебедзева, яго намеснiка Афенгейма i сакратарыята знаходзiлiся на трэцiм паверсе. Якой бы цяжкай не была эпоха даваенных гадоў, яна, тым не менш, нарадзiла сваю генерацыю адданых справе журналiстаў. З тых гадоў пачалi свой творчы шлях Тарас Хадкевiч, Антон Бялевiч, Павел Кавалёў, Аляксандр Мiронаў. Працавалi ў рэдакцыi Макар Паслядовiч i Еўдакiя Лось, Мiкалай Вiшнеўскi, Пётр Казялецкi, Алесь Матусевiч. Упершыню у 1932 г. рабочыя друкарнi – наборшчык П.В.Антрашкевiч i метрапанж Г.А.Эйдэльман – узнагароджаны ардэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. Не вярнулiся з фронту Аляксандр Джэлюк, Сямён Куняўскi, Якау Iвашын i iнш.

Рэдакцыя «Звязды» сустракала 40-я гады змяненнем выраза «Пралетарыi ўсiх краiн, злучайцеся!» («злучайцеся» - мела непрыемны падтэкст) на ««Пралетарыi ўсiх краiн, еднайцеся!». Але ў газеце нiхто не здагадваўся аб хуткай смерцi гэтага лозунгу, якую прынясе яму праз некаторы час страшэннае слова «вайна».
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconС п І с удзельнікаў двух І болей войн, якія вярнуліся дамоў І маюць узнагароды за абарону Айчыны ад ворагаў у розныя часы. Горкаўскі сельскі савет вёска Селішча няронскі арсэн Іванавіч
Няронскі арсэн Іванавіч, н у. 1908 г., на савецка-фінляндскім фронце ў 1940 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны – падпольшчык з 1941...

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconТэма  "Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
Тэма“Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ рэспубліканскі конкурс творчых...

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconСёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю
Вялікай Айчыннай вайны школьнікамі, навучэнцамі каледжаў І студэнтамі вузаў не выклікае сумневу. У айчыннай сістэме выхаваўчай работы...

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconПаступіў на філалагічны факультет бду. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Мардоўскую асср. Працаваў настаўнікам ( 1941-1942). У лютым 1942 года
Савецкую армію, удзельнічаў у баях на Заходнім, Варонежскім, 1-м І 2-й Прыбалтыйскіх І ленінградскіх франтах (1942-1945)

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconТэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў
Больш за пяцьдзесят гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але І да гэтага

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconСпіс жыхароў Старадарожскага раёна, вывозімых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мяжу на прымусовыя работы. Горкаўскі сельскі савет вёска Горкі гарбацэнка яўгенія Якаўлеўна
Старадарожскага раёна, вывозімых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мяжу на прымусовыя работы

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconЭмблема гісторыка–краязнаўчага музея Дакурнішскага впк
Экспазіцыя, прысвечаная гісторыі чыгуначнай дарогі-адзіная ў раёне. Круху далей помнік загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай...

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconПадпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Докшыцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconСхема эсэ-роздуму "Мая дапамога ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны" (Дадатак №4)
Праблема: Ці змог бы я дапамагаць падпольшчыкам, партызанам, асобам яўрэйскай нацыянальнасці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі...

Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты \"Звязда\" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг iconМіжнародныя адносіны напярэдадні І на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Пытанне 48. Развіццё партызанскага руху І падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка