Спампаваць 12.03 Kb.
|
Кнігарні чакаюць кніжку з панэгірыкамі А. Лукашэнку і ягонай радзіме Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасьці выдавецтва “Мастацкая літаратура” надрукавала кнігу “Шклоўшчына літаратурная”. У ёй ёсьць разьдзел, прысьвечаны малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, вёсцы Александрыя. Кніга надрукаваная накладам 1000 асобнікаў, цяпер яе чакаюць у кнігарнях. Каштуе выданьне 30 тысяч рублёў. Вось некалькі цытат з кнігі: “Моцныя людзі нараджаюцца на вялікіх рэках. Насупраць Александрыі, на іншым беразе Дняпра, у Копысі нарадзіўся Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка ...За 300 гадоў да нашай эры Аляксандар Македонскі заснаваў на ўзьбярэжжы Міжземнага мора горад-порт, якому даў сваё імя. Ён славіўся храмам музаў і навук – Александрыйскай бібліятэкай, але ўсё было разбурана людзкой зайздрасьцю і войнамі... Першы прэзыдэнт Беларусі ініцыяваў будаўніцтва ў Менску Нацыянальнай бібліятэкі. Ля сасновага бора ўзвышаецца беларуская “Александрыйская бібліятэка”. “У вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі апроч Александрыі Македонскага згадваюцца яшчэ тры – у Расеі, Румыніі і ЗША. Вёскі Александрыі там няма. Але ў будучых энцыкляпэдыях зьявіцца і яна. Сёньня прэзыдэнцкая вёска выглядае як юная нявеста... Зьвялі Аляксандра Лукашэнку дарогі з роднага гнязда. З малой Александрыі ў вялікую. Вялікай Александрыяй стала ўся Беларусь”. АдводкаХто ж аўтар панэгірыкаў на адрас Лукашэнкі? Як удалося высьветліць, гэта намесьнік рэдактара часопіса “Беларуская думка” Міхась Шэлехаў. Мы спадзяёмся, што ён пагодзіцца даць інтэрвію “Свабодзе”. |
![]() | На тле адзінкавага паразуменьня паміж Расеяй І беларусьсю ў піўной галіне нявырашанымі застаюцца праблемы ў іншых сфэрах. Прыкладам,... |