Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг "Коротке І довге" (2003), "Цілодобово!" (разам з Б. О

НазваОлег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг "Коротке І довге" (2003), "Цілодобово!" (разам з Б. О
Дата канвертавання24.11.2012
Памер21.59 Kb.
ТыпДокументы

Алег Коцараў (Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг "Коротке і довге" (2003), "Цілодобово!" (разам з Б.-О. Гарабчуком і П. Карабчуком, 2007), "Мій перший ніж" (2009), "Збіг обставин під Яготином" (пераклады на расійскую Дз. Кузьміна і А. Афанасьевай, 2009) і кнігі прозы "Неймовірна Історія Правління Хлорофітума Першого" (2009).

Лаўрэат літаратурных прэмій "Смолоскип", "Молоде вино" і імя Валяр'яна Падмагільнага. Стыпендыят літаратурнае праграмы Homines Urbani ў Кракаве.

Няма

(Нема)

Дарэчы, адсюль, з акна, брукаванка на плошчы падобная да мазаікі.

А Волгаў і Сцепаненка закахаліся, але Волгава, на жаль, у хуткім часе пасадзілі.

Зінаіда і Цюцюннік Андруша таксама моцна кахалі адно аднаго. Але Зінаіда неяк вярталася дадому, а метро ўжо было зачыненае і адчынілася толькі а шостай. А сёмай Андруша дадому яе ўжо не пусціў. І ніколі не пусціў.

Канстанцін з Асяй добра жылі ўдваіх. Ася часта чытала Канстанціну санеты розных аўтараў і намагалася справакаваць яго на літаратурную дыскусію, пакуль ён не выкінуўся з акна.

У Аляксандра і Людмілы было цудоўнае і шалёнае каханне, яны нават жылі разам у адной даволі зручнай кватэры, але выявілася, што яны брат і сястра.

А Ражкоўскі і Ганна Энгельс не прабылі разам нават паўгоду, бо Ражкоўскі не вытрымаў горнага клімату, і ў яго пайшла кроў з носу. А Ганна Энгельс паехала адпачываць у Гурзуф на засыпанае нейкім сенам ці чым там яшчэ блакітнае мора.

Так што кахання няма.

Сентыментальнае

(Cентиментальне)

Восень. У іншую паравіну году я і не закохваюся. Іншае паравіны году і не бывае. Мы з Ірынаю сустракаліся ў розны час, у залежнасці ад нейкіх абставін. Мы любілі прагульвацца. Бывала – пойдзем на вакзал. Стаім на мосце, глядзім на туманную чыгунку і слухаем размовы дыспетчараў з месяцам. Або каталіся на падрапанай канатнай дарозе. А Ірына ў кабіне іграла на гітары і спявала песні пра заходнія цагляныя гарады. Яна ўмела іграць на гітары.

Часта мы прыходзілі да мяне дадому, пілі гарбату або гарэлку, спрачаліся, слухалі музыку ці глядзелі кіно. У мяне быў Джойс, Ірына ўпадабала яго чытаць, а паколькі маці забараняла выносіць кнігу з дому – бібліяграфічная рэдкасць, – то чытала проста тут, у мяне. Калі яна чытала, я рабіў выгляд, нібыта нечым займаюся – скажам, рамантую тэлевізар або адкаркоўваю гарэлку, – а насамрэч глядзеў на яе. А яна пастаянна гартала кніжку – старонка / заўвагі / новая старонка. Ужо ўвечары або нават уначы я праводзіў яе да метро цёмнымі прысадамі за базарам. Мы падбівалі кулькі, раскіданыя паўсюль, і радаваліся.

Аднойчы я вось гэтак правёў Ірыну. А яна больш ніколі не прыйшла. Як патлумачыла ў тэлефоннай размове, у якой амаль нічога не было чуваць, – бо ўжо дачытала Джойса.

пераклад з украінскай – Сяргей Прылуцкі

© Олег Коцарев, 2010

© Сяргей Прылуцкі, пераклад, 2010

prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О iconВячаслаў Купрыянаў / Вячеслав Куприянов
Вячаслаў Купрыянаў/ Вячеслав Куприянов (нар. 1939) – расійскі паэт. Аўтар кніг паэзіі “От первого лица” (1981), “Жизнь идет” (1982),...

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О iconЭрнэст Брыль / Ernest Bryll
Эрнэст Брыль/ Ernest Bryll (нар. 1935). Польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык, журналіст. Аўтар больш як трох дзесяткаў зборнікаў...

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О iconСашко Ушкалов) (нар. 1983) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, драматург, перакладчык. Аўтар кнігі вершаў "Перипатетика-блюз" (2002), зборніка абсурдных п'ес "esc"
Аўтар кнігі вершаў "Перипатетика-блюз" (2002), зборніка абсурдных п'ес "esc" (2006), раману “бжд” (2007), укладальнік анталогій "Харків...

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О icon1920-1994 амерыканскі паэт І празаік. Нарадзіўся ў горадзе Андэрнах, Германія. Амаль усё жыццё пражыў у Лос-Анджэлесе. Аўтар сямі раманаў, дванаццаці
Чарлз Букоўскі/ Charles Bukowski (1920-1994) – амерыканскі паэт І празаік. Нарадзіўся ў горадзе Андэрнах, Германія. Амаль усё жыццё...

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О iconРаіса баравікова
Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, паэт, празаік, публіцыст, аўтар вялікай колькасці кніг,...

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О iconЛешак Энгелькінг
Лешак Энгелькінг/ Leszek Engelking (нар у 1955) – польскі паэт, перакладнік, мастацтвазнаўца, літаратурны крытык. Аўтар кніг «Хайку...

Олег Коцарев) (нар. 1981) Нарадзіўся ў Харкаве. Паэт, празаік, журналіст. Аўтар паэтычных кніг \"Коротке І довге\" (2003), \"Цілодобово!\" (разам з Б. О icon1893 1933 украінскі празаік, паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў украінскай паслярэвалюцыйнай літаратуры, аўтар выслоўя "Геть від Москви!"
Мікола Хвылявы/ Микола Хвильовий (1893 – 1933) – украінскі празаік, паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў украінскай паслярэвалюцыйнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка