Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне




НазваЯк арганізаваць І правесці ўрок даследаванне
Дата канвертавання24.11.2012
Памер62.61 Kb.
ТыпДокументы
Як арганізаваць і правесці ўрок даследаванне

Свіркоўская Л.М., настаўнік біялогіі

ДУА “Студзенкаўская ДССШ”


Як вядома, права быць самастойным нельга атрымаць у падарунак: так ці інакш, чалавек вымушаны яго здабываць. У пэўным сэнсе, навучанне ў школе і ёсць шлях да “даросласці”, адным са складальнікаў якой, дарэчы, з’яўляецца здольнасць самастойна спасцігаць свет і асэнсоўваць яго разнастайныя праявы. У працэсе навучання вучні павінны авалодаць асноўнымі навыкамі даследчай працы. А садзейнічае гэтаму выкарыстанне на ўроках метадаў даследчага навучання.

Праблемная гутарка.

Праблемная гутарка – гэта метад выкладання, пры якім маналагічныя фрагменты тлумачэння матэрыялу перамяжоўваюцца з дыскусіямі, справацыраванымі пытаннямі настаўніка. Пры даследчым навучанні тлумачэнне новага матэрыялу максімальна дыялагізіруюцца. Тлумачэнне новай тэмы пачынаецца адразу з праблемнага пытання, на якое вучні прапануюць некалькі варыянтаў адказаў. Пры гэтых адказах бачна, якія сумежныя ўяўленні неабходна скарэктыраваць, каб новая тэма правільна асацыіравалася з сістэмай уяўленняў аб прадмеце. Пасля таго як настаўнік або нехта з вучняў тактоўна растлумачыў, чаму павінны быць адкінуты тыя або іншыя неадэкватныя варыянты адказа, застаецца два-тры дакладныя меркаванні, аўтарам якіх прапаноўваецца іх аргументаваць. У далейшым аўдыторыя або знаходзіць слабае месца ў аргументпцыі аднаго з меркаванняў, або прыходзіць да вываду, што меркаванні не супярэчаць адзін аднаму. У заключэні настаўнік прапаноўвае дакладную фармуліроўку прапрацаванага меркавання. Праблемная гутарка больш чым на палову з’яўляецца імправізацыяй, якая залежыць ад разважанняў, якія прапанавалі вучні, таму ў сцэнарыі ўрока яе магчыма адлюстраваць канспектыўна наступным чынам: Указаць праблемнае пытанне і вынік да якога пажадана прыйсці.

Пры вывучэнні тэмы ў 9 класе “Страваванне” і ў 10 класе “Вугляводы” можна задаць наступнае праблемнае пытанне: чаму хлеб, калі яго доўга жваць, набывае салодкі смак?

У жыцці праблемы ёсць заўсёды, а вось у вучэбнай дзейнасці іх калі-некалі прыходзіцца мадэліраваць. Просты спосаб навучыцца ставіць праблему самому і навучыць вучняў бачыць яе – азнаёміцца з любым звязным тэкстам і знайсці ў ім якія-небудзь супрацьлегласці.

Эўрыстычная (даследчая) гутарка. Эўрыстычнай гутаркай называюць сістэму лагічна звязанных пытанняў настаўніка і адказаў вучняў, у выніку якіх вучні ўтвараюць новыя для іх заданні. Выкладваючы матэрыял такім метадам, настаўнік звяртаецца да вучняў з ланцугом аналітычных пытанняў, якія разбіваюць вучэбную праблему на серыю праблем драбнейшага ўзроўня, складанасць якіх прасцей і даступна асэнсаванню вучняў. Сутнасць дадзенай гутаркі заключаецца ў тым, каб пры дапамозе пытанняў адразу ўвесці субяседніка ў замяшанне і затым логікай паслядоўных аналітычных пытанняў заставіць яго прыйсці да новых ведаў і зрабіць вывады. Задача пытання, якое задаецца – не паведаміць веды, а толькі дапамагчы суразмрўцу адкрыць для сябе і вербалізаваць веды, выйсці на новы ўзровень зносін. Гутарка пошукавага характару з’яўляецца неабходнай падрыхтоўчай ступенькай да работы навучэнцаў на ўзроўні даследавання.

Вучэбнае даследаванне.

Метад вучэбных даследаванняў абапіраецца на апісаны ў педагагічнай літаратуры даследчы метад праблемнага навучання. Пры рабоце па гэтым метадзе вучні асэнсоўваюць пастаўленную праблему: самі складаюць план пошуку, ставяць гіпотэзу, абмяркоўваюць спосаб яе прверкі, праводзяць назіранне, доследы, фіксуюць факты, параўноўваюць, класіфіцыруюць, абагульняюць факты, даказваюць, робяць вывады.

Асобую ролю ў арганізацыі работы выконвае табліца, у якую звычайна ўносяцца галоўныя характарыстыкі або вынікі назіранняў. Настаўнік тлумачыць вучням, што для кароткага запісу рада характарыстык аб’ектаў, якія параўноўваюцца, вельмі добра выкарыстоўваць параўнальную табліцу. Аднак няма неаходнасці прапаноўваць гатовую табліцу, а арганізаваць абмеркаванне, якое прысвечана вызначэнню яе зместу. Пры гэтым вучні колькасць граф табліцы, спосаб іх рацыянальнага размяшчэння, парадак запісу прыкмет, якія параўноўваюцца. Такім чынам “намаляваная” навучэнцамі табліца, але яшчэ не запоўненая, выступае асновай для арганізацыі дзеянняў вучняў пры выкананні эксперыменту. Табліцу запаўняюць па ходу выканання эксперыменту. Па заканчэнні праведзеных доследаў абавязкова павінен быць сфармуляваны вывад.

На ўроках з элементамі даследчай дзейнасці і ўроках-даследаваннях вучні адпрацоўваюць асобныя вучэбныя прыемы, якія складаюць даследчую дзейнасць. Па змесце элементаў даследчай дзейнасці ўрокі такога тыпу могуць быць разнастайнымі: урокі па выбару тэмы або метада даследавання, па выпрацоўцы ўмення фармуляваць мэту даследавання, урокі з правядзеннем эксперыменту, работа з крыніцамі інфармацыі, заслухванне паведамленняў. Абарона рэфератаў і г.д. У кампазіцыі ўрока найбольш пераважае такое палажэнне даследчай дзейнасці (дыскусіі, якая справацыравана праблемным пытаннем, або даследчага задання), калі яно папярэднічае тлумачэнню новага матэрыялу або замяняе сабой гэты этап урока. На стадыі замацавання матэрыяла элементы даследчай дзейнасці ўмесны меней.

Засваенне вучнямі даследчых ведаў і ўменняў павінна праходзіць паэтапна з паступовым павелічэннем ступені самастойнасці вучня ў яго даследчай вучэбнай дзейнасці. Па ўзроўні самастойнасці вучняў, якая праяўляецца ў даследчай дзейнасці, урокі – даследаванні могуць адпавядаць пачатковаму (урок “ Узор даследавання”), сярэдняму (урок “Даследаванне”) і вышэйшаму ўзроўню (урок “Маё даследаванне”).

Узровень урока-даследавання

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Урок “Узор даследавання”

На дошцы абавязкова пішацца назва асноўных ступеней даследчай дзейнасці. Фармулюе праблему, паведамляе тэму і мэту даследавання. Дае гатовы алгарытм даследчай работы. Вядзе вучэбны працэс, выкарыстоўваючы тэрміны “праблема”, “гіпэтэза”, “вывад”. Выкарыстоўвае пытанні. У чым праблема? Якія этапы дзейнасці даследавання? Што такое гіпотэза? Якую можна выдзвінуць прапанову? Дадзенае выказванне мяркуемае або даказанае?

Адказваюць на пытанні настаўніка. Падпарадкоўваюцца алгарытму работы, які прапанаваны настаўнікам. Звяраюць свае дасягненні з узорам даследавання, выкарыстоўваючы інфармацыю, запісаную на дошцы.

Урок “Дасладаванне”

На дошцы можна запісаць назвы ступеняй даследчай дзейнасці (пры неабходнасці). Фармулюе праблему. Падводзіць навучэнцаў да разумення тэмы і мэты даследавання. Накіроўвае дзейнасць навучэнцаў у напрамку даследчай работы без выкарыстання тэрмінаў “гіпотэза”, інтэрпрытацыя дадзеных” і г.д. Звяртае ўвагу вучняў на схему даследчай дзейнасці (пры неабходнасці). Выкарыстоўвае пытанні. З чаго неабходна пачаць даследаванне? Што трэба выявіць? Як бы паступіў даследчык на гэтым этапе работы? Ці правільны вы зрабілі выбар?

Самастойна плануе і выконвае даследчую работу. Пры неабходнасці кансультуецца з настаўнікам або экспертам. Атрымлівае падцвярджэнне правільнасці выканання на кожным этапе работы.

Урок “Асабістае даследаванне”

Падводзіць навучэнцаў да самастойнай фармуліроўкі тэмы і мэты даследавання. Стварае ўмовы для даследчай дзейнасці вучняў: забяспечвае вучэбны працэс дыдактычным матэрыялам, арганізуе інывідуальную работу і дзелавыя зносіны навучэнцаў у групах або парах. Выкарыстоўвае пытанні. Ці зразумела вам мэта работы? Ці ўсё зразумела ў выдадзеных матэрыялах? На якім этапе работы вы знаходзіцеся? Які вывад урока?

Фармулюе праблему. Плануе і праводзіць даследчую дзейнасць самастойна без дапамогі і кансультацыі настаўніка або эксперта.



У структуры ўрока – даследавання выдзяляюць наступныя паслядоўныя дзеянні:

1. Актуалізацыя ведаў.

2. Матывацыя.

3. Стварэнне праблемнай сітуацыіі.

4. Пастаноўка праблемы даследавання.

5. Вызначэнне тэмы даследавання.

7. Прапанаванне гіпотэзы.

8. Праверка гіпотэзы ( правядзенне эксперыменту, лабараторнай работы, вывучэнне літаратуры і г.д)

9. Інтэрпрытацыя атрыманых дадзеных.

10. Вывад па выніках даследчай работы.

11. выкарыстанне новых ведаў у вучэбнай дзейнасці.

13. Дамашняе заданне.

Даследчая дзейнасць навучэнцаў на ўроку пачынаецца з накаплення інфармацыі. Далей неабходна сфармуляваць мэты даследавання, г.зн. адказаць на пытанне: што неабходна зрабіць для рашэння пастаўленай праблемы? Наступны этап – выдзвіжэнне гіпотэзы – мысленнае ўяўленне асноўнай ідэі, меркаванне аб выніках даследавання. Праверка гіпотэзы заключаецца ў вызначаных дзеяннях па адпрацаваным алгарытме. Атрыманыя ў выніку гэтых дзеянняў дадзеныя навучэнцы павінны інтэрпрыцыраваць (Аналіз атрыманых дадзеных паказвае, што…). У заключэнні неабходна ацэнка, афармленне вынікаў работы і вывад.

На пытанне, як вучням стаць больш паспяховымі, Арыстоцель гаварыў: “Даганяць тых, хто на перадзе, і не чакаць тых, хто ззаду”. Каб знайсці сябе ў жыцці і з годнасцю рэалізавацца, неабходна валодаць лідарскімі якасцямі, умець працаваць у камандзе, гнутка ўспрымаць змены і адэкватна на іх рэагаваць, быць здольнымі вучыцца ўсе жыццё, і галоўнае – не спыняцца ў сваім развіцці. Даследчы падыход у навучанні добра ўкладваецца ў парадыгму асобасна арыентаванай педагогікі, дзе кожны вучань можа знайсці справу, якая найболей адпавядае яго інтарэсам і магчымасцям.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconЗмест метадычнай работы
Арганізаваць І спланаваць работу ма настаўнікаў гуманітарных прадметаў, фізіка-матэматычных прадметаў, прыродазнаўчых прадметаў,...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок 1 Наша мова
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую І беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок 1 Наша мова
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую І беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок хіміі для вучняў 8 класа
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні І першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі,...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок хіміі для вучняў 8 класа
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні І першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі,...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця
Якуба Коласа І пазнаёміцца з урыўкам з яго славутай паэмы “Новая зямля”. Тэма ўрока – “Самабытнасць характару дзядзькі Антося”. Эпіграфам...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Як арганізаваць І правесці ўрок даследаванне iconБеларускія таварыствы дапамогі пацярпелым ад вайны: гісторыка-архіўнае даследаванне в. У. Долатава
Беларускія таварыствы дапамогі пацярпелым ад вайны: гісторыка-архіўнае даследаванне

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка