Спампаваць 341.07 Kb.
|
Зацверджана Рашэнне Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ______________№______ У новай рэдакцыі Рашэнне Смаргонскага Раённага выканаўчага камітэта ______________№______ СТАТУТдзяржаўнай установы адукацыі “Войстамская агульнаадукацыйная сярэдняя школа” Глава 1. Агульныя палажэнні 1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Войстамская агульнаадукацыйная сярэдняя школа ” , далей – “ Установа “ - з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі , арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта , якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на аснове дадзенага Статута. 1.2. Поўная назва Установы : на рускай мове – Государственное учреждение образования «Войстомская общеобразовательная средняя школа » ; на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Войстамская агульнаадукацыйная сярэдняя школа “. Скарочаная назва : на рускай мове : Войстомская средняя школа ; на беларускай мове : Войстамская сярэдняя школа. 1.3. Месцазнаходжанне Установы : 231003, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в.Войстам, завул. Школьны, д.1. 1.4. Заснавальнікам Установы з`яўляецца Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Адкрыццё і дзяржаўная рэгістрацыя ствараемай Установы як юрыдычнай асобы, унясення змяненняў і дапаўненняў у Статут Установы ажыццяўляецца ў парадку, ўстаноўленым заканадаўст-вам Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці Установа падпарадкоўваецца выканаўчаму камітэту, а таксама ўпраўленню адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта як вышэйстаячай арганізацыі. 1.5. Установа з`яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыў-ным кіраванні абасобленную частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе. 1.6. Установа мае пячатку дзяржаўнай Установы з выявай Дзяржаўнага герба Рэспулікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, бягучы і іншыя рахункі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку. 1.7. Установа ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам Установы. 1.8. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ва Установе ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам кіравання адукацыяй прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. 1.9. Установа : 1.9.1. будуе свае ўзаемаадносіны з сям`ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва ; 1.9.2. узаемадзейнічае з Установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі; 1.9.3. падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый ( аб`яднанняў ) , якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь ; 1.9.4. ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый ( аб`яднанняў ) , якія маюць палі-тычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчныя за-канадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый. 1.10. Установа па ўзгадненню з упраўленнем адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта вызначае мову навучання беларускую. Вывучэнне беларускай, рускай і замежнай мовы з`яўляецца абавязковым. 1.11. У парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца класы , у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці . 1.12. Парадак вывучэння беларускай або рускай мовы вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 1.13. Навучальна – выхаваўчы працэс арганізуецца ў вочнай і завочнай формах, самастойна ( у сям`і ) з атэстацыяй у парадку экстэрната. Дазваляецца спалучэнне гэтых формаў арганізацыі навучальна- выхаваўчага працэсу, а таксама навучанне па індывідуальных вучэбных планах. 1.14. Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасці ва ўстаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь парадку. 1.15. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Установы вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 1.16. Установа можа ажыццяўляць міжнародную дзейнасць у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. |
![]() | Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм | ![]() | С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с |
![]() | Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай... | ![]() | Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года |
![]() | Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года | ![]() | Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,... |
![]() | Актуальные проблемы международного частного и гражданского права: сб статей. М.: Статут, 2006. 283 с | ![]() | ... |
![]() | Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей элк) пры Ліцэі №2 г. Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё І прапаганду ініцыятыў,... | ![]() | Контроль за финансово-хозяйственной деятельностью банка. Внутренний контроль в банке |