Хаця там водзяцца мядзведзі




НазваХаця там водзяцца мядзведзі
Дата канвертавання24.11.2012
Памер32.88 Kb.
ТыпДокументы
Мой край!

Такі адзіны ў свеце.

Калі ёсць рай,

Дык там ён – рай!

Хаця там водзяцца мядзведзі,

Ды не мядзведжы гэта край.

Мяне ў Бягомль вядзе дарога,

І не спыніць мяне нідзе.

Дайду да роднага парога,

Незаблуджуся ўначы…

Ю. Свірка




Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч, псеўданім Банадысь Гарчыца, нарадзіўся 6 мая 1933 года, в. Маргавіца Бягомльскага р-на Мінскай вобл., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), паэт. Член СП Беларусі з 1961. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993, за зборнік. паэзіі «Узаемнасць»).


Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, дзе было 8 дзяцей, Юрась — малодшы. Бацька, Мікалай Іванавіч, удзельнік грамадзянскай вайны. Маці, Акуліна Пятроўна, ведала шмат казак, баек, любіла спяваць беларускія народныя песні. У 1953 Ю. Свірка скончыў Бягомльскую сярэднюго школу і па-ступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ (скончыў у 1959). Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі», у 1959—61 літсупрацоўнікам у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 старшым рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і гдематамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР.

Першы верш Ю. Свіркі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць», Баравіна», «Крэўнасць», «Аўтограф», «Люблю і веру», «Памятная вярста»,


«Біяграфія памяці», «Ядранасць», «Паўшар'е блакіту». Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэ-тычных кніг Ю. Свіркі. Уласнымі вачыма ў гады вайны бачыў ён за калючай агароджай лагера для ваеннапалонных галодных і змучаных вязняў. Усё гэта пакінула след, абвастрыла асабістае перажыванне. На беларускую мову перакладае творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, узбекскіх, чувашскіх паэтаў. Многія яго вершы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы. Песні на яго словы напісалі М. Аладаў, М. Наско і Ю. Семяняка і іншыя.





Прапануемая

літаратура аўтара



  1. Свірка, Ю.М. Люблю і веру:[Тэкст] Вершы. / Ю.М.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1975.-112с.

  2. Свірка, Ю.М. Мурашыны стажок:[Тэкст] Вершы, казкі і загадкі. Для мал. шк. узросту / Ю.М.Свірка;Маст. Л. Стрыжак.- Мн.:Маст. літ.,2004.- 63с.:іл.

  3. Свірка, Ю.М. Памятная вярста:[Тэкст] Вершы. / Ю.М.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1978.-96с.

  4. Свірка, Ю.М. Паўшар’е блакіту:[Тэкст] / Ю.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1986.-126с.

  5. Свірка, Ю.М. Ядранасць :[Тэкст] Вершы / Ю.М.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1983.-304с.:іл[1]л.






Сетка публічных бібліятэк

Докшыцкага раёна





75 год

з дня нараджэння


2008

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хаця там водзяцца мядзведзі iconХаця там водзяцца мядзведзі
Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч, псеўданім Банадысь Гарчыца, нарадзіўся 6 мая 1933 года, в. Маргавіца Бягомльскага р-на Мінскай вобл.,...

Хаця там водзяцца мядзведзі iconАб змаганьні народаў за сваю Дзяржаву
Засталіся стаяць на гліняных нагах фэадальныя імпэрыі. І хаця сучасьнікі называлі менавіта Асманскую імпэрыю “хворым чалавекам Эўропы”,...

Хаця там водзяцца мядзведзі iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Яны ўяўляюць сябе на Бэвэрлі Хілз у панчохах Conte І станіках “Мілавіца”? Людзі, там іншыя правілы І іншыя кантракты! Там сапраўды...

Хаця там водзяцца мядзведзі iconМенгес ужо наверсе! Тора адкрыла дзверы, выйшла на балкон, пацепалася І паглядзела на неба. А там… так, там… там аблокі, падсветленыя бадзёрым сонцам, там
Яно можа павісець так без змен нейкі час, можа пачаць ушчыльняцца або, наадварот, ізноў растварыцца ў чыстым нішто

Хаця там водзяцца мядзведзі iconГендель Георг Фридрих
Н. Берегани, 1737, там же), Беренике (либретто А, Сальви, 1737, там же), Фарамондо (либретто А. Зено, 1738, Королевский театр, Лондон),...

Хаця там водзяцца мядзведзі iconВсе животные находятся в тесной зависимости от распространения растительности в крае Где кедр, там и белка, там и кедровка; где белка, там и соболь; где
«Все животные находятся в тесной зависимости от распространения растительности в крае Где кедр, там и белка, там и кедровка; где...

Хаця там водзяцца мядзведзі iconБеларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра?
Палачанка: “За мяжой жыць лепей! Там паважаюць нас, інвалідаў. А тут – ці ты кульгавы, ці ты бязногі – валяйся. Во як! Там, ведаеце,...

Хаця там водзяцца мядзведзі icon1862 1936) ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён
Джэймс/ Montague Rhodes James (1862 – 1936) – ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў...

Хаця там водзяцца мядзведзі icon1862 1936) ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён
Джэймс/ Montague Rhodes James (1862 – 1936) – ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў...

Хаця там водзяцца мядзведзі iconХаця адбываецца так што швэдскую дуду \сакпіпу ведаюць нават ня ўсе швэды, дударская традыцыя ў Швэцыі мае трывалыя карані І доўгую гісторыю. Выявы дуды І
Гісторыя Хаця адбываецца так што швэдскую дуду \сакпіпу ведаюць нават ня ўсе швэды, дударская традыцыя ў Швэцыі мае трывалыя карані...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка