Дом Москвы", які будзе ўзьведзены ля гатэлю "




НазваДом Москвы", які будзе ўзьведзены ля гатэлю "
Дата канвертавання24.11.2012
Памер32.57 Kb.
ТыпДокументы
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект будаўніцтва культурніцка-дзелавога цэнтару “Дом Москвы”, які будзе ўзьведзены ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце Дзяржынскага, мікрараён Лябяжы і гэтак званы “мол” –вялізны гандлёва-забаўляльны цэнтар ў мікрараёне Уручча. " Дом Масквы" будзе пабудаваны на месцы, дзе зараз знаходзіцца Цэнтар пазашкольнай працы пры Цэнтральным РАНА Менску. Цэнтар ўжо выселілі з памяшканьня, а асобнага новага не далі. Тэму працягвае Алена Струвэ.


Сёньня на будаўнічай пляцоўцы “Дома Масквы” адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця памятнага знаку. У часе яе беларускі кіраўнік даў станоўчую ацэнку маскоўскім праектам і падкрэсьліў, што яны ідуць ад жыцьця. Гаворачы пра будучы “Дом Масквы”, прэзыдэнт выказаў надзею, што ён стане сапраўдным “мастом дружбы паміж Беларусьсю і Расеяй”


Лукашэнка: “Гэта вельмі важна для бізнэсу, гэта ўпрыгожаньне сталіцы. Словам, дзякуй вам за прапановы, якія вы ў кароткі тэрмін прапанавалі нам”


Менскія гарадзкія ўлады за кароткі тэрмін падрыхтавалі плошчы для маскоўскіх будаўнікоў. Пры канцы траўня Цэнтру пазашкольнай працы пры Цэнтральным РАНА (штосьці кшталту колішніх дамоў піянэраў) загадалі тэрмінова вызваліць памяшканьне, дзе месьціліся харэаграфічныя і музычныя студыі, тэатральныя і музычныя калектывы, фальклорныя групы, тэатры моды.


Паводле супрацоўнікаў Цэнтру, яшчэ летась яны правялі рамонт у гэтым будынку –сымпатычнай пасьляваеннай двухпавярховай забудове.


Супрацоўніца: “Расьпіхалі нас па розных школах, ЖЭСах. Мы самі месьцімся цяпер у 16-й гімназіі у Вясьнянцы. Спыніліся ўсе заняткі. Дырэктар нам прыгразіла –пачнеце куды пісаць, усіх пазвальняю”.


Паводле маёй суразмоўцы, пра пераезд у нейкі асобны будынак супрацоўнікаў Цэнтру пакуль не інфармавалі. Папярэджаньне вызваліць памяшканьне, атрымалі і супрацоўнікі суседняга зь дзіцячым цэнтрам ДАСАФУ.


“Аднак тыя сказалі, пакуль новага будынку ня будзе –нікуды ня з’едзім. З намі ж не цырымоняцца –мы ўсяго толькі дзіцячы цэнтар”, кажа супрацоўніца пазашкольнай установы


Тым часам, знаходзячыся гэтымі днямі ў Менску, маскоўскі мэр Юры Лужкоў падкрэсьліваў, што расейская сталіцы гатовая ўкласьці сродкі ў будаўніцтва ў Менску.


Лужкоў: “Мы ў Маскве прынялі рашэньне аб разнастайным і вялікім будаўніцтве ў Беларусі “


Некаторыя беларускія экспэрты і аглядальнікі мяркуюць, што гэтае будаўніцтва стане гэтак званым сямейным бізнэсам маскоўскага мэра. Голдынг «Интэко», які належыць жонцы Лужкова - Алене Батурынай кантралюе пятую частку ўсяго будаўнічага рынку Масквы. У сакавіку часопіс Forbes паставіў Батурыну на 29 месца ў сьпісе найбагацейшых прадпрымальнікаў Расеі і ацаніў яе фінансавы стан у 2,4 мільярды даляраў.


Паводле старшыні беларускай Асацыяцыі садзейнічаньня эканамічнаму разьвіцьцю, эканаміста Васіля Шлындзікава прыход расейцаў на беларускі будаўнічы рынак цалкам зьменіць становішча на рынку.


Шлындзікаў: “Я думаю, што маскоўскі будаўнічы бізнэс, такі ж, як і іншы расейскі бізнэс. Бесцырымонны, нахабны, без правілаў і маралі. Праблема такая з’явілася. Цяпер могуць будаваць тыя, хто мае велізарныя даходы з тым, каб пабудаваць, а потым гэта прадаць. Беларусы, якія займаліся гэтым бізнэсам, ціха абураюцца”.

Як лічыць эканаміст, беларускія бізнэсоўцы паступова выцясьняюцца з рынку. Таксама ў Беларусі зьнікае долевае будаўніцтва. Выбух коштаў на жыльлё, на думку экспэрта, адбыўся не выпадкова. Цяпер, каб пабудаваць адзін квадратны мэтар кватэры коштам пад 2.000 даляраў сярэднестатыстычнаму беларускаму працаўніку трэба адкладаць грошы 6-7 месяцаў.


Наколькі якаснае гэтае маскоўскае жыльлё?


Беларуска Ала ад пачатку 80-х жыве ў цэнтры Масквы, у элітным доме, пабудаваным для тагачаснай савецкай партыйнай эліты.


З год таму адна зь фірм Батурынай выйграла тэндэр на будаўніцтва “высоткі” ўпрытык да гэтага элітнага дому. Жыхары не пагадзіліся з такім рашэньнем. Яны зьвярнуліся па экспэртызу. Зь яе вынікала, што ўзьвядзеньне новага будынку парушыць інсталяцыю старога. Тым ня менш, кампанія жонкі мэра ўсё ж атрымала дазвол на будаўніцтва. Ала ўзгадвае:


“Калі яны пачалі рыць падземныя гаражы, у нашым доме на сьценках кватэр пайшлі шчыліны. Аднак гэта нікога не спыніла. Нам задзяўблі ў фундамэнт вялікія сваі, каб патрымліваць адну са сьцен нашага дому. Гэтая сьцяна як раз на маім баку. Кожны раз, раз, калі я клалася ў ложак, я думала, хай бы ён, гэты ложак, нікуды ня з’ехаў. На трэцім паверсе дзьверы выехалі цалкам зь іх каробкай. Вось тады выклікалі “аварыйку” і часова прыпынілі будоўлю”.


Пра пэрспэктывы маскоўскага будаўніцтва ў Беларусі колішняя менчанка, а цяпер жыхарка Масквы Ала гаворыць:


“Гэта будуць “цудоўныя” дамы ў Менску. Вось убачыце”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconНайбольш дакладная колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа быць вядома за тры дні да выбараў. Кіраўнік цвк лідзія Ярмошына растлумачыла, чаму
«Нікога нельга прымусіць удзельнічаць у выбарах. Гэта будзе несправядліва ў адносінах да выбаршчыкаў, калі кандыдат, які не збіраецца...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconВ последнее время меня порой упрекают в том, что Дом Москвы слишком много внимания уделяет Латгалии. «То в Риге идет презентация кого-то с юго-востока Латвии, то сами туда везете подарки»
Фото Игоря Ватолина. Юрий Силов: «Двери Дома Москвы гостеприимно открыты для всех»

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" icon"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы"
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект будаўніцтва культурніцка-дзелавога цэнтру “Дом Москвы”, а таксама праекты...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconИтоги квеста «Адреса петербургской журналистики»
Музей печати, дом Крылова, дом Аверченко, дом Довлатова, Музей Некрасова, дом Суворина, «Сайгон»

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" iconПравительство москвы постановление
О правительстве Москвы", в соответствии с постановлением Правительства Москвы от 24 сентября 2002 года n 792-пп "О первоочередных...

Дом Москвы\", які будзе ўзьведзены ля гатэлю \" icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка