Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка




НазваІлюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер136.18 Kb.
ТыпДокументы
Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы





Выканала Сом А.У.,

настаўніца выяўленчага мастацтва

сш № 5 г. Полацка


1. Уступ


Праблема нагляднасці на ўроках выяўленчага мастацтва


Выкладанне выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе апошнім часам значна ўскладнілася ў сувязі са скарачэннем гадзінаў на дадзены прадмет. Калі раней настаўнік малявання ў звычайнай, нават у не дужа вялікай школе быў забяспечаны прадметнымі гадзінамі ў поўным (ці амаль у поўным) аб’ёме, то цяпер нагрузка настаўніка выяўленчага мастацтва можа складаць ад некалькіх гадзін у невялікіх (каля 300 вучняў) да паловы стаўкі ў вялікіх (1000 і болей вучняў) школах (гэта калі браць школы ў гарадах). Пры такой нагрузцы складана ды й малаверагодна атрымаць у карыстанне асобны кабінет, дзе можна было б захоўваць шматлікія кнігі з ілюстрацыямі, неабходныя на ўроку. Далёка не заўсёды настаўнікі малявання маюць лабаранцкія пакой для тых жа мэтаў, а захоўванне дзіцячых работ і нагляднасці ў тых кабінетах, дзе адбываюцца і іншыя ўрокі, не спрыяе іх доўгаму жыццю.

Другі аспект паднятай праблемы палягае ў тым, што патрабаванні праграмы (няхай і рэкамендацыйныя) практычна немагчыма задаволіць, прыцягнуўшы з сабой на ўрок толькі адну кніжку. А нават калі і адну – хто дзе бачыў тонкія і лёгкія кнігі па выяўленчым мастацтве? Такім чынам, вялікая колькасць настаўнікаў выяўленчага мастацтва вымушана ператвараюцца ў конікаў-цяжкавозаў, бо нагляднасць на такім уроку, як маляванне, павінна быць абавязкова. Не забудземся яшчэ і прыгадаць сучасныя кошты на добрыя кнігі па мастацтве ды параўнаць іх са стаўкай настаўніка, асабліва маладога, які яшчэ не паспеў набыць неабходныя для работы матэрыялы.

Трэцяе: выдадзены падручнікі па выяўленчым мастацтве для 1-4 класаў. Але ёсць яны далёка не паўсюль і звычайна ў адзінкавай колькасці. А калі нават дзе і ёсць, то складаецца ўражанне, што напісаны яны ў вольнай манеры даведачных матэрыялаў: можна адшукаць нешта, што рэкамендавана праграмай, але не болей за тое. Між тым даўным даўно падручнікі па любой дысцыпліне маюць строгую, паўрочную, суаднесеную з дзейнай праграмай структуру. І гэта не замінае ні творчасці настаўніка (калі ён сапраўды творчая асоба), ні, тым больш, творчасці дзяцей, адначасова даючы магчымасць вучням пры жаданні засвоіць неабходны матэрыял самастойна, без дапамогі настаўніка нелюбімага, раўнадушнага ці (бывае і такое) малапрафесійнага.

Выснова: настаўніку выяўленчага мастацтва для прафесійнай работы неабходны набор ілюстратыўных матэрыялаў на кожны ўрок, складены такім чынам, каб яго можна было лёгка захоўваць і дэманстраваць. Ідэальным варыянтам тут бачыцца адпаведна падрыхтаваны і выдадзены неабходным накладам падручнік, аднак, паколькі гэта ад нас мала залежыць, прапануецца падборка кампутарна апрацаваных ілюстрацый для 5 класа сярэдняадукацыйнай школы. Пры цяперашніх тэмпах камп’ютарызацыі ў большасці школ ёсць ці хутка з’явіцца магчымасць для дэманстрацыі на экране камп’ютэра адпаведных матэрыялаў, у некаторых выпадках адпаведныя ілюстрацыі можна элементарна раздрукаваць на каляровым прынтары. Зразумела, якасць раздрукаваных ілюстрацый будзе не вельмі высокай, але не нашмат ніжэйшай за тыя ўзоры асфетнага друку, якія дэманструюць большасць нашых падручнікаў.

Падборка ілюстрацый праведзена да рэкамендаванага аўтарамі праграм і існуючых падручнікаў па выяўленчым мастацтве Прыкладнага планавання навучальнага матэрыяла па курсу “Выяўленчае мастацтва” для 5 класаў агульнаадукацыйных школ з 12-цігадовым тэрмінам навучання (“Мастацкая адукацыя і культура”, № 1, 2005).


2. План праекта


Дадзены праект складаецца з чатырох асноўных частак (па колькасці чвэрцяў у навучальным годзе пры размеркаванні гадзін

9 – 1 чвэрць

7 – 2 чвэрць

11 – 3 чвэрць

9 – 4 чвэрць.

Праект выкананы ў прэзентацыйнай праграме Microsoft Office PowerPoint 2003, якая аўтаматычна ўключаная ў любы набор сучасных праграм Microsoft Office, што не патрабуе дадатковага яе ўсталявання на школьны камп’ютэр і з’яўляецца вельмі распаўсюджанай і зручнай для карыстання.

Пры сканаванні ілюстрацый выкарыстоўвалася праграма Ulead Photo Express 4.0 SE, пры апрацоўцы – праграма Photoshop.


3. Змест праекта


Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы (1 чвэрць)


Урок 1: Паэтызацыя прыроды і сусвету ў беларускім народным мастацтве

Агафоненка Т. Павук

Палын Г. Рушнік.

Карась А. Карась П. Ганчарны посуд

Сокалава-Кубай Н. Выцінанка

Ляскоўская Т. Ручнік.

Саўрыцкі С. Ганчарны посуд

Грамыка Ю. Пано “Зязюля”

Бернатовіч А. Паднос. Гарчынская Л. Ходнік


Урок 2: Маляванне з натуры садавіны і гародніны

Сезан Поль. Зялёныя яблыкі

Сезан Поль. Яблыкі і апельсіны. Фрагмент

Хруцкі Іван. Садавіна

Хруцкі Іван. Вінаград і садавіна


Урок 3: Выкананне пано “Восень”

Колеры восені: лістота

Колеры восені: дрэвы

Восеньская алея

Шчамялёў Леанід. Белыя коні ў восеньскім лесе

Данелія Пётр. Восеньскія карункі


Урок 4: Стварэнне расліннага арнаменту для выцінанак, шпалераў ці кафлі

Паліхромная кафля

Паліхромная кафля

Паясовая кафля

Кафельная печ

Русак Галіна. Летнія кветкі. Васількі

Дыван

Буйко П. Посцілка. Фрагмент


Урок 5: Пейзаж у беларускім мастацтве

Гараўскі Апалінар. Зарослая сажалка

Бялыніцкі-Біруля В. Эцюд

Рушчыц Ф. Ля касцёла

Манэ Клод. Панна ў садзе

Манэ Клод. Стог сена ў Жыверні

Манэ Клод. Руанскі сабор апоўдні. Руанскі сабор увечары.


Урок 6: Выкананне кампазіцыі па памяці ці ўяўленні “Ля вогнішча”, “Карагод”

Купаліч запальвае вогнішча

Прыжок праз купальскае вогнішча

Кудрэвіч У. Купалле

Піскун Ю. Эскізы касцюмаў


Урок 7: Маляванне з натуры прадмета простай формы

Малей А. Піраміда. Шар. Куб

Вучэбны малюнак

Перспектыва круга адносна лініі гарызонта

Размеркаванне светлаценю


Урок 8: Чалавек і свет рэчаў. Нацюрморт “Рэчы маёй бабулі”

Марачкін А. Мая Атлантыда

Хадаровіч У. Хлеб

Данцыг М. “Аб Вялікай Айчыннай...”

Данцыг М. Бяссонніца

Піменаў Ю. Актрыса

Мемус А. Квартэт “Успамін”


Урок 9: Размова “Мастацтва ў жыцці грамадства і чалавека”

Леанарда да Вінчы. Джаконда

Мікеланджала. Лівійская сівіла

Рафаэль. Сіксцінская мадона

Тыцыян. Узнясенне Марыі (Асунта)

Пітэр Брэйгель Старэйшы. Паляўнічыя на снезе

Дзюрэр А. Чацвёра коннікаў

Мікеланжала. Давід

Аляшкевіч І. Групавы партрэт

Жукоўскі С. Інтэр’ер

Кудрэвіч У. Раніца вясны

Стальмашонак У. Партрэт Якуба Коласа

Жолтак В. Нацюрморт з народнай керамікай

Марачкін А. Кліч вясны


Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы (2 чвэрць)


Урок 1: Выкананне пано “Восень”

Восень. Мосцік праз лясную рачулку

Восеньскае лісце

Восеньскія колеры

Узоры аплікацый


Урок 2: Стварэнне фрагменту ўзора для тканіны

Трафарэты: прамы і зваротны

Малюнак аранжавага колеру

Малюнак зеленаватага колеру


Урок 3: Выкананне дэкаратыўнай кампазіцыі “Рэчы казачнага персанажа”

Рэчы ваяра

Рэчы казачных жывёл

Славук В. Ілюстрацыя да казкі М.Танка “Журавель і

Ракіцкі К. Ілюстрацыя да казкі “Смельніца”


Урок 4: Эстэтычная ацэнка роднага краю

Беларусь мая...

У лесе

Казуля

Мядзведзь

Кажан

Барсук

Хвошч палявы

Пазнацвет асенні

Брусніцы

Званочак

Гаўрылюк В. Птушка

Басалыга В. Белавежская пушча

Валеева Л. Невычэрпная крыніца

Малахава Л. Кветкі

Рушнік

Кошыкі з лазы

Крыж

Дэкор дзвярэй

Шпакаў А. Кухонны набор

Альшэўскі В. Заяц і вавёрка

Вазон


Урок 5: Лепка рэльефа “Птушка Фенікс”

Абразок “Канстантын і Алена”

Дэталь рэльефа з касцёла ў вёсцы Волпа

Бернардзінус Занобі дэ Джыяноціс. Фрагменты надмагілля

Дэкаратыўная талерка

Сакажынскі Д. Глушэц


Урок 6: Кампазіцыя “Бітва на Нямізе”

Провады на вайну

Лучнік, панцырнік і апалчэнец

Полацкія дружыннікі

Узбраенне палачаніна 11-13 стагоддзяў


Урок 7: Выраб карнавальных масак

Маска “Агамемнон” 16 ст. да н.э.

Казачныя звяры

Казачныя персанажы Баба Яга і Кароль

Дзядок-лесавічок

Іван Царэвіч


Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы (3 чвэрць)


Урок 1: Размова “Анімалістычны жанр”

Бізон (Пячора Альтаміра)

Бізон з пячоры Ніо

Скульптура каня

Гравюра на костцы з Шафа

Агафоненка Т. Баран

Пратасеня М. Ільвы

Кірыенкаў І. Зубр

Якавенка В. Цацкі-свістулькі

Казанова Ф. Пейзаж з быком

Рубенс П. Эцюды звяроў

Котка. Старажытны Егіпет

Галава быка. Міжрэчча

Ці Байшы. Карп

Ватагін В. Малпа


Урок 2: Лепка. Кабыла з жарабём

Клодт П. Кабыла з жарабём

Яфімаў І. Казуля з дзіцёнкам

Костка А. Авечкі

Слабодчыкаў В. “Мой родны кут...”


Урок 3: Маляванне жывёлаў

Ватагін В. Шкілеты і мускулы жывёлаў

Заяц

Вавёрка

Лось

Зубр

Ліса

Рысь


Урок 4: Кампанаванне нацюрморта з вылепленых прадметаў

Жбанкі (3 фатаздымкі)


Урок 5: Лепка рэльефа “Ліст таполі (дуба)”

Гіпсавы арнамент

Тутанхамон з жонкай у садзе. Егіпет

Крылаты бог. Асірыя

Помнік на магіле Дэксілея

Камея Ганзага


Урок 6: Чалавек у мастацтве. Жанр партрэту

Леанарда да Вінчы. Панна з гарнастаем

Тыцыян. Партрэт Вінчэнца Мосці

Дзюрэр А. Аўтапартрэт

Гальбейн Г. Малодшы. Партрэт Томаса Мора

Хальс Ф. Стралковая гільдыя святога Георгія. Фрагмент

Рубенс П. Партрэт Нікаласа Рубенса

Эль Грэка. Партрэт інквізітара Ніньё дэ Гевара

Гейнсбара Т. Партрэт Сары Сіданс

Скарына. Аўтапартрэт

Глебаў А. Скарына

Невядомы мастак. Партрэт Грызельды Сапегі

Хруцкі І. Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай

Альхімовіч К. Аўтапартрэт

Станюта М. Аўтапартрэт

Волкаў В. Партрэт Максіма Багдановіча

Сяргіевіч П. Партрэт жонкі

Пушкін А. Партрэт Васіля Быкава

Кішчанка А. Золата восені


Урок 7: Накіды галавы чалавека ў розных ракурсах

Дзюрэр А. Схема пабудовы галавы

Якаўлеў В. Схема пабудовы галавы

Врубель М. Аўтапартрэт

Рэмбрант. Дзесяць штудый галавы

Табліца з падручніка Прэйслера

Вато А. Накіды


Урок 8: Выкананне партрэта “Прыгажуня”

Каляровы бюст Неферціці. 14 ст. да н.э.

“Парыжанка з Кносу”. 16-15 стст. да н.э.

Агесандр. Афрадыта Мелоская. 2 ст. да н.э.

Дыянісійскія містэрыі. Роспіс у Пампеях. Дэталь. 60 гг. да н.э.

Маладая рымлянка з сям’і Флавіеў. 80-90 гг. н.э.

Партрэты Экехарда і Уты. Сабор у Намбургу. 13 ст.

Бацічэлі. Нараджэнне Венеры. Фрагмент. 1484 г.

Рафаэль. Фарнарына. 1516 г.

Бушэ Ф. Партрэт маркізы Пампадур. 1758 г.

Маціс А. Гішпанка з бубнам. 1909 г.

Еўфрасіння Полацкая. Фрэска Спаса-Прэабражэнскай царквы ў Полацку. 12 ст.

Параскаева Пятніца. Абраз кан. 16 ст.

Шрэтэр І. Партрэт Катаржыны і Марыі Радзівіл. 1646 г.

Хруцкі І. Партрэт жонкі. 1830-ыя

Сілівановіч Н. Партрэт жанчыны. 1870-ыя гг.

Станюта М. Партрэт дачкі. 1923 г.

Зайцаў Я. Партрэт нар. Артысткі БССР А. Нікалаевай.

Барабанцаў В. Алеся. 1988 г.


Урок 9: Выкананне кампазіцыі партрэта з выкарыстаннем жывапісных сродкаў

Стальмашонак У. Партрэт Якуба Коласа

Драздовіч Я. Аўтапартрэт

Рагалевіч М. Шчасце


Урок 10: Лепка па памяці “Котка”

Кацяняты (2 фатаздымкі)

Кот ляжыць


Урок 11: Беларускі арнамент

Вобраз Cусветнага Дрэва (Дрэва жыцця)

Вобраз Cусветнага Дрэва (Дрэва жыцця)

Вобразы птушак

Вобраз Ярылы на кані

Вобраз Сонца

Вобраз Маці

Вобразы Маці, Сонца і Пеўня-ахоўніка, узор Вады


Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы (4 чвэрць)


Урок 1: “Фантастычная жывёла”

Тэхна-звяры

Драконы

Фантастычныя жывёлы ў графіцы


Урок 2: Дэкаратыўная кампазіцыя “Хустачка” ці “Рукавічкі”

Тканая хустка

Узоры на ручніку

Узоры на ручніку. Фрагмент ручніка


Урок 3: Размова “Рэчавы свет і чалавек”

Целеш В. Скарына-аптэкар

Ткачэнка С. Партрэт гісторыка беларускай кнігі М. Нікалаева

Пушкін А. Партрэт сучаснага паэта С. Адамовіча

Шчамялёў Л. Каляднікі ў Ракаве

Сулкоўскі У. Ласток. Інтэр’ер

Кальцова Т. Дзіцячая мэбля


Урок 4: Партрэт “Прыгажуня”

Рэнуар А. Дзяўчына з веерам

Урубель М. Партрэт Н.І. Забэлы-Урубель

П’еро дэла Франчэска. Герцагі Урбінскія

Гальбейн Ганс Малодшы. Партрэт Генрыха VIII

Рафаэль. Партрэт кардынала

Ваньковіч В. Адам Міцкевіч на скале Аю-Даг

Голубеў І. Напалеон Орда. Еўфрасіння Полацкая. Фрагменты

Свентахоўскі П. Ларыса Геніюш

Данцыг М. Партрэт пісьменніка А.Адамовіча


Урок 5: Выява кветкі (храматычная і ахраматычная гамы)

Храматычная і ахраматычная гамы

Машкоў І. Кветкі яблыні

Хруцкі І. Плады і дыня. Фрагмент

Фатаздымкі кветак


Урок 6: Нацюрморт з двух прадметаў: Жбанок і яблык

Лінейны і тонавы малюнак нацюрморта

Марачкін А. Нацюрморт з дранікамі

Пятроў-Водкін К. Яблык і вішня

Хруцкі І. Кветкі і садавіна

Машкоў І. Яблыкі і грушы на белым

Машкоў І. Гарбуз.


Урок 7: “Жывёлы Белавежскай пушчы”

Зубр

Лось

Верабей

Мядзведзь

Глушэц

Бусел


Урок 8: Кампазіцыя “Бітва пад Грунвальдам”

Вялікі князь Вітаўт Кейстутавіч

Бітва пад Грунвальдам. Малюнак з хронікі Марціна Бельскага

Цяжкаўзброены беларускі рыцар

Зброя ваяроў з-пад Грунвальда

Ваяры 13-15 стагоддзяў


Урок 9: Экскурсія на прыроду

Фатаздымкі


4. Літаратура, з якой праводзіўся набор ілюстрацый


  1. Акимова Л., Дмитриева Н. Античное искусство. Москва, 1988

  2. Арлоў У. Адкуль наш род. Вільня, 2000

  3. Беларускі вайсковы строй і зброя. Набор паштовак. Мінск, 1996

  4. Богемская К. Клод Моне. Москва, 1984

  5. Бутэвіч А. За наміткай гісторыі. Мінск, 2003

  6. Васілёва зорка. Менск-Бычкі-Германавічы 2005

  7. Веткаўскі музей народнай творчасці. Мінск, 1994

  8. Вечназялёнае дрэва рамёстваў. Мінск, 1997

  9. Виноградова Н., Дмитриева Н. Искусство Древнего мира.Москва, 1986

  10. Вяртанне. Каталог выставы Галіны Русак. Мінск, 1992

  11. Говор В., Сахута Е. Художественные ремесла и промыслы Белоруссии. Минск, 1988

  12. Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мінск, 1990

  13. История искусства для детей. Возрождение. Москва, 2002

  14. Караткевіч У. Вясна ўвосень. Мінск, 2000

  15. Кацар М. С. Беларускі арнамент. Мінск, 1996

  16. Лазука Б. Гісторыя мастацтваў. Мінск, 1996

  17. Лаллманд Г. Сезанн. Белфакс, 1996

  18. Ларичев В. Прозрение. Москва, 1990

  19. Мастацтва. 1992, № 5

  20. Мастацтва. 1992, № 11

  21. Мастацтва. 1993, № 2

  22. Мастацтва. 1993, № 7

  23. Мастацтва. 1993, № 11

  24. Мастацтва. 1994, № 3

  25. Мастацтва. 1994, № 5

  26. Мастацтва. 1994, № 7

  27. Мастацтва. 1994, № 10

  28. Мастацтва. 1995, № 1

  29. Мастацтва. 1995, № 3

  30. Мастацтва. 1995, № 9

  31. Мастацтва. 1995, № 10

  32. Мастацтва. 1995, № 11

  33. Мастацтва. 1995, № 9

  34. Мастацтва. 1998, № 5

  35. Мастацтва. 2000, № 4

  36. Мастацтва Беларусі. 1990, № 3

  37. Мастацтва Беларусі. 1990, № 10

  38. Мастацтва Беларусі. 1991, № 10

  39. Матисс Анри. Статьи об искусстве. Москва, 1993

  40. Машков И. Избранные произведения. Москва, 1984

  41. Миронова Л. Цвет в изобразительном искусстве. Минск, 2002

  42. Музей д’Орсе. Альбом. Киев, 1991

  43. Мухин Б. Изготовление деревянной мозаики. Ленинград, 1989

  44. Наварыч А. Звяры. Мінск, 2004

  45. Пластыка Беларусі 12-18 стст. Мінск, 1983

  46. Починова Н., Дехтяренко В. Инкрустация соломкой. Минск, 1988

  47. Ржавуцкі М. Беларуская гліняная цацка. Мінск, 1991

  48. Сахута Я. Фарбы роднай зямлі.Мінск, 1985

  49. Скуратовіч А. Расліны

  50. Суздалев П. Врубель. Москва, 1991

  51. Суржаненко А. Альфрейно-живописные работы. Москва, 1990

  52. Таланцава В. Мастацтва бачыць свет. Мінск, 1998

  53. Танк М. Журавель і чапля. Мінск, 1998

  54. Флоренция. Серия “Города искусств”.

  55. Хруцкі Іван. Мінск, 1990

  56. Шаура Р. Перспектыва ў малюнку і жывапісе. Мінск, 1999

  57. Шешко И. Построение и перспектива рисунка. Минск, 1981

  58. Чарняўскі М. Дзесяць бітваў. Вільня, 2004

  59. Чыстага ўсё нячыстае баіцца. Мінск, 2001

  60. Юному художнику. Практическое руководство по изобразительному искусству. Москва, 1963







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconУрок выяўленчага мастацтва ў 3 класе "Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір "
Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе “Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір “Жытняя баба” (раздзел “Дэкаратыўна-прыкладная...

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка icon30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата
Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі...

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка icon2 кастрычніка 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі плаката І графікі Лешка Жэброўскага (Польшча)
...

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconПраграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconЗацвярджаю: Прарэктар па вучэбнай рабоце
Гісторыя сусветнага І беларускага выяўленчага мастацтва 4г. (Бохан, Раманюк), (гал корпус, аўд. 01)

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconУрок выяўленчага мастацтва
Назавіце месцы, дзе жывуць птушкі. (побач з чалавекам, у лясах, на палях, у гарах, на балотах, у вадзе)

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconЗаняткі 10
Рэальныя тэндэнцыі выяўленчага мастацтва. Свецкія матывы жывапісу І скульптуры. Фарміраванне нацыянальных школ жывапісу

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка icon10 лістапада 2012 года з 13. 00 да 18. 00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца "Дзень актыўнасці" са стрыт-групай "Сігнал" да праекта "Стрыт-арт утопія", пры геніральнай падтрымцы кампаніі velcom
Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца “Дзень актыўнасці” са стрыт-групай “Сігнал” да праекта “Стрыт-арт...

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconІмя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам
Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва рэспублікі, народны мастак бсср, вядомы педагог І грамадскі дзеяч,...

Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка iconНародная студыя выяўленчага мастацтва "Спектр"
Студыя створана 1 кастрычніка 1998 года. Нязменным яе кіраўніком з’яўляецца Пятровіч Тамара Уладзіміраўна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка