Факультатыўны занятак "Матэматычная вясёлка" Тэма




НазваФакультатыўны занятак "Матэматычная вясёлка" Тэма
Дата канвертавання04.01.2013
Памер54.24 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўны занятак “Матэматычная вясёлка”

Тэма : Лабірынты.Матэматычныя гульні з лічбамі і лікамі.

Мэта: фарміраваць уяўленне пра лабірынты, матэматычныя гульні;садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, памяці , уяўлення; ствараць умовы для выхавання старанлівасці, жадання даведацца нешта новае.

Абсталяванне: прэзентацыя,карткі з заданнямі, карткі з лічбамі, палачкі лічыльныя.


Ход урока


1.Арганізацыя пачатку занятку.

-Празвінеў для нас званок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

Наш урок цяпер

Матэматыцы прысвячаецца,

І вясёлкай у нас

З любоўю называецца.

(слайд 1)

-адгадаць загадку.

Маленькія лапкі,

На лапках царапкі.

Ціхенька ступае ,

Страх на мышак наганяе.(Кот)

(Слайд 2)

Да нас сёння прыйшоў госць, ён будзе дапамагаць нам на ўроку. Здаўна лічылася,што калі на караблі ёсць кот, то плаванне будзе ўдачным і шчаслівым.Я спадзяюся, што і на ўроку нам кот падарыць поспех і задавальненне. Наш кот вельмі любіць матэматыку.І яму цікава паглядзець, ці ўмееце вы лічыць.Выканаўшы яго першае заданне, мы даведаемся, як яго завуць.

2.Матэматычная размінка.(Слайд 3)

1.Знайсці картку з патрэбным лікам.

-лік, суседзямі якога з’яўляюцца лікі 13 і 15(14)

-адназначны лік, большы, чым 8.(9)

-лік, які атрымаецца, калі да 10 прыбавіць 5(15)

-лік большы ,чым 10, але меншы за 12.(11)

-лік, які складаецца з 1 дзясятка і 8 адзінак.(18)

-лік, які пры лічэнні ідзе перад лікам 20(19)

Назваць лішні лік.(9)Чаму?(адназначны)

Размясціць лікі ў парадку павелічэння.(Слайд 4)



Перавярнуць карткі, прачытаць, як завуць нашага госця.(Цішка)

1.Вуснае рашэнне вершаваных задач

Цішка вельмі любіць рашаць задачы і хоча,каб вы таксама ўмелі рашаць задачы. (Слайд5)




У нашым доме кот жыве,

Гультаём у нас слыве.

Каб не спаў наш Катафей,

З’еў бы ён 5 пар мышэй.(2+2+2+2+2)

5 кацянят па дарозе да мамы ідуць,

За імі ўдагонку яшчэ 2 бягуць.

Колькі ўсяго кацянят, палічыце,

Колькі да мамы спяшаюць, скажыце.(5+2)


Па траве бегла кацяня,

А за ім яшчэ шчаня,

Хто палічыць змог,

Колькі бегла ўсяго ног?(4+4)


Па дарозе кошка ішла.

Кацянят з сабою вяла.

Чорных 5 і белых 3,

Ты ўсіх іх палічы.(5+3)

2 кацянят у Тані,

3 кацянят у Вані.

Колькі ўсяго кацянят

Было ў нашых рабят.(2+3)


- калі скласці самы вялікі і самы малы лікі , можна даведацца колькі гадоў жыве кот.

10+5=15г(Слайд 6)



- вылічыце і даведаецеся , які сярэднюю вагу можа мець кот.

8+7-5=10 кг

3.Расшыфраваць, як завуць лепшага сябра нашага Цішкі.Заданне на картках.(Слайд 7)


о

5+5




е

5+4




л

3+2




д

2+6




а

5+2




ь

3+3




п

3+1







5

9

7

4

10

5

6

9

























З якога мультфільма наш герой?Што ён казаў мышкам?

3.Уводзіны ў тэму.(Слайд 8)

Цішка прапануе яшчэ адно заданне.Распутаць літары, прачытаць слова, якое атрымалася.

н

р

л

а

т

і

б

ы




























Лабірынт-складанае збудаванне з запутанымі хадамі.(Старажытнагрэчаскае слова, якое абазначае структура)

Старажытнагрэчаскі міф расказвае, пра лабірынт, дзе знаходзіўся Мінатаўр-страшыдла з целам велікана і галавой быка.Юнакі і дзяўчаты, якія пападалі ў лабірынт, не знаходзілі дарогі назад, станавіліся ахвярамі Мінатаўра.І толькі адважны Тэсей змог перамагчы страшыдла і выйсці назад.І дапамог яму ў гэтым клубок нітак дзяўчыны Арыадны.(Слайд 9)

4.Знаёмства з лабірынтамі.

Зайчык і мядзведзік спяшаюцца ў госці да Цішкі.Дапамажыце ім прайсці такі запутаны шлях.(Слайд 10).Дзеці выконваюць заданні спачатку самастойна на картках.



Мядзведзяня і зайчаня паведамілі Цішку , што ў лесе ў яго ёсць многа сваякоў.(Слайд11)



Фізкультхвілінка(Слайд 12)



Імітацыя рухаў ката:

кот спіць, пацягаецца пасля сну, мыецца, пільнуе мышку, ціхенька ступае, ловіць мышку, бяжыць з мышкаю.

Дапамажаце малпачцы знайсці прапаўшае пяро.(Слайд13)





Як Цішку злавіць 13 мышак?(Слайд14)

Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Выйшла мышка пагуляць.

Кот з-за печкі выглядае,

Мышку лапкамі хапае. (Гульня “Кошка і мышка”)

5.Хвілінка –весялінка

Гульня “Знайдзі лічбы”(Слайд 15)



-Кот Цішка вельмі любіць гуляць з мышкамі.І вам прапаноўвае пагуляць з мышкай-лічбазаўрам.Знайдзіце ўсе лічбы. Назавіце іх ў парадку памяншэння.

-Вылічыце і даведаецеся, якая даўжыня вусоў можа быць у ката.

6+5+3+3+3-1=19 см

Гульня “Хто б мяне размаляваў?”(Работа ў парах)

-Дапамажыце сябру Цішкі Цімку вярнуць добры настрой.(Слайд 16)



Раз,два, тры,чатыры, пяць

Выйшаў коцік пагуляць.

Мяў-мяў-мяў!

Хто б мяне размаляваў!

-Цімка павесялеў і расказаў Цішку, што ўсяго існуе 330 парод катоў.(Слайды 17)




Гульня”Думай і перамагай”

- А сябар Цішкі Том прапаноўвае вам гульню “Думай і перамагай” .Том лічыць, што ў матэматыцы перамагае той, хто ўмее думаць і пралічваць свае хады наперад.

На кожнай парце 11 палачак.Кожны з удзельнікаў за адзін ход можа ўзяць 1,2 або 3 палачкі. Ход удзельнікі робяць па чарзе.Прайграе той, хто забярэ апошнюю палачку.

6.Творчая работа.

Гульня “Прыдумай лабірынт.”

З палачак вучні выкладваюць свой лабірынт і прапаноўваюць сябрам прайсці яго.

7. Падвядзенне вынікаў урока.Рэфлексія.

Што новага нам паведаміў Цішка? Якія заданні для вас былі самыя цікавыя?

А што хацелі б вы сказаць Цішку? (Слайд18)



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак
Тэма: Задачы на ўстанаўленне ўзаемаадназначнай адпаведнасці паміж мноствамі, якія складаюцца з двух-трох элементаў

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах І святах (Каляды). Мэта
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з музыкай беларускага народа, якая гучала як раз перад Новым годам

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак ў 9 класе па курсе "Вывучаем беларускі правапіс" (фрагмент)
Факультатыўны занятак ў 9 класе па курсе “Вывучаем беларускі правапіс” (фрагмент)

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак па матэматыцы
Фарміраваць цікавасць вучняў да прадмета “Матэматыка” сродкам рашэння задач – казак

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак
Мэта: садзейнічаць замацаванню ўяўленню аб адносінах “больш-менш”, “раней-пазней”, “старэйшы- малодшы”, І інш

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак
Паглыбіць веды вучняў аб прыстаўных галосных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconДуа "Сярэдняя школа №15 г. Магілева" Факультатыўны занятак
Абсталяванне: карткі з заданнямі, камп’ютар, карта Рэспублікі Беларусь, малюнкі

Факультатыўны занятак \"Матэматычная вясёлка\" Тэма iconФакультатыўны занятак "Незалежнасць. Выпрабаванні" (1 частка). Канец 1980-х – першая палова 1990-х гг
Арганізацыйна-матывацыйны этап (выпрацоўка псіхалагічнай гатоўнасці да занятку, мэтапакладанне)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка