Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры




НазваБібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры
Дата канвертавання23.11.2012
Памер39.76 Kb.
ТыпДокументы
Бібліятэка і беларуская кніга”

дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры


Праблема чытання зараз адна з найбольш актуальных дзяржаўных праблем, звязаная з развіццём і захаваннем нацыянальнай культуры. Нізкая цікавасць да кнігі, асабліва беларускамоўнай, даўно абмяркоўваецца і аналізуецца. Аднак, каб змяніць сітуацыю, неабходны канкрэтныя дзеянні. Бібліятэкі Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з 1 кастрычніка па 31 лістапада праводзяць акцыю “Беларуская кніга чакае вас!”. Мэта акцыі – развіць цікавасць да кніг беларускіх пісьменнікаў і чытання на беларускай мове, пашыраць кола чытання дзяцей і моладзі.

Бібліятэкі-філіялы для дарослага чытача праводзяць акцыю ў тры этапы. Першы этап – арганізацыя цыклу сустрэч моладзі з гродзенскімі паэтамі і пісьменнікамі, членамі Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, з літаратуразнаўцамі, выкладчыкамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. Другі этап – гэта прэзентацыя лепшых кніг 2010-2011 гадоў выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”, “Беларуская навука”, “Літаратура і мастацтва”, “Беларусь”. Не абмінуць сваёй увагай бібліятэкары і краязнаўчую тэматыку: будуць прэзентаваць выданні прысвечаныя гісторыі, культуры і літаратуры Гродна, якія з’явіліся ў 2011 годзе.

Некаторыя бібліятэкі падрыхтавалі тэматычныя літаратурна-музычныя вечарыны і мультымедыяпрэзентацыі, прысвечаныя лепшым творам беларускай літаратуры, такія як “Каханне жыве для сусвету, каханне жыве для дваіх” (у бібліятэцы-філіяле №2), “Чытаем, абмяркоўваем, прапануем: беларускі гістарычны раман!” (у цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка).

Трэці этап акцыі будзе звязаны з арганізацыяй выстаў-экспазіцый да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкі-філіялы прапануюць наведвальнікам выставы-экспазіцыі да 90-годдзя І.Шамякіна і І.Мележа, да 115-годдзя К.Крапівы, 125-годдзя Зм.Бядулі, 80-годдзя Ніла Гілевіча і Алега Лойкі, 135-годдзя Цёткі, 120-годдзя Максіма Багдановіча. Кожная бібліятэка сустрэне чытача рэкламнымі выставамі навінак “Рэпертуар для моднага чытання” ці “Кніжны экспрэс- 2011”, размешчанымі на абанеменце, выданні з якіх можна ўзяць для чытання дадому.

Дзіцячыя бібліятэкі-філіялы падчас акцыі запросяць школьнікаў у “Падарожжа з кніжкай беларускай!”, дзе бібліятэчны экспрэс будзе спыняцца на пэўнай станцыі. Назвы прыпынкаў экспрэса гавораць самі за сябе: “Казачная”, “Прыродазнаўчая”, “Гераічная”, “Кахання”, “Мая Беларусь”. Бібліятэкары падрыхтавалі падчас прыпынку на кожнай станцыі тэматычны цыкл мерапрыемстваў для малодшых школьнікаў. Дзіцячая бібліятэка-філіял № 11 падчас прыпынку на станцыі “Казачная” праводзіць прэзентацыю серыі выдавецтва “Мастацкая літаратура” “Казкі ХХІ стагоддзя”, сярод якіх казкі А.Масла “Як Пані Чаротная ў Палангу бегала”, А.Карлюкевіча “Зорны шлях белых гарлачыкаў”, а падчас прыпынку на станцыі “Гераічная” – мультымедыяагляд па дзіцячых кнігах пра вайну. Цэнтральная дзіцячая бібліятэка на прыпынку “Станцыя Каханне” прэзентуе для падлеткаў кнігі серыі “Пераходны ўзрост”(выд-ва “Літаратура і мастацтва), сярод якіх зборнік “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” з аднаіменнай аповесцю Алеся Бадака, творамі Раісы Баравіковай і Алеся Наварыча, кніга В.Гапеева “Урокі першага кахання” і іншыя. Бібліятэка-філіял №8 на станцыі “Прыродазнаўчая” запрашае дзяцей даведацца пра “Сакрэты кветак для дарослых і дзетак”. Менавіта так называецца цікавая кніжка Паліны Грынчанка, якая выйшла ў выдавецтвы “Мастацкая літаратура”. З ёй і іншымі выданнямі пра раслінны свет прапануецца пазнаёміцца школьнікам. Філіял №5 прыпынак на станцыі “Прыродазнаўчая” плануе прысвяціць цудоўным кнігам У.Ягоўдзіка.

Дзіцячы філіял №11 з пачатку года арганізаваў конкурс “Лепшы чытач беларускай кнігі!”, вынікі якога былі падведзены ўжо ў першым паўгоддзі. Пераможцы атрымалі падарункі, пра іх даведаліся аднагодкі, чытаючы матэрыялы на дошцы інфармацыі бібліятэкі.

Сярод іншых запланаваных мерапрыемстваў акцыі “Беларуская кніга чакае вас!” сустрэчы з вядомым паэтам Юркам Голубам ў бібліятэцы-філіяле №1, з гісторыкам Ігарам Трусавым і яго выданнямі 2011 года ў філіяле №3, са старшынёй Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтам Людмілай Кебіч у філіяле №8 і цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка, з дзіцячымі пісьменнікамі В.Кудлачовым і Т.Сучковай і іх беларускамоўнай творчасцю ў філіяле №5, з прафесарам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы М.В.Чарапіцай і яго выданнямі пра гісторыка-культурную спадчыну Гродна, з беларускамоўнымі паэтамі клуба “Надзея” Гродзенскага Дома настаўніка ў філіяле №4.

Ужо выдадзены і рыхтуюцца да выдання шэраг друкаваных тэматычных бібліяграфічных спісаў, лістовак, буклетаў з рэкламай кніжнай прадукцыі, публікацый з часопісаў. Напрыклад, бібліяграфічны спіс “Беларуская літаратура пра каханне” падрыхтаваны бібліятэкай-філіялам №2, буклеты “Юбілей пісьменніка” выдадзены бібліятэкай-філіялам №9, закладкі, лістоўкі “Прэм’ера кнігі”, “Увага! Навінкі серыі!”, “Я – кніжка цікавая!”, “Чытай і перадавай другому!”, “Мама, я - у бібліятэцы!” і іншыя падрыхтаваны да выдання дзіцячымі бібліятэкамі.

Прыемна адзначыць, што беларуская кніга, хоць і выдаецца адносна невялікімі накладамі, добра аформленая, каштоўная з пункту гледжання мастацкай і навуковай каштоўнасці. Бібліятэкі сістэматычна набываюць выданні дзяржаўных беларускіх выдавецтваў за бюджэтныя сродкі, таму ім ёсць што прапанаваць чытачу.

Супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк упэўнены, што папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры трэба актывізаваць з дапамогай цікавых і змястоўных мерапрыемстваў. Каб дапамагчы дзецям і моладзі павялічыць прысутнасць у іх чытанні нацыянальнай кнігі і аказаць пазітыўнае ўздзеянне на фарміраванне чытацкіх пераваг суайчыннікаў, гродзенцам прапануецца акцыя “Беларуская кніга чакае вас!”. Шаноўнае спадарства! Шчыра запрашаем вас на сустрэчу з беларускай кнігай у гарадскія бібліятэкі!


Свірыда Наталля Рыгораўна,

намеснік дырэктара Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Гродна

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Данілаву Галіну Георгіеўну, дырэктара Віцебскай гарадской цэнтралізаванай...

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры icon20 прыродазнаўчыя навукi ў цэлым
...

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры icon20 прыродазнаўчыя навукi ў цэлым
...

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconПлан мерапрыемстваў Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
Бібліятэкі Бялыніцкай цбс да Года кнігі будуць працаваць па творчаму праекту «Чытаем беларускую кнігу»

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconПлан мерапрыемстваў Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ў рамках Года кнігі
Бібліятэкі Бялыніцкай цбс да Года кнігі будуць працаваць па творчаму праекту «Чытаем беларускую кнігу»

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання...

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconПлан мерапрыемстваў сістэмы публічных бібліятэк Старадарожскага раёна, прысвечаных Году кнігі ў 2012 годзе
Працаваць над выкананнем мэтавых праграм: “Дзеці. Сям’я. Кніга”, “Моладзь І вольны час”

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconБібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі
Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі "Праграмы развіцця культуры г. Мінска на 1999-2005 г г."

Бібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры iconКаардынацыйны план навукова-метадычнай І даследчай работы бібліятэк метадычных цэнтраў рэспублікі беларусь на 2007 год
Прыведзеныя звесткі аб запланаваных мерапрыемствах даюць магчымасць спецыялістам бібліятэчнай справы нашай краіны скаардынаваць сваю...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка