Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі




НазваУлада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі
Дата канвертавання23.11.2012
Памер148.65 Kb.
ТыпДокументы
Улада і прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі


Беларусь адносіцца да дзяржаў з масавай вышэйшай адукацыяй, у краіне на сёння на 10 тысяч насельніцтва прыходзіцца 427 студэнтаў– гэта высокі паказчык. Таму і колькасць работнікаў, занятых у вышэйшай школе, даволі значная. Ці абаронена ў сацыяльным плане гэта катэгорыя работнікаў? Якія праблемы найбольш востра стаяць перад ВНУ? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі міжнароднага семінара “Роль прафсаюзных арганізацый ў фарміраванні і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі вышэйшых навучальных устаноў: традыцыі, перспектывы, навацыі”, які быў арганізаваны Цэнтральным камітэтам беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі сумесна з Міністэрствам адукацыі. У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі 13 краін блізкага і далёкага замежжа. Разам са старшынёй ЦК галіновага прафсаюза Аляксандарм Аляксандарвічам Бойка старшынствавалі на пасяджэнні Міністр адукацыі Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, намеснік міністра адукацыі Таццяна Мікалаеўна Кавалёва, рэктары некаторых вышэйшых навучальных устаноў сталіцы.

Удзел у рабоце семінара кіраўніцтва Міністэрства адукацыі заканамерны. Як падкрэсліў падчас пасяджэння Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, фарміраванне сацыяльнай палітыкі патрабуе намаганняў як з боку дзяржавы, так і з боку прафсаюзаў. “Мы прафесіяналы і партнёры ў найважнейшых пытаннях развіцця сістэмы адукацыі, мы арганічна дапаўняем адзін аднаго і працуем на агульныя задачы”, - падкрэсліў Міністр адукацыі.


За сталом перамоў


Семінар такога маштаба праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, хоць практыка абмеркаванне пытанняў адукацыі на самым высокім узроўні ў нашай краіне распаўсюджана. “Добра адладжаная сістэма адукацыі – гэта сістэма бяспекі краіны, эфектыўнага развіцця, эканомікі, - патлумачыла такую пазіцыю намеснік міністра адукацыі Таццяна Мікалаеўна Кавалёва. – Змяненні, якія адбываюцца ў сістэме адукацыі, практычна заўсёды носяць ярка выражаны сацыяльны аспект. Тэматыка семінара якраз і накіравана на выяўленне тых праблем, тых сацыяльных напружанняў, якія, безумоўна, маюць месца ў сістэме адукацыі не толькі Беларусі, але і іншых краін”.

Унікальнасць тэмы семінара для нашай краіны ў тым, што на міжнародным прафсаюзным узроўні такая тэматыка яшчэ не разглядалася. Аднак шматнацыянальнае прадстаўніцтва на семінары сведчыць, што заяўленая тэматыка сапраўды актуальная для многіх краін. “Якія крокі наперад у пытанні сацыяльнай абароны работнікаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў мы павінны зрабіць, дзе дапускаем памылкі, што адбываецца ў суседніх краінах, які замежны вопыт можа стаць карысным для многіх? Адказы на гэтыя пытанні актуальны для ўсіх удзельнікаў”, - зазначыў, акрэсліваючы мэты семінара, А.А.Бойка.

Падтрымаў гэту думку і Леанід Пятровіч Козік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. “Тэма семінара вельмі актуальная і мае прыкладное значэнне ў рабоце ВНУ, - зазначыў Леанід Пятровіч. – Пры гэтым вельмі важна, што ў ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі склаліся сапраўды партнёрскія адносіны з Міністэрствам адукацыі. Прафесійныя мэты, якія ўскладзены на Міністэрства, рэалізуюцца сумесна з прафсаюзам”. Аляксандар Аляксандравіч Бойка таксама пацвердзіў гэту пазіцыю: “У нас адзін надзейны сацыяльны партнёр – Міністэрства адукацыі. Сёння мы ў першую чаргу абараняем інстарэсы рабочых не ў час забастовак на вуліцы, а за сталом перамоў, у рамках сацыяльнага партнёрства з уладай, а гэта не прасцей, а часам і больш складана”.

І хоць прафсаюзныя пярвічкі ВНУ не самыя прадстаўнічыя па колькасці ў параўнанні з іншымі ўзроўнямі адукацыі, пераацаніць ролю гэтых грамадскіх суполак складана. Як правіла, ВНУ намнога больш аўтаномныя, чым іншыя ўстановы адукацыі. Адпаведна работніку ці навучэнцу гэтых устаноў часам намнога больш складана быць пачутым пры ўзнікненні нейкіх спрэчных сітуацый. “Можна спрачацца з неабходнасць прысутнасці прафсаюзнай арганізацыі на розных участках дзейнасці ВНУ, але бяспрэчнай з’яўляецца роля прафсаюза ў фарміраванне і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі ВНУ, - падкрэсліў Раман Восіпавіч Дапіра, намеснік старшыні ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. - Бясспрэчна і тое, што менавіта прафарганізацыя дае магчымасць кожнаму работніку і навучэнцу вышэйшай навучальнай установы быць пачутым. Адсутнасць пярвічнай арганізацыі ў ВНУ фактычна прыводзіць да адсутнасці сацыяльнага дыялога цэлага калектыву. Аднак пытынне ў тым, якія умовы існавання прафсаюзнай арганізацыі і якой яна павінна быць, каб дыялог улады і прафсаюза стаў эфектыўным”, - зазначыў Раман Восіпавіч Дапіра.


Шляхі розныя, праблемы аднолькавыя


Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі семінара прадстаўлялі не толькі краіны СНД, але і Еўрасаюза, многія праблемы вышэйшай школы аказаліся сугучнымі для ўсіх. Гэта нядзіўна, ўлічваючы, што інтэрнацыяналізацыя адукацыі ўсё больш пашыраецца. “Інтэрналізацыя адукацыі сёння, безумоўна, мае месца, - зазаначыла Т.М.Кавалёва. - Гэта вызначаецца акадэмічнай мабільнасцю – студэнцкімі абменамі, тым, што вучэбныя планы становяцца ўсё больш блізкімі. Усё шырэй адбываецца экспарт адукацыйных паслуг. Штогод у нас навучаецца каля 7 тысяч студэнтаў. У рамках абменаў нашы студэнты таксама навучаюцца за мяжой”.

Безумоўна, вялікую ролю у інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі грае Балонскі працэс. У канцы мінулага стагоддзя 29 еўрапейскіх краін падпісалі ў Балоньі дэкларацыю, у якой заявілі аб сваёй гатоўнасці аб’яднаць намаганні, накіраваныя на стварэнне адзінага еўрапейскага асяроддзя. Крытэрыі для далучэння да балонскага працэсу даўно вызначаны: двухступенчатая сістэма вышэйшай адукацыі, арганізацыя вучэбных планаў студэнтаў на аснове крэдытных тэхналогій, мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў (стажыроўка, вучоба ў іншых краінах), ставарэнне ў краіне такой формы дыплома, якая прызанвалася бы за мяжой.

Беларусь не падпісала Балонскае пагадненне, але фактычна краіна выконвае тыя крытэрыі, якія ім прад’яўляюцца. У адпаведнасці з Законам аб вышэйшай адукацыі вышэйшая школа краіны з новага навучальнага года пераходзіць на двухузроўневую сістэму падрыхтоўкі спецыяліста, хоць дэ-факта гэта сістэма існуе ўжо больш 10 год. Аднак спецыфіка беларускай мадэлі складаецца ў тым, што першая ступень вышэйшай адукацыі прадугледжвае падрыхтоўку не бакалаўра навук, а спецыяліста. У рэспубліцы склаўся даволі эфектыўны рынак працы, спецыялістаў, і было б нематазгодна яго аслабляць, замяняючы рынкам бакалаўраў. Як паказаў праведзены аналіз, працадаўца пакуль не гатовы працаваць з бакалаўрамі – людзьмі, якія маюць толькі базавую падрыхтоўку. Менавіта таму першая ступень вышэйшай адукацыі ў Беларусі забяспечвае падрыхтоўку спецыяліста па традыцыйнай схеме, аднак істотна змененай – больш рацыянальнай, з узмацненнем акцэнта на самастойную работу студэнта, на выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у навучанні і многае іншае. Гэта ступень забяспечвае масавую падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй пры істотнай дыферанцыяцыі тэрмінаў іх падрыхтоўкі. Так, тэрмін падрыхтоўкі на гэтай ступені ў асноўным 4 – 4,5 гадоў і можа быць павялічаны не больш чым на адзін год пры падрыхтоўцы спецыялістаў па складаных спецыяльнасцях. Маецца пэўная спецыфіка і на другой ступені вышэйшай адукацыі – магістратуры. Магістратарская ступень па першачарговай задумцы была арыентавана на навукова-даследчыцкую дзейнасць, на працяг вучобы ў аспірантуры. Аднак пазней палажэнне аб магістартуры было скарэкціравана і прапануецца з будучага навучальнага года рыхтаваць магістраў па 90 практыка-арыентаваным магістратарскіх спецыяльнасцях. У гэтым выпадку працягласць навучання на гэтай ступені складае ад 1да 2 гадоў.

Аднак нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні Беларусь не можа знаходзіцца па-за тымі працэсамі, што адбываюцца ў вышэйшай адукацыі Еўропы. Мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў, як адна з асноўных прыкмет інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі, разам са станоўчымі бакамі мае і свае мінусы. Так, узнікаюць пытанні сацыяльнай абароны і страхоўкі выкладчыкаў і студэнтаў, пенсіённага забеспячэння “мабільных” педагогаў. Праблемным застаецца і пытанне прызнання дыпломаў. Беларусь пакуль што не адчувае масавасці акрэсленых пытанняў, аднак, на думку ўдзельнікаў семінара, ужо сёння варта прапрацоўваць шляхі іх вырашэння. І менавіта прафсаюз можа заняць у гэтым працэсе асноўную ролю, каб выпрацаваць найбольш аптымльныя варыянты сацыяльнай абароненасці выкладчыкаў і студэнтаў. Аднолькава праблемнымі застаюцца для многіх краін і пытанні памеру зарабатнай платы, прадастаўлення дадатковых сацыяльных гарантый педагогам, старэння прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў.


Не рэкамендацыя, а дэкларацыя


Сёння ЦК і Міністэрства адукацыі нашай краіны кіруецца ў сваёй рабоце Пагадненнем, якое заключана на 2007-2012 гады, і накіравана на абарону прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў работнікаў арганізацый адукацыі і навучэнскай моладзі. Штогод на сумесных пасяджэннях Прэзідума цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і калегіі Міністэрства адукацыі разглядаюцца вынікі выканання Пагаднення, уносяцца неабходныя карэктывы і дапаўненні. Пры гэтым змест і структура мясцовых дагавораў адпавядае галіноваму Пагадненню, разам з тым некаторыя яго пункты пашыраюцца і канкрэтызуюцца. У пагадненні паміж абласнымі выканаўчымі камітэтамі і аб’яднаннямі наймальнікаў прафсаюза уключаны пазіцыі, якія прадугледжваюць выдзяленне ддатковых сродкаў з мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне ўстаноў адукацыі, устанаўленне стымуліруючых выплат за асаблівыя поспехі ў рабоце педагогаў, фінансаванне мерапрыемстваў сацыяльнага характару для педагогаў.

У сваю чаргу ў вышэйшых навучальных установах і установах, якія забяспечваець атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, заключаны пагадненні паміж рэктарамі, дырэктарамі і прафкамамі студэнтаў і навучэнцаў, якія з’яўляюцца дадаткамі да калектыўных дагавораў і дазваляюць рэгуліраваць у адпаведнасці з закандаўствам парадак прадастаўлення сацыяльных гарантый моладзі ў рамках устаноў.

Удзельнікі семінара падкрэслілі, што галіновае пагадненне сёння становіцца ўсё больш арыентаваным на ВНУ. Аднак паранейшаму вельмі актуальным застаецца праблема рэалізацыі гэтых палажэнняў у ВНУ. Па-рознаму рэктары вырашаюць тыя ці іншыя пытанні, не заўсёды прытрмліваючыся прапісаных норм. Менавіта таму, на думку прафсаюзных лідэраў, пакуль у пагадненнях – генеральным, галіновым ці калектыўным дагаворы - будуць прымацца рашэнні рэкамендацельнага характару, эфект ад іх дзейнасці будзе невялікі. “Калектыўны дагавор – гэта дакумент, які павінен быць рэалістычным, - падкрэсліў Артемьеў......, - гэта як “падказка” наймальніку, што канкрэтна ён павінен забяспечыць работніку ў розных галінах – матэрыяльнае стымуляванне, сацыяльны пакет, ахова працы, а для работніка – на што ён мае законнае права”.

Адзначылі ўдзельнікі семінара і той факт, што сёння ў калектыўныя дагаворы практычна не ўключаюцца пытанні пенсійнага забеспячэння. Узровень жа яго ў многіх краінах СНД не дазваляе забяспечыць многім пенсіянерам нават самыя неабходныя ўмовы. Таму гэтыя пытанні павінны ўключацца ў генеральнае, галіновае пагадненні, калектыўныя дагаворы.

Малады выкладчык – кансультант: эфектыўнае ўзаемадзеянне


Кадравае пытанне становіцца для ВНУ апошнім часам усё больш актуальным, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых краінах. І прычын тут некалькі. Так, акадэмічная мабільнасць не заўсёды спрыяе стварэнню трывалых калектываў выкладчыкаў у вышэйшых установах. Да таго ж усё больш востра стаіць праблема ўзроставага складу прафесарска-выкдчыцкага саставу ў ВНУ.

Акадэмічная мабільнасць, якая апошнім часам атрымлівае усё большае пашырэнне, з аднаго боку дае пэўныя перавагі: выкладчык заўсёды мае магчымасць змяніць ВНУ, выехаць з адной краіны ў іншую, знайсці больш высокааплачваемую работу. Аднак калі гаварыць аб акадэмічнай мабільнасці як аб нейкай перспектыве кадравага забеспячэння ВНУ, то ўзнікаюць пытанні з існаваннем паўнацэннага калектыву выкладчыкаў у пэўнай ВНУ, стабільнасцю выкладчыцкай работы. Універсітэт – гэта, перш за ўсё, традыцыі – выкладчыцкія, навуковых школ, адукацыйных тэхналогій”, - падкрэсліў Міністр адукацыі. Таму сёння, напэўна, як ніколі востра, перад ВНУ стаіць пытанне не толькі прыцягнення высокваліфікаваных спецыялістаў, але і іх замацавання. Аднак жа сёння работа прафесарска-выкладчыкага саставу вызначаецца ўсё большай нестабільнасцю. Абавязковымі з’яўляюцца конкурсы на замяшчанне вакансій прафесарска-выкладчыцкага састава. Ды і змены ў вучэбных планах, змены ў колькасных паказчыках па прыёму студэнтаў трымаюць многіх выкладчыкаў у нявызначаным стане. Выкладчык не ведае, будзе ён запатрабаваны праз год ці не. Ці можа ў такіх умовах прафесія выкладчыка быць прыцягальнай, асабліва для маладога чалавека?

Прафсаюзныя лідэры розных краін адзначылі, што ў гэтым пытанні не ўсё вызначае памер зарабатнай платы. Не менш важным з’яўляецца для маладога чалавека магчымасць кар’еранага роста. “Рэсурс старшага пакалення выкладчыкаў амаль поўнасцю вычарпаны, - падкрэсліў Раман Восіпавіч. - Сярэдні ўзрост кандыдатаў навук ва універсітэтах – 53 гады, дактароў – 62 гады. Крыніцы такога становішчва – у адсутнасці патрэбнай сацыяльнай палітыкі, у тым ліку і на ўзроўні ВНУ.

Чаму моладзіь не ідзе ў навуку? Неабходна вызначыць прычыны такоага становішча, падкрэсліў спецыяліст. “Магчыма, узнікаюць пытанні з арганізацыяй, нарміраванню працы. Магчыма, ключавым пытаннем з’яўляецца зарабатная плата, у гэтым выпадку неабходна сканцэнтрыравацца на гэтым аспекце. А магчыма, проста няма куды ісці – не хапае вакансій? Гэты момант таксама неабходна прадугледждваць”. Карысным, па меркаванні намесніка старшыні галіновага прафсаюза, у вырашэнні гэтага пытання можа стаць вопыт Польшы, дзе навукоўцы, што дасягнулі пэўнага ўзросту, назначаюцца на спецыяльныя пасады, такія, як, напрыклад, кансультант, эксперт кафедры. Гэта, з аднаго боку дазваляе захаваць і перадаваць накоплены вопыт старэйшага пакалення, з другога, дазваляе далучыць да работы і моладзь. “Кансультант – гэта той чалавек, які працуе з аспірантамі, з маладымі выкладчыкамі, рыхтуе кафедральную дакуменатцыю, з’яўляецца экспертам па нейкіх пэўных праблемах. Мы ўжо не адзін раз абмяркоўвалі пытанне, што неабходна ўвесці такія пасады на кафедрах. Безумоўна, гэта патрабуе пэўных фінансавых укладанняў, аднак неабходна шукаць пэўныя шляхі вырашэння праблемы. Каб з аднаго боку прафесар, дацэнт, быў абаронены сацыяльна, каб разумеў, што ён патрэбны універсітэту, але ў крыху іншым статусе. З другога боку на іх месца могуць прыйсці маладыя выкладчыкі. І такім чынам будзе дзейнічаць рэальны механізм замяшчэння кадраў”

Разам з тым, спецыяліст пагадзіўся, што, безумоўна, ёсць спецыялізацыі, дзе спецыялістаў проста катастрафічна не хапае. Там неабходна ствараць механізмы і прыцягнення, і ўтрымання. Найперш – праз матэрыльнае стымуляванне, прадастаўленне дадатковых сацыяльных гарантый.


Сярэдні заробак ці сярэдні аклад?


У беларускім заканадаўстве вызначана, што зарабатная плата педагагічнага работніка павінна раўняцца сярэдняму заробку ў прамысловасці, а ў вышэйшай школе для прафесарска-выкладчыцкага саставу – складаць 150 працэнтаў ад сярэдняга заробку па прамысловасці. “Паказчык ёсць, мы да яго імкнёмся, - зазначыў Міінстр адукацыі, - але, на жаль, дасягнуць пакуль не змаглі.”

Адметна, што такія ж праблемы назіраюцца і ў іншых краінах. Так, па словах Рыма Аляксандравіча Папілава, старшыні Міжнароднага аб’яднання прафсаюзаў “Адукацыя і навука”, сярэдні аклад прафесарска-выкладчыцкага саставу па СНД даволі невысокі – ад 30 да 400 долараў ЗША. У той час як у краінах, якія ўваходзяць у Арганізацыю эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва, сярэдні заробак складае ад 2,5 да 4 тысяч долараў ЗША. Пры гэтым і паказчык суаднясення сярэдняй зарабатнай платы ПВС з сярэдняй зарабатнай платай ў прамысловасці па-ранейшаму ў асноўным складае менш адзінкі. Так, Аляксандр Міхайлавіч Яцунь, старшыня Кіеўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Украіны, зазначыў, што адпаведная норма ва ўкраінскім заканадаўства таксама не выконваецца. “Пасадны аклад педагогаў павінны суадносіцца з заробкам работнікаў, занятых у прамысловасці, а пасадны аклад прафесарска-выкладчыцкага саставу – складаць двайны памер заробка ў прамысловасці. Сёння сярэдні заробак рэктара ў ВНУ – 800 долараў, прафесара – 690 долараў, дацэнта – 570 долараў. Але калі б выконваўся артыкул 57 Закона аб адукацыі, дацэнт атрымліваў бы 1400 долараў”, - расказаў спецыяліст.

У Беларусі сёння сярэдні заробак прафесарска-выкладчыцкага саставу складае 577 долараў у эквіваленце. Істотныя зрухам у гэтым пытанні стала прыняцце указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб даплатах за вучоныя ступенні і званні. Згодна з дакументам ўстаноўлены даплаты за вучоныя ступені, даплаты за вучоныя званні прафесара ці дацэнта. Памеры даплат павялічаны і – самае галоўнае – значна зменены парадак іх назначэння, які прадугледжвае зусім іншы характар удзелу выкладчыка ў рашэнні пытанняў назначэння даплат за вучоныя ступені і званні, а таксама адмову наймальніка ў іх назначэнні ў выпадку адсутнасці ўклада названых асоб у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, у навуку і інавацыйнае разввіццё краіны.

“Першапачаткова з апаскай успрымаліся такія фармуліроўкі, бо зразумела, што даплаты ў названым варыянце губляюць характар толькі кваліфікацыйных і пераходзяць у разрад нейкіх прэміяльных выплат у адпаведнасці з вызначанымі самой ВНУ крытэрыямі і з дапамогай тых рэкамендацый, што выкладзены у дакументах Міністэрства адукацыі, - зазначыў Раман Восіпавіч. – Разам з тым, адно са значных дасягненняў тое, што сёння даплаты ўстанаўліваюцца прапарцыянальна нагрузцы выкладчыка: калі ён працуе на паўтары стаўкі, то даплаты будуць назначацца ў такім жа памеры”. Па словах Р.В.Дапіра, на сёння прафсюз не ўдзельнічае у працэсе назначэння даплат, бо працэс гэты новы. Аднак відавочна, што ў будучым прафсаюзу неабходна знайсці сваю нішу ў гэтым працэсе. Даплаты на сённяшні дзень значныя. Так, доктар навук атрымлівае 6 тарыфных ставак першага разраду, даплата за вучоную ступень кандыдата навук – чатыры тарыфныя стаўкі, даплата за вучонае званне прафесара – 4, дацэнта – 2 тарыфныя стаўкі першага разраду.

Разам з тым, на думку спецыяліста, сённяшняя методыка вызначэння сярэдняй зарабатнай платы работнікаў далёкая ад ідэала, бо гэта аплата не за работу на стаўку, а ў савакупнасці – суадносіны фонда зарабатнай платы і сярэднеспісачнага саставу работнікаў. “Наша задача гаварыць аб той заработнай плаце, якую ПВС атрымлівае на сваім асноўным месцы працы, - падкрэслілі прафсаюзныя лідэры. - Калі ён вымушаны працаваць дзесьці яшчэ, значыць зарабатная плата недастатковая. Акрамя таго, неабходна гаварыць і аб тым, што сёння істотна адрозніваецца памер стыпендыі аспіранта і памер зарабатнай платы асістэнта кафедры, прычым не на карысць апошняга. Такім чынам, матывацыя для таго, каб аспірант станавіўся асістэнтам кафедры па заканчэнні аспірантуры, калі ў яго адсутнічае на той момант вучоная ступень, адсутнічае”.

Карысным для сябе беларускія прафсаюзныя лідэры прызналі украінскі вопыт, дзе пры вызначэнні заробку арыетацыя ідзе менавіта на пасадны аклад.


Сацыяльны пакет дапаможа ўтрымаць спецыяліста


Аднак памер зарплаты далёка не заўсёды з’яляецца прыярытэтным пры выбары месца працы. “Сёння ў многіх краінах ўсё больш шырока выкарыстоўваецца паняцце “сацыяльнага пакета” кампаніямі, якія паўнацэнна прысутнічаюць на рынку. Напрыклад, у замежных карпарацыях менавіта кадравы менеджмент рухаецца на тэхналогіі ўтрымання кваліфікаваынх кадраў у пэўных кампаніях. Чым больш чалавек працуе, тым больш сацыяльных гарантый і прэферэнцый мае. Яны становяцца і тэматычна іншыя, і фінасавы іх складнік павялічваецца. Гэта паўнацэнная тэхналогія ўтрымання кадраў. У нас яе пакуль няма, асабліва ў бюджэтных арганізацыях. Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў рыначных умовах яшчэ толькі асвайваюцца. Калі сапраўды з’явіцца дэфіцыт выкладчыцкіх кадраў, адпаведна з’явіцца вострая неабходнасць у прыцягненні прафесіяналаў, тады і будзе развівацца сацыяльны пакет ВНУ”, - адзначылі спецыялісты прафсаюза.

Пакуль сацыяльны пакет у беларускіх вышэйшых навучальных установах не зусім значны. Але пэўныя станоўчыя прыклады на месцах ужо ёсць. У Віцебскім дзяржаўным універсітэце калектыўным дагаворам замацавана норма аб магчымасці дапамогі ў будаўніцтве жылля: выдаецца беспрацэнтны крэдыт на пяць год для аплаты першага ўзносу. Матэрыяльная дапамога прадугледжана і пры самастойнай пакупцы пуцёўкі ў санаторыі Беларусі – 50 працэнтаў ад яе кошту.

Аднак асноўны складнік сацыяльнага пакета сёння ў любой галіне – верагоднасць і рэальнасць будаўніцтва ці набыцця жылля – для большасці ВНУ непад’ёмны. Ёсць толькі адзінкавыя прыклады, калі ВНУ “атрымліваюць” вопытнага выкладчыка менавіта праз прадастаўленне магчымасці будаўніцтва жылля ў найбольш зжатыя тэрміны.

Пэўны станоўчы вопыт па вырашэнні гэтага пытання прадаставіў і ўкраінскі бок. “Пытанні заробку педагогаў, безумоўна, ускладзены на дзяржаўны бюджэт, - адзначыў А.М.Яцунь, старшыня Кіеўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Украіны. - Аднак пэўную дапамогу ў пытанні сацыяльнай абароны педагогаў могуць граць і мясцовыя ўлады. Напрыклад, па пагадненні з Кіеўскай гарадской адміністрацыяй на працягу ўжо года кожны супрацоўнік у галіне адукацыі Кіева атрымлівае 20-ціпрацэнтную надбаўку. У 2006 годзе праз прафсаюз у кожным раёне будавалася па адной кватэры для настаўнікаў, а ў мінулым годзе – ўжо па сем кватэр. Неабходна больш дэтальна працаваць у рэгіёнах і з Саветам рэктараў. Мы распрацавалі праект пагаднення паміж кіеўскай гарадской уладай і Саветам рэктараў, на прыкладзе вопыта маскоўскіх калег, у якім прадугледжаны надбаўкі для ўсіх супрацоўнікаў гарадскіх ВНУ, прадугледжана кожнай ВНУ па адной кватэры для супрацоўніка і па маладзёжнаму крэдыту на 30 год для маладога супрацоўніка, які прыходзіць працаваць на кафедру. Две кватэры на ВНУ – гэта нямнога, але калі ўлічыць, што такіх устаноў у горадзе 30, то агульная колькасць даволі значная”. Прадстаўнік Эстоніі – Васілій Іванавіч Мухін, член праўлення Рэспубліканскага эстонскага саюза прафсаюзаў – таксама падкрэсліў, што неабходна больш цесна працаваць з мясцовымі ўладамі: “Сёння нашай арганізацыяй падпісаны пагадненні з рознымі арганізацыямі – пэўныя заправачныя станцыі даюць скідку ў 10 працэнтаў членам прафсаюза, некаторыя банкі прадастаўляюць крэдыт з меншымі працэнтамі, аператар мабільнай сувязі распрацаваў спецыяльны пакет для членаў прафсаюзаў. Кожны рэгіён у залежнасці ад асаблівасцяў заключае свае пагадненні”.

У Беларусі такая работа толькі плануецца. Раман Восіпавіч Дапіра падкрэсліў, што сёння перад прафсаюзам стаіць задача актуалізіраваць сваю работу ў ВНУ. “Мы разумеем, што неабходна шукаць новыя матывацыйныя стартэгіі. У глабальнай перспектыве неабходна многія падыходы змяняць. Сёння дакладна для сябе вызначылі – работа толькі на тыя сацыяльныя стартэгіі, якія прапаноўвае дзяржава, ВНУ, не заўсёды будзе запатрабвана. Пастаянна неабходна шукаць штосьці новае. Масква занялася медыцынскім страхаваннем, свае падыходы выкарыстоўае Украіна. Нам таксама неабходна шукаць сваю нішу. Аднак прадастаўленне скідак таваравытворцамі – гэта дастаткова складанае пытанне з розных бакоў гледжання: юрыдычнага, эканамічнага і нават арганізацыйнага. Бо ці гатовы прафоргі на месцах узяць на сябе гэту ношу? Тым не менш пэўныя врыянты на сёння ўжо прапрацоўваюцца. Адна з ідэй на сённяшні дзень – гэта прапанаваць кампаніям мабільнай сувязі стварыць асобны тарыф пад умоўнай назвай “настаўніцкі” ці ўвясці нейкі асобны тарыф для членаў прафсаюза. Магчыма знайсці і паразуменне з кампаніямі па прадастаўленні паслуг інтэрнет-правайдерамі. Ёсць і падобныя ідэі па вучэбнай літаратуры. Поле дзейнасці вельмі шырокае і нераспрацаванае”.

Магчыма, менавіта прадастаўленне дадатковых сацыяльных гарантый можа дапамагчы вышэйшым навучальным установам вырашыць многія кадравыя пытанні. Там больш, што, як падкрэсліў напрыканцы семінара Р.В.Дапіра, падобны вопыт у замежных краінах шырока выкарыстоўваецца. І па многіх пытаннях, якія для нас яшчэ не разгаданы, там ужо знойдзены адказы.


Алена МАРКЕВІЧ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconПольска-беларуска-украінская канферэнцыя падсумоўваючая праект
Томаш Влодэк, прадстаўнік Люблінскага Ваеводы, дырэктар Аддзела Сацыяльнай Палітыкі Люблінскага Ваеводскага Ураду

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
Ва ўмовах пастаянных змяненняў эканамічнай І сацыяльнай інфраструктур першачарговай задачай дзяржаўнага механізму становіцца аптымізацыя...

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"
Шчыльнае ўзаемадзеянне грамадскіх арганізацый з дзяржаўнымі органамі ў сферы сацыяльнай дапамогі з’яўлялася яшчэ адной спецыфічнай...

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconЦі азартныя беларускія палітыкі?
Гульню ў казіно ці таталізатар у беларускім грамадзтве прынята адносіць да заганаў, таму палітыкі трымаюцца ў баку ад такіх установаў,...

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconГрэчаская міфалогія, якая фарміравалася ў мікенскую эпоху (ІІ тыс да н. Х.), мае вызначэнні: класічная, алімпійская, а таксама гераічная. Разам з
Грэчаская міфалогія, якая фарміравалася ў мікенскую эпоху (ІІ тыс да н. Х.), мае вызначэнні: класічная, алімпійская, а таксама гераічная....

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconХарактар І асаблівасці адносін паміж СССР І Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг. Уводзіны
Ссср на ўсхваленне савецкай палітыкі І дыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям у гісторыі савецкай...

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconВойшы Мілавіда абмяркоўваюць навіну пра тое, што палітыкі Анатоль Лябедзька І Сяргей Калякін "ледзь не загінулі ў аўтакатастрофе". Палітыкі падкрэсьлілі, што ў
Блогер піша: “Нешта прыгадаўшы, як Лукашэнка й Шэйман былі расстраляныя пад Лёзнам у 94-ым ” Камэнтар: “Ня думаю выбары далёка-далёка...

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconОсновные города-партнеры Кронштадта
Администрации Кемского муниципального района – Разумейчик Юрий Константинович

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Улада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі icon4. Перспективы получения работы и наши партнеры
Выпускники кафедры ориентированы на следующие виды профессиональной деятельности

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка