Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі?




НазваДзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі?
Дата канвертавання23.11.2012
Памер28.25 Kb.
ТыпВопрос
Stud0731night


Досьлед “Начной Свабоды”:


Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? Ці ёсьць нейкія дзяржаўныя праграмы падтрымкі маладых літаратараў? Ці ўсё можна надрукаваць за грошы, на камэрцыйнай аснове? З працягам тэмы Іна Студзінская.


Якія магчымасьці ёсьць у пачынаючых літаратараў? З гэтым пытаньнем я зьвярнулася да Вікі Трэнас, якая выдала кнігу “Цуд канфіскаванага дзяцінства”. Вось яе парады:


“Першы варыянт – гэта зьвярнуцца ў выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Там да сяе пары фінансуецца сэрыя “Дэбют”, у якой выдаліся Зьміцер Арцюх, Рагнед Малахоўскі, Аксана Спрынчан, Юля Новік, Юрась Нерадок, Натальля Кучмель.

А ёсьць другі варыянт: існуе невялікая праграма па падтрымцы маладых літаратараў у выдавецтве “Логвінаў” “Другі фронт мастацтваў”.


Карэспандэнтка: “А такія прыклады ў “Логвінава” былі?”


Трэнас: “Ну я – жывы прыклад, мая кніга. Кнігі Віктара Іванова, Зьмітра Пляна”.


Намесьнік галоўнага рэдактара дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Праўдзін пацьверзіў, што апублікаваць абсалютна бясплатна першую кнігу...


“Вельмі верагодна. Трэба напісаць таленавіты твор. Усё! Толькі што выйшла ў нас “Сонца за тэрыконамі” – кніжка паэзіі Юліі Новік. Трошкі раней, месяц таму ў сэрыі “Дэбют” выйшла кніжка Юрася Нерадка “Закуцьце”, проза”.


Супрацоўнік недзяржаўнага выдавецтва “Логвінаў”, куратар праекту “Другі фронт мастацтваў” Зьміцер Вішнёў распавёў, што чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект:


“Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт нейкіх фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам мы вырашаем індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова”.


Ёсьць яшчэ некалькі выраянтаў: “Кнігарня “Нашай Нівы”, праекты ПЭН-цэнтру. Распавядае літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына:


“Так, у ПЭН-цэнтра ёсьць праект, але калі паглядзець, што выдаецца пасьля конкурсу, гэта так званыя “брацкія магілы”. Нехта хоча, каб быць проста апублікаваным, а хтосьці дарос ужо да ўласнай кніжкі. ПЭН-цэнтраўскі конкурс якраз ня мае мажлівасьці выдаваць асобныя кніжкі, хоць, мне здаецца, што гэта значна лепш, каб цябе заўважылі. Усё ж такі калі 20 чалавек разам з табой – трэба быць супэр-зоркай, каб блеснуць”.


На жаль, не выдаецца цяпер “Бібліятэка часопісу “Маладосьць”, якая дапамагла прабіцца не аднаму дзесятку маладых талентаў. Кажа супрацоўніца часопісу “Маладосць” Віка Трэнас:


“Цяпер яе няма. Ёсьць задума аднавіць яе, але наколькі гэта фінансава магчыма – пра гэта пакуль не вядзецца гутарка. А неабходнасьць такая насьпела. У нас зьявілася некалькі імёнаў, якія мне асабіста хацелася б падтрымаць. Гэта і Дар’я Брыч, і Андрэй Студзень, Алёна Рыбік, Воля Чайкоўская, Андрэй Філіпчык, іншыя маладыя творцы. Няхай маладыя літаратары ня вешаюць нос”.


Але нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. Да прыкладу, у выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі, кажа Зьміцер Вішнёў:


“У нас бываюць такія сытуацыі (дзякуй Богу, рэдка), калі чалавек мае грошы, але мы адмаўляем. Менавіта таму, што лічым: кніга кепская, і нават за грошы мы не друкуем, каб не псаваць імідж выдавецтва”.

На думку літараратуразнаўцы Ганны Кісьліцынай, мала выдаць кніжку, трэба яшчэ яе прэзэнтаваць, раскруціць:


“Мне здаецца, людзі думаюць пра тое, што я, маўляў, выдам кніжку, надрукуюся, выбухну, мяне заўважаць”. Насамрэч, трэба разьлічваць гэтыя грошы папалам: гэта на выданьне, а вось гэта на раскрутку. Я за тое, каб былі мэнэджэры ў нашых маладых аўтараў”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconГорад майго сэрца
...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconШкола маладога журналіста запрашае
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconЎ перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў
Радзімаю мы завем тое месца, дзе нарадзіліся, раслі, вучыліся рабіць першыя крокі, вымаўляць першыя словы. Менавіта гэта думка чырвоным...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconУ конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай І адпавядаюць наступным крытэрыям

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconУ конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай І адпавядаюць наступным крытэрыям

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconАналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год
У рабоце ма настаўнікаў філалагічнага профілю прымала ўдзел 11 настаўнікаў. Хочацца адзначыць, што гэта творчы, працаздольны калектыў,...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconШто хвалюе маладых спецыялістаў?
Кіраўніцтва раёна наладзіла традыцыйныя сустрэчы з маладымі спецыялістамі галін аховы здароўя, адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі,...

Дзе маладыя літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? iconДзе ваш гонар, моц І краса?
Які маладзец! Ну I разумнік! Вось прыгожа! I наадварот, самыя звычайныя словы, вымаўленыя з патрэбнай інтанацыяй, могуць закрануць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка