Спампаваць 14.82 Kb.
|
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці - беларускі філёляг, а бацька - матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на далейшае жыцьцё Андрэя. Ён скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (аддзяленьне жывапісу). Цяпер вучыцца на пятым курсе факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, паводле спэцыялізацыі будзе мастаком-рэстаўратарам. Зь дзесяці гадоў піша вершы. Друкаваўся ў розных рэспубліканскіх выданьнях, быў адным з аўтараў праграмы нашага радыё “Верш на Свабоду”, а затым і аднайменнай кнігі. Маляваць пачаў яшчэ раней, гадоў зь дзевяці. Удзельнік калектыўных выставаў у музэі народнай архітэктуры ў Строчыцах і “Рэха-Арт” ў Менску. З 2002 году захапіўся музыкай. У 2003 годзе стварыў зь сябрамі гурт экспэрымэнтальнай музыкі “Recha”, які хутка здабыў сабе папулярнасьць. Удзельнічалі ў фэсце “Бардаўская восень” у Бельску Падляскім (Польшча) , там жа ў мястэчку Чэрэмшына ў фэсьце “Зь вясковага падвод’я”, гралі на “Басовішчы”. “Recha” выступае з канцэртамі ў Менску і іншых беларускіх гарадах. Кампазыцыі “Recha” ёсьць у першай і трэцяй частках складанкі “Песьні Свабоды”. Шчыры парафіянін менскага касьцёлу Сьвятога Роха. Любіць езьдзіць у вёску да бабулі на Лепельшчыну. Адтуль і любоў да ўсіх традыцыйных беларускіх страваў – варанай бульбы, зялёнай цыбулі са сьмятанай... Месяц таму ўпершыню пабываў на радзіме бацькі ў Рэспубліцы Чад. На вялікі жаль, здарылася гэта пры трагічных абставінах пахаваньня бацькі. Паезьдзіўшы крыху па сьвеце, адзначыў, што самыя прыгожыя дзяўчаты ў Беларусі і Чадзе. Дарэчы, прозьвішча Андрэя - Такінданг - азначае на мове аднаго з плямёнаў Чаду замову, якая мусіць засьцерагчы сям’ю ад сьмерці дзіцяці. |
![]() | Ягоная маці – беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на... | ![]() | Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага... |
![]() | Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку | ![]() | Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька – Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці – Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага... |
![]() | Жнін (недалёка ад Быдгашча). Яго бацька быў ўплывовым месцічам горада Жнін, сям’я займалася земляробствам І піваварствам. Хваравіты... | ![]() | Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам гісторыі, адпаведнае было І выхаваньне. Бацька... |
![]() | Нарадзіўся 17 верасьня 1959 года ў Мазыры. Да 30 гадоў жыў пераважна ў Менску. З 1991 года жыве ў Вільні, але зьяўляецца грамадзянінам... | ![]() | Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь,... |
![]() | Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў... | ![]() | Нарадзіўся 28 сакавіка 1961 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў. Маці – палявод, бацька... |