30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата




Назва30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата
Дата канвертавання31.12.2012
Памер17.73 Kb.
ТыпДокументы
30 кастрычніка 2012 года ў 17.00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Васіля Шаранговіча, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены станковыя работы, кніжныя ілюстрацыі, эскізы і варыянты ілюстрацый мастака, зробленыя па матывах творчасці песняроў. Сярод іх – ілюстрацыі да паэмы Я.Коласа “Новая зямля”, да паэм Я.Купалы “Адвечная песня”, “Курган”, “Бандароўна”, “Ганчар”, літаграфія “А хто там ідзе”, трыпціх “Дзе крыўда адвечная спела” і іншыя.

Нацыянальнага мастака ў многім вызначае тэматыка яго работ. Для Васіля Шаранговіча яна  – у вобразах сялян, занятых цяжкой, але заўжды плённай працай. Іначай, мабыць, і не магло адбыцца. З дзяцінства выхавалася ў яго павага да працавітага вясковага люду, якому ён прысвяціў практычна ўсе свае творчыя памкненні. Дыпломная работа В.Шаранговіча, зробленая пры заканчэнні кафедры графікі БДТМІ, была прысвечана паэзіі Я.Купалы. Па сутнасці з яе пачалася знакамітая “купаліяна” мастака, якая зрабіла яго творчасць запамінальнай, а почырк і стыль – пазнавальнымі. Самога мастака вабіла рамантычная ўзнёсласць, чысціня вобразаў, лёгкасць паэтычнага слова песняра, яго ўзвялічванне “пана сахі і касы”, заклік мець гонар і “людзьмі звацца”.

“У маладосці, пасля вучобы, калі я стаў самастойна працаваць як мастак, я больш захапляўся паэзіяй Янкі Купалы. Але ў 1967г. мяне запрасілі зрабіць падарункавае выданне да зборніка вершаў Якуба Коласа “З майго летапісу” з шэрагам гравюр. Пазней выйшла кніжка-малютка коласавых вершаў. Думаю, што падсвядома ў мяне мацнела думка, што трэба аддаць Коласу большую даніну. Падступіць да коласавай глыбіні аказалася намнога цяжэй, чым увайсці ў рамантычныя варункі паэзіі Купалы. Якуб Колас шмагранны: ён глыбока любіў свой край, стварыў велічны гімн хараству роднай прыроды і горкі спеў безнадзейнаму і цяжкому існаванню простага сялянскага чалавека. У паэме “Новая зямля” паказаны амаль поўны “каляндарны” цыкл народнага жыцця са штодзённымі турботамі, святамі, марамі звычайнага чалавека.” (З успамінаў мастака)

Для Васіля Шаранговіча “Новая зямля” ажыла ўспамінамі дзяцінства, у радках паэмы ён згадваў мядзельскія краявіды, хутары, землякоў, іх мары аб сваёй “новай” зямлі, якой, на жаль, ім так і не давялося дачакацца.

Гледзячы на графічныя лісты Васіля Шаранговіча, згадваюцца словы мастака: “Я заўсёды цвёрда стаяў на роднай зямлі і мне заўсёды, як у словах Янкі Купалы, “будуць сніцца сны аб Беларусі”.

 

аддзел выстаў

тэл.288-24-68

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата icon2 кастрычніка 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі плаката І графікі Лешка Жэброўскага (Польшча)
...

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconПраграма першага нацыянальнага форуму "музеі беларусі" гродна, 12–14 кастрычніка 2012 года
Адкрыццё выстаўкі “Залаты век беларускага мастацтва” са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconЗ 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка "Нячысцікі. Намаляваў Славук" да праекта "Музейныя лабірынты", у якім удзельнічаюць 10 музеяў г. Мінска
З 20 кастрычніка па 8 снежня 2012 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працуе выстаўка “Нячысцікі....

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата icon10 лістапада 2012 года з 13. 00 да 18. 00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца "Дзень актыўнасці" са стрыт-групай "Сігнал" да праекта "Стрыт-арт утопія", пры геніральнай падтрымцы кампаніі velcom
Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца “Дзень актыўнасці” са стрыт-групай “Сігнал” да праекта “Стрыт-арт...

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconПраграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconНародная студыя выяўленчага мастацтва "Спектр"
Студыя створана 1 кастрычніка 1998 года. Нязменным яе кіраўніком з’яўляецца Пятровіч Тамара Уладзіміраўна

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconПершая пэрсанальная выстава мастака Аляксея Хацкевіча адчынілася 30 студзеня ў менскім "Музэі сучаснага мастацтва". Выстава "Живительная Живопись" "Гаючы
Першая пэрсанальная выстава мастака Аляксея Хацкевіча адчынілася 30 студзеня ў менскім “Музэі сучаснага мастацтва”. Выстава “Живительная...

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconПалажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва
Далей – фонд створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага I народнага...

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconКонкурс творчых работ вучняў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Я. Купалу
Мэта: павышэнне цікавасці вучняў да твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы; фарміраванне ў вучняў мэтанакіраванасці, адданасці...

30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата iconКонкурс творчых работ вучняў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Я. Коласа
Мэта: павышэнне цікавасці вучняў да твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа; фарміраванне ў вучняў мэтанакіраванасці,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка