Спампаваць 19.5 Kb.
|
ABAK0601(Noc) Адкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча, аб’яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня і культурніцкай камісіі партыі БНФ. Імпрэза сталася вынікам мастацкага пленэру, якія адбыўся мінулым летам на радзіме народнага паэта – Вушаччыне. Рэпартаж Галіны Абакунчык. “Я вельмі рады вітаць дзядзьку Рыгора ў сядзібе БНФ” (Аплядысмэнты). Гэтак распачаў імпрэзу старшыня партыі Вінцук Вячорка. Адна зь першых слова ўзяла кіраўніца цэнтру імя Язэпа Драздовіча, арганізатарка пленэру, прысьвечанага дзядзьку Рыгору Ада Райчонак: “Пленэры мы звычайна прысьвячалі людзям, якіх з намі няма. І вось мастакі вырашылі, што трэба шанаваць людзей пры жыцьці. У нас ёсьць родны наш чалавек, наш родны Рыгорка. Мы яго вельмі любім. Вось мы і вырашылі яго ўнанаваць і ў мінулым годзе правялі пленэр. І ведаеце, гэта быў самы ўдалы пленэр”. (Аплядысмэнты, гучыць дуда). Удзел у адкрыцьці выставы прынялі сьпевакі і музыкі. Сярод іншых слова браў адзін з удзельнікаў пленэру і выставы мастак Аляксей Марачкін: “Мы ўжо “пленэрымся” мо 13 год. І, канечне, самыя блізкія мясьціны для нашага сэрца і нашай душы гэта Бычкі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў. І побач – Вушаччына – казачная мясьціна, азёры. Дай яму Бог здароўя, нашаму Рыгорку. Давайце павітаем яго яшчэ раз”. (Аплядысмэнты) Усяго на выставе разьмешчана каля 40 работ мастакоў з усёй Беларусі. Гэта І графіка, і жывапіс, і габэлен. Тут партрэты Рыгора Барадуліна, ягоная родная хата і краявіды малой радзімы. Вось што сказаў падчас свайго выступу дзядзька Рыгор: “Сюды прыйшоў і мне тут добра, мне нічога не баліць: я ізноў у беларускай Беларусі. На пленэры пісаліся вершы: Ізноў я на гады багаты, Пра шляхту думаю радзей, І камары ля роднай заты, Кусаюць неяк сададзей (Аплядысмэнты) Дзякуй, хто спрычыніўся, мне прыемна бачыць маладыя вочы – нашую надзею. Дзякуй вам за памяць. Пастараюся жыць. Жыве Беларусь. (Усе: Жыве і аплядысмэнты. Далей сьпявае музыка.) На завяршэньне сьпявалі беларускія музыкі. А удзельнікі на ўспамін пра адкрыцьцё забіралі прэзэнтаваны буклет пад назваю Мастакі Рыгору Барадуліну “Каб рунела душа”. |
![]() | Язэпа Драздовіча, аб’яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася... | ![]() | Язэпа Драздовіча, аб'яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася... |
![]() | Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь... | ![]() | Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт... |
![]() | ... | ![]() | Рыстве беларускай мовы адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае бітве на Сініх Водах. Вольга Іпатава прэзэнтавала сваю новую... |
![]() | Ыстве беларускай мовы адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае бітве на Сініх Водах. Вольга Іпатава прадэманстравала сваю новую... | ![]() | Музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава, прысвечаная Ларыйскай вобласці (паўночная Арменія) |
![]() | Дзмітрыя І ацаніць яго майстэрскае валоданне пэндзлем І фарбай, бо персанальная выстава мастака, у Глыбокім ужо чацвёртая па ліку,... | ![]() | Выстава Extended Swedish “Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры... |