Алімпіяда па беларускай мове 8 клас




НазваАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Дата канвертавання23.11.2012
Памер15.63 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіяда па беларускай мове 8 клас


1.Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце.

І ў век нейлонавы, век маторны хачу, каб песню маёй матулі і ўнукі ўнукаў маіх пачулі не толькі са сцэны, а ў хаце – блізкую – над ціхай калыскай, над поўнай міскаю (Р.Барадулін).

6 балаў


2. Запішыце словы, якія вымаўляюцца [ атс’ул], [б’ароска],

[л’уцк’і ], [п’яшчаны], [аччапіц’], [клаццы], [проз’ба], [пытайэс’с’а], [жжынац’], [б’ашшумны].

5 балаў


3. Выпішыце словы, якія маюць прыстаўкі.

Адукацыя, адужаць, ажыць, ажыны, акенца, акоп, акуць, акула, акурат.

2 балы


4. Знайдзіце парушэнні граматычных нормаў у сказах. Выпраўленыя сказы запішыце.

1. Дарога дадому заўсёды карацей. 2. найлепш добра справіўся з заданнем Міколка. 3. Дуб цвярдзей за бярозу.

3 балы


5. Усім вядомыя ягады парэчкі рускія называюць смородина, украінцы – сморід, палякі – пожэчкі. Якія прыметы пакладзены ў аснову гэтых назваў?

2 балы


6. Вызначце сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах.

1. Усе не пакінулі надзеі выратаваць хлопца. (Ц.Гартны) 2. Трымаць сябе ў руках зусім нялёгка. (А.Кулакоўскі) 3. Брат летам паедзе паступаць ва універсітэт. 4. Лясныя рэкі вучылі плаваць, а лес карміў нас, сушыў анучы. (П.Панчанка)

4 балы


7. Складзіце пісьмовае выказванне на тэму “Калі б назвы месяцаў загаварылі...”

10 балаў


Адказы да алімпіядных заданняў 8 клас

1. [в] - 1

[о] - 5

[с] – 5


2. Адсюль, бярозка, людскі, пясчаны, адчапіся, кладцы, просьба, пытаешся, зжынаць, бясшумны.


3. Адужаць, ажыць, акоп, акуць.


4. 1) Дарога дадому заўсёды карацейшая.

2) Найлепш справіўся з заданнем Міколка.

3) Дуб цвярдзейшы за бярозу.


5. У аснове назвы парэчкі беларусы кладуць тое, што гэта ягада расце па рэчцы, украінцы і рускія – тое, што яна мае моцны пах.


6. У 1 сказе – азначэнне, 2 –дзейнік. 3 – акалічнасць, 5 – дапаўненне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс
Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс
Як вы назавеце трапічную расліну з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі: альяс ці альянс?

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconШкольная алімпіяда па беларускай мове 9 клас 1 тур 2012/2013
Голле, аконны, паддзеўка, суддзя, узбярэжжа, чуллівы, спражэнне, гадзіннік, печчу, аддаленасць, паданне

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconБесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 5 клас
Змяніце словы або падбярыце роднасныя, каб праверыць напісанне зычных: перабежчык, падстрыгчы, градка, на лавачцы, краявід, нялёгка,...

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 клас
Для материнского сердца каждый нз её детей всегда остаётся ребёнком, даже если у этого ребёнка также есть дети и блестит седина в...

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconАлімпіяда па беларускай мове 2 клас
Замест лiчбаў на гэтым цыферблаце стаяць лiтары, а лiчбы змешчаны ўнiзе. Камандам неабходна паспрабаваць разабрацца ў лiчбах, I прачытаць...

Алімпіяда па беларускай мове 8 клас iconБесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 6 клас
Чорная дарожка, чорныя думкі, зімовыя канікулы, залаты гадзіннік, залаты чалавек, воўчыя зубы, воўчы апетыт, воўчая шапка, салаўіныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка