Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга "Малады Фронт"




НазваРэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга "Малады Фронт"
Дата канвертавання29.12.2012
Памер45.55 Kb.
ТыпДокументы
Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў

МГА “Малады Фронт”

1Агульныя палажэньні





    1. Абласныя Рады МГА “Малады Фронт” зьяўляюцца калегіяльнымі тэрытарыяльнымі ўтварэньнямі і дзейнічаюць на аснове галоснасьці і адкрытасьці.

    2. Абласная Рада МГА “Малады Фронт” дзейнічае на тэрыторыі адпаведнай вобласьці Рэспублікі Беларусь.

    3. Менская гарадзая Рада МГА “Малады Фронт” мае статус Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.

    4. У склад Абласных Радаў уваходзяць прадстаўнікі ўсіх раённых і гарадзкіх структураў МГА “Малады Фронт” адпаведнай вобласці.




  1. Фармаваньне Абласных Радаў МГА “Малады Фронт”.




    1. Абласныя Рады МГА “Малады Фронт” фармуюцца шляхам правядзеньня выбараў. Выбары адбываюцца на паседжаньнях (канфэрэнцыях) раённых ці гарадзкіх структураў МГА “Малады Фронт”адпаведнай вобласьці.

2.2 Абласная Рада МГА “Малады Фронт” абіраецца тэрмінам на адзін год. Новы склад і кіраўніцтва Рады зацьвярджаюцца на справаздачна-выбарчай Канфэрэнцыі Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.


3 Абласная Рада МГА “Малады Фронт”:


3.1 Прымае рашэньне аб правядзеньні справаздачна-выбарчай Канфэрэнцыі і прызначае апошні тэрмін правядзеньня паседжаньняў раённых ці гарадзіх структураў МГА “Малады Фронт”, на якіх абіраюцца дэлегаты Абласных Канфэрэнцыяў і дэлегуюцца ўпаўнаважаныя ў склад Абласной Рады па вызначаных квотах Радай папярэдняга скліканьня. Гэтыя рашэньні афармляюцца пратаколамі;

    1. Прымае дату правядзеньня паседжаньняў у раённых ці гарадзіх структураў, калі гэта своечасова не зрабіла раённая ці гарадзая Рада;

    2. Вызначае парадак прадстаўніцтва і квоту на Абласную канфэрэнцыю;

    3. Вызначае квоту для абраньня ўпаўнаважаных ад структураў у Абласную Раду;

    4. Прызначае дату правядзеньня Абласной Канфэрэнцыі;




  1. Абласная Канфэрэнцыя МГА “Малады Фронт”:




    1. Сябры Абласной Рады на справаздачна-выбарчых канфэрэнцыях у раёнах робяць справаздачу перад сябрамі раённых структураў, якія летась дэлегавалі іх у Абласную Раду, аб сваёй дзейнасьці.

    2. Раённыя структураў ва ўстаноўлены Абласной Радай тэрмін абавязаныя прадставіць пратаколы аб вылучэньні дэлегатаў Абласной Канфэрэнцыі і ўпаўнаважаных ад структураў у Абласную Раду. Гэтыя пратаколы Рада перадае ў мандатную камісію Абласной Канфэрэнцыі.

    3. Не пазьней чым за дзень да Абласной Канфэрэнцыі рэвізійная камісія павінна скончыць праверку фінансавай дзейнасьці і справаводства і скласьці аб гэтым акт.

    4. На Абласной Канфэрэнцыі могуць прысутнічаць Старшыня МГА “Малады Фронт”, намесьнікі Старшыні МГА “Малады Фронт”, сябры Цэнтральнай Рады МГА “Малады Фронт”.

    5. Абраньне Старшыні Абласной Рады МГА “Малады Фронт” адбываецца на Абласной Канфэрэнцыі зь ліку дэлегаваных структураў сяброў Рады простай большасьцю галасоў прысутных.

    6. Канфэрэнцыя лічыцца правамоцнай, калі ў ёй удзельнічае большасьць вылучаных дэлегатаў.

    7. У тыднёвы тэрмін зьвесткі аб Старшыні Абласной Рады МГА “Малады Фронт” перадаюцца ва Ўправу МГА “Малады Фронт”.

    8. На Канфэрэнцыі Абласной структураў МГА “Малады Фронт” з сябраў Рады абіраецца намесьнік старшыні, сакратар Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.




  1. Дзейнасьць Абласной Рады.




    1. Абласная Рада МГА “Малады Фронт” зьяўляецца кіруючым органам МГА “Малады Фронт” у адпаведнай вобласьці.

    2. Абласная Рада МГА “Малады Фронт” дзейнічае паміж Канфэрэнцыямі.

    3. Паседжаньні Рады адбываюца не радзей разу ў 3 месяцы. Паседжаньне Рады лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш паловы сябраў Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.

    4. Рада правамоцная прымаць любыя рашэньні, якія не парушаюць патрабаваньняў Статуту, рашэньняў вышэйшага (Сойм) і кіруючых органаў МГА “Малады Фронт” (Сойм, Цэнтральная Рада).

    5. Абласная Рада МГА “Малады Фронт” мае наступныя паўнамоцтвы:

  • Стварае аддзелы па накірунках дзейнасьці, якія павінныя быць у поўнай каардынацыі з адпаведнымі аддзеламі Управы МГА “Малады Фронт”;

  • Прымае ўдзел у кааліцыйнай дзейнасьці у межах рэгіянальных кааліцыяў, удзел у якіх пацьверджаны рашэньнямі вышэйшых і кіруючых органаў МГА “Малады Фронт”;

  • Прымае і іншыя рашэньні ў межах сваіх паўнамоцтваў, якія не павінныя пярэчыць рашэньням вышэйшага і кіруючых органаў МГА “Малады Фронт”;

    1. Сакратар Абласной Рады МГА “Малады Фронт” не пазьней чым за 5 дзён да паседжаньня Абласной Рады паведамляе аб часе, месцы і парадку дня паседжаньня Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.

    2. Праект парадку дня Абласной Рады МГА “Малады Фронт” прапануецца старшынём Абласной Рады.

    3. Любы сябра Абласной Рады МГА “Малады Фронт” мае права прапанаваць дадаткі ці іншы праект парадку дня паседжаньня Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.

    4. Сябры Абласной Рады МГА “Малады Фронт” у тыднёвы тэрмін пасьля паседжаньня Абласной Рады МГА “Малады Фронт” абавязаныя праіфармаваць сябраў раённай арганізацыі, якія дэлегавалі іх у Абласную Раду МГА “Малады Фронт”, аб прынятых рашэньнях.




  1. Старшыня Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.




    1. Нясе поўную адказнасьць за дзейнасьць Абласной Рады за спараваздачны пэрыяд.

    2. Старшыня Абласной Рады прадстаўляе яе на нарадах кіраўніцтва МГА “Малады Фронт”.

    3. Правы Старшыні Абласной Рады МГА “Малады Фронт”:

  • Прадстаўляць МГА “Малады Фронт” ў дзяржаўных установах і грамадскіх арганізацыях свайго рэгіёна, на агульных мерапрыемствах абласных кааліцыйных арганізацый у межах кааліцыйнай палітыкі МГА “Малады Фронт”, вызначаных Соймам і Цэнтральнай Радай.

  • Старшынстваваць на паседжаньнях Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.

  • Склікаць пазачарговыя паседжаньні Абласной Рады МГА “Малады Фронт”.

  • Склікаць пазачарговыя паседжаньні тэрытарыяльных Радаў ніжэйстаячых арганізацыйных структураў МГА “Малады Фронт”.

    1. Абавязкі Старшыні Абласной Рады МГА “Малады Фронт”:

  • Выконваць Статут, Праграму, рашэньні Сойму, Цэнтральнай Рады МГА “Малады Фронт” і гэты Рэглямант.

  • Падпарадкоўвацца рашэньням Рады.

    1. У выпадку, калі Старшыня Абласной Рады МГА “Малады Фронт” падаў у адстаўку да сканчэньня сваіх паўнамоцтваў, Рада прызначае ў месячны тэрмін пазачарговую Канфэрэнцыю Абласной Рада МГА “Малады Фронт”.

    2. У выпадку ўчыненьня Старшынём Абласной Рады МГА “Малады Фронт” дзеяньняў, якія груба парушаюць Статут МГА “Малады Фронт” ці ганьбяць годнасьць сябра МГА “Малады Фронт”, Цэнтральная Рада прымае рашэньне аб прыпыненьні яго паўнамоцтваў і склікае пазачарговую Канфэрэнцыю. У гэты час абавязкі Старшыні выконвае яго намесьнік, прызначаны згодна з рашэньнем Рады.


Прыняты 4.05.2003 Цэнтральнай Радай МГА “Малады Фронт”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconМалады Фронт" далей -мга"
Маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Малады Фронт” (далей -мга”МФ”) гэта шырокі рух за рэалізацыю І абарону грамадскіх, сацыяльных,...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconСёньня ў Салігорску І Нясьвіжы прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Іванам Шылам І Настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле
Малады Фронт" Іванам Шылам І настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconПаведамленне дзеля прэсы сустрэча спадарынi Мiрэй Мюссо, Амбасадарa Францыi у Беларусi, з прадстаунiкамi руху «Малады фронт» з нагоды Дня святога Валянцiна
Дня святога Валенцiна, спадарыня Мiрэй Мюссо, Амбасадар Францыi у Беларусi, сустрэлася з чатырма прадстаунiкамi руху «Малады фронт»,...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconУвечары сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі віншаваньні, частавалі
Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconСябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы сваімі рукамі
Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconАбмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", ў Чэхію
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconПалажанка: «Веру ў самаахвярных маладых людзей»
З 2004 – сябра маладзёвага руху Малады Фронт, з 2008 – намесьніца старшыні гэтай арганізацыі

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconЭтычныя прынцыпы мга "мсд-мг"
Для ўмацавання арганізацыі, павелічэння грамадскага даверу, павышэння аўтарытэту, эфектыўнасці дзейнасці мы – мга «мсд-мг» – прымаем...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconНачная аблога 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Рэглямант дзейнасьці Абласных Радаў мга \"Малады Фронт\" iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка