Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы




НазваПрыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы
Дата канвертавання23.11.2012
Памер202.14 Kb.
ТыпДокументы
БАРЫС МІКУЛІЧ


1912-1954


Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы. Узважнаючы зробленае пісьменнікам, нельга не здзіўляцца яго працавітасці. У 30-я гады выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей «Удар», «Чорная Вір-ня» (абедзве — 1931), «Наша сонца», «Ускраіна» (абедзве — 1932), «Дужасць» (1934), «Яхант» (1935), «Дружба» (1936). У перыёдыцы таго часу часта з'яўляліся рэцэнзіі Б. Мікуліча на творы таварышаў па пяру, артыкулы, прысвечаныя творчасці беларускіх і рускіх пісьменнікаў, агляды нумароў «Маладняка», «Полымя». У крытычных выступленнях адчуваецца добры эстэтычны густ, веданне спецыфікі мастацкай творчасці. Выступаў Б. Мікуліч так-сама як тэатральны крытык і як пераклыдчык. Шмат часу і энергіі пісьменнік аддаваў таму, каб пазнаёміць працоўнага чалавека са здабыткамі савецкай літаратуры. Ён удзельнічаў у пра-вядзенні літаратурных вечароў, выступаў з чытаннем сваіх тво-раў, у складзе творчых брыгад выязджаў у гарады і вёскі рэспуб-лікі для вывучэння «жывога жыцця».

Яшчэ з большай апантанасцю Б. Мікуліч працаваў у 1946— 1948 гг., калі пасля дзесяцігадовага зняволення апынуўся сярод сваіх людзей. У гэты час былі напісаны аповесці «Адвечнае» (твор застаўся незавершаным), «Цяжкая гадзіна», «Зялёны луг», «Развітанне», «Вецер на світанні», «Палеская аповесць», «Жыц-цяпіс Вінцэся Шастака», навелы «Гадзюка ў кароне», «Зорка» і інш.


* * *

Нарадзіўся Барыс Міхайлавіч Мікуліч 19 жніўня 1912 г. у Бабруйску ў сям'і фельчара. Бацька меў для таго часу багатую бібліятэку. Маці таксама была «кніжніцай» і любоў да літаратуры імкнулася прывіць дзецям. Мастацкая слова дапамагала Б. Міку-лічу ў самых цяжкіх умовах заставацца чалавекам, вытрымаць, не зламацца. (600-601)

Цікавасць да літаратуры ў хлопчыка абудзілася рана. Ён шмат чытаў, уважліва сачыў за навінкамі, добра ведаў літаратур-ныя плыні і кірункі 20-х гадоў, якіх у той час было нямала. У сваіх першых творах (пісаць Б. Мікуліч пачаў яшчэ будучы вуч-нем 2-га класа) юны аўтар спрабаваў патрапіць «і канструктывіс-там, і імажыністам, і футурыстам, лічачы іх пошукі апошняю модаю, вяршыняю літаратурных дасягненняў» (Грахоўскі С. Уступны артыкул // Мікуліч Б. Выбранае. Мн., 1959. С. 4).

Юнаку рана давялося стаць дарослым (у 1919 г. памёр ад за-ражэння крыві бацька, у 1927 г. не стала і маці). Малодшая сястра пісьменніка, Марыя Міхайлаўна Мікуліч, успамінае (З пісьма сястры Б. Мікуліча да С. Грахоўскага // Архіў Інстытута літаратуры НАНБ), што яны з братам атрымлівалі толькі пятнаццаць рублёў пенсіі. Аднак гэтыя трагічныя акалічнасці не зрабілі юнака менш актыўным, жыццярадасным.

Першыя творы Б. Мікуліча з'явіліся ў друку ў 1927 г. А к восені 1930 г., калі ён па праііанове М. Лынькова пераехаў у Мінск, многія цэнтральныя беларускія газеты і часопісы друка-валі яго апавяданні і артыкулы.

Перад пісьменнікам-пачаткоўцам стаяла пытанне, на якой мове пісаць, бо па-беларуску ў сям'і Мікулічаў не гаварылі. Пад уздзеяннем беларусізацыі, літаратурна-грамадскага руху 20-х гадоў Б. Мікуліч выбраў мову той зямлі, на якой нарадзіўся. Гэта яму раіў таксама М. Лыпькоў, які ў 1925—1930 гг. працаваў у бабруйскай акруговай газсцс і прыкмеціў літаратурна адоранага, улюбёнага ў мастацтва юнака. Праўда пазней, на доўнія гады адарваны ад Радзімы, В. Мікуліч пачаў пісаць на рускай мове. Гэта зноў была паэзія — нсршы, паэма, пераклады (з рускамоў-ных вершаў пачынаўся «бабруйскі» перыяд творчасці). Але варта было Б. Мікулічу атрымаць нестачку аб тым, што ён можа вяр-нуцца на Беларусь, як адразу ж зніклі ўсе сумненні. У дзённіку 30 кастрычніка 1946 г. Б. Мікуліч піша: «Гэта надзвычай цяжкая праца, але, спадзяюся, у мяне хопіць упартасці. Працую над бе-ларускім варыянтам «Палескай аповесці». Дзесяць гадоў я не ўжываў беларускай мовы! Хачу зрабіць аповесць і прыблізна з Н.-Сібірска выслаць яе...» (Мікуліч Б. Аповесць для сябе. Мн., 1993. С. 81).

Як і большасць маладнякоўцаў, ён таксама прайшоў праз за-хапленне гаварыць прыгожа. У ранніх яго творах часта сустра-каюцца такія агульнамаладнякоўскія выдаткі, як крыклівасць ін-танацый, празмерная метафарычнасць, штучнасць вобразаў: «Трэс-нула эмаль неба і пухкія аблокі распаўзліся ў розныя бакі, а з сі (601-602) няга калодзежу брызгануў струмень сонечных праменняў» (Мікуліч Б. Удар. Мн„ 1931. С. 100) ці «У дзесяць гадзін, калі сонца яшчэ цягнула небам плашч Арлекіна, пусцелі вуліцы, а абгарэлыя дамы — помнік ад лёту белага арла — пазіралі навокал рэбрынамі цаглін» (Мікуліч Б. Чорная Вірня. Мн., 1931. С. 18). Пазбаўляўся ад такой штучнай моўнай аздобы пісьменнік досыць марудна.

Творчы шлях Б. Мікуліч пачынаў з невялікіх замалёвак, большасць якіх насіла характар імпрэсіі. Некаторыя з іх побач з аповесцю «Чорная Вірня» і апавяданнем «Шаснаццаты» (1931) увайшлі ў другі зборнік пісьменніка (пры складанні першых кніг Б. Мікуліч не прытрымліваўся храналогіі ці пэўнага тэматычнага адзінства). У ранніх творах пісьменнік звяртаецца да падзей гра-мадзянскай вайны («Адышло, адкацілася...» (1928), «Тота», «Раяль» (абодва — 1929), дае бытавыя сцэнкі з сучаснага яму жыцця («Воля сыновая» (1928), «Акалічнасць», «Праўда вераснёвых дзён» (абодва — 1929)).

Творы Б. Мікуліча напоўнены пафасам услаўлення таго, што народжана савецкай явай. Пісьменніку хочацца стварыць паэмы і прысвяціць іх новаму ладу, новаму чалавеку, новым узаемаад-носінам паміж людзьмі. «Табе не стае алоўка, каб разліць жыццё на паперы:

I не трэба!

Спявай, паэт, сэрцам сваім, абуджай струны пачуццяў.

Веру я, веру:

Здзівіш свет тады найцудоўнейшаю былінаю, найцудоўней-шаю паэмаю пра ружовасць шчок мільёнаў Наталляў, пра жыц-цёвы ўздым, пра новыя песні над ціхадумнаю Гайнаю» (Мікуліч Б. Удар. С. 14) — гаворыць пісьменнік у апавяданні «Ворагі» (1929). Нястрымная маладая радасць поўніць аўтара і яго герояў. Старое ў разлік не бя-рэцца, яно аджыло сваё і можа толькі шаптацца па завуголлю, як Гарпініха і Шастачыха. У аснову апавядання пакладзена канф-ліктная сітуацыя: два браты жывуць разам і вядуць агульную гаспадарку, Васіль хоча ўступіць у калгас, Сцяпан — супраць. Да таго ж Наталля, жонка Сцяпана, кахае Васіля і патаемна з ім сустракаецца. Аднак душэўныя перажыванні герояў маладога аўтара цікавілі мала. Ні Васіль, ні Наталля не задумваюцца над сваімі ўчынкамі, не бачаць драмы Сцяпана. Не заўважае яе і пісьменнік. Новае, перадавое, як яно тады бачылася, пакаленне ні ў чым не сумняваецца, смела крочыць да светлай будучыні, не зважаючы на тых, хто, як Сцяпан, не можа перабудавацца і паспець за імі. (602-603)

Нават па тым часе прыкметная аблегчанасць і павярхоўнасць у падыходзе да падзей калектывізацыі адчуваецца таксама ў апа-вяданні «Цагельня» (1930). Ад гэтых твораў досыць істотна ад-розніваецца аповесць «Чорная Вірня». У аснову аповесці пісь-меннік паклаў тыповую сітуацыю таго часу: прыезд у вёску для арганізацыі калгаса камуніста-дваццаціпяцітысячніка. Брагіна накіравалі працаваць у раён суцэльнай калектывізацыі. Ён на сходах спрабуе пераканаць людзей у тым, што калектыўная фор-ма вядзення гаспадаркі ім неабходна, што з гэтым звязана шчас-лівая будучыня. Аднак вёска насцярожана і зацята маўчыць, за Брагіным пайшлі адзінкі, бо большая частка жыхароў Чорнай Вірні — заможныя гаспадары. I ўсё ж, калі сакратар райкома Се-рафімаў настойвае на тэрміновым правядзенні раскулачвання, даказваючы, што ў калгас тады ахвотней пойдуць беднякі, Бра-гін не згаджаецца. Ён адчувае, ІІІто жыхары вёскі не падрыхтава-ны да гэтай акцыі і не зразумеюць яе. «Я... не бачу таго, каб тая ж самая гаротная Аксіння, у падзёртай спадніцы, з галодным дзіцем на знясіленых грудчях, прыйшла да выніку: трэба раску-лачыць Каратая. Маса мной яіпчэ не ўзнята, не мабілізавана ва-кол пытання калгаснага будаўніцтва. Патрэбны час для гэтага» (Мікуліч Б. Чорная Вірня. С. 108).

Герой выступае супраць паспешлівасці ў такой складанай справе, як калектывізацыя. КІІ разумее, што запалохваннем і пры-мусам тут мала што выраіпыш. Аднак іншыя, гуманныя, сродкі пакуль што не даюць жаданага выніку. Здаецца, Брагіну нарэш-це ўдалося разварушыць, іакрануць людзей за жывое, распачаць гаворку пра калгас, ды заможнікі зноў зрываюць сход. Брагін так і не здолеў выйсці ІІсраможцам у барацьбе за перабудову вёскі — разгублены, знянсраны, ён пакінуў Чорную Вірню.

Калектывізацыю Б. Мікуліч паказвае як фон, у чым яго пап-ракала крытыка 30-х гадоў. У цэнтры аўтарскай увагі знаходзіц-ца пісьменнік Міхась Брагін. Праз гэты вобраз раскрываеЦца змест падзей, якія адбываюцца ў вёсцы. Брагін не быў палахліў-цам, ніколі ў жыцці пс шукаў для сябе бяспечнага і зацішнага месца. 1 раптам — ён, камуніст, нарушыў дысцыпліну, пакінуў поле бою, не выканаў адказнага партыйнага задання. Гэтым Б. Мі-куліч гаварыў пра складанасць, неадназначнасць падзей калек-тывізацыі.

Пісьменнік па-грамадзянску «смела пратэставаў супраць пе-рагібаў, што мелі месца падчас калектывізацыі» (Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. Мн., 1975. С. 300), — адзначае М. Мушынскі. Разам з тым дзевятнаццацігадоваму аўтару «Чор-най Вірні» далёка не ўсё было зразумела самому. Паражэнне (603-604) Брагіна можна растлумачыць «інтэлігенцкай мяккацеласцю», бо вырашылася ўсё так, як павінна было быць. У газетах праз нейкі час з'явілася паведамленне, што «ЦК КП(б)Б распусціў Свярдлоўскі райком за скрыўленне партыйнай лініі ў справе калекты-візацыі; член КП(б)Б Міхаіл Брагін атрымаў суровую вымову; у шэрагі змагароў за сацыялістычны сектар уступіў новы калгас «Чырвоная Вірня» (Мікуліч Б. Чорная Вірня. С. 128). Але ўсім зместам твора пісьменнік даказваў, што яго герой — сумленны і адданы справе чалавек, што лінія, якой ён прытрымліваўся ў дачыненні да падзей, правільная. Эпілог, у якім цытуецца паведамленне, з'яўляецца данінай часу, за-кончыць твор па-іншаму, да канца застацца верным праўдзе жыцця ў 30-я гады было немагчыма. Пра гэта сведчыць вопыт нават такіх сталых майстроў слова, як Якуб Колас, гісторыя на-пісання ім аповесці «Адшчапенец».

Вобраз Брагіна ўвогуле блізкі і сімпатычны аўтару. Б. Мікуліч давярае гэтаму герою выказаць некаторыя ўласныя думкі пра творчасць, пра абавязак пісьменніка перад жыццём і літаратурай.

У «Чорнай Вірні» намеціўся пераход Б. Мікуліча ад раман-тычна-сімвалічнага паказу рэчаіснасці, што было характэрна для напісаных у канцы 20-х гадоў навел, да канкрэтна-рэалістычнага яе ўзнаўлення. Да сродкаў рамантызму ў аповесці пісьменнік звяртаецца толькі тады, калі дае эпізоды часоў грамадзянскай вайны. Імкненне аўтара да ўзнаўлення жыцця ў формах само-га жыцця пацвярджаюць наступныя творы — аповесці «Наша сонца», «Ускраіна», «Дужасць», «Дружба», зборнік апавядан-няў «Яхант», хоць і ў гэтых творах рамантызм дае пра сябе часам знаць.

Пісьменнік адцаваў перавагу тым ці іншым сродкам узнаў-лення рэчаіснасці ў залежнасці ад тэмы. У творах пра сучас-насць Б. Мікуліч выступаў пераважна як рэаліст, аднак у паказе падзей рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ён па сутнасці адмаў-ляўся ад канкрэтна рэалістычных сродкаў. Паколькі апошнюю тэму можна назваць скразной у творчасці пісьменніка, то амаль у кожным яго творы знойдзем вобразы вятроў, хмар, маланак, грому, завеі і г. д., што сімвалізуюць істотныя змены ў жыцці ча-лавека і грамадства. «Па краіне веялі вятры.

I тады — у тыя гады (дзевятнаццаты і дваццаты) людзі забы-ліся на навукі, на метэаралогію: вецер веяў у невядомых кірун-ках, непазнаных яшчэ дагэтуль, і пад гэтым ветрам змяняліся абрысы зямлі.., старамодны пакрой хмар не вечным быў — былі новыя хмары — дымавыя заслоны, — нявечнай была і зямля — (604-605) яна цвіла — цвіла, хоць і не малахітамі, а рубінамі і каралямі XX стагоддзя: выбухамі, крывёю, агнём з гарматных жоралаў» (Мікуліч Б. Наша сонца. Мн., 1932. С. 24).

У сваім адмаўленні ад рэалістычнага ўзнаўлення падзей рэва-люцыі Б. Мікуліч не быў арыгінальным. У рэцэнзіі на аповесць «Дужасць» Я. Шарахоўскі пісаў: «Успрыняцце рэвалюцыі як мя-целіцы мае вялікую літаратурную традыцыю. Тут можна было б успомніць імёны Блока, Пільняка і некаторых іншых. Пра гэта ўжо пісалі. Мабыць, і яшчэ будуць пісаць, бо Мікуліч выяўляе дзіўную настойлівасць у скарыстанні гэтага вобраза» (Шарахоўскі Я. «Дужасць» Б. Мікуліча// Полымя рэвалюцыі. 1934. № 12. С. 132).

У канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў актыўна адбываўся працэс станаўлення творчага «я» Б. Мікуліча, пісьменнік шукаў сваю сцежку ў літаратуры, эксперыментаваў, арыгінальнічаў. Таму ў такіх выдатках яго твораў, «як крыклівасць інтанацый, манерні-чанне, штучнасць у пабудове твора, празмерная стракатасць фарбаў, знарочыстая расквечанасць радка» (Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970. С. 12), што слушна адзначае Д. Бугаёў, вінаваты не метад. Творчасць сталага Б. Мікуліча ў стылёвых адносінах болып роўная і выразная.

Пісьменнік жыў праблсмамі сучаснасці, яго творам уласціва цесная сувязь з тагачасмым грамадска-палітычным і эканамічным жыццём краіны. Імкненне аператыўна адклікнуцца на пат-рабаванні часу, паспець за хуткаплыннай і зменлівай рэчаіс-насцю і занатаваць яе ў мастацкіх формах выразна адчуваецца ўжо ў першых зборніках «Удар» і «Чорная Вірня». Побач з паказам калектывізацыі Б. Мікуліч звярнуўся да жыцця рабо-чага класа.

Рабочай тэме на пачатку 30-х гадоў з боку крытыкі надавалася асаблівая ўвага, яна лічылася самай «сучаснай». Зварот да гэтай тэмы нібыта сведчыў пра відавочны «ідэйны рост» аўтара, пра яго набліжэнне да пралетарскай літаратуры. I ўсё ж цікавасць да будняў рабочага чалавека ў творчасці многіх пісьменніаў 20—30-х гадоў была выклікана не гэтымі кан'юнктурнымі меркаваннямі. Краіна нагадвала нябачаыую па свайму размаху і маштабу будоўю, з аграрнай станавілася індустрыяльнай. Удумлівы мастак і літаратуразнаўца М. Гарэцкі, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным пяцігадоваму юбілею «Маладняка», выказаў пажа-данне: «...Няхай маладнякоўцы больш пішуць такіх твораў, якія б адбівалі жыццё рабочага. На жаль, матывы фабрычнай працы, сюжэты з жыцця фабрычнага пралетарыяту яшчэ не часта спатыкаюцца ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў» (Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў // Маладняк. 1929. № 1. С. 88). (605-606)

Паказ жыцця і працы рабочых беларускім пісьменнікам да-ваўся няпроста. Адна з прычын гэтага — болыпасць аўтараў з'яўлялася выхадцамі з вёскі, ім магло толькі здавацца, што горад стаў блізкім і родным, другая — у недастатковым веданні жыцця прадпрыемстваў. Збіранне матэрыялу для твораў, вывучэнне вы-творчасці адбывалася ў час паездак пісьменніцкіх брыгад на за-воды і фабрыкі.

Праводзячы ў жыццё лозуг БелАППа «Пісьменнік — тава-рыш вытворчасці», Бабруйская філія накіравала на механічны завод імя Стапіна, дзе пад пагрозай аказалася выкананне плана, групу пісьменнікаў. Пра гэта Б. Мікуліч расказаў у нарысе «За агрэгат, за агрэгат» (1930). У апавяданнях «Шаснаццаты», «Пра-рыў» (1931), «Удар» (1930) пісьменнік апісаў тое, што ўбачылася яму ў час вось такіх знаёмстваў з вытворчасцю. Самае цікавае з названых — апавяданне «Удар». Яно вылучаецца сюжэтнай рас-працаванасцю, акрэсленасцю характараў. Канфлікт — розныя адносіны рабочых да працы — вырашаецца не так прамалінейна, як у «Шаснаццатым» і «Прарыве». Побач з вобразамі рабочых-ударнікаў і лайдакоў-прагулыпчыкаў аўтар вывеў дырэктара Рынгава, бухгалтара Суркова і іншых прадстаўнікоў адміністра-цыі і кіраўніцтва завода.

Смерць маладога рабочага Петруся ад рукі п'яніцы і пра-гульшчыка стала «руйнуючым ударам па неварухлівай дагэтуль абстаноўцы на заводзе, ударам для паспяховай і дружнай пра-цы» (Мікуліч Б. Удар. С. 42). Яна прымусіла людзей па-іншаму паглядзець на сябе і на тых, хто працуе побач.

У аповесці «Ускраіна», якая працягвае рабочую тэму ў твор-часці Б. Мікуліча, Д. Бугаёў заўважыў спробу «аналізаваць па-чуцці персанажаў, што раней мала цікавіла аўтара і выходзіла ў яго напышліва-дэкларацыйна» (Мікуліч Б. Ускраіна. Мн., 1932. С. 200). У новым творы таксама ідзе змаганнс за выкананне плана, за дбайныя адносіны да працы, аднак у цэнтры ўвагі пісьменніка знаходзіцца чалавек. У дачы-ненні да «Ускраіны» можна гаварыць пра сістэму вобразаў, бо амаль кожны з герояў, што насяляюць твор, непадобны на іншых, займае сваё пэўнае месца і ўдзельнічае ў вырашэнні ўзнятых праблем.

Разам з маладымі інжынерамі і архітэктарамі Б. Мікуліч паказаў прадстаўнікоў старой інтэлігенцыі, паставіўшы цікавую і новую для нашай літаратуры праблему: неадпаведнасць ранейшых мастацкіх кірункаў запатрабаванням новага часу. Крэйслер, як творчая асоба, склаўся ў дарэвалюцыйны перыяд. У супраць (606-607) легласць прафесару Шастакову (аповесць «Наша сонца») ён імк-нецца сумленна служыць сваім талентам новаму грамадству. До-сыць хутка ён зразумеў, што новы час і новы гаспадар краіны чакаюць ад яго іншых праектаў, чым тыя, якія ён ствараў раней. Крэйслер спрабуе прыстасавацца, ідзе на кампраміс, урэшце прыходзіць да драматычнай высновы, што прыняць новыя за-патрабаванні ён зможа, толькі адмовіўшыся ад свайго «я», аднак тады перастане быць мастаком. I калі яму Эрліх Гюнтэр, гаспа-дар архітэктурна-будаўнічага канцэрна, прапануе выехаць у Гер-манію, дзе пакуль можна знайсці «драбніцу... адышоўшага для людзей Савецкага Саюза, але нс адышоўшага яшчэ для людзей Захада» (Мікуліч Б. Ускраіна. С. 200), Крэйслер згадзіўся. Канцэрн хутка абанкроціўся, і, не бачачы выйсця, стары архітэктар спрабуе закончыць жыццё самагубствам.

На вобразах былога пісара Парамонта Сінічкіна і актрысы Гронскай пісьменнік паказаў, што для прадстаўнікоў старой інтэлігенцыі магчымы і іншы шлях — адмаўленне ад ранейшых уяўленняў і супрацоўніцтна з людзьмі новага часу.

На повесць «Наша сонца» (яна таксама з'явілася ў 1932 г.) выразны адбітак наклалі ІІалітычныя працэсы над дзеячамі на-цыянальнай навукі і культуры, што пракаціліся па Беларусі на-пачатку 30-х гадоў. У творы ў духу таго часу ацэньваецца дзей-насць БНР, прафесар Шастакоў з яго захапленнем нацыяналь-най гісторыяй паказваецца ідэйным ворагам савецкай улады.

Бацьку-здрадніку супраньпастаўляецца сын. Пры стварэнні вобраза Анатоля Шастакона пісьменнік пайшоў па шляху ідэалі-зацыі, вывеўшы ў аповесці «жалезнага» рыцара, які жыве спра-вай пабудовы новага грамадства і якому не ўласцівы звычайныя чалавечыя памкненні і пачуцці. Пастаўленая ў «Нашым сонцы» праблема ідэйнай і маральнай стойкасці савецкага чалавека вы-рашалася аўтарам пераважна ў форме дэкларацый і заклікаў: «I Анатоль... зразумеў:

Калі крычыць Рэспубліка маладому свайму пакаленню:

— Трывога! На франты пяцігодкі! —

калі б'ецца Краіна за выкананне планаў індустрыі — тады мізэрнай павінна быць туга па роднай, сваёй крыві, тады няма родных, сваіх — а ёсць: клас» (Мікуліч Б. Наша сонца. С. 149).

Ва ўсіх іншых творах Б. Мікуліча не заўважаецца такой рас-каванасці аўтарскай манеры, такой стракатасці фарбаў. Побач з карцінамі сімвалічнымі пісьменнік дае бытавыя, заклікальна-плакатныя радкі суседнічаюць з тонкім псіхалагічньш малюнкам (607-608) чалавечых перажыванняў (вобраз першай стаходскай камсамолкі Жэні), адкрыта-публіцыстычныя звароты змяняюцца сатырычным паказам дзеючых асоб (прафесар Шастакоў) і г. д. У своеасаблівых аўтарскіх адступленнях Б. Мікуліч звяртаецца да твораў беларускай і рускай літаратуры, выказвае свае адносіны да іх, іранізуе над паэтамі, якія занадта захапляюцца дзівосна-прыго-жымі вобразамі і незвычайнымі параўнаннямі: «Ноч распусціла свой машастовы веер (аматарам вобразаў заўвага: ноч зялёных і блакітных пераліваў можна параўнаць з хвастом паўліна...)» (Мікуліч Б. Наша сонца. С. 59). Побач з літаратурным матэрыялам пісьменнік уводзіць у аповесць дакументы пра дзейнасць Рады БНР, вытрымкі з тагачас-ных газет. Такі прыём у адлюстраванні рэчаіснасці толькі пачынаў асвойвацца беларускімі празаікамі (творчасць М. Гарэцкага, М. Зарэцкага).

У «Нашым сонцы», як і ва «Ускраіне», выявілася імкненне пісьменніка да эпічнага падыходу ў паказе рэчаіснасці. Яшчэ больш выразна гэта імкненне адчуваецца ў аповесці «Дужасць», пра што сведчыць задума твора. Яе М. Мушынскі сфармуляваў наступным чынам: «Раскрыць у шырокім сацыяльна-псіхалагіч-ным аспекце праблему грамадска-палітычнай дужасці, вытокі маральнай сілы чалавека новага ладу» (Каваленка В., Мушынскі М., Яскевіч А. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Мн., 1972. С. 142).

Крытыка 30-х гадоў у цэлым дала аб'ектыўную ацэнку твору, адзначыўшы яго моцныя бакі і адначасова некаторыя пралікі ма-ладога аўтара. Так, Я. Шарахоўскі як станоўчыя моманты назваў нетрадыцыйнасць пабудовы аповесці, уменне Б. Мікуліча перадаць гістарычны каларыт і інш. Побач з гэтым крытык слушна заўважыў, што вобраз шкодніка Берднікава (былога палкоўніка Маслоўскага) не вызначаецца арыгінальнасцю, што «ва ўсіх камсамолыдаў, якія ідуць на фронт, стандартна аднолькавыя адчуванні і стандартна ад-нолькавы парадны настрой» (Шарахоўскі Я., «Дужасць» Б. Мікуліча // Полымя рэвалюцыі. 1934. № 2.
С. 135), г. зн. вобразы іх не індывідуалізаваны. Нязгоду з аўтарам выклікае толькі ацэнка вобраза Юткевіча. «Нелыа сказаць, — пісаў Я. Шарахоўскі, — каб вобраз Юткевіча быў непраўдзівы. У пэўным сэнсе гэта нават тыповы вобраз. Але гэты вобраз страшэнна дысгарманічны» (Там жа. С. 133). Няспрошчанасць ха-рактару героя, непрамалінейная і незададзеная трактоўка яго па-водзін і ўчынкаў, дзякуючы чаму вобраз Станіслава Юткевіча набыў асаблівую жыццёвую праўдзівасць, падаліся тагачаснаму крытыку мастацкім пралікам аўтара «Дужасці». (608-609).

Заслуга Б. Мікуліча бачыцца якраз у тым, што ён не выстаў-ляў гэтага персанажа злосным ворагам савецкай улады, нягодні-кам без ніякай прасветліны ў душы, а імкнуўся паказаць яго рознабакова. Напачатку, здаецца, нічога не ўказвае на тое, што гэты жывы і неспакойны юнак пойдзе па шляху прыстасаваль-ніцтва і здрады. Ён пакінуў цягнік, у якім бацька і маці ўцякалі на поўдзень, да белагвардзейцаў, сышоўся з крушняярскімі кам-самольцамі. Калі гарадок акружыла банда Бялова, як і ўсе астат-нія, ён ірваўся ў бой. Аднак першы бой з ворагам і стаў пачат-кам яго перараджэння. Эгаізм Юткевіча, няўменне і нежаданне лічыцца з думкай іншых людзей прывялі да гібелі ўсяго атрада. Таварышы гэты ўчынак расцанілі як здраду і прыгаварылі Ста-ніслава да расстрэлу.

Пазней, трапіўшы ў стан генерала Бялова, сустрэўшы там бацьку і стаўшы, як і ён, танцорам, Юткевіч шчыра спавядаецца партнёрцы Эльзе Райх: «...Калі б у мяне было іншае дзяцінства, іншым чалавекам быў бы я. ...Я шукаў таварышавання, шукаў маладосці, а напаткаў смерць, уцск ад яе... але імчыцца, шалёна імчыцца яна за мной аж дагтгуль» (Мікуліч Б. Выбранае. Мн., 1959. С. 67). Адчуванне смерці, то больш вострае, то прыглушанае, ІІе пакіне Станіслава ўжо да самага канца, калі ён загіне ў нямсцкай турме ад рукі караля зладзеяў.

Развенчваючы свайго героя, паказваючы яго бязвольную і са-малюбівую натуру, жывёльны страх перад смерцю, пісьменнік не ідзе па шляху нагнятамня адмоўных якасцей, як гэта назіра-лася ў аповесці «Наша сонца» па вобразе прафесара Шастакова.

Другі галоўны герой апонесці Барыс Краўчанка ўвасабляе тып новага чалавека, адданага будаўніка сацыялістычнага гра-мадства. Б. Мікуліч завастрас ўвагу на раскрыцці класавай сут-насці героя, вылучае ў яго характары тыповае, што лічылася ха-рактэрным ддя прадстаўнікоў пралетарыяту — вернасць справе рэ-валюцыі, непрымірымасць да ворагаў, прынцыповасць, муж-насць, актыўнасць грамадзянскай пазіцыі. Аднак за гэтай ты-повасцю губляюцца індывідуальна-чалавечыя рысы Краўчан-кі, вобраз атрымаўся менш псіхалагічна заглыбленым і расп-рацаваным.

Падзеі ў творы адбываюцца ў гады грамадзянскай вайны і праз некалькі гадоў пасля яе. У трэцяй частцы аповесці расказ-ваецца пра будаўніцтва металургічнага камбіната. Аднак карціны мірнай працы сведчаць, што барацьба не закончылася (дзейні-чаюць замаскіраваныя ворагі Берднікаў і Васільеў), ідзе змаганне за людзей (вобраз мазырчаніна, былога кулацкага падпявалы, (609-610) якому «захацелася быць роўным сярод роўных»), за новыя ўзае-маадносіны ў грамадстве.

Побач з аповесцямі, драматызаваным апавяданнем «Rot Front» (1932) Б. Мікуліч напісаў у 1931 — 1936 гг. каля двух дзесяткаў апавяданняў. Некаторыя з іх увайшлі ў зборнік «Яхант». Па сваёй форме яны нагадваюць раннія імпрэсіі-замалёўкі, ад-нак падабенства гэта толькі знешняе. У творах, якія з'явіліся ў канцы 20-х гадоў, вобразы герояў абагульненыя, яны не маюць індывідуальных, адметна-непаўторных рыс, іх цяжка ўявіць. Бо для таго, каб, напрыклад, маладая жанчына паўстала перад ва-чыма, зусім недастаткова, што яна прыгожая і мае чорныя вочы і доўгія косы («Ддышло, адкацілася...»). У апавяданнях 30-х гадоў вобразы герояў набываюць канкрэтнасць, пісьменнік імкнецца паказаць іх рознабакова. Пры стварэнні вобраза значнае месца адводзіцца знешняй характарыстыцы. «Чалавек стаяў пасярод хаты. Нізкарослы, шчуплы. Неяк смешна ўзнімалася ўгору пра-вае плячо. У чалавека былі маленькія палахлівыя вочкі, рэ-дзенькая, пакручаная ў калечкі русая барадзёнка. На плячах быў армейскі шынель са светлымі палоскамі ад пагонаў, хляс-цік павіс на адным гузіку. Уся постаць чалавека была неяк скошана ўлева, нібы чалавека ўдарылі з-за вугла і ён не пас-пеў аправіцца» (Мікуліч Б. Яхант. Мн., 1935. С. 15—16), — такім на першых старонках паўстае док-тар Пецін, герой аднайменнага апавядання. Пісьменнік здо-леў паказаць не толькі, як выглядае доктар, але і перадаць у пэўнай ступені яго душэўны стан (псіхалагізаваная партрэт-ная характарыстыка).

Апавяданне «Доктар Пецін» (1936) істотна адрозніваецца ад напісанага раней «Адышло, адкацілася...», хоць сюжэтна творы вельмі блізкія. Мара лячыла чырвоных, а пасля трапіла ў шпі-таль да белых. Аднак што думае і адчувае гераіня апавядання, застаецца невядомым, пісьменнік не імкнецца прааналізаваць яе душэўны стан. Пакідае жанчына атрад белагвардзейцаў пасля та-го, як у яе на вачах афіцэр засек шашкай вясковага хлопчыка. Аднак зноў жа можна толькі здагадвацца, што гэта жудаснае ві-довішча перавярнула душу гераіні.

У ранніх замалёўках Б. Мікуліч лёс сваіх герояў паказваў на фоне рэвалюцыі, жыцця ўсёй краіны. Нават апавяданне пра ма-ленькую яўрэйскую дзяўчынку («Тота») пачынаецца з абагульне-най карціны часу. Калі ж пісьменнік уважліва пачаў прыглядац-ца да адчуванняў і перажыванняў чалавека, канкрэтызаваліся і абставіны, у якіх ён дзейнічаў. Параўнальны аналіз зборнікаў «Чорная Вірня» і «Яхант» сведчыць пра істотныя змены, што ад (610-611) быліся ў творчасці Б. Мікуліча за невялікі прамежак часу, пра значныя магчымасці таленту празаіка.

Апошнім творам Б. Мікуліча ў 30-я гады стала аповесць «Дружба», напісаная пасля паездкі (разам з В. Вольскім, Э. Са-муйлёнкам, М. Хведаровічам) у Грузію. Пісьменнік імкнуўся па-казаць асаблівасці гэтага краю — яго прыроду, старажытную культуру, народныя звычаі, адметнасць мовы.


* * *


У канцы лістапада 1936 г. Б. Мікуліч быў беспадстаўна арыштаваны і асуджаны на дзесяць гадоў папраўчай працы ў лагеры. Пасля шматлікіх лістоў-скаргаў Б. Мікуліча Вярхоўны суд пры-няў рашэнне аб пераглядзе смравы. Аднак пачалася Вялікая Ай-чынная вайна і перагляд быў спынены. Апошнія тры гады (1943—1946) пісьменнік правсў ме за калючым дротам, а ў якасці ссыльнага. На волі Б. Мікуліч некалькі месяцаў жыў у Ашхаба-дзе (хоць знаходжанне ў вялікіх гарадах яму забаранялася) у ста-рэйшай сястры Каці, потым — да новага арышту ў 1949 г. — на радзіме ў Бабруйску.

Б. Мікуліч доўгі час вёў дзённік, але раннія запісы разам з рукапісамі зніклі ў час першага арышту. Лёс у адным злітаваўся над пісьменікам — збяроі яго дзённік 1946—1948 гг. «Аповесць для сябе», так назваў аўгар гэты дакументальна-мастацкі твор, з'явілася ў друку ў 1988 І., шлях да чытача яе быў няпросты (Грахоўскі С. Як быў вызвалены дзённік Барыса Мікуліча // Мікуліч Б. Аповесць для сябе. Мн., 1993. С. 232—237). Яна аказалася ў ліку першых твораў беларускай літаратуры, якія пачалі гаворку пра перажытае народам у 30—50-я гады.

I цяпер, калі дакумсніальная і мастацкая літаратура нямала расказала пра рэспрэсіі, «Аповесць для сябе» Б. Мікуліча займае асаблівае месца. Гэта нс ўспаміны, а жывое сведчанне часу. Гэта трагічная споведзь чаланека, апантана захопленага мастацтвам, у якога адабралі магчымасць тварыць, адабралі свабоду, блізкі і родны свет. «Образы ненаписанных книг теснятся вокруг меня, снятся мне...» (Мікуліч Б. Аповесць для сябе. С. 162) — чытаем у дзённіку. Не адзін раз Б. Мікуліч прызнаецца, што літаратурай «хворы хранічна» і добра сябе адчувае толькі тады, калі піша.

Праца над творамі — над «Палескай аповесцю», «Адвеч-ным», «Развітаннем», «Цяжкай гадзінай» і іншымі, якіх надрука-ванымі пісьменнік так і не ўбачыў, прытупляла фізічны і душэў-ны боль, адчуванне голаду, стомленасць, давала сілу жыць і спа-дзявацца на лепшае. У «Аповесці для сябе» вельмі мала месца займае так званы лагерны быт, хоць нявольніцкая «адысея» (611-612) Б. Мікуліча не была нейкім выключэннем. «Я шёл пешком по 30-градусному морозу в лёгкой меховой курточке, в ботнночках н в замшевых перчатках... Я голодал до страшной цннгн н обмо-роков... Я пилил дрова и задыхался от монотонных движений, корчевал пни, строил железную дорогу, грузил лес и рельсы, разгружал песок, валил деревья, рыл землю — и знаю цену человеческому труду и отчаянью» (Мікуліч Б. Аповесць для сябе. С. 55), — адзначае пісьменнік. Аднак пра гэта паведамляецца мімаходзь, скупа і лаканічна, Б. Мікуліча цікавіць жыццё духу, думка яго скіравана на высокае, вечнае, ідэальнае.

Запісы дзённіка ахопліваюць перыяд са жніўня 1946 па чэрвень 1948 г. Аднак аўтар не аднойчы вяртаецца ў гады свайго дзяцінства і маладосці, што значна пашырае часавыя рамкі твора. Б. Мікуліч згадвае Бабруйск 20-х і Мінск 30-х гадоў, грамадска-палітычную атмасферу гэтых дзесяцігоддзяў, сустрэчы з пісьменнікамі (з Я. Купалам, З. Бядулем, М. Лыньковым, Хв. Шынклерам, А. Жаўруком і многімі іншымі), цікавыя і малавядомыя факты літаратурнага жыцця. Такім чынам, «Аповесць для сябе» мае гісторыка-пазнаваўчае значэнне.

Старонкі дзённіка ўзнаўляюць творчую гісторыю амаль ўсіх твораў, напісаных Б. Мікулічам у 40-я гады. (Як сведчаць лісты да актрысы Т. А. Бандарчык (Там жа. С. 206-231), Б. Мікуліч пасля другога арышту не змог узяцца за пяро.) Задума аповесці «Адвечнае» з'явілася яшчэ ў зняволенні, а праца над творам была распачата ў Ашхабадзе. «1812 год, нашэсце Напалеона, Дрыса, барацьба польскай шляхты (Дамброўскі, Панятоўскі, прывіды 1831 г.) супраць расійскай дзяржаўнасці Раманавых. I ў гэтай сітуацыі — беларускае сялянства...» (Там жа. С. 88), — такой бачылася аповесць напачатку. Праз нейкі час задума ўскладнілася, пісьменніку ўяўлялася ўжо эпапея. Наступнай яе часткай «мог бы быць 1861 год пад кутом гле-джання ўдзелу ў вызваленчым польскім паўстанні беларускага сялянства і таго, як гэтыя асноўныя сілы — польская шляхта і сялянства — прыйшлі да гістарычнай супярэчнасці» (Там жа. С. 104), — адзна-чае пісьменнік. Б. Мікуліча цікавіў вобраз Каліноўскага. Падзеі вялікага гістарычнага твора ён думаў давесці да 1917—1920 гг.

Была напісана толькі кніга пра Айчынную вайну 1812 г., якая складаецца з трох частак. У першай — згадваюцца падзеі, якія папярэднічалі нашэсцю: непапулярны ва ўсіх пластах грамадства саюз Францыі з Расіяй, кантынентальная блакада Англіі, пад (612-613) рыхтоўка Банапарта да ваеннай кампаніі. У дзвюх другіх частках пісьменнік паказвае знаходжанне напалеонаўскай арміі на бела-рускай зямлі і яе ганебнае адступленне. Заканчваецца першая кніга эпапеі «бярэзінскай трагедыяй».

У творы намеціўся шырокі эпічны падыход да гістарычных падзей. Апісваючы змаганне дзвюх армій, Б. Мікуліч гаворыць пра лёс і ролю ў вайне народаў, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі: «Дваццаць чацвёртага чэрвеня 1812 года «Сгашіе агтее» Напалеона рушыла праз Нёман. Першымі ступілі на літоўскія і беларускія землі палякі. Гэта была своеасаблівая дэманстрацыя, прыдуманая для таго, каб апраўдаць перад гісторыяй, мусіць, ве-раломны напад на славянскін землі «вызваленнем Польшчы з-пад прыгнёту рускага цара». Частка палякаў 13-га палка загіну-ла ў хвалях вялікай ракі, і яны, гэтыя загінуўшыя, былі самымі шчаслівымі ўдзельнікамі «рускага паходу», бо загінулі яны з на-дзеяй» (Мікуліч Б. Адвечнае // Полымя. 1972. № 8. С. 130).

У творах 40-х гадоў выявілася імкненне пісьменніка заглыбіцца ў жыццё народа, аонсаваць пройдзены ім шлях. У «Палескай аповесці» і «Цяжкай гадзіне» Б. Мікуліч звярнуўся да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Ён не ведаў непасрэдна ваеннай рэчаіснасці, што, безумоўна, ме магло не адбіцца на творах. Неперажытасць матэрыялу асабліва адчуваецца ў першым з іх. Як і іншыя пісьменнікі таго масу, Б. Мікуліч акцэнтаваў увагу на ге-раізме, самаахвярнасці. Аднак для свайго часу аповесць «Цяжкая гадзіна» магла быць, бенумоўпа, творам цікавым. Аўтар яе адзін з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу падполь-най барацьбы ў горадзс. Мры напісанні аповесці ён абапіраўся на дакументы, на расказы былых падпольшчыкаў і партызан.

Сярод апошніх твораў В. Мікуліча вылучаецца аповесць «Разві-танне», у якой расказваецца пра сустрэчу смяртэльна хворага М. Багдановіча з родным краем. «Развітанне» напісана на аснове ўспамінаў 3. Бядулі. У Б. Мікуліча вобраз паэта выразна траге-дыйны. На словы Плаўніка, што ён забыўся на рэжым, Багдано-віч адказвае: «Я не хаджу піць у кампаніі або на спатканне з ка-ханай... А не хадзіць я не магу... пячэ тут, на сэрцы... Я хаджу на спатканне з Беларуссю. Я змаю, што гэтае спатканне апошняе, што гэта — развітанне... I не магу не хадзіць» (Мікуліч Б. Выбранае. С. 343). Разам з асабістай трагедыяй жыве ў душы Багдановіча трагедыя народа, які зноў аказаўся ўцягнуты ў доўгую кровапралітную вайну. Б. Мікуліч з глыбокім болем і смуткам расказаў у творы пра апошнія месяцы жыцця паэта, раскрыў светлы і трагічны вобраз творцы, (613-614) які любіў сваю радзіму, свой народ, сваю мову і амаль усе ад-пушчаныя яму няўмольным лёсам гады правёў далёка ад роднага краю.

Лёс пісьменніка шмат у чым быў падобны на лёс героя апо-весці. Мікулічу давялося адчуць і перажыць многае з таго, што ў свой час было адчута і перажыта Багдановічам. Памёр Б. Міку-ліч (17 чэрвеня 1954 г., не дачакаўшыся ні амністыі, ні рэабіліта-цыі) таксама на чужыне, у далёкім Краснаярскім краі.


Грамадчанка Т.К. Барыс Мікуліч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 600-614.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconКрыніцы метадычных распрацовак па вывучэнні складаных тэм па беларускай мове І літаратуры

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconКрыніцы метадычных распрацовак па вывучанні складаных тэм па беларускай мове І літаратуры

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconДыялог мастацтваў у працэсе вывучэння фальклору на ўроках беларускай літаратуры
Дыялог мастацтваў на ўроку беларускай літаратуры абумоўлены дыялагічнай формай пазнання. Так, напрыклад, выявіць аўтарскую пазіцыю...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы icon100 гадоў славутаму навукоўцу свету Барысу Кіту
Здаецца, не так даўно рупліўцы беларушчыны вярталі на Бацькаўшчыну імя Барыса Кіта І адзначалі яго 90-, затым 95-годдзе. І вось ужо...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconЯк духоўнага пачатку ў творы, «выказвання» пісьменніка пра свет пэўнай эмацыянальнай І мысліцельнай рэакцыі на з'явы рэчаіснасці, І
Структурнасць І ўзаемападпарадкаванасць як аспекты суадносін паміж зместам І формай. Прасторавая злітнасць І непадзельнасць зместу...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconФакультатывы па беларускай літаратуры
Настаўнікам. Факультатыў па роднай літаратуры дапаможа настаўніку вучыць школьнікаў выразна чытаць мастацкія творы розных жанраў,...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconМірскі замак як адзін з цэнтраў магнацкай культуры на Беларусі
Нягледзячы на складаныя гістарычныя ўмовы існавання Беларускай дзяржавы, на яе тэрыторыі захавалася даволі значная колькасць гісторыка-культурных...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconМірскі замак як адзін з цэнтраў магнацкай культуры на Беларусі
Нягледзячы на складаныя гістарычныя ўмовы існавання Беларускай дзяржавы, на яе тэрыторыі захавалася даволі значная колькасць гісторыка-культурных...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconМаксіму Багдановічу належыць у беларускай літаратуры асаб-лівае месца. I не толькі таму, што жывучы па-за межамі Беларусі, пазбаўлены яе моўнага, культурнага
Пера-важна ў творах фальклорнага складу паглыблялася эмоцыя аса-бістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага...

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры 30-х гадоў займаюць творы Барыса Мікуліча. Ён смела браўся за распрацоўку новых тэм, актыўна шукаў новыя формы iconКонкурс сачыненняў, прысвечаны класікам беларускай літаратуры Я. Купалу І Я. Коласу
У 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай І беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка