Спампаваць 19.4 Kb.
|
Абласны інстытут павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, з якім супрацоўнічае наш факультэт, штогод запрашае групу выкладчыкаў факультэта на чале з дэканам ў склад журы абласной алімпіяды школьнікаў па гісторыі. Э.С.Ярмусік быў старшынёй журы; прафесар С.В.Марозава, дацэнты В.А.Белазаровіч, А.Г.Усцюгава – членамі журы. Алімпіяда праходзіла тры дні, 31 студзеня – 2 лютага, у два этапы. Школьнікі 10-х і 11-х класаў з Гродна, райцэнтраў і вёсак – лепшыя ў Гродзенскай вобласці знаўцы айчыннай і сусветнай гісторыі (усяго 42 чалавекі) – дэманстравалі свае веды па факталогіі і храналогіі, дэманстравалі разуменне прычынна-выніковых сувязяў падзей і працэсаў, уменне працаваць з гістарычнай карцінай і картай, інтэрпрэтаваць гістарычны дакумент і да т.п. Журы правярала конкурсныя работы, аналізавала іх вынікі і прадстаўлялі іх канкурсантам, напутствавалі канкурсантаў на урачыстасці ўзнагароджання. Сярод адзінаццацікласнікаў першае месца падзялілі паміж сабой вучні Раман Францішчык (СШ № 1 г. Дзятлава), Дзяніс Кучынскі (гімназія № 1 г. Ліды), Дзмітрый Варнашоў (Суботнікская СШ Іўеўскага раёна), Анастасія Вайтэнка (Гродзенская гарадская гімназія). Другое месца занялі вучні Вадзім Cакалоўскі (ліцэй № 1 г. Ліды), Кацярына Касцюкевіч (гімназія № 1 г. Гродна). Цяпер яны будуць рыхтавацца да рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Трэцяе месца атрымалі Святлана Рагуліна (СШ № 8 г. Слоніма), Максім Скорб (Новадворская СШ Шчучынскага раёна), Сяргей Хартановіч (ліцэй № 1 г. Ліды), Сяргей Ціхановіч (СШ № 5 г. Навагрудка), Яўгеній Янюк (Азёрская СШ Гродзенскага раёна), Яўгеній Суліцэнка (гімназія № 1 г.п. Зэльва), Ксенія Тарасевіч (ліцэй № 1 г. Гродна), Артур Іваноў (СШ № 27 г. Гродна). Сярод дзесяцікласнікаў лепшыя веды па гісторыі паказалі Юлія Сцефановіч (Гервятская СШ Астравецкага раёна), Аляксандр Кеўра (ліцэй № 1 г. Ліда), а таксама Юрый Канстанцінаў (Ваўкавыскі коледж ГрДУ імя Я.Купалы), Мікіта Рыжко (гімназія № 1 г. Гродна) і Дзмітрый Апон (ліцэй № 1 г. Гродна). Факультэт гісторыі і сацыялогіі віншуе гэтых вучняў з перамогай і выказвае вялікую падзяку іх настаўнікам гісторыі. Факультэт запрашае ўдзельнікаў і пераможцаў абласной алімпіяды па гісторыі, а таксама па грамадазнаўству паступаць на нашы спецыяльнасці: “гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”, “гісторыя і археалогія”, “гісторыя і замежная мова (англійская)”, “сацыялогія”. Задзел дзеля гэтага вучнямі ўжо зроблены; мы іх ужо ведаем як “алімпійцаў”. А ўніверсітэцкія праграмы, якія даюць нашым абітурыентам і першакурснікам розныя прэферэнцыі (гл. на сайце ўніверсітэта, раздзел “Абітурыент”), ствараюць у гэтых маладых людзей і іх бацькоў узаемную зацікаўленасць у выбары нашай “alma mater”. Урэшце, магчымасць атрымліваць прафесію, не будучы пазбаўленым цяпла хатняга агача, штодзённай сямейнай любові, бацькоўскага клопату і заўсёды так патрэбнай першакурсніку дапамогі, – ці не галоўны аргумент у выбары месца атрымання вышэйшай адукацыі. Факультэт гісторыі і сацыялогіі чакае сваіх “алімпійцаў”. |