Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты




НазваДзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты
Дата канвертавання23.11.2012
Памер29.18 Kb.
ТыпДокументы

Stud0503




Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты



Камітэт дзяржкантролю пачаў шарокамасштабную праверку беларускіх рэстарацыяў і кафэ. Праверка распачата па распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай праверыць абгрунтаванасьць цэнаў і знайсьці рэзэрвы для іх зьніжэньня. Якія фактары ўплываюць на цэнаўтварэньне? Ці магчыма зьнізіць рэстаранныя кошты? Ці можа дзяржава ўплываць на цэнаўтварэньне?

----------------------------------

Адзін мой калега, вярнуўшыся з чэскай сталіцы, быў вельмі ўражаны коштам піццы ў Менску. Стандартная піцца ў Менску каштуе 30 – 40 тысяч, такая ж самая піцца ў Празе (у пераліку на беларускія рублі) – 14 тысяч.


Нядаўна ўрад запатрабаваў ад Міністэрства гандлю прыняць канкрэтныя захады па зьніжэньні рэстаранных коштаў. І ў той жа час павялічыўся мясцовы падатак на паслугі рэстаранаў – ў краіне на 10%, у сталіцы – на 15%.

А кошты ў рэстарацыях і кафэ фармуюцца ў адпаведнасьці з нацэначнай катэгорыяй і падаткавай нагрузкай. Распавядае намесьнік дырэктара аднаго са сталічных рэстаранаў:


“Цана фармуецца ад пастаўшчыка: прывезьлі тавар, на яго дадаецца гандлёвая надбаўка; нацэнка грамадзкага харчаваньня – 150% першая нацэначная катэгорыя для сталіцы; НДВ – 10% на беларускія тавары, 18% -- на імпартныя да цаны. Калі гатуецца страва, яшчэ 10% падатак да цаны. Вось і атрымліваецца такія “атамныя” кошты”.


Начальнік аддзелу цэнаўтварэньня Упраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Аляксей Багдановіч перакананы, што ў Беларусі дзяржава павінна рэгуляваць кошты. І патлумачыў, чаму:


“Рэгуляваньне павінна быць. Нам рана яшчэ адпускаць цэны, таму што наш народ – я маю на ўвазе рэстаратараў – не гатовы да гэтага. Хочуць атрымоўваць адразу шмат, нічога ня робячы. Вось правяраем некаторыя рэстарацыі: хлеб, звычайны чорны хлеб – па 14 тысяч буханка. Калі сухары паніровачныя амэрыканскія, каб абваляць катлету, каштуюць 48 тысяч кіляграм, дык што – мы ня можам сухароў намалоць? Проста рэстаратары стараюцца цану закласьці чым вышэй, тым лепш для іх, тым больш у іх абарот. А гэта горш для нашага спажыўца”.


Масштабная праверка -- ня першая спроба дзяржавы паўплываць на цэнаўтварэньне. Прыканцы 2006 году зьявілася распараджэньне Міністэрства гандлю, згодна зь якім рэстарацыям было рэкандавана зьменшыць порцыі. Натуральна, на кошты гэта ніяк не паўплывала. Паводле ацэнак незалежных экспэртаў, цэны з пачатку 2007 году падрасьлі ў рэстарацыях ў сярэднім на 10%, а ў сталіцы – на ўсе 15%. Ці ёсьць ёсьць рэзэрвы для зьніжэньня коштаў – пытаюся ў намесьніка дырэктара рэстарану.


“Зьменшыць порцыі, як вы сказалі, і усё. Іншых крыніцаў проста няма. Калі прыбраць там нейкі соўс, зрабіць проста смажанае мяса са смажанай бульбай, да нас ніхто ня пойдзе”.


Урад, у сваю чаргу, прапрацоўвае розныя варыянты зьніжэньня коштаў. Паглыбляцца ў дэталі, праўда, начальнік аддзелу цэн Упраўленьня спажывецкага рынку Аляксей Багдановіч ня стаў, але ў агульных рысаў сказаў:


“Зараз рыхтуюцца новая інструкцыя па цэнаўтварэньні, яна практычна гатовыя, праз пару тыдняў выйдзе, там ёсьць прапановы і па гарэлцы сувэнірнай, і па імпартнаму сьпіртому, і па піву, і па нацэнках на тавары некаторыя. У залежнасьці ад катэгорыі прадпрыемства будуць і цэны”.


У гэтай інструкцыі ёсьць пункт пра абмежаваньне імпарту харчоў для рэстараннай сеткі. Не сакрэт, многія рэстараны аддаюць перавагу больш якасным заморскім прадуктам, ігнаруючы больш танныя айчынныя. Рэстаратары катэгарычна супраць гэтага:


“У рэстарацыі павінны ж быць і цытрусавыя, і садавіна розная. У Беларусі ж няма вінаграду круглы год, няма ананасаў, а ўсе зараз хочуць нейкую экзотыку есьці. Морапрадукты таксама ўсе імпартныя, таму яны дарагія. У рэстаран прыходзяць ня проста смажанай бульбы зь мясам паесьці”.


Праверка пры канцы красавіка толькі пачалася, таму вынікаў пакуль няма. Чакаецца, што вынікі будуць пры канцы чэрвеня. І тады прэзыдэнт даручыць ураду прыняць канкрэтныя захады па рэгуляваньні рэстараннага бізнэсу. Каб рэстарацыя для беларуса была не раскошай, а сродкам насычэньня. Рэстаратары сьвярджаюць, што яны таксама зацікаўленыя, каб да іх часьцей хадзілі людзі. Не раз на год, на свой дзень народзінаў ці на юбілей начальніка:


“Мы таксама не зацікаўленыя, каб у нас была вельмі высокая цана. Калі ў нас будуць атамныя кошты, да нас ніхто ня пойдзе. Я ня думаю, што хоць адзін гаспадар рэстарацыі альбо дырэктар зацікаўлены, каб у яго былі вельмі высокія кошты”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconЦі можа дзяржава зьнізіць кошты ў рэстарацыях?
Камітэт дзяржкантролю пачаў праверку беларускіх рэстарацыяў І кавярняў, каб праверыць, ці можна зьнізіць кошты. Якія фактары ўплываюць...

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconАляксандра Лукашэнкі з мэтай праверыць, ці можна зьнізіць кошты. Якія фактары ўплываюць на цэнаўтварэньне?
Нядаўна ўрад запатрабаваў ад Міністэрства гандлю прыняць канкрэтныя захады, каб зьнізіць кошты ў рэстарацыях. У той жа час павялічыўся...

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Дзяржава як складаны сацыяльна-палітычны інстытут выконвае мноства публічных задач, дзейнічаючы пры гэтым у розных кірунках. Дзяржава...

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconРазвагі ўдзельнікаў: Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане?
Развагі ўдзельнікаў: "Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане? На жаль, спраўджваюцца пэсымістычныя...

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconРазвагі ўдзельнікаў: Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане?
Развагі ўдзельнікаў: "Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане? На жаль, спраўджваюцца пэсымістычныя...

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Нацбанку Пятром Пракаповічам. Паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі, за 10
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconГрамадскае аб'яднанне "Адукацыйны цэнтр "пост" запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў І настаўнікаў прадмета "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" школ
Адукацыйны цэнтр “пост” запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў І настаўнікаў прадмета “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” школ...

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты icon-
Дзяржава не вылучала сродкаў на рэстаўрацыю І ўмацаванне старажытнага помніка дойлідства

Дзяржава спрабуе зьнізіць рэстаранныя кошты iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by гэтымі днямі шмат гавораць пра новыя кошты на газ І ўвогуле пра беларуска-расейскія дачыненьні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка