Спампаваць 13.25 Kb.
|
LUNI1210_noch Сёньня на паседжаньні Камітэту ў вызваленьні актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча зацьвердзілі плян стратэгіі і тактыкі абароны палітвязьня пад час судовага паседжаньня. Дата суду пакуль не прызначаная. Артура Фінькевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва. Яго абвінавачваюць у тым, што пад час адбыцьця пакараньня на “хіміі” за палітычныя графіці ў магілёўскай спэцкамэндатуры, Артур нібыта парушыў правілы ўнутранага распарадку. Камітэт, які ўзначальвае Аляксандр Мілінкевіч, уваходзяць лідэры дэмакратычных партый, грамадзкія дзеячы, актывісты моладзевых арганізацый. На сёньняшнім паседжаньні прысутнічалі Людміла Гразнова, Эла Гарэцкая, Павал Севярынец, Эніра Браніцкая, актывісты “Маладога фронту”. Сябры Камітэту распаўсюдзілі адрас маці і бабулі Артура, якія жывуць у Менску на вуліцы Убарэвіча, 166-83. Яны спадзяюцца, што людзі накіруюць лісты падтрымкі родным Артура. Каля 200 чалавек выказалі гатоўнасьць прыехаць на суд над Артурам Фінькевічам з Менску і рэгіёнаў Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ў дадзеным выпадку вельмі важнае значэньне мае міжнародная падтрымка. “Міжнародны ціск вельмі важны. Яны дэкляруюць, што яны за свабоду, за правы чалавека і ўсё часьцей і часьцей робяць канкрэтную справу. Таму я лічу, што сёньня міжнародная салідарнасьць эфэктыўная як ніколі. Улада спрабуе праціснуцца то ў Раду Эўропы, то спрабуе мець інвэстыцыі, тэхналёгіі. Мы не адны”. Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе”: “Каля судоў пад час крымінальных спраў з газэтамі, з распаўсюдам інфармацыі, са студэнцкай салідарнасьцю будзем, сапраўды, вельмі моцна падтрымліваць Артура. Перасьлед “Маладога фронту” не спыняецца, але маладафронтаўцы моцна адказваюць. Іх не зламіць і мы іх падтрымаем у гэтай іхнай нязломнасьці”. Любоў Лунёва, Менск |
![]() | Малады Фронт" Іванам Шылам І настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай... | ![]() | Магілёва пачалі разглядаць крымінальную справу палітвязьня, актывіста “Маладога фронту” Артура Фінькевіча. Яго абвінавачваюць ў парушэньні... |
![]() | Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі... | ![]() | Сёньня Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў палітычнага вязьня, актывіста “Маладога фронту” Артура Фінькевіча адным годам І шасьцю месяцамі... |
![]() | Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы... | ![]() | На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай... |
![]() | Севярынец І аляксей Шэйн. Сябраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Касю Фахардзінаву аштрафавалі на 930 000 рублёў, Марыну... | ![]() | Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні…... |
![]() | Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер... | ![]() | Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер... |