Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг




НазваПра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг
Дата канвертавання28.12.2012
Памер22.74 Kb.
ТыпДокументы
/Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг./


У газету “Зара над Сожам” ( Гл. нумар за 17 жніўня 1994 года) прыйшоў ліст з прапановай увекавечыць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паставіўшыпомнік у скверыку насупраць вузла сувязі. На гэтым месцы раней стаяла хата, у якой у 30-я гг. ўтрымліваліся пад арыштам, сяляне, якіх затым пад выглядам кулакоў знішчалі карныя “Тройкі”. Людзей тады сагнана было так многа, што не было месца дзе і стаяць. А потым іх адправілі ў Магілёў, дзе 16 лютага 1933 года без суда і следства рашэннем трыклятай “Тройкі” ГПУ і расстралялі ў яры каля Магілёўскага мясакамбіната.

Арыштаваны і зверскі забіты былі былі таксама старшыня Кармянскага райвыканкаму і старшыня Ворнаўскага сельскага Савету.

Вось што, не хаваючы слёз, расказвае жыхарка г. п. Карма Прахарэнка Марыя Рыгораўна пра свайго бацьку Р. А. Жлобу:

У той хатцы, дзе цяпер сквер насупраць раённага вузлу сувязі, утрымліваўся і мой бацькаЖлоба Рыгор Андрэевіч . Працаваў ён ён конюхам ў калгасе імя Дзімітрава. Пражывалі мы тады ў вёсцы Ворнаўка. Меў бацька сям’ю ў сем чалавек, з іх пяцёра дзяцей. Па тым часе сям’я невялікая, але і не замалая. І, каб пракарміць, абуць і адзець семярых чалавек, трэба было працаваць. А гэта Рыгор Андрэевіч без стомы рабіў з малку, як і любы працавіты беларускі селянін.

За сумленнасць і працавітасць паважалі бацьку ў гаспадарцы. Як і маці Ганну Фамінічну, якая і сваёй руплівай працай, і ўласнымі вартасцямі таксама была не на апошнім месцы ў калгасе, за што і абралі яе членам праўлення.

І ўсё, здавалася, было добра. Але падыйшоў той горкі час, калі за сямейны дабрабыт нават і простаму калгасніку прыйшлося расплочвацца маёмасцю, а часам – і жыццём.

І хуткасям’я Жлобаў страціла свайго кармільца. Пяцёра дзяцей засталіся сіратамі.

Мой брат ездзіў у Магілёў, перадаваў перадачы бацьку. Перадачы бралі, а спаткання з ім не дазвалялі. Потым жа высветлілася, што бацьку, як і іншых нашых мужыкоў, што забралі ў той час, хутка і растралялі. Брат ездзіў у Магілёў, расказваў, што, калі сядзеў на ганку, чакаў вестак пра яго, раптам збоку мясакамбіната пачуліся стрэлы. Шмат стрэлаў. І сэрца ў яго так і пакацілася ўніз. А яму і кажуць, сыходзьадсюль хутчэй, а то і цябе забяром. Зразумеў ён тады значэнне тых стрэлаў, і сэрца здало...

Такой была трагедыя нашай сям’і. А колькі такіх сем’яў было па краіне! Фарпмулёўка была жорсткай і да болю незразумелай – “вораг народа”, “польскі шпіён”. Хто – вораг? Калгаснік, што мазолістымі рукамі здабываў хлеб для сваёй сям’і? Ці яго дзеці, якім потым адмаўлялі нават вучыцца ў школе? Ці яго жонка,на якую лёг цяжар бяды, і якую таксама ледзь не выгналі з калгасу?

Гаравалі потым доўга, перабіваліся з хлеба на ваду, пакуль зноў-такі працавітыя сялянскія рукі не выратавалі ад голаду і нястачы.

І вось цяпер, праз столькі год высвятляецца, што Р. А. Жлоба ні ў чым вінаваты не быў, аб чым сведчыць і даведка, якую даслалі мне даслалі з адласнога суда: “Справа па абвінавачанню Жлоба Рыгора Андрэевіча, 1886 г. нараджэння, перагледжана Прэзідыумам Гомельскага абласнога суда 23 студзеня 1989 г. Пастанова “Тройкі” пры ПП СГПУ па БВА ад 16 лютага 1933 года адменена і справа спынена. Р. А. Жлоба па данай справе рэабілітаваны...”

Гэта толькі адно сведчанне пра тыя жорсткія часы, што прайшліся па сотнях тысячаў лёсаў сумленных людзей. Наш абавязак памятаць пра ўсё гэта, коб гэты жах ніколі больш не паўтарыўся.


(Паводле матэрыялаў школьнага музею).


Рада школьнага музею. 2006 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг icon2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага
Гісторыя – гэта памяць народа, якая дае магчымасць заглянуць у мінулае. А мінулае гісторыі рознае: гераічнае, што мы беражліва шануем...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconCentral european university
Рома Інстытута Адкрытага Грамадства з радасцю паведамляюць Вам пра магчымасць атрымаць ґрант у 2011/2012 навучальным годзе на 8-месячныя...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconБеларускі аўтарынак аддадуць "кітайцам"
Пра гэта на мінулым тыдні заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле яго, урад такім чынам плянуе зарабіць 15 мільёнаў эўра....

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconТаццяна Чыжова Праблематыка І парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў (па матэрыялах «Беларускай думкі / Коммуниста Белоруссии»)
Мка» («Коммунист Белоруссии») з мэтай выявіць самаўсведамленне беларускай савецкай эліты канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў як самастойнага...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconПаважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!
Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19. 12. 2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconАпрыкла мне слухаць дурную лаянку. Давайце свае прапановы, а потым паглядзім ці добра будзе?
Пачалі хлопцы выдумляць. Адзін пра кісельныя берагі, другі пра малочныя рэкі, трэці пра гаючую ваду ў кожнай студні. А чацьвёрты...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

Пра рэпрэсіі канца 20-х – 30-х гг iconТэставыя заданні
Беларуская думка канца XIX – пачатку XX ст можа быць ахарактарызавана наступным чынам

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка