Факультатыўны занятак




НазваФакультатыўны занятак
Дата канвертавання27.12.2012
Памер35.16 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўны занятак

Матэматычная вясёлка

1 клас

Тэма: Задачы на ўстанаўленне ўзаемаадназначнай адпаведнасці паміж мноствамі, якія складаюцца з двух-трох элементаў.

Мэта: садзейнічаць фарміраванню ўяўлення аб узаемна адназначнай адпаведнасці паміж элементамі двух мностваў; пазнаёміць з упарадкаваннем мностваў з двух-трох элементаў; ствараць умовы для развіцця маторыкі і каардынацыі, лагічнага мыслення, назіральнасці і творчай актыўнасці; выхоўваць акуратнасць, старанлівасць, цікавасць да факультатыўных заняткаў.

Абсталяванне: прэзентацыя, карткі “Засялі домік”, “Любімы пачастунак”, выява матылька, прымацаваная да “чароўнай палачкі”(для правядзення фізхвілінкі), партрэты смайлікаў.


Ход занятку

  1. Арганізацыя пачатку занятку.

Празвінеў званок і змоўк.

Пачынаем наш урок.

Слухаем , запамінаем,

Ні хвілінкі не губляем.

  1. Размінка

На экране адкрываецца малюнак .( Слайд 2)


Настаўнік задае пытанні па змесце слайда.

  • Якія геаметрычныя фігуры нагадваюць смайлікі?

  • Якія смайлікі знаходзяцца ў зялёным квадраце?

  • Якія смайлікі знаходзяцца ў сінім квадраце?

  • Якія смайлікі знаходзяцца ўнутры сіняга і зялёнага квадрата адначасова?

  • Якія смайлікі знаходзяцца ў сінім, але іх няма ў зялёным?

  • Якія смайлікі знаходзяцца ў зялёным, але іх няма ў сінім?

  1. Практыкаванне “Засялі домік” (Слайд 3)




Кожны вучань атрымлівае картку “Засялі домік”. Вучні праводзяць дарожку ад смайліка да доміка.

У першым доміку жыве не дзяўчынка-смайлік, не хлопчык-смайлік у панаме.

У другім доміку жыве не хлопчык-смайлік у панаме, не смайлік у акулярах .

У трэцім доміку жыве не смайлік у акулярах, не смайлік – дзяўчынка.

  1. Практыкаванне “У госці”.

У дзяўчынкі-смайліка Дзень нараджэння. На свята яна запрасіла сваіх суседзеў. Хто прыйшоў першым, калі хлопчык-смайлік прыйшоў апошнім?

У падарунак дзяўчынка атрымала ляльку і кнігу. Што падарыў дзяўчынцы смайлік у акулярах, калі смайлік –хлопчык падарыў не кнігу?

Перапынак-1

Гульня на развіццё ўвагі, памяці.

У дзяўчынкі-смайліка ёсць чырвоны, жоўты і сіні шары. У хлопчыка-смайліка – чырвоны і жоўты. Якога шарыка ў яго не хапае? У смайліка ў акулярах - жоўты і сіні. Якога шарыка не хапае ў гэтага смайліка?

  1. Работа ў групах

Кожная група атрымлівае картачку “Любімы пачастунак”.

Настаўнік па чарзе чытае задачы, у якіх патрэбна вызначыць любімы пачастунак смайлікаў.

  • Вядома, што дзяўчынка-смайлік і хлопчык-смайлік любяць марожанае і цукеркі. Дзяўчынка не любіць цукеркі, што любіць хлопчык?

  • Вясёлы і сумны смайлікі любяць вішні і слівы. Першая літара ў назве іх пачастункаў не супадае з першай літарай іх настрою. Хто што любіць?

  • Смайлікі ў чырвонай і сіняй кепках вялі размову пра свае любімыя ласункі: сок і пірожанае. Смайлік у чырвонай кепцы сказаў, што яго любімы ласунак можна ужываць з пірожаным. Што каму падабаецца?

Абарона работ (Слайд ы 4, 5,





Перапынак-2

Гімнастыка для вачэй.

Матылёк у клас наш заляцеў

І на чароўную палачку сеў.

Вы разам з ім палятайце,

Вочак з яго не спускайце.

  1. Работа ў парах

Першая пара - практыкаванне “Цацкі”. (Слайд 7)



У вольны час смайлікі любяць гуляць з цацкамі- мячыкам, зайчыкам і тэлефонам. Мячык не у смайліка-хлопчыка, зайчык – не ў смайліка ў акулярах, але вядома,што ў смайліка-дзяўчынкі – тэлефон.

Другая пара – практыкаванне “ Карысная справа ” (Слайд 8)



Смайлікі вырашылі заняцца карыснай справай – прыбраць у пакоі. Нам вядома, што ў смайліка –дзяўчынкі ў руках была палівачка , а ў смайліка – хлопчыка не венік. Які смайлік быў з венікам? Каму не хапіла работы?

Трэцяя пара – практыкаванне “Транспарт” (Слайд 9)



Нашы смайлікі вырашылі адправіцца ў падарожжа. Хто на чым паехаў, калі смайлік-хлопчык- не на аўтобусе, смайлік- дзяўчынка- не на аўтамабілі,але нам паведамілі, што смайлік у акулярах адправіўся падарожнічаць на цягніку.

7.Смайлік на памяць.(Слайд 10)



Вучань, які адгадвае партрэт смайліка, забірае яго сабе на памяць.

Партрэт гэтага смайліка размешчаны ў другім радку, але не каля смайліка-хлопчыка.

Партрэт гэтага смайліка знаходзіцца не ў першым і не ў другім радку, і не каля смайліка з кветачкай.

Партрэт гэтага смайліка размешчаны ў другім слупку ,але не ў першым і не апошнім радку.

Партрэт гэтага смайліка размешчаны ў апошнім слупку, але не ў першым радку .

Партрэт гэтага смайліка знаходзіцца ў першым радку, але не каля смайліка-дзяўчынкі і не каля смайліка ў сіняй кепцы.

Партрэт гэтага смайліка размешчаны ў першым слупку, але не ўверхнім і не ўніжнім радку.

Партрэт гэтага смайліка знаходзіцца не ў першым і не ў другім радзе, і не с краю.

Партрэт гэтага смайліка размешчаны ў першым радку , але не пасярэдзіне.

Партрэт гэтага смайліка знаходзіцца не ў другім і не ў трэцім радках і ў яго ёсць суседзі злева і справа.

8.Выніковая рэфлексія.

Калектыў настаўнікаў

1 катэгорыі:

Гуштын М.Ф. , Дзямянчык Н.М., Якута Н.Б.

Сакольніцкай БШ


Дадатак 1(Засялі домікі)





Дадатак2(Любімы пачастунак)


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак ў 9 класе па курсе "Вывучаем беларускі правапіс" (фрагмент)
Факультатыўны занятак ў 9 класе па курсе “Вывучаем беларускі правапіс” (фрагмент)

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па матэматыцы
Фарміраваць цікавасць вучняў да прадмета “Матэматыка” сродкам рашэння задач – казак

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак
Паглыбіць веды вучняў аб прыстаўных галосных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак
Мэта: садзейнічаць замацаванню ўяўленню аб адносінах “больш-менш”, “раней-пазней”, “старэйшы- малодшы”, І інш

Факультатыўны занятак iconДуа "Сярэдняя школа №15 г. Магілева" Факультатыўны занятак
Абсталяванне: карткі з заданнямі, камп’ютар, карта Рэспублікі Беларусь, малюнкі

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак "Незалежнасць. Выпрабаванні" (1 частка). Канец 1980-х – першая палова 1990-х гг
Арганізацыйна-матывацыйны этап (выпрацоўка псіхалагічнай гатоўнасці да занятку, мэтапакладанне)

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па праграме
Дарагія дзеці, паважаныя госці! Я буду рада, калі наш урок прынясе вам радасць зносін І напоўніць вашы душы цудоўнымі пачуццямі

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах І святах (Каляды). Мэта
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з музыкай беларускага народа, якая гучала як раз перад Новым годам

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка