§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы?




Назва§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы?
старонка5/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.56 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
§ 1.9. Што сабой уяўляе беларуская арганізацыйна-вытворчая школа
шчэ В. Бусько заўважыў, што канцэпцыя “Беларусь-Данія” грунтавалася на ідэях беларускай арганізацыйна-вытворчай школы. Па тым накірункам і метадам, якія распарацоўвала і выкарыстоўвала гэта школа ў 1920-х гг., яна мала чым адрознівалася ад групы расійскіх эканамістаў, якія ў той жа самы час рэалізоўвалі падобную даследчую праграму, і за якімі ўжо даўно замацавалася назва – расійская арганізацыйна-вытворчая школа. Каб упэўніцца ў гэтым дастаткова параўнаць накірункі беларускай і расійскай арганізацыйна-вытворчай школ. Спачатку прывядзем спіс накірункаў даследванняў і вучоных-эканамістаў сельскагаспадарчай секцыі Інбелкульта і БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі, складзены на падставе аналізу тэматыкі і зместа прац:

1. эканоміка землеўпарадкавання

(гаспадарчая арганізацыя зямельнай тэрыторыі) – Я.А. Кіслякоў, М.П. Макараў,

В.Н. Ліадт, А.Е. Камінскі,

Ц.А. Кіслякоў, Л. Опра

2. дробнае с.г. раянаванне – А. Смоліч, Р. Бонч-Асмалоўскі

3. закладка і распрацоўка рахункавых запісаў – А. Смоліч, Х. Плятнэр, Б.С. Бойка

4. арганізацыя агранамічнай дапамогі – М.З. Лайкоў, Г.М. Чуйко

5. эканоміка культуры лёну – А. Смоліч, А. Ярашчук

6. размяшчэнне с.г. вытворчасці – Г. Гарэцкі, С. Ждановіч, С. Маргелаў

7. вывучэнне ўплыву севазваротаў на

эфектыўнасць сялянскіх гаспадарак – К.Я. Кіпрыянец, Б.С. Бойка, С.П. Такмачоў, В. Радзівонаў

8. вывучэнне пытання ўнутранай і

знешняй міграцыі (каланізацыі) – А.Е. Камінскі, М. Лейвікаў

9. даследванне развіцця сялянскай

саматужна-рамесніцкай вытворчасці – А.А. Арцымовіч,

Р. Рак

10. праект доследу жывёлагадоўлі

сялянскіх гаспадарак – Сц. Журык, Л. Опра, Н. Пелехаў

11. даследванне тэхнікі сялянскага ральніцтва – С. Скандракоў, М. Ганчарык, М. Лайкоў, С. Тупяневіч, А. Дзямідовіч

12. эфект крэдыту для сял. гаспадарак – А. Ярашчук, Е. Трахімаў

13. водазабеспячэнне сял. гаспадарак – М.Е. Кавалёў

14. зямельныя адносіны ў Беларусі

(2-я палова ХІХ – 1917) І. Еўціхіеў

15. эвалюцыя і хістанні ўраджайнасці культур

у сувязі з эвалюцыяй сял. гасп-кі ў Беларусі

(1883-1915) – Б.С. Бойка

16. забеспячэнне сял. гаспадарак добрымі

шляхамі зносін – Зм. Прышчэпаў, А. Смоліч


А цяпер прывядзём пералік накірункаў расійскай арганізацыйна-вытворчай школы, якую даў вядомы чаянавазнавец В. Балязін: “Арганізацыйна-вытворчы накірунак ставіў на мэце пераўтварыць сялянскую гаспадарку на падставе рацыянальнай арганізацыі вытворчасці і яе інтэнсіфікацыі шляхам пераймання прагрэсіўных тэхналогій. Яго аўтары адказваючы на практычныя запатрабаванні аграномаў і кааператараў, распрацоўвалі такія пытанні, як метады сельскагаспадарчага раянавання, рахункавы аналіз сялянскіх гаспадарак, методыку бюджэтных даследванняў, вывучэнне асобных прамысловых сельскагаспадарчых культур, аналіз працы ўстаноў дробнага крэдыту, методыка агранамічнай дапамогі насельніцтву, вывучэнне розных відаў кааперацыі, метадаў тэхнічнага ўліку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў”1. Як бачна падабенства распрацоўваемых у 1920-х гг. праблем паміж НДІ сельскагаспадарчай эканоміі пры Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміяй і БелНІІ сельскай і лясной гаспадаркі пры НКЗБ з’яўляецца відавочным. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо вядучыя прадстаўнікі беларускай арганізацыйна-вытворчай школы першые свае даследванні праводзілі пад кіраўніцтвам лідэраў расійскай аднайменнай школы: А. Смоліч – пад кіраўніцтвам А. Чалінцава, Г. Гарэцкі – А. Рыбнікава і А. Чаянава, Я. КіслякоўО. Хаўке, С. Ждановіч – І. Жырковіча, А. Чаянава і М. Кандрацьева.

Такім чынам, менавіта сельскагаспадарчая секцыя Інбелкульта, а пазней БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі, з’яўляліся фундаментальным цэнтрам развіцця беларускай эканамічнай навукі ў 1920-я гг., на падмурку якога і паўстала беларуская арганізацыйна-вытворчая школа. Вучоныя-эканамісты, працаваўшыя там складалі найбольш прагрэсіўную, прарынкавую, празаходнюю і нацыянальна арыентаваную частку беларускіх эканамістаў, якія амаль усе былі падвергнуты абвінавачанням і рэпрэсіям ужо ў канцы 1920-х гг. Так, калі паглядзець абвінаваўчыя артыкулы ў так званым правым ухіле, і выбраць адтуль прозвішчы тых эканамістаў, якія падвергліся за гэта крытыцы (Зм. Прышчэпаў, А. Смоліч, Я. Кіслякоў, Г. Гарэцкі, С. Ждановіч, А. Ярашчук, Б. Бойка, М. Лайкоў, М. Макараў, В. Ліадт, С. Скандракоў, Р. Бонч-Асмалоўскі, І. Серада, П. Мельнік, О. Хаўке, А. Дубах), то бачна, што гэты спіс амаль цалкам супадае з тым спісам, які быў прыведзены вышэй. Разгрому быў падвергнуты менавіта гэты цэнтральны інстытут, які быў зачынены ў 1930 г., бо амаль усе супрацоўнікі былі рэпрэсаваны.

З другога боку, яшчэ раз бачна, што нягледзячы на тое, што беларуская арганізацыйна-вытворчая школа не мела відавочнай інстытуцыянальнай пераемнасці з дарэвалюцыйнамі даследчымі цэнтрамі ў Беларусі, тым не менш большасць накірункаў па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, які былі прапанаваны ў 1920-х гг. не з’яўляліся для Беларусі новымі, і прапаноўваліся раней – у 1900-1910 гг., а некаторыя былі вядомы нават у сярэдзіне ХІХ ст. Так, калі А. Бажанаў у 1863 г. казаў, што “у прамысловасці ўсіх краін свету паспяховы ход справы пераважна абумоўліваецца правільным спалучэннем галін гаспадаркі і ўменнем завесці тую ці іншую эканамічную сістэму; а гэта ўменне прадугледжвае добрае разуменне характару мясцовасці і ўмоў”1, то ён фактычна ўжо тады выказваў ідэю, якая стала затым ключавой у метадалагічных падыходах арганізацыйна-вытворчай школы. У 1920-я гг. гэту ідэю актыўна праводзілі ў жыццё А. Смоліч, Ян Кіслякоў, Г. Гарэцкі, С. Ждановіч, М. Азбукін, якія лічылі, што каб знайсці шляхі да паляпшэння гаспадаркі трэба спачатку добра і ўсебакова вывучыць Беларусь (пачынаючы з ацэнкі стану вытворчых сіл, забеспячэння шляхамі зносін, дэмаграфічных характарыстык, і заканчваючы даследваннем будовы паверхні і нетраў, выяўленнем карысных выкапняў).

Можна прывесці і іншыя прыклады. Так па эканоміцы землеўпарадкавання даўно ўжо звярталася ўвага на выгаднасць такой арганізацыі зямельнай тэрыторыі, калі ўвесь зямельны вучастак ляжыць у адным куску і размяшчаецца вакол сядзібы і гаспадарчых пабудоў гаспадара (В. Страйноўскі, Б. Міхельсон), калі будынкі фермы размяшчаюцца такім чынам, што ўтвараюць выгляд замкнутага чатырохвугольніка (А. Бажанаў); думка пра неабходнасць рассялення сялян на хутары выказвалася яшчэ да пачатку рэформы П. Сталыпіна (С. Трускаляскі, 1905) і да пачатку палітыкі Зм. Прышчэпава (А. Бонч-Асмалоўскі, 1922). Больш таго, яшчэ за сто гадоў да сталыпінскай рэформы ганаровы сябр Віленскага ўніверсітэту В. Страйноўскі звяртаў увагу на станоўчы прыклад Італіі, як адну з першых краін у Еўропе, дзе былі ліквідаваны вёскі, і дзе “нават ў ваколіцах мнагалюдных гарадоў гаспадарчыя дамы пабудаваны такім чынам, што пры кожным знаходзіцца ўвесь кавалак поля земляроба“2. Сярод галоўных фактараў, якія ўплываюць на даходнасць сельскай гаспадаркі, гэты вучоны-эканаміст называў – “адлегласць зямельнага вучастка ад дома гаспадара”. Наконт важнасці для развіцця любой эканамічнай дзейнасці наяўнасці паблізу добрых шляхоў зносін той жа В. Страйноўскі казаў: “месцазнаходжанне паблізу ад шляхоў зносін абагачае акругу” (1809), прафесар Горыгорацкага земляробчага інстытуту А. Бажанаў сцвярджаў амаль тое ж самае: “што шляхі зносін з’яўляюцца адным з галоўных рычагоў у справе сельскагаспадарчага прагрэса – гэта святая ісціна” (1853). Таму выснова-назіранне Зм. Прышчэпава, што: “на развіццё замежнай сельскай гаспадаркі вялізарны ўплыў аказала будаўніцтва шляхоў і што дзеля паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі трэба ўзмацніць шляховае будаўніцтва” (1927), з’яўлялася хоць і правільнай, але не новай. Каб прыйсці да яе дастаткова было азнаёміцца з працамі папярэднікаў, але ва ўсе часы, кожнае новае пакаленне лічыць, што яно разумнейшае за папярэднія, і таму часта ігнаруе назапашаныя раней веды аб спосабах паляпшэння гаспадаркі.

Прозвішчы астатніх аўтараў, вывучаўшых яшчэ да 1920-х гг. розныя аспекты тых накірункаў, якія ляглі затым ў даследчую праграму беларускай арганізацыйна-вытворчай школы, прыведзены ў табліцы Д.3. у дадатку. Як бачна з гэтай табліцы, толькі некалькі накірункаў, такіх як – сельскагаспадарчае раянаванне, эвалюцыі зямельных адносін і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі, не мелі ў папярэднія часы сваіх даследчыкаў.

Канчатковай мэтай беларускай арганізацыйна-вытворчай школы была распрацоўка так званай тэорыі арганізацыі беларускай сялянскай гаспадаркі (гэта пераробленая назва, прапанаваная А. Чаянавым; у Беларусі адпаведнікам ёй была назва, прапанаваная Я. Кісляковым, – теорыя беларускай сельскай гаспадаркі. – У.А.). У любым выпадку спалучэнне менавіта гэтай тэорыі з канцэпцыяй “Беларусь-Данія” і былі той самай ідэйна-тэарэтычнай асновай аграрнай палітыкі, што праводзілася ў апошняе дзесяцігоддзе перад калектывізацыяй. Таму да канца зразумець, – якім шляхам ішла сельская гаспадарка ў Беларусі да калектывізацыі, можна толькі азнаёміўшыся з гісторыяй і зместам прац аўтараў беларускай арганізацыйна-вытворчай школы 1920-х гг. І тут існуе неабходнасць у выданні анталогіі асноўных прац гэтай адной з самых фундаментальных школ у гісторыі развіцця беларускай эканамічнай навукі.



1 Стройновский В. О соглашении помещиков с крестьянами. Вильно. Пер. с польск. 1809. 216 с. – С. 12

2 Там жа, С. 46-47

3 Михельсон Б. Отчет об агрономическом путешествии по некоторым странам Западной Европы. Ст 1. Бельгия в хозяйственном и промышленном отношении // Записки Горыгорецкого земледельческого института. Кн. 4. 1855. Отд. 1. С. 151-194 – С. 151

4 Бажанов А.М. Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863. – 222 с.

5 Довнар-Запольский М. Задачи экономического возрождения России: русско-германский обмен и бельгийская промышленность. Киев. 1915. – 71 с.

1 Первый год Деятельности БКНА студентов Петровской С.-Х. Академии. Материалы первого годичного собрания Ассоциации. 14 ноября 1921 г. – Типография Горецкого с.-х. института. 1922. 24 с. – С. 2

2 Аграрная реформа по датскому образу. Автор Вл. Птицын. Витебск, 1907. 21 c. – С. 8

3 Журык С. Як у Даніі кормяць кароў і які прыклад даюць нам Мн. : Дзяржвыд Беларусі. 1926. 24 с. – С. 24

4 Прышчэпаў Зьм. Сельская гаспадарка Прусіі і Даніі ў параўнанні з Беларускай // Сельская і лясная гаспадарка. Кн. 2. 1927. С. 66-82 – С. 74

5 Процька Т. Вынішчэнне сялянства. Вёска Ўсходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў. – Менск: БГАКЦ, 1998. – С. 51

1 Журык С. Там жа. – С. 5

2 Свяцкий К. Поездка в Данию и Швецию. Мн., 1908. 27 с. – С. 13

3 Ельский В.В. О крестьянских хозяйствах в Великом Княжестве Познанском // Журнал Минского общества сельского хозяйства. октябрь. 1909. С. 48-57 – С. 48

4 Свяцкий К. Там жа. – С. 17

5 Там жа. – С. 39

6 Ревенский С. Организация хозяйств и полеводство в Царстве Польском // Журнал Минского общества сельского хозяйства. сентябрь. 1910. С. 33-53 – С. 50

1 Наркевич-Ёдко Л. Отчет о поездке в Царство Польское для осмотра выдающихся хозяйств // Журнал Минского общества сельского хозяйства. сентябрь. 1910. С. 25-31 – С. 27

2 Там жа.

3 Ждановіч С., Ярашчук А. Характэрыстыка сельскай гаспадаркі Беларусі на падставе даных аб чыгуначнай і вадзяной перавозцы. Пад рэд. Я. Кіслякова. Мн., НКЗБ. 1926. 59 с.

4 Стройновский В. Там жа. – С. 32

1 Михельсон Б. Там жа. – С. 167

2 Свяцкий К. Там жа. – С.3

3 Илькевич Н.Н. Академик Гавриил Горецкий: первое столкновение с ГПУ: К истории высылки за границу отечественной интеллигенции в 1922 году. Смоленск: Посох, 1998. 88 с. – С. 57

1 Бусько В.Н., Якимченко С.И. Экономическая мысль Беларуси в начале ХХ века (1900 г. – февраль 1917 г.). / Под ред. П.Г. Никитенко. – Мн.: Право и экономика, 2006. 291 с. – С. 59

1 Довнар-Запольский М. Там жа. – С. 6

2 Там жа.

3 Наркевич-Ёдко Л. Там жа. – С. 26

4 Ревенский С. Там жа. – С. 53

5 Прышчэпаў Зм. Там жа. – С. 71

6 Журык С. Там жа. – С. 4

7 Вельяминов-Зернов А.В. Доклад о поездке с экскурсией в Швецию и Данию // Журнал Минского общества сельского хозяйства. декабрь. 1913. С. 6-8 – С. 6

1 Свяцкий К. Там жа. – С. 13

2 Бажанов А. Там жа. – С. 5

1 Там жа. – С. 6

2 Там жа. – С. 6

3 Азбукін М. Географія Эўропы. – Маск.-Лен., 1924. 399 с. – С. 171

4 Там жа. – С. 187

5 Там жа. – С. 188

6 Там жа. – С. 230

1 Гарэцкі Р. Вечна жыве Беларусь!: Артыкулы, інтэрв’ю, замалёўкі / Радзім Гарэцкі. – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 2003. 144 с. – С. 10

2 Крюков Н.А. Дания. Сельское хозяйство в Дании в связи с общим развитием страны. СПб. 1899. 327 с. – С. 39

3 Ванькович С.А. О поездке в Данию // Журнал общего собрания членов Виленского общества сельских хозяйств. Вильно. Сентябрь. 1903. С. 8-51 – С. 50

1 Бажанов А. Там жа. – С. 10

2 Азбукін М. Там жа. – С. 175

3 Ванькович С.А. Там жа. – С. 12

4 Крюков Н.А. Там жа. – С. 40

1 Бажанов А. Там жа. – С. 27

2 Наркевич-Ёдко Л.Ф. Доклад о двенадцатидневных сельскохозяйственных курсах в Варшаве // Журнал Минского общества сельского хозяйства. март 1909. С. 39-55 – С. 42

1 Голынский И.С. Об объединении сельскохозяйственных обществ Края // Журнал общего собрания Минского общества сельского хозяйства. октябрь 1908. – С. 7-15

2 Свяцкий К. Там жа. – С. 26

1 Бусько В.Н., Якимченко С.И. Там жа. – С. 53, 58

1 Бажанов А. Там жа. – С. 1

2 Свяцкий К.И. Доклад о поездке по образцовым хозяйствам Царства Польского // Журнал Минского общества сельского хозяйства. май. 1913. С. 5-8, 25-39 – С. 5

3 Журык С. Там жа. – С. 24

4 Прышчэпаў Зм. Там жа. – С. 74

5 Там жа. – С. 76.

1 Прышчэпаў Зм. Задачы рэканструкцыі сельскай гаспадаркі // Савецкае будаўніцтва. 1928. №3-4. С. 53-62 – С. 59

2 Стройновский В. Там жа. – С. 44

3 Цитович С.Г. Горыгорецкий земледельческий институт – первая в России высшая сельскохозяйственная школа (1836-1864). Издательство Белорусской сельскохозяйственной академии. – Горки.: 1960. – 274 с.

4 Щитт К.Х. Доклад о поездке в Королевскую Пруссию и г. Данциг // Журнал Минского общества сельского хозяйства. октябрь. 1904. С. 45-50 – С. 50

5 Янсон Ю. Экономическое основание поземельного дохода // Экономист. СПб. Кн.11. 1862. С. 1-26 – С. 1

1 Ванькович С.А. Там жа. – С. 49

2 Бусько В.Н. О концепции “Беларусь – Красная Дания” // Белорусский экономический журнал. №4. 2000. С. 108-117 – С. 110

3 Прышчэпаў Зм. (1927). Там жа. – С. 80

1 Там жа. – С. 79

1 Там жа. – С. 80

2 Голынский И.С. Результаты поездки сельскохозяйственной делегации в Анлию // Журнал Минского общества сельского хозяйства. месяц. 1902. С. 15-23 – С. 17

3 Михельсон Б. Там жа. – С. 159

1 Материалы к пятилетнему перспективному плану народного хозяйства БССР на 1927/28-1931/32 гг. / И. Петрович, Р. Бонч-Осмоловский, Д. Архангельский, А. Шейнин, и др. Под ред. М. Карклина. Мн. 1927. – 399 с.

2 Сельское хозяйство Белорусской ССР и мероприятия по его восстановлению. Кисляков И., Неклепаев И., Жданович С., и др. Под ред. Д. Прищепова. Мн.: НКЗБ. 1925. – 77 с.

1 Никитенко П.Г. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. – Мн.: Белорус. наука, 2006. 479 с. – С. 35-37

1 Балязин В.Н. Профессор Александр Чаянов. М. 1990. 304 с. – С. 59

1 Бажанов А. Там жа. – С. 23

2 Стройновский В. Там жа. – С. 12
1   2   3   4   5

Падобныя:

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconТыпы віз: Віза тыпу "А"
Віза тыпу “А” – дае права на ўезд у транзітную зону міжнароднага аэрапарта І знаходжанне ў гэтай зоне да 2 дзён. Чужаземцу неабходна...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconЯк беларусы пілі, як беларусы п'юць, чаму беларусы п'юць І як зрабіць, каб не пілі

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconПрышчэпкі ад грыпа
Каб набыць адпорнасць да заразы, дастаткова прышчапіцца. Прышчэпкі, якія яшчэ мінулым годам былі даступныя шырокім колам беларусаў...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconУ якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой?
Толькі апошнім часам беларусы траплялі ў закладнікі ці пад горныя лавіны, станавіліся ахвярамі авіякатастроф, тэрактаў І крымінальных...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconУ якіх умовах беларусы працуюць за мяжой?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconШто такое Ідэал дзяржавы ?
Бацькаўшчыны. Для таго дзяржава павінна не толькі праводзіць апытаньні статыстычныя, але І глыбока маральнасна (нравственно) І навукова...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка