§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы?




Назва§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы?
старонка4/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.56 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
§ 1.7. Што хацелі перанесці з вопыту Даніі і іншых заходнееўрапейскіх краін?
ылучым прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі ў беларускім краі, якія ўзнікалі ў мясцовай навуковай літаратуры пасля паездак айчыных эканамістаў у Данію і другія заходнееўрапейскія краіны:

– перавод мясцовай сельскай гаспадаркі с зерневага на жывёлагадоўчы ўхіл (да рэвалюцыі – А. Бажанаў, О. Сівуда, Мельхіор Наркевіч-Ёдка, І. Галынскі, К. Свяцкі, С. Ваньковіч, Ан. Вельямінаў-Зярноў, Людвік Наркевіч-Ёдка; пасля рэвалюцыі – А. Смоліч, Сц. Журык, Зм. Прышчэпаў, А. Смоліч, С. Ждановіч). Да 1890-х гг. у Беларусі да малочнай жывёлы было пашырана такое стаўленне, што гэта непазбежнае зло для гаспадаркі, надзвычай дарагая машына па здабыванню ўгнаенняў. І толькі прыклад заходнееўрапейскіх краін у гэтай справе, калі выраб малочных прадуктаў стаў узбагачаць гэтыя краіны, схіліў на другі бок грамадскую думку. Напрыклад, С. Ваньковіч пісаў, што ў Даніі ўсе грандыёзныя будункі новыя, пабудаваныя ў апошнія 20 гадоў, і што датчане адзінагалосна прызнаюць развіццё галіны вытворчасці масла пачаткам эпохі адраджэння эканомікі1. Стала зразумела, што гэта ўжо тэндэнцыя развіцця сусветнай гаспадаркі, сваеасаблівы пераход ад экстэнсіўнага да інтэнсіўнага спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, шлях да развітай гаспадаркі. Аднак, яшчэ ў 1920-х гг. у Беларусі знаходзіліся эканамісты, якія выступалі супраць гэтай тэндэнцыі і станоўчых прыкладаў замежных краін, г.зн. супраць пераходу ўсёй гаспадаркі на жывёлагадоўчы ўхіл, і лічылі, што трэба самім вырабляць усё зерне, не дапускаць яго імпарту, каб не траціць на гэта каштоўную валюту. Спрэчка на гэту тэму паміж беларускімі эканамістамі 1920-х гг. асветлена ў адной з прац В. Бусько2.

– пабудова шматлікіх заводаў па перапрацоўцы сырых сельскагаспадарчых прадуктаў і арганізацыя экспарту ўжо пераробленых беларускіх сельскагаспадарчых прадуктаў на рынкі заходнееўрапейскіх прамыслова-развітых краін, у якіх сельская гаспадарка ўжо на той момант перастала быць галоўнай галіной – гэта Англія, Бельгія, Нямеччына. Зм. Прышчэпаў прапаноўваў стварыць з Усходняй Прусіяй супольнае “Беларуска-Прускае гандлёвае таварыства”3.

  • падвышэнне інтэнсіўнасці вядзення сельскай гаспадаркі ў Беларусі (ці іншымі словамі, падвышэння інтэнсіўнасці выкарыстання зямельнай плошчы) за кошт:

а) правільнай гаспадарчай арганізацыі зямельнай тэрыторыі за кошт ліквідацыі церазпалосіцы, раскіданасці палёў, вялікай адлегласці да іх і паміж імі, і г.д., шляхам рассялення сялян з вёсак на хутары, дзе сяліба размяшчалася б у цэнтры аднаго кавалка зямлі селяніна. Гэта дазволіла б на адзінку зямельнай плошчы павялічыць выкарыстанне працоўнай сілы.

б) правільнай арганізацыі жывёлагадоўлі, галіны, якая мусіла стаць галоўнай, за кошт: 1) арганізацыі пасцьбы жывёлы на сваім зямельным вучастку; 2) увядзення пераважна стойлавага ўтрымання жывёлы круглы год, калі на пасцьбу яе выводзяць больш як на прагулку, каб даць патрэбны мацыён, чым для кармлення; 3) выкарыстанне індывідуальнай сістэмы кармлення па дацкіх нормах у залежнасці ад вагі і малочнасці каровы, і наладжванне кантролю за правільным кармленнем жывёлы шляхам арганізацыі па ўзору Даніі саюза кантролей; 4) выдзяленне значных плошчаў на вучастку пад пасевы траў і карняплодаў для нарыхтоўкі кармоў (Б. Міхельсон адзначаў, што яшчэ ў 1850-х гг. многія прагрэсіўныя маладыя эканамісты па прыкладу замежных краін прапаноўвалі выкарыстоўваць гэту меру); 5) падрыхтоўка сіласных кармоў (актыўна прапаноўваў выкарыстоўваць у 1880-х гг. А. Бонч-Асмалоўскі); 6) паляпшэнне мясцовай пароды ската за кошт яго скрыжавання с замежным (Л. Наркевіч-Ёдка і К. Свяцкі завозілі ў Беларусь бычкоў з Швецыі, Г. Гарэцкі і Зм. Прышчэпаў – з Даніі). Усё гэта дазволіла б ужываць на адзінку плошчы большы капітал: атрымліваць больш гною, корму, а значыць трымаць больш кароў і атрымліваць вышэйшыя ўраджаі і ў дадатак яшчэ пэўную колькасць малочных прадуктаў. Наркам Зм. Прышчэпаў надаваў гэтым пытанням такое значэнне, што сцвярджаў аб неабходнасці правядзення ў Беларусі цэлай пашавай рэформы.

в) падвышэнне прадукцыйнасці зямельнай адзінкі за кошт яе больш інтэнсіўнага выкарыстання. Гэта мера ўжо на пач. ХХ ст. лічылася адным з галоўных шляхоў да развязання праблемы малазямелля, альбо так званай аграрнай перанаселенасці, калі нізкая даходнасць гаспадарання на зямельным вучастку, нават не на малым па еўрапейскім меркам па свайму памеру, дзякуючы яго малаінтэнсіўнаму выкарстанню не дазваляла беларускаму селяніну пракарміцца самому і пракарміць сваю сям’ю, і ён вымушаны быў шукаць лепшай долі ў эміграцыі ў Сібір ці Амерыку. Беларускія эканамісты 1920-х гг. – Я. Кіслякоў, Зм. Прышчэпаў, Р. Бонч-Асмалоўскі, былі не першымі хто прыйшоў да падобнай высновы; да той жа самай высновы, пасля паездак у Данію ў 1900-я гг. прыйшлі сябры сельскагаспадарчых таварыстваў С. Ваньковіч, К. Свяцкі, С. Трускаляскі, калі яны ўбачылі якія высокія прыбыткі можна атрымліваць на малым зямельным вучастку пры яго высокаінтэнсіўным выкарыстанні.

– развіццё кааперацыі паміж сялянамі пры вытворчасці розных прадуктаў: арганізацыя малочных для вырабу масла, цэнтральных пунктаў для сбыту тавараў за межы краіны, саюзаў для набыцця племянных жывёл, добрага насення, саюзаў для кантролю за правільным кармленнем і ўходам за малочнай жывёлай, і інш. Увогуле многія беларускія эканамісты (С. Ваньковіч, Л. Наркевіч-Ёдка, Ф. Акінчыц, Зм. Прышчэпаў) лічылі, што менавіта кааперацыя з’яўляецца галоўнай прычынай поспеху сельскагаспадарчай прамысловасці Даніі. У 1920-я гг. наркам Зм. Прышчэпаў лічыў, што Беларусі “ёсць чаму павучыцца ва Ўсходняй Прусіі i Даніі ў галіне будаўніцтва сельскагаспадарчай коопэрацыі” і на яго думку: “Не перашкаджала-б увесці ў некалькіх месцах Беларусі заходнееўрапейскую кааперацыйную практыку”1.

– развіццё сістэмы сельскагаспадарчай адукацыі і даследчай справы ў адпаведнасці з патрэбамі сялян і іх гаспадарак (А. Бажанаў, С. Трускаляскі, К. Свяцкі, С. Ваньковіч, Л. Наркевіч-Ёдка).

– матэрыяльная падтрымка з боку дзяржавы грамадскіх і прыватных ініцыятыў, якія сябе добра праявілі, альбо якія нясуць у сабе прагрэсіўныя пачаткі; стварэнне спрыяльных умоў для праяўленне ініцыятывы, г.зн. нічога не забараняць, але і не падтрымліваць адразу, а толькі, як правіла, пасля таго, як гэта ініцыятыва сябе добра праявіць. Звярталася ўвага на неабходнасць рэалізацыі асобных мер: а) аб наладжванні добрых шляхоў зносін на той тэрыторыі, дзе вядзецца пэўная эканамічная дзейнасць, прычым за кошт высілкаў не толькі адной дзяржавы, але і з удзелам сельскіх гаспадароў. Напрыклад, наркам Зм. Прышчэпаў прапаноўваў пераняць у Нямеччыны і Даніі схему фінансавання будаўніцтва дарог, калі дарогі будуюцца не толькі на сродкі дзяржавы, але і на сродкі насельніцтва. Прычым фактар наяўнасці добрых дарог для развіцця сельскай і лясной гаспадаркі ён ставіў на першае месца. У прыватнасці на гэты конт ён казаў: “Прымаючы пад увагу той вялізарны ўплыў, які мела на развіццё замежнай сельскай гаспадаркі будаўніцтва шляхоў зносін, яскравым прыкладам чаго з’яўляецца Ўсходняя Прусія, Паўночная Нямеччына i Данія, а таксама лічачы, што поспех будавання шляхоў будзе забяспечаны толькі пры шырокім удзеле самаго насельніцтва, неабходна прыняць крокі для выклікання сялянскай самадзейнасці ў шляхавым будаўніцтве; лічыць пажаданым спрабаваць у гэтым сэнсе, як адну з форм, утварэнне дабраахвотных дарожных таварыстваў з удзелам у гэтых таварыствах не толькі сялянскіх двароў, але грамадскіх i дзяржаўных арганізацый”1. б) арганізацыі выгадных умоў для атрымання сялянамі крэдытаў (на пач. ХХ ст. К. Шчыт звяртаў увагу, што ў Нямеччыне крэдыт можна было атрымаць пад 3% гадавых); і тут таксама, прапаноўвалася не чакаць, пакуль такія ўмовы створыць дзяржава, а брацца і самім ствараць сялянскія касы ўзаемнай дапамогі, па прыкладу Нямеччыны і Даніі; в) на сельскагаспадарчых курсах вучыць сялян весці рахункі і рабіць пэўныя разлікі пры вядзенні гаспадаркі (Л. Наркевіч-Ёдка); г) падтрымка і апора дзяржавы ў правядзенні аграрнай палітыкі на сетку сельскагаспадарчых таварыстваў, якія адстойвалі б інтарэсы сельскіх гаспадароў і даводзілі б да дзяржавы іх патрэбы.

– даводзілася думка, што сельская гаспадарка можа дасягнуць росквіту толькі ў той краіне, дзе працвітаюць дробныя сялянскія гаспадаркі; прагрэсіўныя людзі таго часу, якіх было нямала сярод беларускіх памешчыкаў, лічылі, што менавіта за сялянскімі гаспадаркамі стаіць слаўная будучыня ў развіцці ўсёй сельскай гаспадаркі беларускага краю (Ул. Пціцын, К. Свяцкі, М. Крукаў). На прыкладзе Даніі яны даводзілі, што дробныя гаспадаркі пры правільнай арганізацыі справы, як правіла, дасягаюць большай прадукцыйнасці і якасці пры вырабе сельскагаспадарчых прадуктаў, чым буйныя гаспадаркі.

Прозвішчы аўтараў вышэйпрыведзеных прапаноў і час іх выказвання прыведзены ў табліцы Д.3. у дадатку.

Выказваліся і асобныя цікавыя прапановы. Так сябар Віленскага сельскагаспадарчага таварыства С. Ваньковіч заклікаў беларусаў ехаць вучыцца ў дацкія вышэйшыя навучальныя установы. Старшыня Магілёўскага сельскагаспадарчага таварыства І. Галынскі прапаноўваў займацца прагназаваннем попыту, вывучаць патрабаванні спажыўцоў і прыстасоўвацца да іх, перад тым як выходзіць са сваёй сельскагаспадарчай прадукцыяй на рынкі развітых краін2 (у 1920-х гг. пра гэта неаднаразова сцвярджалі С. Ждановіч, А. Ярашчук, Б. Бойка, але І. Галынскі быў бадай першым, хто звярнуў на гэта увагу). Нагледзіўшыся на тое, якія высокія ўраджаі могуць даваць бедныя бельгійскія пясчаныя глебы, падобныя па сваім прыродным якасцям да беларускіх, калі іх інтэнсіўна апрацоўваць, Б. Міхельсон выказаў думку, якая актуальна і сёння: “ці не варта Беларусі ўзяць за прыклад Бельгію, і замест абшырных пасеваў, абмежавацца такой колькасцю ворыўных зямель, на якія ёсць у наяўнасці працоўныя рэсурсы і капітал”3. Астатнія ж землі, вучоны прапаноўваў запусціць пад выган і лес, с такім разлікам, што калі гэтыя пакаленні не змогуць атрымаць з іх карысці, дык няхаў хоць будучым пакаленням дастанецца лес у выглядзе капітала і ўгноеныя палі для вядзення сельскай гаспадаркі.

У
§ 1.8. Адкуль пайшла назва “Канцэпцыя Беларусь-Данія”?
першыню пра наяўнасць такой канцэпцыі у 1920-х гг. узгадаў у сваіх абвінаваўчых артыкулах П. Пінчук. Ён падводзіў аргументацыю да таго, што Пяцігадовы перспектыўны план развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1927/8-1931/32 г. – меў устаноўку і змяшчаў шэраг мерапрыемстваў, каб ператварыць Беларусь у Данію (спачатку, Пінчук казаў у Чырвоную Данію, затым ужываў эпітэты – у Новую, альбо ў Капіталістычную Данію; спачатку казаў пра сельскую гаспадарку, а потым ужо пра ўсю народную гаспадарку; так што паслядоўнасці тут не было). Прычым у абвінаваўчых артыкулах іншых аўтараў нідзе больш пра гэту канцэпцыю ці ідэю нічога не было сказана.

Сведчанні ж Пінчука можна ўспрымаць па рознаму, гледзячы наколькі крытычна да іх ставіцца.

З аднаго боку, ён быў адным з нямногіх абвінаваўцаў, які не толькі добра быў знаёмы з працамі тых, каго ён абвінавачваў, але і нядрэнна ў іх разбіраўся, бо відаць па ўсім сам быў даволі нядрэнным эканамістам. Яго абвінавачанні ў цэлым насілі справядлівы і аб’ектыўны характар, калі не браць да ўвагі іх агульную несправядлівасць і бессэнсоўнасць, якія тлумачыліся асаблівасцямі таго таталітарнага часу, і магчыма таму яны набылі тады такі шырокі рэзананс. Відаць невыпадкова, менавіта ён з 1928 года пачаў выступаць з абвінаваўчымі артыкуламі ў саюзным друку, і ў 1930-м годзе, быў ужо ў гэтай справе настолькі прызнаным “спецыялістам”, што яму было даверана ад Беларусі ўдзельнічаць у першай усесаюзнай канферэнцыі агранікаў-марксістаў.

З другога боку, відавочна, што ён выклаў канцэпцыю развіцця сельскай гаспадаркі ў Беларусі, якая супярэчыла поглядам аграрнікаў-марксістаў, і для ўзмацнення абвінаваўчага эфекту назваў яе канцэпцыяй пераўтварэння Беларусі ў Данію. Бо ў Пяцігадовым перспектыўным плане развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1927/8-1931/32 г., на які спасылаецца П. Пінчук, няма ніякіх узгадак пра такую ідэю ці канцэпцыю, як няма і ўвогуле ніводнай узгадкі-параўнання пра Данію1. Няма такіх узгадак і ў іншых праграмных дакументах, адным з якіх можа лічыцца кніга, падрыхтаваная пад агульнай рэдакцыяй Зм. Прышчэпава пад назвай “Сельская гаспадарка Беларусі і мерапрыемствы па яе аднаўленню” (1925)2. Пінчук наўпрост праявіў сваю дасведчанасць і веданне таго факту, што некаторыя нацыянальна настроеныя беларускія эканамісты прыводзілі заможную культурную Данію ў якасці прыкладу развіцця для Беларусі. Прычым адзін раз ён непасрэдна адзначыў аўтара гэтай думкі – Г. Гарэцкага і час 1922 г., а другі раз яўна намякаў на яе другога носбіта Зм. Прышчэпава, маўляўшы, што яе папулярызавалі “кіраўніцка-палітычныя кадры НКЗБ”. Пінчук мог пачуць гэту ідэю ад некага з яе носьбітаў, можа быць і ад самаго Г. Гарэцкага, альбо падчас сумеснага навучання ў Маскве ў пачатку 1920-х гг. (на карысць гэтай версіі сведчыць той факт, што Пінчук прывёў спасылку на артыкул Г. Гарэцкага ў моладзевым студэнцкім часопісе “Новая Пятроўка”, бо ў пазнейшых працах Гарэцкага такіх дэкларацый няма), альбо падчас сумеснай працы ў Горках у 1925-1927 гг.

Пры гэтым, характэрна, што Пінчук не ўвязаў з поглядамі Г. Гарэцкага і Зм. Прышчэпава, працы С. Журыка, якія наскрозь прасякнуты усхваленнем сельскай гаспадаркі Даніі і прамымі заклікамі да рэарганізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі на дацкі ўзор. Затое ён абвінаваціў у дачыненні да гэтай канцэпцыі блізкіх калег Г. Гарэцкага і Зм. Прышчэпава, – Я. Кіслякова, С. Ждановіча, А. Смоліча, хоць калі крытыкуе працы апошніх, то не выкарыстоўвае назву “Беларусь-Данія”. Бо ў іх працах сапраўды няма такіх параўнанняў. Больш таго, у адной працы С. Ждановіча, сустракаецца крытычны выказ у адносінах да аднаго з беларускіх эканамістаў, які ўсхваляецца прыкладам Даніі; А. Смоліч у сваіх працах таксама не надаваў Даніі асаблівай ўвагі; у фундаментальнай працы Я. Кіслякова “Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфект землеўпарадкавання)” (1928) спасылак на Данію ўвогуле няма, ды і пясялковая форма землекарыстання, якую ён распрацаваў значна адрознівалася ад той хутарской формы, якую прапаноўвалася ўжываць ў Беларусі ў пач. ХХ ст. і якая была распаўсюджана ў Даніі.

Цікава таксама тое, што М. Ганчарык, які пісаў абвінаваўчы артыкул і разбіраў, здавалася б праграмны ў дачыненні да канцэпцыі “Беларусь-Данія” артыкул Зм. Прышчэпава “Сельская гаспадарка Прусіі і Даніі ў параўнанні з Беларускай” (дзе наркам дзяліўся сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Данію і склаў праграму з 15-ці пунктаў таго, што трэба пераняць у датчанаў), нічога не сказаў наконт жадання ці наяўнасці ідэі ў Зм. Прышчэпава ператварыць Беларусь у Данію.

Калі б у працах беларускіх вучоных-эканамістаў ці ў якіх-небудзь праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, былі ўказанні на нейкую канцэпцыю “Беларусь-Данія”, то для тых, хто пасля пісаў абвінаваўчыя артыкулы гэта была б проста цудоўная знаходка і яны б гэты факт не абмінулі. Замест гэтага, гэты факт “усплыў” толькі ў Пінчука, і толькі ў адносінах да Г. Гарэцкага і ўскосна да Зм. Прышчэпава. Ні да кога з іншых эканамістаў, якія папалі пад крытыку, абвінавачанне ў прыхільнасці да гэтай ідэі высунута не было.

Такім чынам, назву канцэпцыя “Беларусь-Данія” П. Пінчук наўпрост выкарыстаў для ўзмацнення абвінавачанняў распрацовак так званай беларускай арганізацыйна-вытворчай школы 1920-х гг., ідэі якой не адпавядалі па многім пазіцыям ідэям аграрнікаў-марксістаў. Тады было агульнай тэндэнцыяй прыдумляць у абвінаваўчых артыкулах ёмкія і простыя назвы для абазначэння розных складаных тэорый і сістэм поглядаў, каб дабіцца большага грамадскага рэсананса. Пра, што на ўсесаюзнай канферэнцыі з назвай канцэпцыя “Беларусь-Данія” гэта ўдалося Пінчуку сведчыць тое, што сучасныя гісторыкі-эканамісты пачалі выкарыстоўваць гэту назву, толькі ўжо ў станоўчым сэнсе, для папулярызацыі дасягненняў беларускіх вучоных-эканамістаў у перыяд нэпу. Можна прывесці яшчэ адзін прыклад, калі расійскі даследчык В. Балязін, адзін з лепшых у Раіі чаяназнаўцаў, услед за Пінчуком, сцвярджае, што беларускі эканаміст Я. Кіслякоў з’яўляўся аўтарам канцэпцыі “Беларусь-Данія”.

У найноўшай гісторыі эканамічнай думкі Беларусі, гісторыю ўзнікнення і змест канцэпцыі “Беларусь-Данія” падрабязна апісаў вядомы беларускі гісторык эканамічнай думкі В. Бусько (1954-2006). Пра гэту канцэпцыю таксама некалькі разоў узгадвалася ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (Ю. Васілеўскі), пра яе ўзгадваў акадэмік П. Нікіценка1. Ва ўсіх гэтых апісаннях, фактычна паўтараўся прыём выкарыстаны П. Пінчуком, г.зн. выкарыстанне гучнай назвы “канцэпцыя пераўтварэння Беларусі ў Данію”, альбо проста “Канцэпцыі Беларусь-Данія”, для абазначэння той канцэпцыі і таго шляху па якім развівалася сельская гаспадарка ў Беларусі да часоў прымусовай суцэльнай калектывізацыі; толькі сучаснымі вучонымі, гэта назва ў адпаведнасці з новымі гістарычнымі абставінамі стала выкарыстоўвацца ўжо ў станоўчым сэнсе з мэтай папулярызацыі гісторыі народнай гаспадаркі і эканамічнай думкі Беларусі.

Прычым, у 1920-х гг. сельская гаспадарка Беларусі сапраўды развівалася па шляху заходнееўрапейскіх краін, у тым ліку і Даніі, толькі з некаторым адставаннем у часе. Таму называць гэты шлях развіцця канцэпцыяй “Беларусь-Данія” не з’яўляецца вялікім скажэннем. Назапашванне замежнага вопыту ў галіне сельскай гаспадаркі прывёў да таго, што сярод многіх вучоных і эканамістаў-практыкаў у 1920-х гг. сапраўды склалася разуменне прычын яе адсталасці і разуменне тых мер, якія трэба рэалізаваць. Па першае, было заўважана, што беларускім сялянам замінала весці такую ж па інтэнсіўнасці сялянскую гаспадарку як у заходнееўрапейскіх краінах – гэта раскіданасць зямельных вучасткаў і далёкая іх адлегласць ад сядзіб. Такое размяшчэнне засталося яшчэ ад адмены прыгоннага права ў 1861 г., калі наразаючы сялянам зямлю мала хто клапаціўся аб сельскагаспадарчым эфекце. Таму цэнтральным пунктам аграрнай палітыкі ў 1920-х гг. і эканамічнай навукі, якая гэту палітыку забяспечвала, была гэтак званая “гаспадарчая арганізацыя зямельнай тэрыторыі” (гэты тэрмін прапанаваў ужываць Я. Кіслякоў). Па другое, новаўпарадкаваныя індывідуальныя сялянскія гаспадаркі маглі ўжываць тыя ж прагрэсіўныя арганізацыйна-вытворчыя формы, што даступны і буйным гаспадаркам (перапрацоўка малака, вытворчасць масла, сыроў, мяса; ужыванне сучасных тэхнічных прылад і тэхнікі, сбыт прадукцыі на сусветныя рынкі, будаўніцтва інфраструктуры і шляхоў зносін, правядзенне меліарацыі) толькі за кошт укаранення і распаўсюду кааперацыі. Дацкі шлях развіцця беларускай сельскай гаспадаркі заключаўся ў стаўцы – на сялянскія аднаасобныя гаспадаркі, размешчаных па хутарах і невялікіх пасёлках, і ахопленых густой сеткай кааператываў, а таксама – на развіццё сельскагаспадарчай прамысловасці і асваенне рынкаў заходнееўрапейскіх краін шляхам пастаўкі туды ўжо пераапрацаваных якасных вырабаў.

Аднак, яшчэ раз трэба паўтарыць, што многія прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі ў 1920-х г. не былі новымі, а толькі працягвалі шлях развіцця, які вымаляваўся яшчэ ў пачатку ХХ ст. Больш таго, многія прапановы, такія, напрыклад, як перавод гаспадаркі з зерневага на жывёлагадоўчы ўхіл, перавод сялянскіх гаспадарак на хутары з правільнай арганізацыяй зямельнай тэрыторыі, стойлавае ўтрыманне жывёлы, папулярызаваліся яшчэ вучонымі Горыгорацкага земляробчага інстытута пасля іх замежных паездак у развітыя краіны яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. Таму, калі Сц. Журык у сваёй брашуры (1926) быццам бы робіць адкрыццё аб прычынах поспеху дацкай сельскай гаспадаркі, то гэта сведчыць толькі пра тое, што як і цяпер, так і ў той час, эканамісты часта не звярталі ўвагі на важнасць вывучэння айчынай гісторыі эканамічнай думкі; іначай як растлумачыць той факт, што будучы студэнтам, а затым выкладчыкам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, прафесар Сц. Журык так і не азнаёміўся з працамі папярэдніх прафесароў гэтай навучальнай установы – А. Бажанава і Б. Міхельсона, бо калі б ён з імі азнаёміўся, то не выдаў бы за адкрыцці тыя палажэнні, якія былі выказаны яшчэ 70 гадоў таму назад. Іншая справа, што прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі ў 1920-я гг. з асобных ідэй былі даведзены да ўзроўня іх навуковага абгрунтавання і практычнага ўкаранення.

Я
1   2   3   4   5

Падобныя:

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconТыпы віз: Віза тыпу "А"
Віза тыпу “А” – дае права на ўезд у транзітную зону міжнароднага аэрапарта І знаходжанне ў гэтай зоне да 2 дзён. Чужаземцу неабходна...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconЯк беларусы пілі, як беларусы п'юць, чаму беларусы п'юць І як зрабіць, каб не пілі

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconПрышчэпкі ад грыпа
Каб набыць адпорнасць да заразы, дастаткова прышчапіцца. Прышчэпкі, якія яшчэ мінулым годам былі даступныя шырокім колам беларусаў...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconУ якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой?
Толькі апошнім часам беларусы траплялі ў закладнікі ці пад горныя лавіны, станавіліся ахвярамі авіякатастроф, тэрактаў І крымінальных...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconУ якіх умовах беларусы працуюць за мяжой?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconШто такое Ідэал дзяржавы ?
Бацькаўшчыны. Для таго дзяржава павінна не толькі праводзіць апытаньні статыстычныя, але І глыбока маральнасна (нравственно) І навукова...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

§ Якую краіну ў мінулым выбіралі за ідэал беларусы? iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка