Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта




НазваТэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта
Дата канвертавання27.12.2012
Памер45.62 Kb.
ТыпДокументы
Тэма:Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка.Лічылкі і скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў.Матэматычныя казкі.

Мэта: пазнаёміць вучняў з выкарыстаннем лікаў у прыказках,прымаўках, загадках,рэбусах, вершах, матэматычных казках;

ствараць умовы для развіцця крэатыўнага мыслення, фатазіі, уяўлення, умення выказваць свае думкі;

садзейнічаць выхаванню культуры працы на занятку, уменню працаваць у калектыве.

Абсталяванне: слайды, карткі “Чароўны квадрат”, фотаздымкі Машы для рэфлексіі.


Ход занятку

  1. Арганізацыя пачатку занятку

Паглядзіце,дзеці, сонца

Глянула да нас у аконца.

Сваім промнікам гуляе,

Вас у казку запрашае.

А адправімся мы ў казку разам з Машай – гераіняй усімі любімага мультфільма “Маша і мядзведзь” (Слайд 2)


Маша вельмі захацела вучыцца,і Міша вырашыў адкрыць для яе школу. Даведаўшыся пра гэта, Баба Яга зачаравала ўсе лічбы. Каб расчараваць іх, неабходна выканаць заданні Бабы Ягі. Але Міша і Маша не могуць іх выканаць без вашай дапамогі. Давайце дапаможам нашым героям . (Слайд 3)



  1. Рашэнне вершаванай задачы

На вагі ўскочыў пеўнік сам,

Заважыў роўна кілаграм.

Запамятайце, дзеці, усе:

Стаяў ён на адной назе.

А колькі будзе ў ім вагі,

Як стане ён на дзве нагі?

(Столькі ж - адзін кілаграм)

З дапамогай якой лічбы можна запісаць адказ гэтай задачы? (1) ( На слайдзе сучок пераўтвараецца ў лічбу 1)

У мяне адзін насок,

І раток, і язычок .

Адна ножка ў грыбка,

Адзін хвосцік у катка.

Я адзіначка – красуня,

Найпершая ў матэматыцы прыгажуня.

  1. Вывучыць і прагаварыць скорагаворку.

Ідзе заяц па шашы,

Нясе восем груш у кашы.

Якая лічба сустракаецца ў скорагаворцы? (8) ( На слайдзе снегавік пераўтвараецца ў лічбу 8)

Я васьмёрка-чараўніца,

Паглядзіце на мяне.

Ледзь павернеш – і нажніцы

Тут успомняцца табе.

  1. Разгадванне загадак

Наступная лічба з’явіцца, калі вы разгадаеце загадкі з яе ўдзелам.

Чатыры вушкі і два брушкі. Што гэта? (Падушка)

Пад адной страхой чатыры браты стаяць? (Стол)

(На слайдзе крэсла пераўтвараецца ў лічбу 4)

Калі стул перавярнуць,

І ўважліва зірнуць,

Зразумеюць Сашы, Іры-

Гэта я - лічба чатыры.

  1. Знайсці лічбу

Каб расчараваць наступную лічбу трэба яе знайсці ў словах.

Ветрык , сястрычка, электрычка, стрыж. (тры) ( На слайдзе якар пераўтвараецца ў лічбу 3)

З двух кручкоў складаюся,- тройкай называюся.

  1. Перапынак -1 А цяпер прапануем вам пагуляць у гульню “Тыдзень станавіся”

Дзеці атрымліваюць карткі з назвамі дзён тыдня. Па камандзе “Тыдзень станавіся!” дзеці павінны хутка стаць па парадку, пачынаючы з панядзелка.

А як вы думаеце, якую лічбу дапамагла нам расчараваць гэта гульня? Чаму вы так лічыце? ( На слайдзе каса пераўтвараецца ў лічбу 7)

Я быццам вострая каса,

Касі, каса, пакуль раса.

  1. Вершаваная задачка

Толькі Маша ў лес зайшла –

Падасінавік знайшла,

Дзве лісічкі, баравік,

І зялёны махавік.

Колькі Маша знайшла грыбоў?

У каго адказ гатоў? (Пяць)

Калі дзеці правільна рашылі задачу, на слайдзе серп пераўтвараецца ў лічбу 5.

На серп падобна я,

Я – лічба 5.

І гэта кожны з вас павінен знаць.

8.Растлумачыць значэнне крылатых выразаў.

Два боты пара.

Гнацца за двума зайцамі.

Двух слоў не звязаць.

На сваіх дваіх.

Пасля тлумачэння значэння выразаў, на слайдзе лебедзь пераўтвараецца ў лічбу 2.

Два на ножцы прысядае

І галоўку нахіляе.

Так прыгожа шыю гне,

Быццам лебедзь тут плыве.

9.Чароўны квадрат. Работа ў пары.




1




1













1



Запоўніць пустыя клетачкі квадрата лічбамі 2 і 3 так, каб па гарызанталі і вертыкалі ў кожным радку лічбы не паўтараліся .

Які лік даюць у суме гэтыя лічбы ў кожным радку па гаразанталі і вертыкалі ?Якой лічбай абазначаецца гэты лік? (На слайдзе замок пераўтвараецца ў лічбу 6)

Як замок мы адкрывалі,

Лічбу 6 мы атрымалі.

  1. Перапынак -2

Гімнастыка для вачэй “Дзень – ноч”

  1. Заданне «Палічыце рыбак» ( Слайд 4)



Колькі розных рыбак на малюнку? (9 рыбак) На слайдзе з’яўляецца лічба 9.( Слайд 5)




Лічба дзевяць, ці дзявятка, -

Цыркавая акрабатка:

Калі на голаву ўстане,

Лічбай шэсць дзявятка стане.

Дзявятка - жвавая лічба, яна вельмі любіць гуляць у розныя гульні і таму ведае шмат лічылак. Адну з іх яна прапануе вам. (Завучванне лічылкі)

Раз, два, тры, чатыры,

Пяць, шэсць, сем,

Восем, дзевяць,

Паказаўся ў небе месяц.

Хто яго дастане з неба,

Таму жмурыцца не трэба.

  1. Незвычайная птушка

Паглядзіце, якую прыгожую казачную птушку злавіла Маша, калі спяшалася да нас на ўрок. Што незвычайнага ў гэтай птушкі? Якія лічбы Вы бачыце на хвасце ў птушкі? А якую лічбу згубіла птушка? (Слайд 6)


Птушка згубіла лічбу 0.

Паслухайце казку пра нуль.

У адной казачнай краіне жылі – былі лічбы. Кажная з іх жыла сама па сабе. Не было ў іх ніякага парадку, таму лічбы часта спрачаліся паміж сабой. Але аднойчы ў казачнай краіне з’явіўся Добры Чараўнік і вырашыў памірыць лічбы. Чараўнік паставіў лічбы ў парадку павелічэння. Атрымаўся рад лікаў: 1,2,3,4,5,6,7,8,9.

Раптам лічбы пачулі, што нехта плача. Калі яны паглядзелі навокал, то на сучку дрэва ўбачылі нешта падобнае на баранак.

  • Хто ты? – спытаў Чараўнік.

  • Нулік.

  • А чаго ты плачаш?

  • Мне аднаму сумна, вазьміце мяне ў свой рад!

  • А што ты ўмееш?

  • Я шмат чаго ўмею.Я магу сябраваць з усімі лікамі і ведаю, як любы лік зрабіць вялікім-прывялікім, - пахваліўся Нулік.

  • Калі ты ўмееш рабіць такія цуды, мы паставім цябе самым першым у радзе. – абрадаваў яго Чараўнік.

Так утварыўся рад лікаў: 0,1,2,3,4,5,6,7,8,9. І лічбы сталі жыць дружна, як адна сям’я.


Вось і ўсе лічбы мы расчаравалі. Цяпер Міша можа вучыць Машу матэматыцы.

(Слайд 7)




  1. Падвядзенне вынікаў урока.Рэфлексія.

На дошцы размешчаны фотаздымкі, на якіх адлюстравана Маша ў розным настроі. Вучням прапануецца выбраць той фотаздымак, які адпавядае іх настрою на прыканцы занятка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconТэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце "вялікіх" лікаў. Мэта
Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце “вялікіх” лікаў

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconДапамагаць дзецям у спасціжэнні светапогляду І душы народа, яго гумару, таленавітасці І майстэрства; выхоўваць патрыятызм; пазнаёміць бацькоў з факультатыўным
Падрыхтоўчая работа. Група дзеліцца на творчыя мікракалектывы. Кожнаму з ІХ даручаецца даследаваць выслоўі, скорагаворкі, загадкі,...

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconМаксіма Багдановіча "Музыка"
Мэта першага ўрока: замацаваць веды пра віды мастацтва І сродкі, якімі яны карыстаюцца; аднавіць звесткі пра казкі І асаблівасці...

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта icon28. Зэкаў Анатоль, Зязюля Гулюля. Мн., 2011 г., сс. 1-60
Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля. (казкі, вершы, загадкі, лічылкі, скарагаворкі). – Мн., 2011 г., сс. 61-121

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconФакультатыўны занятак "Матэматычная вясёлка" Тэма
Мэта: фарміраваць уяўленне пра лабірынты, матэматычныя гульні;садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, памяці, уяўлення; ствараць...

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconВершы, загадкі, прымаўкі пра школу

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта icon5 клас Самастойная работа "Складанне І адніманне натуральных лікаў"
Дадзены лікі: 54, 39, 46, 25, 53, 27, 65, 71, 61,75. Выпішыце ўсе пары лікаў, сума якіх роўна 100

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconТэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта
Емых, параўнанне двухзначных лікаў, замацаванне вусных І пісьмовых прыёмаў складання І аднімання лікаў у межах 100, уменне выконваць...

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconВершы І загадкі пра людзей розных прафесій
Краіна ведаў існуе. Мне люба адкрываць яе Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз, ведучы ІХ з класа ў клас. (Настаўнік.)

Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта iconТэма: Клаўдзія Каліна "Зімовы дуб" Мэта
Задачы: Стварыць умовы для фарміравання ўстойлівай цікавасці да твора; садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей дзяцей, ІХ мыслення,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка