Факультатыўны занятак




НазваФакультатыўны занятак
Дата канвертавання27.12.2012
Памер30.87 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўны занятак

Матэматычная вясёлка

1 клас

Тэма:Задачы на ўпарадкаванне мностваў, якія складаюцца з трох элементаў.

Мэта: садзейнічаць замацаванню ўяўленню аб адносінах “больш-менш”, “раней-пазней”, “старэйшы- малодшы”, і інш.;

ствараць умовы для развіцця ўмення упарадкаваць мноствы з двух-трох элементаў,развіцця ўвагі, лагічнага мыслення, тонкай маторыкі рукі;

фарміраваць культуру індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці.

Абсталяванне:прэзентацыя, карткі-схемы “Па ягады”; скрыначкі розных памераў ; гузікі розных памераў.

Ход занятку.

1. Арганізацыя пачатку занятку.

Празвінеў званок вясёлы,

Вы ўрок пачаць гатовы?

Стаў настаўнік каля дошкі-

разам папрацуем трошкі.

2.Гульня “Павуцінка. ”

Вучні ўтвараюць круг разам з настаўнікам.У руках настаўніка клубок нітак. Настаўнік перадае клубок нітак і называе слова-адносіну напрыклад “ вышэй”, вучань, які атрымаў клубок вяртае яго настаўніку, называючы пры гэтым слова з супрацьлеглым значэнне, напрыклад “ніжэй” і г.д., пакуль клубок не атрымае кожны вучань.Каб распутаць павуціну неабходна змяніць ролі: вучань называе слова, а настаўнік - слова з супрацьлеглым значэннем.

У нас няпросты клубочак , а чароўны. І ён прывёў нас у лясную казку. А жывуць у нашай казцы тры мядзведзі: Міхаіл Іванавіч, Настасся Пятроўна і Мішутка. (Слайд 2)


3.Практыкаванне “Не памыліся”.

Дадзены пары слоў, малюнкі з адлюстраваннем трох мядзведзяў. Вучням неабходна падабраць малюнкі казачных герояў да пар слоў.

Вышэйшы – ніжэйшы; старэйшы - малодшы; большы – меншы; цяжэйшы – лягчэйшы; першы – апошні. (Слайд 3)



4.Работа ў парах. Кожная пара атрымлівае картку-схему “Па ягады”.Схемы запаўняюцца ў час аналіза задання.

Па ягады

менш _________________________________________________ больш

Практыкаванне “Па ягады”. Мядзведзі пайшлі ў лес збіраць ягады. Калі вярнуліся з лесу, то выявілася, што Настасся Пятроўна назбірала больш ягад , чым Мішутка, а Міхаіл Іванавіч - больш, чым Настасся Пятроўна. Хто назбіраў найменш ягад?(Слайд 4)




5. Перапынак 1

У кожнага вучня на парце ёсць гузікі трох памераў ( рознай формы і рознага колеру).Неабходна іх раскласці ў скрыначкі таксама трох памераў ( вялікая, сярэдняя і маленькая)

6. Практыкаванне “Дапамажы мядзведзям”

Вучням прапаноўваецца размеркаваць мэблю, посуд паміж персанажамі казкі “Тры мядзведзі” ( вялікія – Міхаілу Іванавічу, сярэднія – Настассі Пятроўне, маленькія – Мішутцы) .( Слайд 5)



7. Практыкаванне “Адпачынак” (Слайд 6 – 7)

Мядзведзі вырашылі адпачыць. Хто на якую гушкалку сеў і чаму?



Хто якой цацкай гуляў, калі вядома, што Настассі Пятроўне падабаецца чырвоны колер, Міхаілу Іванавічу – зялёны, а Мішутку – жоўты.



8. Перапынак 2

Рухомая фізхвілінка

9. Работа ў групах па 3 вучні.

У ходзе рашэння задач дзеці павінны размеркаваць ролі казачных герояў.

Вырашылі нашы казачныя героі паспаборнічаць.

1) У час лазання па дрэвах Міхаіл Іванавіч залез вышэй, чым Настасся Пятроўна, але ніжэй, чым Мішутка. Хто перамог?

2) У час рыбалкі Настасся Пятроўна злавіла больш рыбы, чым Міхаіл Іванавіч. А Міхаіл Іванавіч – больш, чым Мішутка. На якім месцы па лоўлі рыбы аказаўся Мішутка?

3) У час пошукаў мёду Міхаіл Іванавіч знайшоў дупло пчол раней за ўсіх, а Мішутка пазней за ўсіх. На якім месцы па пошуках мёду аказалася Настасся Пятроўна?

10. Самастойная работа. Практыкаванне “Падарункі ад Машы”.( Слайд 8)



Маша прыслала тром мядзведзям падарункі: вудачку, карзінку, кнігу “Казкі”. Хто які падарунак атрымаў, калі вядома, што падарунак для Мішуткі знаходзіцца правей падарунка Настассі Пятроўны, а падарунак Міхаіла Іванавіча правей падарунка Мішуткі.

11. Падвядзенне вынікаў занятку. Рэфлексія.

Нашы казачныя героі развітваюцца з вамі і хочуць даведацца :

-Што асабліва запомнілася і спадабалася на занятку?

- У чым дапамаглі вам героі казкі “Тры мядзведзі”?


Калектыў настаўнікаў

1 катэгорыі:

Гуштын М.Ф. , Дзямянчык Н.М., Якута Н.Б.

Сакольніцкай БШ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак ў 9 класе па курсе "Вывучаем беларускі правапіс" (фрагмент)
Факультатыўны занятак ў 9 класе па курсе “Вывучаем беларускі правапіс” (фрагмент)

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па матэматыцы
Фарміраваць цікавасць вучняў да прадмета “Матэматыка” сродкам рашэння задач – казак

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак
Паглыбіць веды вучняў аб прыстаўных галосных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак
Тэма: Задачы на ўстанаўленне ўзаемаадназначнай адпаведнасці паміж мноствамі, якія складаюцца з двух-трох элементаў

Факультатыўны занятак iconДуа "Сярэдняя школа №15 г. Магілева" Факультатыўны занятак
Абсталяванне: карткі з заданнямі, камп’ютар, карта Рэспублікі Беларусь, малюнкі

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак "Незалежнасць. Выпрабаванні" (1 частка). Канец 1980-х – першая палова 1990-х гг
Арганізацыйна-матывацыйны этап (выпрацоўка псіхалагічнай гатоўнасці да занятку, мэтапакладанне)

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па праграме
Дарагія дзеці, паважаныя госці! Я буду рада, калі наш урок прынясе вам радасць зносін І напоўніць вашы душы цудоўнымі пачуццямі

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах І святах (Каляды). Мэта
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з музыкай беларускага народа, якая гучала як раз перад Новым годам

Факультатыўны занятак iconФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка