На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы




НазваНа пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы
Дата канвертавання26.12.2012
Памер17.95 Kb.
ТыпДокументы
Stud0803night


На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы:


Рок-музыка, лідэр гурту “N.R.M.” Лявон Вольскі: (Stud0803volski)


“Дзіўна, што ў такі складаны ля Бацькаўшчыны пэрыяд яна ня ведае, як ёй дапамагчы... Ну трэба нешта пашукаць: можна пайсьці валантэрам папрацаваць. Але не ў грамадзкія розныя арганізацыі, а, да прыкладу, у шпіталь, папрацаваць два гады, як людзі, якія выконваюць альтэрнатыўную службу. Можна прыбіраць вуліцы, скалаціць брыгаду дворнікаў і папрацаваць бяз грошай. Дапамагчы Бацькаўшчыне можна арганізацыяй канцэртаў маладых рок-калектываў, якія зараз у цяжкім стане знаходзяцца. Гэта таксама частка беларускай культуры. Вельмі шмат ёсьць заняткаў...”


Паэт Леанід Дранько-Майсюк: (Stud0803dr-maisiuk)


“Выйсьці замуж, стварыць моцную сям’ю, нарадзіць дзетак. У сям’і, да школы навучыць дзетак беларускай мове. Гэта значыць, каб першая калыханка ў гэтай сям’і была беларуская, першыя вершы, першыя казкі былі таксама беларускімі. Толькі так можна дапамагчы Бацькаўшчыне, бо Адраджэньне пачынаецца зь сям’і. Калі гэтай дзяўчыне патрэбна мая парада, то яна такая: трэба пачынаць зь сям’і”.


Фотамастак Георгій Ліхтаровіч: (Stud0803lihtarovich)


“Ну што тут параіць... Як сказаў адзін расейскі паэт, “жить. Шить сарафаны и лёгкие платья из ситца…» Гэта па-расейску, ужо клясыка… Жыць сумленна, у згодзе сама з сабой. Гэта адзінае, што можна параіць. Разумею, што гэта не зусім лёгкая парада, бо сумленна жыць у наш не зусім сумленны час вельмі цяжка. Калі сапраўды хочаш быць карыснай для Бацькаўшчыны, трэба добра рабіць сваю працу, кахаць і любіць Беларусь».


Малады палітык, былы палітзьняволены Цімафей Дранчук: Stud0803dranchuk)


“Маладая дзяўчына павінна сустракацца выключна з хлопцам, які таксама думае пра Бацькаўшчыну, чалавекам нацыянальна сьвядомым. У пэрспэктыве яна павінна нарадзіць ужо ў залежнасьці ад агульных поглядаў аднаго альбо некалькі дзяцей, якія ў пэрспэктыве таксама будуць спрыяць разьвіцьцю дэмакратыі на нашай Бацькаўшчыне. А самае галоўнае – гэтая дзяўчына павінна вельмі добра выглядаць, у яе абавязкова павінен быць бел-чырвона-белы сьцяжок, каб кожны чалавек абарочваўся на яе таму, што яна нацыянальна сьвядомая, і да таго ж вельмі добра выглядае”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconУсясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі
Бо калі хірург зламаў руку, гэта можа азначаць канец ягонай кар’еры. Тое ж можна сказаць пра пальцы піяніста, галасавых зьвязках...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы icon"Славутыя асобы Беларусі" на сядзібн Партыі бнф
Славутыя асобы Беларусі. 10 графічных І 30 літаграфічных партрэтаў да ўвагі гледачоў прапанавалі мастакі Зьмецер Шапавалаў, Валянцін...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconЧым адрозьніваецца "айчынная" музыка ад "беларускай"?
Фотаздымак выклікаў віртуальную дыскусію – што ў беларускай краме можа значыць слова “айчынны”, калі “беларускі” стаіць асобна? Каб...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconСяргей Скрабец: непатрэбныя табе рэчы спатрэбяцца некаму іншаму
У крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Што такое фэн-шуй – чарговае моднае захапленьне, справакаванае...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconЧым адрозьніваецца "айчынная" музыка ад "беларускай"?
Фотаздымак выклікаў віртуальную дыскусію – што ў беларускай краме можа значыць слова “айчынны”, калі “беларускі” стаіць асобна? Каб...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconБеларусі, паўстае пытаньне ці ёсьць у Беларусі свае сэкс-сымбалі?
Пасьля таго, як сьпявачка Ірына Дарафеева была афіцыйна прызначаная кіраўніком краіны “тварам Беларусі”, паўстае пытаньне – ці ёсьць...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconНе кажы богу «НЕ»
«так». Малады чалавек запытаўся, ці ведае яна, як даехаць да гасцініцы ў горадзе, куды прыбываў цягнік. Вельмі разгублены, ён глядзеў...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconНагадаю пытаньне гэтага тыдня: Якія крыніцы энэргіі, на вашую думку, найбольш пэрспэктыўныя І бясьпечныя для Беларусі?
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconБеларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы?
Беларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы? Якая пэрспэктыва дзяржаўных? Гутарка...

На пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы iconМой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!
Мэта ўрока: даць паняцце пра лірычнага героя, пазнаёміць са своеасаблівай інтанацыяй верша-гімна Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка