Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра?




НазваБеларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра?
Дата канвертавання25.12.2012
Памер14.92 Kb.
ТыпВопрос
Mudr1009


Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? Апытаньне жыхароў Полацку


(Палачанка:) “За мяжой жыць лепей! Там паважаюць нас, інвалідаў. А тут – ці ты кульгавы, ці ты бязногі – валяйся. Во як! Там, ведаеце, лепей. Там пэнсіянэры ідуць на пэнсію, атрымліваюць ладныя грошы і могуць ехаць адпачываць”.


(Палачанка:) “Вядома, лепей за ўсё на Радзіме. Я сама беларуска, тут нарадзілася, вырасла, тут нарадзіліся і вырасьлі мае дзеці, цяпер вось унукі. І я не зьбіраюся нікуды зьяжджаць”.


(Палачанка:) “У мяне сяброўка зьехала ў Амэрыку, у Лос-Анджэлес. Яна задаволена. Ёй там усё падабаецца: і амэрыканскі лад жыцьця, і адносіны між людзьмі. І вяртацца не зьбіраецца”.


(Палачанка:) “Ведаеце, ёсьць такая прымаўка: добра там, дзе нас няма. Таму будзем жыць там, дзе вырасьлі, дзе жывем. І нашыя дзеці, спадзяюся, таксама будуць жыць тут”.


(Палачанка:) “Лепш за наш Полацак – няма нічога ў сьвеце. Вось і мая бабуля тое ж казала. Яна пражыла 95 гадоў, і шмат дзе бывала. І казала: лепей ад Полацку нічога няма. Хаця ён тады, па вайне, быў увесь зруйнаваны”.


(Палачанка:) “Я асабіста ня ведаю – як яно там, жыць за мяжой. Я толькі ведаю – як там добра адпачываць. Адна мая сяброўка выйшла нядаўна замуж за іншаземца і зьехала за мяжу. І калі прыяжджала і распавядала за жыцьцё, усе разам казалі: “Ой, як табе добра, якая ты шчасьлівая!” І ні ў кога не нарадзілася думка спытаць: ці падабаецца табе той мужчына, ці кахаеш ты яго? Не, галоўнае – падацца туды, за мяжу”.


(Палачанін:) “Беларусу лепей жыць у Беларусі. Дый любому чалавеку лепей жыць на Радзіме”.


(Палачанка:) “Я думаю, што мы не заўсёды правільна глядзім тэлевізар. Нібыта замежжа – гэта ўсё! Ну а колькі фільмаў паказваюць – як там прыніжаюць чалавека, і зьнішчаюць, груба кажучы”.


(Палачанін:) “Беларусы, я лічу, нічым ня горш і нічым ня лепш ад усіх іншых людзей. І таму ім належыць жыць там, дзе ў іх ёсьць праца, дзе ім па-кайфу, дзе ім добра”.


(Палачанка:) “Спытайце пра гэта тую няшчасную сірату, якую вярнулі з Італіі".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconПаважаныя сябры выбарчых камісій!
Еўропы, таму мы маем права І ўсе магчымасці жыць добра І свабодна, як людзі ў суседніх еўрапейскіх краінах. Беларусы шмат працуюць...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconДзень роднай мовы. Сёньняшні досьлед на тэму: дзе можна вывучыць беларускую мову?
Швэцыі ў Маскве Стэфан Эрыксан добра размаўляюць па-беларуску. Спачатку займаліся з выкладчыкамі, потым шмат чыталі па-беларуску,...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconМерапрыемства «Мы беларусы»
Беларусь. Народаў І краін на свеце шмат. У швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Літве – літоўцы, у Расіі – рускія. Кожная краіна,...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconУ якіх умовах беларусы працуюць за мяжой?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconУрок выяўленчага мастацтва
Назавіце месцы, дзе жывуць птушкі. (побач з чалавекам, у лясах, на палях, у гарах, на балотах, у вадзе)

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconВізы ў якія эўрапейскія краіны варта было б даваць беларусам бясплатна?
Малады спадар: “у польшчу, Літву, Чэхію. Нашы людзі часьцей туды езьдзяць, І навучаньне — там шмат нашых студэнтаў”

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Балты не былі вынішчаны, нашчадкі тых падпарадкаваных балтаў (якія складалі ну больш за 70 адсоткаў ад усяго тагачаснага насельніцтва)...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconСумныя зімовыя вечары шмат хто імкнецца разнастаіць наведваньнем месца, дзе можна кампэнсаваць дэфіцыт сонца. Гэта салярыі, дзе за адпаведныя грошы вам
Беларусі. Аднак, як запэўніваюць мэдыкі, апошнім часам фіксуецца павелічэньне выпадкаў анкалягічных захворваньняў у зьвязку з захапленьнем...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconКуды падацца ў "краіне замкаў"?
Якімі маршрутамі раяць скарыстацца адмыслоўцы тым беларусам, якія стаміліся ад “усесаюзных здраўніц” кшталту Турэччыны ці Баўгарыі...

Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? iconТрадыцыйная культура ў беларускіх смі І адукацыі
Шматлікія даследаванні ў розных краінах паказваюць, што дзеці, якія шмат часу праводзяць перад тэлевізарам, дрэнна вучацца, губляюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка